Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Зацверджаны праект зон аховы Куцеінскага манастыра ў Оршы. Рэгламентамі ахоўнай зоны на тэрыторыі манастыра забаронена любое будаўніцтва акрамя аднаўлення страчаных аб’ектаў, пацверджаных архіўна-бібліяграфічнымі звесткамі, а гэта прынамсі драўляны Богаяўленскі сабор XVII стагоддзя, які згарэў у 1885 годзе ад ўдару маланкі, палова барочнага жылога корпуса і яшчэ некалькі пабудоў уздоўж агароджы.

Таксама забаронена знішчэнне, прычыненне шкоды элементам аўтэнтычнай агароджы, праўда, не зразумела навошта гэта прапісана, бо агароджа ўнесена ў Дзяржаўны спіс і ўсе гэтыя меры да яе выконваюцца па змоўчанні.

Усе прыбудовы да гістарычных і савецкіх капітальных збудаванняў прызнаныя дысгарманічнай забудовай і мусяць быць прыбраныя.

Хацелася б, каб праект зон аховы быў першай ластаўкай аднаўлення комплексу, бо на сёння манастырскія карпус і агароджа ў гаротным стане. Радуе, што карпусы хаця б маюць дах, што запавольвае разбурэнне.

Пры манастыры ў 1630-я гады дзейнічала друкарня, якая была цэнтрам беларускага кірылічнага кнігадрукавання. У ёй Спірыдон Собаль выдаў свой знакаміты «Буквар» і іншыя кнігі.

#Орша #праектызонаховы #манастыры #Куцейна