Спадчына
2.83K subscribers
9.22K photos
77 videos
21 files
1.52K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Каля Георгіеўскай царквы ў Жыровіцах выявілі надмагільную тумбу з надпісамі на харвацкай глаголіцы, якую паставіў па сваёй жонцы і сыне архіепіскап Мінскі і Бабруйскі Міхаіл Галубовіч.
#Жыровіцы #надмагіллі
Да 550-годдзя Жыровіцкай Іконы Божай Маці і 500-годдзя Жыровіцкага манастыра, якія будуць адзначацца сёлета, у Жыровічах будзе пабудавана і асвечана новая званіца з 12 званоў. Самы вялікі звон будзе важыць 4200 кг. Пра гэта паведаміў пасол Расеі ў Беларусі Дзмітрый Мезянцаў. На самым вялікім звоне па-расейску будзе напісана: “Попечением Президента Республики Беларусь Александра Григорьевича Лукашенко, Президента Российской Федерации Владимира Владимировича Путина”. Званы ужо адлітыя ў Расеі і прывезены ў Беларусь. Падрыхтаваны і праект званіцы, вышыня якой будзе каля 57 метраў. Увесь праект фінансуецца Расейскай Федэрацыяй і яго ажыццяўленне кантралюе пасол Расеі ў Беларусі. Званы і мемарыяльны камень, дзе побач будзе пабудавана званіца, плануе асвяціць патрыярх Маскоўскі Кірыл падчас святочных урачыстасцяў у Жыровічах. А само будаўніцтва званіцы павінны быць ажыццёўлена восенню гэтага года.


А там увогуле можна будаваць званіцы вышынёй з 19-павярховы дом??? І ў якім стылі яна будзе, дзе грамадскае абмеркаванне? 😡
#жыровіцы https://www.racyja.com/kultura/u-zhyrovichakh-zyavitstsa-novaya-zvanitsa-z-12/
Спадчына
Да 550-годдзя Жыровіцкай Іконы Божай Маці і 500-годдзя Жыровіцкага манастыра, якія будуць адзначацца сёлета, у Жыровічах будзе пабудавана і асвечана новая званіца з 12 званоў. Самы вялікі звон будзе важыць 4200 кг. Пра гэта паведаміў пасол Расеі ў Беларусі…
Веніямін узнагародзіў на свяце ў Жыровіцах царкоўнымі ўзнагародамі рускага пасла, гродзенскага губернатара, міністра культуры Бондара. Ну што, чакаем навіны пра дазвол Мінкульта на ўзвядзенне ў ахоўнай зоне Жыровіцкага манастыра 57-метровай званіцы?

апдэйт: званіцу меншай вышыні ўжо ўзгаднілі на Радзе Мінкультуры каля става на ўскраіне тэрыторыі.
#Жыровіцы
Спадчына
Веніямін узнагародзіў на свяце ў Жыровіцах царкоўнымі ўзнагародамі рускага пасла, гродзенскага губернатара, міністра культуры Бондара. Ну што, чакаем навіны пра дазвол Мінкульта на ўзвядзенне ў ахоўнай зоне Жыровіцкага манастыра 57-метровай званіцы? апдэйт:…
Митрополит Вениамин освятил временную звонницу, на которой установлены 12 колоколов, переданных в дар российской стороной. Общий вес их составляет более 8 тонн.

Патриарший Экзарх всея Беларуси выразил надежду, что и дальнейшие планы по благоукрашению обители будут успешно осуществлены.

— Колокола эти предназначены для высокой величественной колокольни-памятника. Эта колокольня станет, прежде всего, памятью об особом попечении Пресвятой Богородицы об этом месте. Многое нам предстоит еще сделать. И нужно, чтобы это дело было общим, соборным, единодушным.

Высота этой колокольни составит 58 метров. Ожидается, что она станет самым высоким строением монастыря.

Было также освящено место, на котором будет воздвигнута колокольня-памятник.
#Жыровіцы
http://church.by/news/predstojatel-belorusskoj-pravoslavnoj-cerkvi-vozglavil-cerkovnye-torzhestva-v-zhirovichskoj-obiteli
Вынікі сёлетняй рэстаўрацыі брамы-званіцы Жыровіцкага манастыра.

#рэстаўрацыя #манастыры #жыровіцы
https://glubinka.by/grodnenskaya-oblast/slonimskij-rajon/zhirovichi.html
У ранейшыя гады быў гучны скандал, калі з барочнага іканастаса паздымалі арыгінальныя абразы на вечнае захоўванне ў музеях, замяніўшы іх кононічнымі іконамі «а-ля рус», а пасля з іканастаса прыбралі і разьбяны дэкор.

Цяпер жа бачна, што частка дэкору вярнулася, праўда, калі прыгледзіцца, то становіцца зразумела, што зусім не таго, што быў.

#антырэстаўрацыя #русіфікацыя #цэрквы #інтэр'еры #дэкор #Жыровіцы #дэградацыя
А даволі вядомыя хлопчыкі тым часам мераюцца шпілямі і трасуць бубянцамі. У пачатку месяца разам сабраліся Веніямін, генарал-губернатар расійскі пасол Мезенцаў і архітэктар-рэстаўратар Генадзь Лаўрэцкі, каб абмеркаваць чарговую варыяцыю 58-метровай вежы, якую не пакідаюць надзеі пабудаваць з божай і расійскай дапамогай на тэрыторыі манастыра-помніка архітэктуры для размяшчэння ўжо адлітых у Варонежы 12-ці званоў. Па прапанове Веніяміна ў званіцы павінен размясціцца храм (у манастыры адчуваецца недахоп, відаць), бібліятэка царкоўнай літаратуры, музей гісторыі манастыра.

#манастыры #Жыровіцы
http://sobor.by/page/Arhitekturno_hudogestvenniy_sovet_Minskoy_eparhii_obsudil_stroitelstvo_kolokolni_na_territorii_Girovichskogo_monastirya
11 жніўня ў Жыровіцкім манастыры адбылося першае пасяджэнне рабочай групы па далейшым добраўпарадкаванні Свята-Успенскага манастыра і аграгарадка Жыровіцы.

У ходзе абмеркавання быў прыняты шэраг рашэнняў па распрацоўцы планаў чарговасці рамонтна-рэстаўрацыйных работ, рэканструкцыі храмаў, будынкаў і збудаванняў манастыра.

Было б цікава даведацца ЯКІЯ рашэнні ўсё ж былі прыняты і што там з 50-метровай званіцай.

#жыровіцы #цэрквы #рэстаўрацыя
https://www.slonves.by/zasedanie-rabochej-gruppy-po-blagoustrojstvu-zhirovichskogo-monastyrya-i-agrogorodka-zhirovichi/
Пачалася рэстаўрацыя драўлянай Георгіеўскай царквы канец XVIII стагоддзя на Юр'евай горцы ў Жыровіцах. Са сцен ужо знялі шалёўку.

Фота

#Жыровіцы #цэрквы #рэстаўрацыя #драўлянаедойлідства