Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Слонімскія ўлады, відаць, забыліся, што горад яшчэ частка Беларусі: бальшыня шыльдаў па-руску, знак на ўездзе ў горад рускамоўны, рускамоўныя нават надпісы на табло аўтобусаў...

Але найбольш уражвае тое, што да Дня беларускага пісьменства (sic!) ў горадзе стварылі цалкам рускамоўны мурал. Пагадзіўшыся быццам бы спачатку выправіць надпісы на беларускія, цяпер улады адмовіліся ад гэтага, прыслухаўшыся да скаргаў чарнасоценцаў. Як кажуць — «дзеля захавання нацыянальна-моўнай згоды ў грамадстве».

Падпішыце і распаўсюдзьце петыцыю, не дамо далей русіфікаваць нашую краіну і распаўсюджвацца імперскаму шавінізму!

#слонім #русіфікацыя

https://petitions.by/petitions/2754
Forwarded from Беларусізацыя
У берасцейскім Гарадскім садзе на валун наляпілі надпіс па-расейску дарэформенным правапісам. Вось дзе белыя буржуі акапаліся! І гэта ў горадзе, дзе так шануецца савецкае мінулае 😂

#русіфікацыя
На будоўлю Пакроўскай царквы ў Магілёве завезлі лускаватыя маскоўскія цыбуліны, якіх не было ва ўзгодненай Міністэрствам культуры праектнай дакументацыі, зважае Антон Астаповіч у сваё скарзе да праектнага інстытута.
#аднаўленне #русіфікацыя #цэрквы #магілёў

https://www.facebook.com/100000020128512/posts/2659935704017074/
7-ы помнік іншаземнаму паэту на беларускай зямлі
#брэст #помнікі #русіфікацыя
https://news.by/society/657094.html
Пакуль чарнасоценцы пішуць пра насаджэнне «польскай» лацінкі ў я Беларусі, у Брэсце трывае русіфікацыя на зло шматлікім зваротам і насуперак заканадаўству

#тапаніміка #русіфікацыя

З @bielarusizacyja_razmovy
"Тогда, в середине 1970-х, большинство архитекторов и слышать ничего не хотели про историю. Строилась социалистическая культура, создавались новые архитектурные ансамбли. Многие зодчие приехали в Минск из Санкт-Петербурга и Москвы. Для них наша бытность была непонятна. Костелы, Ратуша: в чем их ценность?"

Нягледзячы на ўсю неадназначнасці фігуры Багласава, ён агучыў тое, да чаго я сам нядаўна прыйшоў, стварыўшы каля 500 артыкулаў пра архітэктараў Беларусі ў Беларускай Вікіпедыі: ад моманту як з ленінградскага інстытута Рэпіна пасля вайны ў разбураны Мінск накіравалі студэнтаў-архітэктараў і аж да апошняга часу беларускую архітэктуру фарміравалі ўраджэнцы Расіі. Ну вы самі ўяўляеце, што для кемераўчаніна, які скончыў Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут, значылі жыдоўскія даходныя дамы, нейкія там незразумелыя касцёлы, "няправільныя" цэрквы і "палацы польскіх паноў" — анічога не значылі!

Вы думалі, што #русіфікацыя гэта толькі пра мову?..

Беларусы ж, калі і дабірался да Масквы ці Ленінграда на вучобу, праходзілі курс сусветнай і рускай архітэктуры, якая мусіла быць эталонам для ўсёй імперыі. Толькі з'яўленне ў 1970-м годзе паўнавартаснага архітэктурнага факультэта ў БПІ дазволіла нам сфарміраваць сваю архітэктурную школу, якая ўжо па іншаму глядзіць на сваю вялікую спадчыну.

#меркаванне

https://news.by/society/659822.html
Проста нагадваю, што ў гонар гэтага гаўна, якое дамаглося перадачы Віцебшчыны ў РСФСР, названая вуліца ў незалежнай Беларусі, якая цягнецца ад Віцебскай ратушы да Успенскага сабора.

Патрыятычнае выхаванне, што тут яшчэ скажаш...
#віцебск #тапаніміка #русіфікацыя
Forwarded from Беларусізацыя
У Бялынічах да Дня беларускага пісьменства рыхтуюць рэканструкцыю музея Бялыніцкага-Бірулі, надпіс плануюць зрабіць па-расейску.

#русіфікацыя
У ранейшыя гады быў гучны скандал, калі з барочнага іканастаса паздымалі арыгінальныя абразы на вечнае захоўванне ў музеях, замяніўшы іх кононічнымі іконамі «а-ля рус», а пасля з іканастаса прыбралі і разьбяны дэкор.

Цяпер жа бачна, што частка дэкору вярнулася, праўда, калі прыгледзіцца, то становіцца зразумела, што зусім не таго, што быў.

#антырэстаўрацыя #русіфікацыя #цэрквы #інтэр'еры #дэкор #Жыровіцы #дэградацыя
Пакуль мы з вамі перажываем чарговае нацыянальнае адраджэнне, у Драгічыне Брэсцкай вобласці пайшлі адваротным шляхам да Северо-Западного края. На грамадскае абмеркаванне райвыканкамам вынесена пытанне надання новым вуліцам наступных назваў:
▪️«вулiца Маскоўская» («улица Московская»);
▪️«вулiца Пятра Баграціёна» («улица Петра Багратиона»);
▪️«вулiца Івана Айвазоўскага» («улица Ивана Айвазовского»);
▪️«вулiца Георгія Жукава» («улица Георгия Жукова»).
Ніхто з іх з Драгічынам не звязаны, а да Масквы ўвогуле 1000 км. Для паўнаты ашчушчэній бракуе хіба што вуліцы Мураўёва ды якой Серпухаўскай ці Каломенскай.

У сувязі з гэтым прапануем вам падпісаць петыцыю з просьбай ушанаваць у гарадской тапаніміцы выдатных ураджэнцаў краю, а не выдзіраць выпадковых асоб з расійскага пантэона.

Дасылаць свае асобныя звароты таксама можна па электронным адрасе drgrik@brest.by, альбо па фізічным адрасе па спасылцы, альбо праз форму электронных зваротаў на сайце.

#тапаніміка #русіфікацыя #Драгічын
👉 https://petitions.by/petitions/5007