sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.18K subscribers
2.53K photos
12 videos
2 files
2.53K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
Montello Foundation - творчая #рэзідэнцыя ў пустыні ў Невадзе, #ЗША

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 2 тыдні ў 2024.

Фонд падтрымлівае творцаў, якія даследуюць прыроду, яе далікатнасць і неабходнасць яе абараняць. Рэтрыт мастакоў у фондзе можа стаць сховішчам ад гарадскога асяроддзя і дасць прастору і час для спакойных эксперыментаў ды разважанняў. Рэзідэнцкі будынак спраектаваны як два памяшканні: для пражывання і творчай працы.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне.

🔸Праезд і харчаванне арганізатары не пакрываюць.

Ддл: 21 студзеня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #экалогія
🇺🇸 Mattress Factory - #рэзідэнцыя і #конкурс выстаў сайт-спецыфік інсталяцый у #ЗША

▫️Для каго: #мастакі, #архітэктары, #дызайнеры, #скульптары і інш. #творцы
▫️Калі: 2024 - 2025.

Mattress Factory – музей сучаснага мастацтва і праграма міжнароднай рэзідэнтуры ў Пітсбургу. Арганізацыя падтрымлівае і знакамітых, і маладых творцаў, якія ствараюць сайт-спецыфік працы.
Mattress Factory запрашае з прапановамі персанальных выстаў і жаданнем папрацаваць у рэзідэнцыі.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар
- вытворчы бюджэт
- праезд
- пражыванне
- суткавыя
- вытворчасць і падтрымку вытворчасці.

Ддл: 8 лютага.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #публічныя_прасторы #урбанізм #міждысцыплінарныя_праекты
🌿 ReWilding - #фестываль экалагічнага #media_art у #ЗША

▫️Для каго: #творцы, якія займаюцца медыямастацтвам.
▫️Калі: вясна 2024.

Запрашаюць з эксперыментальнымі творамі медыямастацтва, якія прысвечаны клімату. Гэта могуць быць фільмы, відэаарт, #анімацыя, эксперыментальныя #відэа і г.д. Галоўнае, каб працы выходзілі за межы дакументавання праблем, каб прыцягнуць аўдыторыю і стымуляваць #актывізм. Прапанаваныя тэмы: кліматычная будучыня, даследаванне уздзеяння клімату на асобу і грамадства, натхненне на перамены з дапамогай нетрадыцыйнага апавядання, іншая прырода, інтэрнэт жывёл і г.д.

🔸Творы павінны быць выкананы ў 2021-2024, змешчаць англійскія субтытры і доўжыцца ад 1 да 8 хвілін.

Ганарар за паказ: 100 USD.

Ддл: 1 лютага.
👉Падаць заяўку.

#міждысцыплінарныя_праекты #new_media_art #экалогія
🖼📝 California Institute of Technology: Art + Research - творча-даследчая #рэзідэнцыя ў Пасадэне, #ЗША 📝

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 4 месяцы ў 2024.

Рэзідэнцыя прысвечана ўзаемадзеянню #мастацтва, гуманітарных навук і тэхналогій у грамадстве, з акцэнтам на пытанні сацыяльнай справядлівасці. Ад рэзідэнта чакаюць удзелу ў публічнай праграме і выкладання студэнтам бакалаўрыяту курса на свой выбар.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 35 000 USD.

🔥Ддл: 1 лютага.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #грамадскія_праекты #арт
🟣 Texas A&M University - творчая #рэзідэнцыя па распрацоўцы новых праектаў #ЗША

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 1 верасня - 30 лістапада.

Школа перформансу, візуалізацыі і прыгожых мастацтваў Тэхаскага ўніверсітэта запрашае творцаў папрацаваць у міждысцыплінарнай прасторы. Школа будуецца на міждысцыплінарных блоках «Навука танца» (аб'ядноўвае танец, біялагічныя навукі і навукі аб здароўі), «Візуалізацыя» (аб'ядноўвае выяўленчае мастацтва з інфарматыкай) і «Даследаванне перформансу» (спалучэнне з антрапалогіяй). Творцам на рэзідэнцыі прапануюць скарыстацца разнастайнымі ведамі і рэсурсамі, даступнымі ў школе, пры распрацоўцы новай працы. Чакаецца публічная прэзентацыя вынікаў працы.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 10 000 USD
- пражыванне
- доступ да офісных памяшканняў
- візавую падтрымку.

Ддл: 15 сакавіка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🖼 Children’s Museum: Tough Art - #рэзідэнцыя па стварэнню музейных твораў для дзяцей ў #ЗША

▫️Для каго: #скульптары, #перформеры, #творцы #media_art, #мастакі і інш.
▫️Калі: 28 траўня - 30 жніўня.

Мэта рэзідэнцыі – сумесная праца з супрацоўнікамі Дзіцячага музея Піцбурга над стварэннем твораў мастацтва, якія будуць выстаўлены ў музеі. Творы павінны вытрымаць узаемадзеянне з з дзецьмі. Творцы будуць працаваць як асобна, так і ў камандах. Цікавяць інтэрактыўныя, імерсіўныя, скульптурныя і медыя-праекты.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар 5000 USD
- вытворчы бюджэт да 3500 USD
- пражыванне
- праезд да 1000 USD.

Ддл: 3 сакавіка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
📝 Museum of Fine Arts Houston - #рэзідэнцыя для мастакоў і крытыкаў у #ЗША

▫️Для каго: #мастакі і крытыкі, якія маюць ступень бакалаўра альбо кандыдата.
▫️Калі: верасень 2024 - травень 2025.

Запрашаюць на семінары і лекцыі вядучых мастакоў, крытыкаў, куратараў і гісторыкаў #мастацтва. Чакаецца, што стыпендыяты будуць актыўна займацца ўласнай творчай і/ці крытычнай практыкай. Рэзідэнцыя працуе і як адукацыйная праграма – па аўторках будуць групавыя дыскусіі, а па чацвергах – публічныя лекцыі. Семінары адбываюцца раз у два тыдні. Вясной запланавана выстава прац, якія створаны падчас рэзідэнцыі. Крытыкі могуць прапанаваць куратарскі праект для наступнага году праграмы.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 21 500 USD
- прыватную студыю ці офіс
- доступ да бібліятэкі Музея Хірша і Фонду Універсітэта Райса.

Ддл: 1 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#арт #міждысцыплінарныя_праекты #адукацыя
🟣 The Independent Study Program - адукацыйная #арт-#праграма у #Нью_Йорк, #ЗША

▫️Для каго: студэнты творчых ВНУ і нядаўнія выпускнікі.
▫️Калі: верасень 2024 - травень 2025.

Праграма складаецца з трох частак: «студыйная праграма», «праграма крытычных даследаванняў» і «куратарская праграма». ISP забяспечвае асяроддзе, у якім студэнты, якія займаюцца мастацкай практыкай, куратарскай працай, мастацтвазнаўчымі даследаваннямі і крытыкай, удзельнічаюць у пастаянных дыскусіях і дэбатах, якія вывучаюць гістарычныя, сацыяльныя і інтэлектуальныя ўмовы мастацкай вытворчасці. Набіраюць пятнаццаць мастакоў, чатырох куратараў і шэсць крытыкаў.

🔸Праграма бясплатная, падача заяўкі таксама бясплатная.

Удзельнікі атрымаюць:
- удзел у адукацыйнай праграме
- візавую падтрымку.

Ддл: 1 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🌿 Ora Lerman Residency - творчая #рэзідэнцыя ў #ЗША

▫️Для каго: #мастакі, #літаратары, #музыкі і #кампазітары, якія маюць досвед працы не менш за 2 гады пасля заканчэння вучобы.
▫️Калі: 3 тыдні.

Запрашаюць папрацаваць у фермерскім доме альбо у царкве, тэматычных абмежаванняў няма. Рэзідэнцыя арганізуецца Дабрачынным фондам Оры Лерман. Фонд таксама займаецца выставамі і аб'яднаннем творцаў розных дысцыплін.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- грант 500 USD.

🔥Ддл: 31 сакавіка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #музыка #літаратура #міждысцыплінарныя_праекты
🎭 The Democracy Cycle - #праграма па выканальніцкім мастацтве ў #ЗША
.
▫️Для каго: #рэжысёры, #акторы, #музыкі, #кампазітары, #харэографы, #танцоры, #перформеры, міждысцыплінарныя #творцы.
▫️Калі: 2025-2027.

Цэнтр выканальніцкіх мастацтваў Перэльмана і Galvan Initiatives запусцілі новую праграму падтрымцы твораў, у якіх даследуюцца перспектывы і магчымасці дэмакратыі. Запрашаюць з перформанс-праектамі, якія плануецца распрацаваць і выканаць у 2025 - 2027 гг. Творы могуць быць міждысцыплінарнымі, уключаць у сябе ўдзельнікаў, якія не займаюцца выканальніцкім мастацтвам. На момант падачы заяўкі праца можа знаходзіцца на ранняй, сярэдняй ці позняй стадыі распрацоўкі, калі яе прэм'ера не запланавана да 1 лістапада 2024 г.

Арганізатары прапануюць:
- вытворчы бюджэт 30 000 USD
- бюджэт на распрацоўку 30 000 USD (даследаванні, чытанні, семінары і г. д.).

Ддл: 15 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#выканальніцкія_мастацтвы #перформанс #міждысцыплінарныя_праекты