sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
Corning Museum of Glass - #арт-#рэзідэнцыя ў музеі шкла ў #ЗША

▫️Для каго: #мастакі, #дызайнеры і г.д.
▫️Калі: 8 тыдняў у 2024-2025.

Музей шкла Корнінгу запрашае творцаў з папрацаваць у штаце Нью-Ёрк. Рэзідэнты будуць вывучаць новыя напрамкі ў шкляной вытворчасці, займацца новымі і існуючымі праектамі. Чакаецца, што мастакі выступяць з прэзентацыяй пра сваю мастацкую практыку ці працэс падчас публічнага мерапрыемства ў студыі.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- студыйную прастору
- стыпендыю.

Ддл: 31 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#мастацтва #дызайн #міждысцыплінарныя_праекты #адукацыя #даследванні
💥 Два конкурсы для творцаў ад Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (з грашовай прэміяй!)

Удзел могуць узяць як асобныя аўтары, так і калектывы (гурты).

⭐️⭐️Узнагарода для пераможцаў у абодвух конкурсах - 500 EUR.


1️⃣Конкурс на найлепшы мерч

Запрашаюцца #дызайнеры да cтварэння стылёвага дызайну цішоткі для мерчэндайзінгу ABBA, які будзе падкрэсліваць унікальнасць Асацыяцыі. Удзел могуць узяць як асобныя аўтары, так і калектывы.
ℹ️Рэгламент конкурсу.
💌Даслаць прапанову.


2️⃣Конкурс на найлепшы гімн для АВВА

Запрашаюцца #творцы да стварэння ўнікальнага гімну, які будзе адлюстроўваць прынцыпы і каштоўнасці АВВА.
ℹ️ Рэгламент конкурсу.
💌Дасласць прапанову.

Ддл: 1 жніўня.

☎️Пры пытаннях можна звяртацца на мэйл info@abbabusiness.org.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
TaDA Textile and Design Alliance - тэкстыльная #рэзідэнцыя ў #Швейцарыя

▫️Для каго: #дызайнеры, #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: красавік-чэрвень і верасень-лістапад 2025.

Мэта праграмы – садзейнічаць дыялогу з культурай тэкстылю і дызайну Усходняй Швейцарыі. Рэзідэнты распрацоўваюць інавацыйныя праекты ў галіне #мастацтва, дызайну, архітэктуры, літаратуры, выканальніцкага мастацтва ці міждысцыплінарным кантэксце. Асабліва цікавяць эксперыментальныя праекты. Рэзідэнты будуць мець магчымасць займацца практычнай мастацкай працай і прыкладнымі даследаваннямі ў тэкстыльных установах Усходняй Швейцарыі.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд
- суткавыя 2000 CHF / месяц
- працоўнае месца на былым тэкстыльным і маторным заводзе Saurer AG у Арбоне
- прафесійныя кансультацыі з кампаніямі-партнёрамі і арганізацыямі
- выкарыстанне інфраструктуры кампаній-партнёраў.

Ддл: 2 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #дызайн #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы
🖼 McColl Center - творчая #рэзідэнцыя ў #ЗША

▫️Для каго: #мастакі, #скульптары. #дызайнеры і г.д.
▫️Калі: студзень-травень, чэрвень-жнівень і жнівень-лістапад.

Artist in-Residence Center McColl Center – сусветна вядомая праграма, якая прапануе мастакам засяродзіцца на працы і паўзаемадзейнічаць з супольнасцю Igniters Цэнтра McColl і мясцовым творчым сектарам. На рэзідэнцыі мастакі будуць мець доступ да агульных лабараторый і студый (3D-лабараторыя, студыя керамікі + скульптуры, цёмны пакой, медыя-лабараторыя, дрэваапрацоўчы цэх). Мастакі-рэзідэнты паўдзельнічаюць у групавой выставе і правядуць 1-2 публічныя мерапрыемствы.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- куратарскую дапамогу
- маркетынгавую і PR-падтрымку
- харчаванне
- праезд.

🔸З-за візавых абмежаванняў замежныя творцы не могуць разлічваць на стыпендыю, аднак праграма пакрые амаль ўсе выдаткі.

Ддл: 25 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
✏️Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova абвяшчае конкурс-выставу ілюстрацыі і дызайну кнігі

▫️Для каго: беларускія #дызайнеры/_кі і #ілюстратары/_кі ад 17 да 39 гадоў уключна

Art Pradmova дае магчымасць звярнуць на сябе ўвагу міжнародных выдаўцоў, а таксама шанец атрымаць новыя цікавыя замовы і зрабіцца лепш бачнымі ў публічнай прасторы.

Умовы ўдзелу:
- На конкурс прымаюцца працы, звязаныя з кнігамі (вокладкі, ілюстрацыі, арт-букі, мастацкія праекты і іншае).
- Ілюстрацыі можна даслаць у лічбавым фармаце проста ў гугл форме!
- Ад аднаго ўдзельніка на конкурс можа быць пададзена толькі адна заяўка

Найлепшыя творы па выніках працы журы конкурсу будуць выстаўлены ў межах фестывалю, таксама пераможцы атрымаюць прыемныя падарункі і новыя творчыя магчымасці ад ArtPradmova💛

Ддл: 3 верасня.
👉Падаць заяўку.

#дызайн #ілюстрацыя #творцы #літаратура
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💡📚PRADMOVA 2024 абвяшчае прыём заявак

📣Запрашаюцца #аўтары, інтэлектуалы, рэдактары, #выдаўцы, #музыкі, #дызайнеры і ўсе, хто захапляецца літаратурай і інтэлектуальнай дзейнасцю!

🖋Тэма фестывалю ў 2024 — “Між берагамі

📍Сёлета фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA адбудзецца ў кастрычніку, лістападзе і снежні ў розных гарадах Еўропы, а таксама анлайн.

Гарады і даты:

▫️ #Вільнюс: 5-6 кастрычніка.
Ддл: 5 верасня.

▫️#Берлін: 19-20 кастрычніка.
Ддл: 19 верасня.

▫️Анлайн: 2-3 лістапада.
Ддл: 3 кастрычніка.

▫️#Варшава: 16-17 лістапада.
Ддл: 17 кастрычніка.

▫️#Познань: 30 лістапада - 1 снежня.
Ддл: 31 кастрычніка.

🔗Для ўдзелу падайце заяўку на pradmova.eu

☎️ Пытанні? Пішыце на pradmova@gmail.com

#літаратура #кнігавыданне #Польшча #Літва #Германія #пісьменнікі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎧 А зараз галоўны анонс гэтай пятніцы — для тых, хто знайшоў сябе ў стварэнні і развіцці #digital-прадуктаў 🌐

😵‍💫 CON#FFFAAAA 2.0 - #канферэнцыя па дызайн-крэатыве з афтэпаці ў #Варшава, #Польшча

▫️Калі: 6 верасня 2024. Ідэальная пятніца, каб узяць выходны!
▫️Дзе: Fort Mokotów.

69pixels - студыя дызайну і распрацоўкі, калісьці заснаваная ў Мінску, а зараз прысутная ў Польшчы і Грузіі, ужо другі раз ладзіць канферэнцыю для кам’юніці [беларускіх] #digital-крэатараў.

▫️Запрашаюцца #дызайнеры, #творцы, #менеджары, распрацоўшчыкі, тэсціроўшчыкі, #фаўндары, #культдзеячы, інвестары і ўсе,хто цікавіцца дызайнам і крэатывам, — дзе б вы зараз ні знаходзіліся. Не выпусціце шанец пазнаёміцца ​​з новымі людзьмі і перазагрузіцца!

⚙️ Цэлы дзень у адным месцы вы зможаце трапіць на:
⁃ лекцыі,
⁃ дызайн-рэвью,
⁃ майстар-класы,
⁃ выставачную зону,
⁃ адпачынак і афтэрпаці.

🔸Early-bird квіток – 200 PLN (хутка будзе даражэй!). Лайфхак і адмысловая прапанова для груп 5+ сяброў – зніжка 20%.
👉Набыць квіткі.

🔗Сачыць за навінамі івэнта (а яны актыўна дадаюцца!):
➡️ confffaaa.com
➡️Telegram: @confffaaa
➡️ Instagram: @confffaaa_live + @69pixels.studio
➡️ Facebook: 69pixels.
➡️ Linkedin: 69pixels

#дызайн #публічныя_прасторы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎉 Нагадваем, што #фестываль PRADMOVA запрашае маладых ілюстратар:ак і дызайнер:ак кніг паўдзельнічаць у конкурсе-выставе

▫️Для каго: #аўтары, інтэлектуалы, рэдактары, #выдаўцы, #музыкі, #дызайнеры і ўсе, хто захапляецца літаратурай і інтэлектуальнай дзейнасцю.

Асноўныя ўмовы ўдзелу:

▪️На конкурс прымаюцца працы, звязаныя з кніжнай тэматыкай (вокладкі, ілюстрацыі, арт-букі, мастацкія праекты і іншае).

▪️Кожны ўдзельнік:ца можа падаць толькі адну заяўку.

▪️Удзельнічаць могуць маладыя творцы ва ўзросце ад 17 да 39 гадоў уключна.

▪️Усе працы прымаюцца ў лічбавым фармаце.

Лепшыя працы будуць прадстаўлены на выставе ў межах фестывалю, а пераможцы атрымаюць прызы і новыя магчымасці для развіцця ад ArtPradmova.

🔥Ддл: 3 верасня.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #кнігавыданне #Польшча #Літва #Германія #пісьменнікі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
International Weeks Against Racism - #конкурс мастацкіх твораў, прысвечаных барацьбе з расізмам, у #Германія

▫️Для каго: #мастакі, #дызайнеры, #фатографы і г.д.
▫️Калі: сакавік 2025.

У свеце, дзе дыскрымінацыя і няроўнасць па-ранейшаму шырока распаўсюджаны, важна захоўваць і абараняць годнасць асобы – запрашаюць з творамі на тэму «aбарона чалавечай годнасці». Гэта можа быць #жывапіс, #графіка, #фатаграфія і тыпаграфія.

Пераможцы атрымаюць:
- прызы ад 100 EUR да 400 EUR.

Ддл: 25 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #актывізм #грамадскія_праекты #візуальныя_мастацтвы
🗓🎤Перагортваючы сёння каляндар, можна пабачыць, што да con#fffaaa засталося толькі 3 дні! Таму, калі вы дызайнер(-ка), візіянер(-ка), кіруеце дызайн- альбо маркетынгавымі працэсамі, а #Варшава — у зоне вашай дасягальнасці, самы час вызваліць пятніцу на самую заўважную падзею ў беларускім прадуктовым кам’юніці!

▫️Калі: 6 верасня, з 10:00.
▫️Дзе: Fort Mokotow, Варшава, #Польшча.

➡️У праграме - ужо 18+ keynote-прэзентацый, сярод якіх:

🔘 Дзяніс Трусіла, крэатыўны дырэктар Pocket Rocket Agency, заснавальнік FSP Festival - "10 найбольшых драм у маркетынгу і лайфхакі для іх вырашэння"
🔘Леанід Вазнюк, прадуктовы дызайнер у LogicLike - "Дызайн карысных прадуктаў для дзяцей і як не загінуць у працэсе"
🔘 Дзяніс Місіуля, СEO Moloko Creative Inc. - "Рэцэпт шчасця ў брэндынгу"
🔘Аксана Наўмава, дырэктарка дызайну і UX-даследаванняў у AIBY - "Дызайн прадукту: практычныя крокі і ідэі для поспеху ў тэхналагічных кампаніях"
🔘 Анастасія Зайцава, CCO у ZiMAD, стратэгічныя камунікацыі, спецыялістка па брэнд-маркетынгу - "Павышэнне крэатыўнасці і ўвасабленне ідэй у жыццё: парады са Стэнфорда"
🔘Дзмітры Гінтафт, арт-дырэктар па брэнд-ідэнтыцы: "Чаму графічны і прадуктовы дызайн могуць навучыцца адзін у аднаго"
🔘 Аляксей Коваль, энтузіяст дызайну шрыфтоў, графічны дызайнер у Reserved - "(Сама-)цытаванне ў дызайне: перастаньце азартна гуляць са шрыфтамі"
🔘 Дзяніс Гярко, кіраўнік дызайну прадуктаў і UX-даследаванняў у Gismart - "Як захапіць увагу і матывацыю карыстальнікаў, і якую ролю ў гэтым адыгрываюць кагнітыўныя скажэнні?"
🔘Павел Заметны, заснавальнік TurboReview.pro, CDO у Hypetrain.io, ментар па дызайне - “Мысленне росту — ключавы навык, які варта развіваць сёння"
🔘Марына Стасевіч, сузаснавальніца SOTA, бізнес-коуч, 10+ гадоў досведу - "Натхненне без выгарання: як кіраваць праектамі і сабой”.

[Спіс дапаўняецца]

А таксама:
🔘Анлайн-падключэнне з Уладзімірам Цэслерам і Mr Freeman (тым самым!)
🔘 HutkaSmachnaa, CIDR Family, Znivien, Booko, Swag 42, GooseVintage, LSTR, KYT, Polyakova, 3D друк, зона для відэагеймераў.

🎫 Набываючы квіткі, абавязкова скарыстайцеся прома-кодам SEKKTOR — нашым падпісчыцам і падпісчыкам даецца зніжка ў 15% 🔥

🔗Сачыць за навінамі івэнта:
➡️Telegram: @confffaaa
➡️ Instagram: @confffaaa_live + @69pixels.studio
➡️ Facebook: 69pixels
➡️ Linkedin: 69pixels.

#дызайн #канферэнцыя #digital #дызайнеры
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM