sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🇺🇸 Princeton University - творча-даследчая #стыпендыя ў #ЗША

▫️Для каго: #творцы і #даследчыкі розных дысцыплін.
▫️Калі: 2 гады.

Прынстанскі ўніверсітэт прапануе стыпендыі для спецыялістаў з розных галін #мастацтва: #дызайн, #літаратура, #візуальныя_мастацтвы, #тэатр, #перформанс, #кіно, #музыка і г.д. Творцы павінны 2 гады працаваць ва ўніверсітэце і выкладаць творчыя дысцыпліны. Ад стыпендыятаў чакаецца актыўны ўдзел ва ўніверсітэцкім жыцці.

🔸Стыпендыі не прызначаны для фінансавання работы, якая вядзе да атрымання вучонай ступені.

Праграма прапануе:
- стыпендыю 92 000 USD.

Ддл: 10 верасня.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #арт #міждысцыплінарныя_праекты
Exploring Porcelain - #рэзідэнцыя па фарфору і кераміцы ў #Германія

▫️Для каго: #творцы, якія працуюць з фарфорам і керамікай (магістранты і аспіранты творчых навучальных устаноў).
▫️Калі: 14 кастрычніка 2024 - 14 лютага 2025.

Запрашаюць творцаў на Höchster Porzellan Manufaktur, каб эксперыментальна папрацаваць з керамікай і фарфорам. Мануфактура, абранай для рэзідэнцыі, – найстарэйшая фарфоравая мануфактура ў Германіі і цэнтр даследаванняў і выкладання творчых дысцыплін. Цікавіць сінтэз традыцыйнага рамяства і інавацый – лічбавых працэсаў, 3D-друку, робататэхнікі і г.д.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- стыпендыю 1000 EUR / месяц
- праезд
- вытворчыя матэрыялы да 500 EUR
- выставу
- дакументаванне (у фатаграфіі, кіно, каталогу і г.д.)
- удзел у нацыянальнай і міжнароднай сетцы HfG
- удзел у жыцці мастацкай акадэміі і даследчыя магчымасці ў кантэксце HfG.

Ддл: 7 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #скульптура #дызайн #міждысцыплінарныя_праекты
🌿 Teias Criativas - #рэзідэнцыя і настаўніцтва па тэкстыльным дызайне ў #Партугалія

▫️Для каго: #творцы/#мастакі і #дызайнеры, якія працуюць з тэкстылем.
▫️Калі: месяц у 2024-2025.

Рэзідэнцыя будзе адбывацца ў New Hand Lab, а выніковыя працы будуць прэзентаваныя на выставе. Запрашаюць даследаваць індустрыяльную спадчыну New Hand Lab, можна падаваць прапановы па ткацтве, мастацтве і рамёствах, модзе, тафтынгу і г.д. Рэзідэнты будуць навучацца тэкстыльнаму дызайну.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- студыйную прастору
- ганарар 2500 EUR
- суткавыя 850 EUR.

Ддл: 21 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #дызайн
🖼 Projection Mapping Competition - #конкурс мэпінгавых праекцый у #Японія

▫️Для каго: #творцы #відэа-арта.
▫️Калі: 14 верасня.

Запрашаюць з відэапрацамі працягласцю ад 1 хвіліны да 1 хвіліны і 59 секунд. Відэа будуць праектавацца на будынак Мемарыяльнай карціннай галерэі Мэйдзідзінгу Гаен Мэйдзі. Тэма конкурсу – «люстэрка». Цікавяць #даследванні рэальнасці і віртуальнасці люстэрка. Вітаюцца розныя падыходамі да тэмы.

Арганізатары прапануюць:
- паказ ад 18 да 20 работ
- прызы ад 100 000 да 500 000 JPY
- праезд
- пражыванне.

Ддл: 9 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#дызайн #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы #media_art #new_media_art
CHRISTIAN PFEIFFER ART CONTEST - #конкурс лічбавых і графічных твораў для кампаніі Christian Pfeiffer у #Германія

▫️Для каго: #дызайнеры, #мастакі, #графікі і інш.

Christian Pfeiffer – вялікі пастаўшчык комплексных сістэм драбнення. Кампанія працуе з горназдабыўной прамысловасцю, цэментам і г.д. Запрашаюць зрабіць графічныя ці лічбавыя кампазіцыі, звязаныя з прадукцыяй арганізацыі. Даслаць можна да 2 арыгінальных твораў.

Арганізатары прапануюць:
- прызы ад 1000 да 5000 EUR.

Ддл: 1 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #дызайн
Corning Museum of Glass - #арт-#рэзідэнцыя ў музеі шкла ў #ЗША

▫️Для каго: #мастакі, #дызайнеры і г.д.
▫️Калі: 8 тыдняў у 2024-2025.

Музей шкла Корнінгу запрашае творцаў з папрацаваць у штаце Нью-Ёрк. Рэзідэнты будуць вывучаць новыя напрамкі ў шкляной вытворчасці, займацца новымі і існуючымі праектамі. Чакаецца, што мастакі выступяць з прэзентацыяй пра сваю мастацкую практыку ці працэс падчас публічнага мерапрыемства ў студыі.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- студыйную прастору
- стыпендыю.

Ддл: 31 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#мастацтва #дызайн #міждысцыплінарныя_праекты #адукацыя #даследванні
🔥 З 1 жніўня запускаецца новы конкурс Culture Moves Europe - праграмы мабільнасці для творцаў і культдзеячаў, легалізаваных у ЕС

А на ўжо гэтым тыдні вы можаце задаць пытанні па трэвэл-грантах CME на інфасесіі праграмы!

▫️Для каго: #творцы і # культдзеячы.
▫️Калі: 26 ліпеня ў 11:00 CET.

Culture Moves Europe – гранты мабільнасці для прадстаўнікоў культуры, якія працуюць у наступных сектарах: #музыка, #літаратура, #архітэктура, культурная #спадчына, #дызайн (у тым ліку адзення), выяўленчае #мастацтва і #выканальніцкія_мастацтвы. Гранты даступныя для тых, хто базуецца ў Еўропе, і могуць пакрыць праезд, пражыванне, выдаткі на прыём гасцей і працоўныя паездкі.

🔸Culture Moves Europe запрашае на інфасесію, падчас якой можна будзе задаць пытанні пра праграму трэвел-грантаў.
👉Зарэгістравацца.

#арт #міждысцыплінарныя_праекты #грант #мабільнасць #інфасесія
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
TaDA Textile and Design Alliance - тэкстыльная #рэзідэнцыя ў #Швейцарыя

▫️Для каго: #дызайнеры, #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: красавік-чэрвень і верасень-лістапад 2025.

Мэта праграмы – садзейнічаць дыялогу з культурай тэкстылю і дызайну Усходняй Швейцарыі. Рэзідэнты распрацоўваюць інавацыйныя праекты ў галіне #мастацтва, дызайну, архітэктуры, літаратуры, выканальніцкага мастацтва ці міждысцыплінарным кантэксце. Асабліва цікавяць эксперыментальныя праекты. Рэзідэнты будуць мець магчымасць займацца практычнай мастацкай працай і прыкладнымі даследаваннямі ў тэкстыльных установах Усходняй Швейцарыі.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд
- суткавыя 2000 CHF / месяц
- працоўнае месца на былым тэкстыльным і маторным заводзе Saurer AG у Арбоне
- прафесійныя кансультацыі з кампаніямі-партнёрамі і арганізацыямі
- выкарыстанне інфраструктуры кампаній-партнёраў.

Ддл: 2 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #дызайн #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы
✏️Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova абвяшчае конкурс-выставу ілюстрацыі і дызайну кнігі

▫️Для каго: беларускія #дызайнеры/_кі і #ілюстратары/_кі ад 17 да 39 гадоў уключна

Art Pradmova дае магчымасць звярнуць на сябе ўвагу міжнародных выдаўцоў, а таксама шанец атрымаць новыя цікавыя замовы і зрабіцца лепш бачнымі ў публічнай прасторы.

Умовы ўдзелу:
- На конкурс прымаюцца працы, звязаныя з кнігамі (вокладкі, ілюстрацыі, арт-букі, мастацкія праекты і іншае).
- Ілюстрацыі можна даслаць у лічбавым фармаце проста ў гугл форме!
- Ад аднаго ўдзельніка на конкурс можа быць пададзена толькі адна заяўка

Найлепшыя творы па выніках працы журы конкурсу будуць выстаўлены ў межах фестывалю, таксама пераможцы атрымаюць прыемныя падарункі і новыя творчыя магчымасці ад ArtPradmova💛

Ддл: 3 верасня.
👉Падаць заяўку.

#дызайн #ілюстрацыя #творцы #літаратура
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎧 А зараз галоўны анонс гэтай пятніцы — для тых, хто знайшоў сябе ў стварэнні і развіцці #digital-прадуктаў 🌐

😵‍💫 CON#FFFAAAA 2.0 - #канферэнцыя па дызайн-крэатыве з афтэпаці ў #Варшава, #Польшча

▫️Калі: 6 верасня 2024. Ідэальная пятніца, каб узяць выходны!
▫️Дзе: Fort Mokotów.

69pixels - студыя дызайну і распрацоўкі, калісьці заснаваная ў Мінску, а зараз прысутная ў Польшчы і Грузіі, ужо другі раз ладзіць канферэнцыю для кам’юніці [беларускіх] #digital-крэатараў.

▫️Запрашаюцца #дызайнеры, #творцы, #менеджары, распрацоўшчыкі, тэсціроўшчыкі, #фаўндары, #культдзеячы, інвестары і ўсе,хто цікавіцца дызайнам і крэатывам, — дзе б вы зараз ні знаходзіліся. Не выпусціце шанец пазнаёміцца ​​з новымі людзьмі і перазагрузіцца!

⚙️ Цэлы дзень у адным месцы вы зможаце трапіць на:
⁃ лекцыі,
дызайн-рэвью,
⁃ майстар-класы,
⁃ выставачную зону,
⁃ адпачынак і афтэрпаці.

🔸Early-bird квіток – 200 PLN (хутка будзе даражэй!). Лайфхак і адмысловая прапанова для груп 5+ сяброў – зніжка 20%.
👉Набыць квіткі.

🔗Сачыць за навінамі івэнта (а яны актыўна дадаюцца!):
➡️ confffaaa.com
➡️Telegram: @confffaaa
➡️ Instagram: @confffaaa_live + @69pixels.studio
➡️ Facebook: 69pixels.
➡️ Linkedin: 69pixels

#дызайн #публічныя_прасторы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM