sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.18K subscribers
2.53K photos
12 videos
2 files
2.53K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🎶 re:natura #04 - Æther - #конкурс гукавых твораў для выпуску зборніка

▫️Для каго: #музыкі, #саўнд_дызайнеры, #творцы гуку.

Запрашаюць гукавых творцаў, паэтаў, эксперыментальных музыкаў і радыёфанічных гукадызайнераў падзяліцца сваімі поглядамі на навакольнае асяроддзе ў фармаце гуку.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар за выкарыстанне запісу 100 EUR.

Ддл: 30 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#музыка #саўнд_дызайн #экалогія
🎉 Hučna Fest-2024 запрашае грамадскія арганізацыі і ініцыятывы ў #Варшава, #Польшча

▫️Для каго: #НДА, культурныя ініцыятывы і г.д.
▫️Калі: 29 чэрвеня.

На беразе Віслы зноў пройдзе вялікі Hučna Fest з актуальнай беларускай музыкай, знакамітымі імёнамі СучБелЛіта, сучасным мастацтвам і актывізмам. Чакаюць заяўкі ад недзяржаўных арганізацый, ініцыятыў і праектаў, якія жадаюць распавесці пра сваю дзейнасць шырокай аўдыторыі.

🔸Ідэальная прэзентацыйная кропка – гэта 1-3 міні-івэнты на флагманскія тэмы вашай арганізацыі, інтэрактыўная актыўнасць цягам дня, падрыхтаваны візуал і расклад, які матывуе прыйсці і пазнаёміцца з вамі.

Арганізатары прапануюць:
- прастору для прэзентацыі
- інфармацыю пра вашу кропку на пляцоўцы ў сацсетках і СМІ
- дапамогу ў пошуку эфектыўных спосабаў прэзентацыі
- лагістычную падтрымку прыезду і пражывання (на конкурснай аснове)
- фота з фестывалю.

Ддл: 17 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#музыка #міждысцыплінарныя_праекты #арт
🎭 Made With Many and Canvas - #фестываль выканальніцкіх мастацтваў у #Вялікабрытанія

▫️Для каго: #перформеры, #музыкі, #кампазітары і інш. #творцы.
▫️Калі: 5 кастрычніка.

Made With Many накіраваны на працу з мясцовымі супольнасцямі, творцамі, валанцёрскімі арганізацыямі і грамадскасцю. Фестываль адбываецца пад кіраўніцтвам моладзі. Запрашаюць з перформансамі, інсталяцыямі, музычнымі прапановамі.

Арганізатары прапануюць:
- пакрыццё выдаткаў да 3000 GBP.

Ддл: 24 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#выканальніцкія_мастацтвы #тэатр #музыка #перформанс #міждысцыплінарныя_праекты
Artorium - студэнцкі міждысцыплінарны #фестываль у #Славакія

▫️Для каго: студэнты-#перформеры, #рэжысёры, #акторы, #творцы #кіно, #мастакі і інш.
▫️Калі: 21 - 24 кастрычніка.

Запрашаюць студэнтаў і педагогаў прадэманстраваць свае творчыя працы на базе Універсітэта мастацтва ў горадзе Банска-Бістрыца. Цікавяць розныя віды #мастацтва: тэатральныя пастаноўкі, кароткаметражныя фільмы, #выяўленчыя_мастацтвы, выставы, інсталяцыі, #перформанс і #музыка.

🔸На дадзены момант фінансаванне праграмы не пацверджана.

Ддл: 24 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#тэатр #выканальніцкія_мастацтвы #міждысцыплінарныя_праекты
🇺🇸 Princeton University - творча-даследчая #стыпендыя ў #ЗША

▫️Для каго: #творцы і #даследчыкі розных дысцыплін.
▫️Калі: 2 гады.

Прынстанскі ўніверсітэт прапануе стыпендыі для спецыялістаў з розных галін #мастацтва: #дызайн, #літаратура, #візуальныя_мастацтвы, #тэатр, #перформанс, #кіно, #музыка і г.д. Творцы павінны 2 гады працаваць ва ўніверсітэце і выкладаць творчыя дысцыпліны. Ад стыпендыятаў чакаецца актыўны ўдзел ва ўніверсітэцкім жыцці.

🔸Стыпендыі не прызначаны для фінансавання работы, якая вядзе да атрымання вучонай ступені.

Праграма прапануе:
- стыпендыю 92 000 USD.

Ддл: 10 верасня.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #арт #міждысцыплінарныя_праекты
🎉 Hučna Fest-2024 шукае валанцёраў_к – 🔥 ддл ужо сёння, #Варшава, #Польшча

▫️Калі: 29 чэрвеня.

На беразе Віслы зноў пройдзе вялікі Hučna Fest з актуальнай беларускай музыкай, знакамітымі імёнамі СучБелЛіта, сучасным мастацтвам і актывізмам. Чакаюць заяўкі ад недзяржаўных арганізацый, ініцыятыў і праектаў, якія жадаюць распавесці пра сваю дзейнасць шырокай аўдыторыі.

Шукаюць у каманду супергерояў_аінь, якія дапамогуць:
▪️рыхтаваць пляцоўкі да фестывалю, насіць і расстаўляць рэчы і гэтак далей
▪️суправаджаць розныя пляцоўкі падчас фестывалю на месцы
▪️тусавацца і атрымліваць асалоду ад фестывалю
▪️дапамагаць наведвальніцам і наведвальнікам з навігацыяй па фестывалю
▪️збіраць рэчы з лакацыі, грузіць іх у аўто
▪️прыбраць смецце і вярнуць бераг Віслы ў той стан, які быў да фестывалю.

Ддл: 20 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#музыка #міждысцыплінарныя_праекты #арт
Saison Foundation - #рэзідэнцыя па выканальніцкім мастацтве ў #Японія

▫️Для каго: #творцы выканальніцкіх мастацтваў і #арт_менеджары.
▫️Калі: 28 лістапада - 24 снежня ці
23 студзеня - 25 сакавіка 2025.

Запрашаюць папрацаваць на рэзідэнцыі і даследаваць сцэну сучаснага выканальніцкага #мастацтва ў Японіі.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- суткавыя і/або выдаткі на #даследванні.

Ддл: 1 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#выканальніцкія_мастацтвы #тэатр #танец #перформанс #музыка
General Project Funding - #грант на праекты ў сферы культуры і #мастацтва ў #Германія

▫️Для каго: #НДА, зарэгістраваныя ў Германіі ці за мяжой.

Можна атрымаць гранты на праекты ў сферы культуры і мастацтва. Гэта можы быць #візуальныя_мастацтва, #выканальніцкія_мастацтвы, #літаратура, #музыка, #кіно, #фатаграфія, #архітэктура, мастацкія і культурна-гістарычныя выставы з сучаснай тэматыкай, новыя #медыя, #міждысцыплінарныя_праекты і г.д. Галоўнае, каб праект быў бачным у Германіі.

🔸Грант складае каля 50 000 EUR (20% павінна быць са-фінансаванне).

Ддл: 31 ліпеня.
👉Падрабязней.

#конкурс_грантаў #арт #media_art
🎧 Музей і калекцыі: новы выпуск падкаста пра сучаснае беларускае мастацтва ад каманды Open Muzej

🔸Госцяй эпізоду стала мастацтвазнаўца, культуралагіня і куратарка Вольга Архіпава. Працяглы час Вольга з’яўлялася вядучай навуковай супрацоўніцай аддзела сучаснага беларускага мастацтва ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

🔹Другі госць – мастак, куратар і архівіст Андрэй Дурэйка. У 2018 годзе Андрэй стаў сукуратрам крайняй эдыцыі праекта ZBOR – выставы-даследавання гісторыі сучаснага мастацтва Беларусі за апошнія 30 гадоў.

У размове параўнаюцца падыходы да працы са зборамі беларускага мастацтва.

🔗Выпуск даступны на платформах Spotify, Apple Podcasts, Google Podcasts і Castbox па спасылцы.

👉Слухаць падкаст.

#музыка #адукацыя #мастацтва
🎶 Hjorted Art and Music Festival - #фестываль сучаснай музыкі ў #Швецыя

▫️Для каго: #кампазітары і #музыкі.
▫️Калі: 29 жніўня - 1 верасня.

Hjorted Art and Music – некамерцыйны фестываль з акцэнтам на новую музыку і міждысцыплінарнае мастацтва. Запрашаюць з творамі для скрыпкі, фартэпіяна, дуэта скрыпкі і фартэпіяна, перкусіі, перкусіі і скрыпкі, перкусіі і фартэпіяна. Таксама вітаюцца творы, якія спалучаюць інструментальную музыку з электронікай.

🔥Ддл: 12 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#музыка #выканальніцкія_мастацтвы #саўнд_дызайн