sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.29K subscribers
2.65K photos
12 videos
2 files
2.63K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
Kseij Dance Company - #рэзідэнцыя па стварэнні харэаграфічнага праекта ў #Генуя, #Італія

▫️Для каго: #харэографы і #танцоры да 35 гадоў.
▫️Калі: узгадняецца з рэзідэнтамі.

Запрашаюць маладога харэографа на рэзідэнцыю для стварэння новага шоу, якое будзе ўключана ў рэпертуар Kseij Dance Company. Кожны удзельнік можа прадставіць адзін харэаграфічны праект (існуючы ці новы). Харэаграфія павінна доўжыцца прыкладна 15-20 хвілін.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- харчаванне
- ганарар 400 EUR
- магчымасць правесці бясплатны семінар у Генуі.

Ддл: 22 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#танец #харэаграфія #выканальніцкія_мастацтвы
🎭 O Espaço do Tempo - #рэзідэнцыя па выканальніцкім мастацтве ў #Партугалія

▫️Для каго: #танцоры, #харэографы, #акторы, #перформеры і г.д.
▫️Калі: 1 красавіка - 25 мая 2025, 26 мая - 1 чэрвеня + і верасень 2025.

Projecto Casa імкнецца стымуляваць творчасць у галіне танца, тэатра і перформансу. Запрашаюць зрабіць сцэнічныя праекты на доўгатэрміновых рэзідэнцыях. Вынікам павінна стаць прэм’ера працы.

Праграма прапануе:
- #грант 25 000 EUR (ганарар, вытворчасць, пражыванне, працоўная студыя, суткавыя).

Ддл: 12 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#танец #харэаграфія #перформанс #тэатр #выканальніцкія_мастацтвы
Saison Foundation - #рэзідэнцыя па выканальніцкім мастацтве ў #Японія

▫️Для каго: #творцы выканальніцкіх мастацтваў і #арт_менеджары.
▫️Калі: 28 лістапада - 24 снежня ці
23 студзеня - 25 сакавіка 2025.

Запрашаюць папрацаваць на рэзідэнцыі і даследаваць сцэну сучаснага выканальніцкага #мастацтва ў Японіі.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- суткавыя і/або выдаткі на #даследванні.

Ддл: 1 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#выканальніцкія_мастацтвы #тэатр #танец #перформанс #музыка
🎭 In/Visible Cities - #фестываль тэатраў прыгранічных раёнаў у #Італія і #Славенія

▫️Для каго: #творцы тэатра, #культдзеячы, #куратары і інш.
▫️Калі: 30 жніўня - 1 верасня.

Запрашаюць тэатральныя ўстановы, арганізацыі, калектывы і творцаў выканальніцкага #мастацтва, якія працуюць у прыгранічных раёнах і рэалізуюць трансгранічныя творчыя практыкі. Мэта праекту – вызначэнне артыстаў і устаноў, якія гатовыя аб'яднаць свае практыкі ў рамках фестывалю In/Visible Cities. Тэмы, якія цікавяць: шматмоўе, тэхналагічная падтрымка, новыя мовы і інструменты (напрыклад, штучны інтэлект), метады ўзаемадзеяння з мясцовымі супольнасцямі.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 500 EUR.

Ддл: 3 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#тэатр #выканальніцкія_мастацтвы #міждысцыплінарныя_праекты
General Project Funding - #грант на праекты ў сферы культуры і #мастацтва ў #Германія

▫️Для каго: #НДА, зарэгістраваныя ў Германіі ці за мяжой.

Можна атрымаць гранты на праекты ў сферы культуры і мастацтва. Гэта можы быць #візуальныя_мастацтва, #выканальніцкія_мастацтвы, #літаратура, #музыка, #кіно, #фатаграфія, #архітэктура, мастацкія і культурна-гістарычныя выставы з сучаснай тэматыкай, новыя #медыя, #міждысцыплінарныя_праекты і г.д. Галоўнае, каб праект быў бачным у Германіі.

🔸Грант складае каля 50 000 EUR (20% павінна быць са-фінансаванне).

Ддл: 31 ліпеня.
👉Падрабязней.

#конкурс_грантаў #арт #media_art
🎭 Divadlo na cucky - танцавальна-перфарматыўная #рэзідэнцыя ў #Чэхія

▫️Для каго: #танцоры, #харэографы і #перформеры.
▫️Калі: 30 верасня - 13 кастрычніка.

Divadlo na cucky – прафесійны незалежны тэатр, праца якога засяроджана на актуальных сацыяльных праблемах і тэмах. Запрашаюць зрабіць праект з мясцовай групай бяздомных людзей. Вынікам рэзідэнцыі павінна стаць публічнае мерапрыемства ў абранай вамі форме (прэзентацыя, публічнае выступленне, выстава, хэпэнінг і г.д.).

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- ганарар 1200 EUR
- працоўную прастору
- тэхнічную падтрымку.

Ддл: 31 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#танец #выканальніцкія_мастацтвы #перформанс
🎭 «Беларуска-украінская міжкультурная камунікацыя ў сучасным тэатры: да і пасля вайны» - #лекцыя-дыскусія ў #Варшава, #Польшча

▫️Калі: 28 чэрвеня ў 18.00 (па Варшаве).
▫️Дзе: Free Belarus Center (ul. Mokotowska 24, biuro 64).

Беларуская мова – самая блізкая да ўкраінскай, беларусы і ўкраінцы мелі агульнае мінулае на ўсіх этапах гiсторыi, сапраўды ўнікальным з'яўляецца этнаграфічны рэгіён Беларуска-Украінскага Палесся. Аднак міжкультурная камунікацыя двух народаў у канцы ХХ – ХХI стагоддзях знаходзіцца ў крызісе – як ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, так і задоўга да таго.
Праз прызму ўкраінскай драмы на беларускай сцэне, сучаснага мастацтва рэжысуры, лёсаў беларускага тэатра на эміграцыі мы пагаворым аб стане беларуска-украінскіх культурных адносін і паразважаем пра іх магчымую будучыню.

🔸Лектар і мадэратар – Змiцер Ермаловіч-Дашчынскі, магістр мастацтвазнаўства, незалежны даследчык.

👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #выканальніцкія_мастацтвы #перформанс
🎶 Hjorted Art and Music Festival - #фестываль сучаснай музыкі ў #Швецыя

▫️Для каго: #кампазітары і #музыкі.
▫️Калі: 29 жніўня - 1 верасня.

Hjorted Art and Music – некамерцыйны фестываль з акцэнтам на новую музыку і міждысцыплінарнае мастацтва. Запрашаюць з творамі для скрыпкі, фартэпіяна, дуэта скрыпкі і фартэпіяна, перкусіі, перкусіі і скрыпкі, перкусіі і фартэпіяна. Таксама вітаюцца творы, якія спалучаюць інструментальную музыку з электронікай.

🔥Ддл: 12 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#музыка #выканальніцкія_мастацтвы #саўнд_дызайн
🎭 INDUSTRA STAGE - #рэзідэнцыя па выканальніцкім мастацтве ў #Чэхія

▫️Для каго: #перформеры, #рэжысёры, #танцоры, #харэографы, #акторы, #музыкі і інш. #творцы.
▫️Калі: 5-10 дзён у 2025.

Industra Gallery недалёка ад цэнтра Брно, ажыўленага студэнцкага горада. Мэта рэзідэнцыі – падтрымка незалежнага выканальніцкага мастацтва як на мясцовым, так і на міжнародным узроўні. Запрашаюць творцаў папрацаваць над праектамі, наладзіць прафесійны нэтворкінг і міждысцыплінарную камунікацыю.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- працоўную студыю
- ганарар.

Ддл: 30 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#выканальніцкія_мастацтвы #перформанс #тэатр #музыка #танец #харэаграфія #міждысцыплінарныя_праекты
🌟Global Fellowship — новая праграма ад Міжнароднай асацыяцыі выканальніцкіх мастацтваў

International Society for the Performing Arts (ISPA) дае доступ да сваёй глабальнай сеткі прафесіяналаў у галіне выканальніцкіх мастацтваў на 1 год для менеджараў з 5+ гадамі досведу з краін, якія развіваюцца. Адабраныя ўдзельнікі і ўдзельніцы далучацца да праграмы, якая складаецца з некалькіх кампанентаў:
- Сяброўства ў ISPA з доступам да ўсіх пераваг сяброўства, уключаючы анлайн-праграмы і эксклюзіўны кантэнт
- Кангрэс ISPA у Нью-Ёрку 14-16 студзеня 2025 разам з глабальнай супольнасцю лідэраў мастацтваў
- Навучальныя праграмы і бесперапынны абмен досведам, у тым ліку праз #ментарства.

Праграма прызначана для тых, хто займаецца кіраваннем прафесійнымі выканальніцкімі мастацтвамі і імкнецца павысіць глабальную злучанасць індустрыі.

Прадастаўляюцца:
⁃ Членства ў глабальнай сетцы лідараў у сферы #выканальніцкія_мастацтвы;
⁃ Грант на падарожжа, уключаючы суткавыя, пералёты і пражыванне.
⁃ Ментарская падтрымка і нетворкінг.

Ддл: 2 жніўня.
👉🔗Даведацца больш.

#грант #сцэнічныя_мастацтвы #івэнт_менеджмент #культменеджары #прадзюсары
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM