sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🎶 The Sound of Anthropocene - анлайн-#конкурс і выстава гуку

▫️Для каго: #саўнд_дызайнеры, #музыкі, #кампазітары і г.д.

Запрашаюць творцаў, якія выкарыстоўваюць гукавое мастацтва ў якасці невізуальнага медыя, прадставіць свае саўнд-творы. Тэма – антрапацэн. Цікавіць станоўчы і адмоўны ўплыў чалавека на навакольнае асяроддзе, у тым ліку антрапагеннае змяненне клімату, страта біяразнастайнасці і г.д.

🔸Можна падаць максімум 3 працы. Яны павінны быць ад 1 да 15 хвілін і створаны ў перыяд з 2010 па 2024 год.

Ддл: 1 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#музыка #саўнд_дызайн #міждысцыплінарныя_праекты #экалогія #даследванні
🎶 Sound Art Lab - #рэзідэнцыя па гуку ў #Данія

▫️Для каго: #саўнд_дызайнеры, #музыкі, #кампазітары і #творцы, якія працуюць з гукам.
▫️Калі: 1 месяц у 2024.

Запрашаюць мастакоў папрацаваць над праектамі ў памяшканнях, размешчаных недалёка ад Лім-фіёрда. Рэзідэнты могуць выкарыстоўваць, як лічаць патрэбным, канкрэтныя вынікі не чакаюцца. Аднак патрэбна неяк задакументаваць сваё знаходжанне на рэзідэнцыі ў любым фармаце: гук, #малюнак, тэкст, #відэа, #перформанс, artist talk, выстава і г.д. Творцы будуць праводзіць майстар-класы для ўзроставай групы ад 16 да 25 гадоў падчас рэзідэнцыі.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд
- #грант 2000 EUR.

Ддл: 1 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#саўнд_дызайн #музыка #выканальніцкія_мастацтвы
🎶 re:natura #04 - Æther - #конкурс гукавых твораў для выпуску зборніка

▫️Для каго: #музыкі, #саўнд_дызайнеры, #творцы гуку.

Запрашаюць гукавых творцаў, паэтаў, эксперыментальных музыкаў і радыёфанічных гукадызайнераў падзяліцца сваімі поглядамі на навакольнае асяроддзе ў фармаце гуку.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар за выкарыстанне запісу 100 EUR.

Ддл: 30 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#музыка #саўнд_дызайн #экалогія
🎭 Made With Many and Canvas - #фестываль выканальніцкіх мастацтваў у #Вялікабрытанія

▫️Для каго: #перформеры, #музыкі, #кампазітары і інш. #творцы.
▫️Калі: 5 кастрычніка.

Made With Many накіраваны на працу з мясцовымі супольнасцямі, творцамі, валанцёрскімі арганізацыямі і грамадскасцю. Фестываль адбываецца пад кіраўніцтвам моладзі. Запрашаюць з перформансамі, інсталяцыямі, музычнымі прапановамі.

Арганізатары прапануюць:
- пакрыццё выдаткаў да 3000 GBP.

Ддл: 24 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#выканальніцкія_мастацтвы #тэатр #музыка #перформанс #міждысцыплінарныя_праекты
🎶 Hjorted Art and Music Festival - #фестываль сучаснай музыкі ў #Швецыя

▫️Для каго: #кампазітары і #музыкі.
▫️Калі: 29 жніўня - 1 верасня.

Hjorted Art and Music – некамерцыйны фестываль з акцэнтам на новую музыку і міждысцыплінарнае мастацтва. Запрашаюць з творамі для скрыпкі, фартэпіяна, дуэта скрыпкі і фартэпіяна, перкусіі, перкусіі і скрыпкі, перкусіі і фартэпіяна. Таксама вітаюцца творы, якія спалучаюць інструментальную музыку з электронікай.

🔥Ддл: 12 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#музыка #выканальніцкія_мастацтвы #саўнд_дызайн
🎭 INDUSTRA STAGE - #рэзідэнцыя па выканальніцкім мастацтве ў #Чэхія

▫️Для каго: #перформеры, #рэжысёры, #танцоры, #харэографы, #акторы, #музыкі і інш. #творцы.
▫️Калі: 5-10 дзён у 2025.

Industra Gallery недалёка ад цэнтра Брно, ажыўленага студэнцкага горада. Мэта рэзідэнцыі – падтрымка незалежнага выканальніцкага мастацтва як на мясцовым, так і на міжнародным узроўні. Запрашаюць творцаў папрацаваць над праектамі, наладзіць прафесійны нэтворкінг і міждысцыплінарную камунікацыю.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- працоўную студыю
- ганарар.

Ддл: 30 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#выканальніцкія_мастацтвы #перформанс #тэатр #музыка #танец #харэаграфія #міждысцыплінарныя_праекты
🎶 Suralita - #рэзідэнцыя па музыцы і грамадскім пасрэдніцтве ў #Іспанія

▫️Для каго: #музыкі, #саўнд_дызайнеры, #кампазітары і інш.
▫️Калі: 2 тыдня ў інтэрвале ліпень-снежань.

Цэнтр творчасці Suralita запрашае з праектамі, якія аб'ядноўваюць гукавое #мастацтва і медыяцыю супольнасці. Мэта – наладзіць дыялог паміж супольнасцямі, сфакусавацца на даследаваннях сацыяльнай трансфармацыі з дапамогай музыкі і гуку. Рэзідэнты будуць працаваць з мясцовымі супольнасцямі, а канчатковы твор будзе прэзентаваны ў грамадскай прасторы.

🔸Магчымы ўдел з партнёрамі і дзецьмі (выдаткі на іх праезд будуць пакрытыя).

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- стыпендыю 1500 EUR.

Ддл: 16 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#музыка #міждысцыплінарныя_праекты #грамадскія_праекты
🎥 Resonance Sound Art and New Music Film Festival - #фестываль #відэа і музыкі ў #Ізраіль

▫️Для каго: #кампазітары, #музыкі і інш. #творцы.
▫️Калі: канец верасня.

Запрашаюць тых, хто даследуе сувязь паміж эксперыментальнай музыкай і #відэа. Прымаюць дакументальнае #кіно, кароткі метр да 10 хвілін, эксперыментальныя і анімацыйныя працы. Творы павінны датычыцца саўнд-арта і новай музыкі.

Ддл: 15 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #музыка #міждысцыплінарныя_праекты #выканальніцкія_мастацтвы #публічныя_прасторы
Hamburg Ministry for Culture and Media – творчая #рэзідэнцыя ў #Гамбург, #Германія

▫️Для каго: #мастакі, #фатографы, #творцы кіно і мультымедыя, #музыкі і інш. #творцы.
▫️Калі: 3 месяцы ў 2025-2026.

Міністэрства культуры і СМІ Гамбурга запрашае падаць заяўкі на рэзідэнцыі ў цэнтры мастакоў Westwerk. Чакаецца, што кандыдаты будуць жыць і працаваць у #арт-цэнтры над мастацкім праектам, у тым ліку пазнаючы культурную сцэну горада.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- стыпендыю 900 EUR
- праезд
- выдаткі на прэзентацыю 500 EUR.

Ддл: 28 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#міждысцыплінарныя_праекты #мастацтва #візуальныя_мастацтвы
🎶LCB Depot - #конкурс музычных прац, саўнд-арту і аўдыё, #Вялікабрытанія

▫️Для каго: #музыкі, #кампазітары, #саўнд_дызайнеры, #гукарэжысёры і г.д.

Запрашаюць усіх, хто ствараеце музыку, саўнд-арт або робіць аўдыё, каб прадэманстраваць сваю працу, абмяняцца вопытам і прыцягнуць новую аўдыторыю. Прымаюць розныя праекты: ад музычных прац да семінараў і міждысцыплінарных мерапрыемстваў.

Арганізатары прапануюць:
- прэзентацыю прац.

Ддл: 11 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #музыка #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы