sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🎉 Köttinspektionen Dans - #рэзідэнцыя па танцу ў #Швецыя

▫️Для каго: #танцоры, #харэографы, #артысты танца.
▫️Калі: 28 траўня - 23 чэрвеня 2024.

Köttinspektionen – культурны цэнтр, які займаецца танцам, тэатрам і выяўленчым мастацтвам. Рэзідэнцыя арыентавана на прафесійных танцораў, якія шукаюць ціхую прастору для працэсуальнай працы, каб паспрабаваць новыя метады, кінуць выклік звыклым практыкам і інструментам. Праграма стартуе падчас фестывалю перформансаў Revolve Performance Art Days, і артысту прапануецца прыняць удзел у фестывалі з публічным выступленнем.

Арганізатары прапануюць:
- удзел у Revolve Performance Art Days
- доступ да памяшканняў для рэпетыцый, выступленняў і тэхнічнага абсталявання
- суткавыя і ганарар 60 000 SEK
- пражыванне
- відэадакументацыю перформанса
- PR на публічных мерапрыемствах.

Ддл: 15 студзеня 2024.
👉Падаць заяўку.

#харэаграфія #танец #перформанс #выканальніцкія_мастацтвы #фестываль
🌱Творчая праграма развіцця эка-прававога актывізма!🌱

Праект на скрыжаванні права і перфоманса шукае 6-9 удзельнікаў/_ніц беларускай нацыянальнасці, зацікаўленых у рэфлексіі над сувяззю прыроды і палітычнага рэжыму.

▫️Для каго: #актывісты, #культдзеячы, #творцы, #даследчыкі, #юрысты і інш.
▫️Калі: 8 сустрэч - #анлайн, афлайн на тэрыторыі #Аўстрыі/#Польшы - з сакавіка па чэрвень (канкрэтныя даты сустрэч абяруцца калектыўна).

Праграма напалову складаецца з воркшопаў ад экспертаў/_ак па экалагічным праве, правах прыроды і экалагічнай сітуацыі ў Беларусі і напалову з практычнага ўзаемадзеяння з лесам праз цялесна-арыентаваныя практыкі.

Напрыканцы праекта ўва ўдзельніка/_ніц будзе шанец распрацаваць сваю эксперыментальную версію зялёнай канстытуцыі Беларусі і прэзентаваць яе ў выглядзе перфоманса.

📌Удзел бясплатны, выдаткі на праезд і пражыванне пакрываюцца.

Ддл: 7 сакавіка.

☎️👉Для выказвання зацікаўленасці дашліце кароткую матывацыйную нататку (да 250 словаў) @wddln у Тэлеграм альбо на пошту jerilly.je@gmail.com, пазначце вашае месца пражывання.

#танец #харэаграфія #перформанс #міждысцыплінарныя_праекты #мастацтва #экалогія
🎉3 #арт-рэзідэнцыі ад Académie des beaux-arts x Cité internationale des arts, #Францыя

Праграмы з'яўляюцца часткай агульнага праекта, створанага Акадэміяй прыгожых мастацтваў і сеткай са 150 французскіх і міжнародных партнёраў.

1️⃣ выяўленчае #мастацтва

▫️Для каго: #мастакі.
▫️Калі: верасень 2024 - чэрвень 2025.
▫️Дзе: Манмартр.

Удзельнікам прапануюць:
- пражыванне
- суткавыя 1500 EUR/месяц
- грант 5000 EUR
- прафесійную падтрымку.

2️⃣ #архітэктура і ландшафт

▫️Для каго: #архітэктары і #убраністы.
▫️Калі: 5 месяцаў у 2024-2025.
▫️Дзе: Marais de la Cité.

Удзельнікам прапануюць:
- пражыванне
- суткавыя 1500 EUR/месяц
- грант 3000 EUR
- прафесійную падтрымку.

3️⃣ #харэаграфія

▫️Для каго: #харэографы і #танцоры.
▫️Калі: 5 месяцаў у 2024-2025.
▫️Дзе: Marais de la Cité.

Удзельнікам прапануюць:
- пражыванне
- суткавыя 1500 EUR/месяц
- грант 3000 EUR
- прафесійную падтрымку.

Ддл: 15 красавіка.
👉Падаць заяўку на адну з рэзідэнцый.

#візуальныя_мастацтвы #архітэктура #урбанізм #танец #рэзідэнцыям
🌿 Space & Place Falun - танцавальная #рэзідэнцыя ў #Швецыя

▫️Для каго: #харэографы, #танцоры, #перформеры танца.
▫️Калі: 26 жніўня - 8 верасня.

Запрашаюць харэографаў паўзаемадзейнічаць з мясцовымі жыхарамі і горадам. Плануецца даследаваць дынаміку паміж мастацтвам, месцам і яго насельніцтвам. Адбудзецца рэзідэнцыя ў горадзе Фалун – гістарычным шахцёрскім мястэчку, унесеным у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- працоўную прасторы
- праезд
- ганарар.

Ддл: 22 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#танец #харэаграфія #перформанс #выканальніцкія_мастацтвы #міждысцыплінарныя_праекты
🌿 RedSapata Kulturinitiative - #рэзідэнцыя ў Лінцы, #Аўстрыя

▫️Для каго: #танцоры, #харэографы, #перформеры і г.д.
▫️Калі: 2 тыдні 2025.

Запрашаюць тых, хто працуе ў галіне танца, у SonnensteinLOFT. Творцам прапануецца правесці альбо студыйную дэманстрацыю працы, альбо прэзентаваць яе падчас публічнага мерапрыемства.

🔸Рэзідэнцыя не пакрые пражыванне, праезд і суткавыя. Але можна пашукаць трэвэл-грант.

Арганізатары прапануюць:
- працоўную студыю.

Ддл: 17 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#танец #харэаграфія #перформанс
Kseij Dance Company - #рэзідэнцыя па стварэнні харэаграфічнага праекта ў #Генуя, #Італія

▫️Для каго: #харэографы і #танцоры да 35 гадоў.
▫️Калі: узгадняецца з рэзідэнтамі.

Запрашаюць маладога харэографа на рэзідэнцыю для стварэння новага шоу, якое будзе ўключана ў рэпертуар Kseij Dance Company. Кожны удзельнік можа прадставіць адзін харэаграфічны праект (існуючы ці новы). Харэаграфія павінна доўжыцца прыкладна 15-20 хвілін.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- харчаванне
- ганарар 400 EUR
- магчымасць правесці бясплатны семінар у Генуі.

Ддл: 22 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#танец #харэаграфія #выканальніцкія_мастацтвы
🎭 O Espaço do Tempo - #рэзідэнцыя па выканальніцкім мастацтве ў #Партугалія

▫️Для каго: #танцоры, #харэографы, #акторы, #перформеры і г.д.
▫️Калі: 1 красавіка - 25 мая 2025, 26 мая - 1 чэрвеня + і верасень 2025.

Projecto Casa імкнецца стымуляваць творчасць у галіне танца, тэатра і перформансу. Запрашаюць зрабіць сцэнічныя праекты на доўгатэрміновых рэзідэнцыях. Вынікам павінна стаць прэм’ера працы.

Праграма прапануе:
- #грант 25 000 EUR (ганарар, вытворчасць, пражыванне, працоўная студыя, суткавыя).

Ддл: 12 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#танец #харэаграфія #перформанс #тэатр #выканальніцкія_мастацтвы
🟣 SOMATIC MOVEMENT & improvisation in contact - #майстар_клас па цялесных практыках у #Вільнюс, #Літва

▫️Калі: 15 і 16 лiпеня ў 19:00-21:00 (па Вільнюсу).
▫️Дзе: CreateCulture Space (Karmelitų 5).

Запрашаюць паспрабаваць практыкi вольнага руху i танца, якія накіраваны на кантакт з целам і уласнымі адчуваннямі, працу з увагай і напружанасцю.

1️⃣ Практыкі 15 ліпеня прысвечаны самарэгуляцыі праз дотык, самамасаж, вольныя рухі, танец і гульню.

2️⃣ Практыкі 16 ліпеня будуць пра асновы кантактнай імправізацыі: гравітацыю, вагу, давер.

🔹Вядучая – Алеся Серая. Выпускніца Вышэйшай школы мастацтваў, прафесійны харэограф, танцорка, перформерка з Беларусі. Праводзіць танцавальна-саматычныя практыкі, кантактную імправізацыю і масажныя сустрэчы. У працы з целам выкарыстоўвае тэхнікі імправізацыі, гульні, саматыкі, аўтэнтычнага танца. ПАртыстка танцтэатру «Quadro».

🔸Кошт аднаго занятка – 10 EUR.

👉Зарэгістравацца.

#танец #харэаграфія #адукацыя
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🟣 EU Dance Hack - танцавальна-перфарматыўная #рэзідэнцыя ў #Будапешт, #Венгрыя

▫️Для каго: #танцоры, #харэографы, #перформеры і тэхнічныя спецыялісты.
▫️Калі: 11 - 15 лістапада.

Запрашаюць тых, хто працуе з тэхналогіямі ці жадае іх выкарыстоўваць у працы. Мэта лабараторыі – даследаваць узаемасувязь паміж танцам і тэхналогіямі, каб даць штуршок будучыні перформансу. Удзельнікі будуць працаваць разам пад кіраўніцтвам вопытных настаўнікаў. Напрыканцы рэзідэнцыі запланаваны нефармальны абменам ідэямі з аўдыторыяй.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар 2000 EUR
- праезд.

Ддл: 14 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#танец #харэаграфія #перформанс
🎭 INDUSTRA STAGE - #рэзідэнцыя па выканальніцкім мастацтве ў #Чэхія

▫️Для каго: #перформеры, #рэжысёры, #танцоры, #харэографы, #акторы, #музыкі і інш. #творцы.
▫️Калі: 5-10 дзён у 2025.

Industra Gallery недалёка ад цэнтра Брно, ажыўленага студэнцкага горада. Мэта рэзідэнцыі – падтрымка незалежнага выканальніцкага мастацтва як на мясцовым, так і на міжнародным узроўні. Запрашаюць творцаў папрацаваць над праектамі, наладзіць прафесійны нэтворкінг і міждысцыплінарную камунікацыю.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- працоўную студыю
- ганарар.

Ддл: 30 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#выканальніцкія_мастацтвы #перформанс #тэатр #музыка #танец #харэаграфія #міждысцыплінарныя_праекты