sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.29K subscribers
2.65K photos
12 videos
2 files
2.63K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🎉 Cultivating creativity in your everyday life - другі нэтворкінг-бранч CreateTech MeetUp у #Вільнюс, #Літва

▫️Калі: 14 верасня ў 11:30.
▫️Дзе: CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5).

Каманда беларускіх творчых энтузіястаў, глыбока ўцягнутых у культуру, акселерацыю стартапаў і IT-карпарацый у Вільні, ладзіць CreateTech MeetUp. Гэта серыя бранчаў для IT/tech-прафесіяналаў, якія шукаюць новыя магчымасці для знаёмстваў. Асноўная мэта такіх сустрэч – паглыбіцца ў міждысцыплінарныя тэмы і ўсталяваць значныя сувязі паміж удзельні_цамі.

🔸Cпецыяльны госцьГрэта Саткаўскайтэ, крэатыўная спецыялістка ў галіне лічбавага маркетынгу, якая працуе з рознымі брэндамі як фрылансер. Яна захапляецца добрым сторытэлінгам, пісьмом і дызайнам. Вы атрымаеце практычныя парады па культывацыі крэатыўнасці і паразважаеце аб самапазнанні.

🔹Мерапрыемства адбудзецца на англійскай мове.

🔸Уваход – 15 EUR.

👉Зарэгістравацца.

#грамадскія_праекты #міждысцыплінарныя_праекты #адукацыя
📝 «Гістарычная супольнасць чатырох народаў – спадчына ідэй і будучыя перспектывы» - II Кангрэс Даследчыкаў Гісторыі Усходняй Еўропы ў #Варшава, #Польшча

▫️Для каго: #даследчыкі гісторыі Усходняй Еўропы з Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы і ўсе зацікаўленыя.
▫️Калі: 13 - 16 верасня.

Studium Europy Wschodniej Варшаўскага Універсітэта запрашае наведаць кангрэс, які адбудзецца ў Старой Бібліятэцы Варшаўскага Ўніверсітэта.Падчас Кангрэса будзе праведзена 56 тэматычных панэляў, на якіх выбітныя спецыялісты і аўтарытэты ў сваіх галінах з усіх чатырох краін падзеляцца ведамі і абмяркуюць пытанні гісторыі, палітыкі і супрацоўніцтва, якое аб'ядноўвала Польшчу, Літву, Беларусь і Украіну ў мінулым.

🔸Уваход вольны.

👉Падрабязней.

#адукацыя #даследванні #грамадскія_праекты
🌈 Медыятон для гендарных і ЛГБТКІ+ актывістаў_ак, звязаных з #медыя ў #Вільнюс, #Літва

▫️Для каго: прадстаўнікі #медыя і кантэнт-крэатары, якія працуюць з тэмамі гендэрнай роўнасці і правамі ЛГБТКІ+.
▫️Калі: 18 - 20 кастрычніка.

Медыятон – гэта інтэнсіўнае 3-дзённае мерапрыемства, дзе вы зможаце стварыць медыяпрадукт (відэа, падкаст, фотапраект і інш.) у камандзе з іншымі ўдзельні_цамі і эксперт_амі. Мэта – асвятленне гендэрнай роўнасці і правоў ЛГБТКІ+. Праграма ўключае варкшопы, нэтворкінг, ментарскія сесіі і групавую працу.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- харчаванне.

Ддл: 18 верасня.
👉Падаць заяўку.

#актывізм #грамадскія_праекты #квір #адукацыя #фемінізм
«Краўдфандынг: як прыцягнуць падтрымку і рэалізаваць свае ідэі?» - афлайн- і анлайн-#трэнінг

▫️Для каго: #творцы, #культдзеячы, #арт_менеджары, #актывісты, прадстаўнікі #медыя і інш.
▫️Калі: 24 верасня ў 18:00 (па Варшаве).
▫️Дзе: Twarda 14/16 + анлайн

На трэнінгу вы даведаецеся пра:
▪️Што такое краўдфандынг?
▪️Як выбраць прыдатную платформу?
▪️Эфектыўнае прасоўванне: як зацікавіць і прыцягнуць укладчыкаў?
▪️Памылкі, якіх варта пазбягаць
▪️Пакрокавае кіраўніцтва па запуску кампаніі

🔸Спікер – Надзея Пуцята, праектная і прадуктовая мэнэджарка, у мінулым кам'юніці-мэнэджэрка краўдфандынгавай пляцоўкі Вулей і фандрайзінгавай пляцоўкі МолаМола, сузаснавальніца Акадэміі крэатыўных праектаў КМІН.

🔹Фармат: Лекцыя і Q&A сесія + 10 слотаў на індывідуальныя сесіі па 30 хвілін. Запісацца можна падчас трэнінгу.

👉Зарэгістравацца.

🔗Трэнінг адбываецца у рамках праекту Imagine Y і рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звяза.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты
📷 Фотаплэнэр у #Варшава, #Польшча

▫️Для каго: #фатографы і #фотамастакі-пачаткоўцы, #культдзеячы, #творцы і ўсе зацікаўленыя.
▫️Калі: 21 верасня ў 09.00-11.30.
▫️Дзе: Стары горад.

Запрашаюць на фотаплэнэр – унікальнае мерапрыемства для тых, хто хоча навучыцца лавіць класныя кадры з штодзённага жыцця і ператвараць іх у фатаграфіі, якімі можна ганарыцца.

Што вас чакае:
- знаёмства з аднадумцамі
- выпадковы выбар тэмы, на якую вы будзеце здымаць
- практыка
- абмеркаванне фотаздымкаў.

🔸Узнёсак за плэнэр – па сістэме free donation.

🔹Праводзіць фотаплэнэр будзе Вольга Шукайла – фатограф, фотарэдактар, выкладчык. Больш за 10 гадоў працы ў #медыя навучылі яе рабіць добрыя кадры ў любых умовах і пры любых абставінах. Зараз яна з задавальненнем дзеліцца ведамі.

👉Зарэгістравацца.

#фатаграфія #візуальныя_мастацтвы #адукацыя
Шукаюць Project Director - #вакансія у #Вільнюс, #Літва

European Humanities University Scholarship Support Activity запрашае на пасаду Project Director. Праект накіраваны на падтрымку беларускіх студэнтаў у галіне гуманітарных навук і ўключае прадастаўленне стыпендый, развіццё лідэрскіх якасцей і прафесійныя стажыроўкі.

🔶Патрабаванні: досвед кіравання праектамі, досвед працы з праграмамі USAID, вольнае валоданне рускай і англійскай мовамі, выдатныя арганізацыйныя і камунікатыўныя навыкі.

🔹Умовы: поўная занятасць, дапамога з пераездам пры неабходнасці.

Ддл: ASAP (як мага хутчэй).
👉Падрабязней.

#адукацыя #грамадскія_праекты #актывізм
🇩🇪 Berlin Program for Artists (BPA) - #праграма ментарства і нэтворкінга для творцаў, якія жывуць у #Берлін, #Германія

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: кастрычнік 2024 - верасень 2025.

BPA спрыяе творчаму абмену паміж пачаткоўцамі і дасведчанымі #арт-дзеячамі з Берліна. Праграма прызначана для тых, хто жадае паглыбіць сваю практыку і паўзаемадзейнічаць з іншымі прафесіяналамі мастацтва. BPA з'яўляецца партнёрам Інстытута праблем сучаснага мастацтва KW, дзе штогод праходзіць выстава работ удзельнікаў.

Арганізатары прапануюць:
- ментарства
- семінары
- майстар-класы
- новыя прафесійныя кантакты.

Ддл: 23 верасня.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы
🔵 «Global Mini MBA – Кіраванне малым бізнесам» - анлайн-#курс ад Вольнага Беларускага Ўніверсітэту

▫️Для каго: актывісты, культдзеячы, творцы і г.д.
▫️Калі: 12 сакавіка - 22 чэрвеня.

Запрашаюць на інтэнсіўны 4-месячны анлайн-курс, які арганізаваны ў супрацоўніцтве з Факультэтам Кіравання Лодзінскага ўніверсітэту пры падтрымцы Еўрапейскага саюзу ў Беларусі і Фонду міжнароднай салідарнасці. Курс ахоплівае асноўныя і самыя неабходныя элементы кіравання бізнесам. Асаблівая ўвага надаецца развіццю лічбавых кампетэнцыяў, неабходных менеджарам і лідарам на сучасным інавацыйным рынку.

🔹Выпускнікі, якія залічаць 80% праграмы, атрымаюць дыплом Факультэту кіравання Лодзінскага ўніверсітэту.

🔸Мова выкладання польская.

Ддл: 23 верасня.
👉Падрабязней.

🔗 У Telegram-канале ВБУ можна знайсці набор і на іншыя курсы, рэкамендуем сачыць.

#адукацыя #бізнес #культменеджмент
🎉 Анлайн-сустрэча пра знакамітую англійскую праграму Chevening - стыпендыю на магістратуру ў #Вялікабрытанія

▫️Для каго: #культдзеячы, #творцы, #даследчыкі, #актывісты, прадстаўнікі #медыя і ўсе зацікаўленыя.
▫️Калі: 26 верасня ў 18:30.

Adu.place запрашае паразмаўляць з Багданам Хмяльніцкім (Chevening ’22) і Маргарытай Галдзянковай (Chevening ’23) — таленавітымі беларусамі, якія ўжо адвучыліся на праграме і хочуць падзяліцца сваім досведам.

Якія пытанні плануецца разгледзіць:
▪️Што такое Chevening і каму пасуе праграма? Якія бенефіты дае?
▪️Як падаць заяўку і паспяхова прайсці інтэрв’ю? ▪️Як абраць універсітэт?
▪️Як жыць у Вялікабрытаніі? Якія ўмовы дае праграма?
▪️Што далей? Як Chevening дапамагае ў жыцці?

👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #майстар_клас #даследванні #стыпендыя #грант
📝 SMMNI Online Camp - анлайн-#курс па SMM

▫️Для каго: беларусы_кі ва ўзросце 18-25 гадоў (магчымы ўзроставыя выключэнні).
▫️Калі: 30 верасня - 8 лістапада па панядзелках і пятніцах.

Каму будзе карысна:
- пачаткоўцам спецыяліст_(да)ам
- тым, хто хоча пачаць SMM-кар'еру
- тым, хто хоча навучыцца прасоўваць праекты на прафесійным узроўні.

Што вас чакае:
- карысныя веды і навыкі па стварэнні эфектыўных стратэгій у сацыяльных сетках
- інструменты для стварэння, кіравання кантэнтам, аналітыкі і прасоўвання
- магчымасць абмеркаваць свае праекты і стратэгіі з эксперткамі і іншымі ўдзельнікамі
- саветы па развіццю асабістага брэнда і пабудове кар'еры ў SMM.

🔸Удзельнікі_цы(цы), якія скончылі праграму, атрымаюць сертыфікат і магчымасць супрацоўнічаць са спікерамі курса.

🔗SMMNI Online Camp рэалізуецца камандай TOP DROP DIGITAL, сумесна з Goethe-Institut у рамках праекта Imagine Y пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

Ддл: 25 верасня.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #майстар_клас #міждысцыплінарныя_праекты