sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.18K subscribers
2.53K photos
12 videos
2 files
2.53K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
Школа па правах чалавека ў #Літва і адукацыйны моладзевы візіт у #Нарвегія таксама хуткі дэдлайн!)

▫️Для каго: #актывісты, прадстаўнікі #НДА і інш беларусы (да 35 гадоў) незалежна ад іх месца актуальнага пражывання.
▫️Калі: 1 - 8 жніўня

Беларуская Праваабарончая школа і Беларускі нацыянальны моладзевы савета «РАДА» запускаюць новы набор на Базавую школу па правах чалавека і адвакацыі правоў моладзі. Вы даведаецеся пра шмат тэм, звязаных з правамі чалавека (напр.: уводзіны ў канцэпцыю, роўнасць і недыскрымінацыя, нацыянальныя і міжнародныя механізмы абароны правоў чалавека, права на жыццё і праблема смяротнага пакарання, свабода слова і мова варожасці і г.д.). Скразная тэма – адвакацыя правоў моладзі.

🔹Пасля заканчэння праграмы матываваныя ўдзельнікі могуць прэтэндаваць на адукацыйны моладзевы візіт у Нарвегію.

🔸Працоўныя мовы: беларуская, руская.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- харчаванне.

🔥Ддл: 15 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#актывізм #грамадскія_праекты #правы_чалавека #адукацыя #майстар_клас
🎉 NoBorderSpace - восеньская школа па фасілітацыі дыялогу ў Горы, #Грузія

▫️Для каго: #даследчыкі, #творцы, журналісты, #актывісты і г.д., якія маюць досвед працы ў галіне міру і канфліктаў / з Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Беларусі і Расіі, у тым ліку якія пражываюць на Паўднёвым Каўказе або ў краінах ЕС.
▫️Калі: 11 - 16 кастрычніка.

NoBorderSpace забяспечвае платформу для абмеркавання складаных і актуальных пытанняў гісторыі ўзаемаадносін, міжкультурных кантактаў, імперскай і каланіяльнай спадчыны і г.д.

Падчас восеньскай школы ўдзельнікі даведаюцца:
- як весці дыялог аб траўматычным мінулым
- папулярных этнагістарычных міфах і табуіраваных тэмах
- як стварыць прастору для адкрытага абмену меркаваннямі па складаных канфліктных пытаннях
- як абмяркоўваць складаныя пытанні адносін унутры таварыстваў і паміж імі.

🔸Працоўная мова – англійская.

Арганізатары пакрыюць:
- праезд
- пражыванне
- харчаванне.

Ддл: 12 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #актывізм #грамадскія_праекты
💲🆕Праграма мікра-грантаў для беларускіх дыяспаральных грамадскіх ініцыятываў ад BY.WORLD

Можна атрымаць 100-300 USD на:
- Навучанне (курсы, трэнінгі)
- Набыццё неабходнага абсталявання ці матэр'ялаў
- А таксама ў дадатак да рэалізацы праектаў.
Па асобным запыце ёсць магчымасць атрымаць экспертную ацэнку дзейнасці/праектаў арганізацыі.

▫️Могуць падаць заяўкі: зарэгістраваныя і незарэгістраваныя #НДА, ініцыятывы і #актывісты, якія працуюць дзеля ўмацавання беларускай дыяспары ў Еўропе, ЗША і свеце.

☝️Перавага аддаецца заяўнікам, якія дагэтуль не мелі фінансавання ці маюць невялікую гісторыю падтрымкі.

Ддл: 15 кастрычніка ці да вычарпання фінансавых сродкаў. Адказ на вашу заяўку — не пазней чым праз месяц пасля падачы.
👉Падаць заяўку.

***
ℹ️ BY.WORLD — гэта ініцыятыва падтрымкі беларускіх дыяспараў з мэтай папулярызацыі і развіцця беларускай культуры, распаўсюджвання агульных вартасцяў годнасці ды свабоды і пабудавання моцнай ды шчаслівай нацыі.
Створаная, каб аказваць шэраг формаў падтрымкі:
⁃ Індывідуальныя кансультацыі
⁃ Анлайн-сустрэчы з удзелам актывістаў і экспертаў  для абмену досведам
⁃ Устанаўляванне сувязяў з актывістамі і арганізацыямі з Еўропы і ЗША
⁃ Правядзенне анлайн/аффлайн-трэнінгаў
⁃ Кропкавая дапамога арганізацыям і актывістам.


#грант #конкурс_грантаў #актывізм #грамадскія_праекты
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📝 CISR e.V. Berlin запрашае валанцёра на гадавую пасаду ў #Берлін, #Германія

▫️Калі: 1 верасня 2024 - 31 жніўня 2025.

CISR e.V. Berlin – гэта некамерцыйнае навукова-грамадскае аб'яднанне, створанае ў лістападзе 2015 года ў Берліне сацыяльнымі даследчыкамі, экспертамі і грамадзянскімі актывістамі. Асноўныя мэты: правядзенне даследаванняў у галіне сацыяльных навук і садзейнічанне развіццю грамадзянскай супольнасці ў постсацыялістычных краінах.

🔸Запрашаюць валанцёра на пасаду ў праграме «Еўрапейскі корпус салідарнасці». Трэба будзе дапамагаць кіраўніку арганізацыі, займацца тэматычнымі даследаваннямі і турыстычнай лагістыкай, сацыяльнымі сеткамі, распрацоўваць і рэалізоўваць уласныя ідэі праектаў. Узрост кандыдата – 24-30 гадоў.

CISR e.V. Berlin прапануе:
- 450 EUR / месяц
- пражыванне ў камунальнай кватэры
- страхоўку
- курс нямецкай мовы
- працу ў офісе ў Берліне з магчымасцю камандзіровак.

🔥Ддл: 25 ліпеня.
👉Падрабязней.

#грамадскія_праекты #актывізм #даследванні
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Harmony in diversity - міжнародны абмен Erasmus+ у #Венгрыя

▫️Для каго: беларусы/_кі з Беларусі, Польшчы і краін Балтыі да 30 гадоў.
▫️Калі: 10 - 17 верасня.

Дагэтуль еўрапейская прастора па-ранейшаму сутыкаецца з праявамі ксенафобіі, антысемітызму, ісламафобіі і мовы варожасці. Чаму так складана прыняць рэлігійную і нацыянальную ідэнтычнасць іншага чалавека, а ненавідзець так проста? У чым заключаецца небяспека рэлігійнай нецярпімасці? Як пераканаць сябе і навакольных, што дыялог, а не варожасць - шлях да дасканалага грамадства? Ініцыятыва Форын-офіс запрашае і знайсці адказы на гэтыя пытанні ў рамках міжнароднага абмену Erasmus+ «Harmony in diversity».

🔸Унёсак за ўдзел (для адабраных удзельнікаў) – 30 EUR.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд
- харчаванне
- метадычнае суправаджэнне
- візавыя выдаткі (па дамоўленасці).

🔥Ддл: 28 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #грамадскія_праекты #актывізм
🌈 «Квілт гонару» - #арт-праект, прысвечаны #квір-супольнасці Беларусі

▫️Для каго: ЛГБТК+-#культдзеячы, #творцы і інш.

Запрашаюць ЛГБТК+ людзей пашыць разам квілт гонару. Квілт супольнасці (community quilt) – коўдра з абрэзкаў, пашытая з рознакаляровых і стракатых кавалачкаў тканіны некалькімі ўдзельнікамі_цамі адной супольнасці і аб'яднаная адной тэмай.

🔸Вам спатрэбяцца матэрыялы для шыцця і базавыя навыкі шыцця. Падумайце аб тым, як вы сябе ідэнтыфікуеце, што вас натхняе і дае вам сілы, што вы хочаце сказаць сваёй працай? Пасля таго, як праца будзе гатова, запоўніце форму ўдзелу. Па меры паступлення работ з вамі скантактуюцца для далейшай транспарціроўкі шматкоў па Беларусі.

🔹У ходзе стварэння квіла будуць збіраць не толькі шматкі, але і вашыя гісторыі аб працэсе вышыўкі, сэнсе працы, а таксама аб ролі супольнасці ў вашым жыцці. Разам з фатаграфіямі шматкоў яны патрапяць на старонкі зіна.

Ддл: 15 жніўня.
👉Падаць працу.

#мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #актывізм
💶Belarus Beehive 2.0 — конкурс праектных прапаноў для арганізацый грамадзянскай супольнасці📝

Праграма «Belarus Beehive 2.0 абвяшчае конкурс праектных прапаноў для
арганізацый грамадзянскай супольнасці, мэтай якога з’яўляецца падтрымка
ініцыятыў, што спрыяюць дэмакратычным зменам. Праекты, скіраваныя на
актывізацыю грамадскай дзейнасці і ўмацаванне салідарнасці, могуць атрымаць
фінансаванне да 60 тысяч EUR.

Хто можа ўдзельнічаць:
▪️ Зарэгістраваныя #НДА як у Беларусі, так і за яе межамі.
▪️Нефармальныя групы беларусаў і беларусак як у Беларусі, так і за яе межамі.

Тэрмін рэалізацыі - ад 2 да 12 месяцаў.
Можна атрымаць больш за 2 гранты, але ў розных лотах.

🔖Праекты могуць рэалізоўвацца самастойна або ў партнёрстве.

Ддл: 8 верасня 2024.
🔗Даведацца больш

#актывізм #конкурс_грантаў #грамадскія_праекты #грант #актывісты #культменеджмент
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌿 Shelter City Netherlands - #рэзідэнцыя для тых, хто займаецца правамі чалавека і знаходзіцца ў небяспецы, #Нідэрланды

▫️Для каго: #актывісты, #культдзеячы, #творцы, #даследчыкі, якія займаюцца правамі чалавека.
▫️Калі: 3 месяцы з сакавіка, чэрвеня і верасня 2025.

Запрашаюць людзей розных творчых і даследчых прафесій, у тым ліку актывістаў, юрыстаў, праваабаронцаў і г.д., якія працуюць над прасоўваннем правоў чалавека і дэмакратыі ва ўсім свеце. Shelter City прапануе часовае пражыванне ў 14 гарадах Нідэрландаў, дзе можна аднавіць сілы і атрымаць індывідуальную падтрымку. Чакаецца, што пасля заканчэння рэзідэнты вернуцца з новымі інструментамі і энергіяй у свае краіны.

Ддл: 30 жніўня.
👉Падрабязней.

#актывізм #грамадскія_праекты #сацыяльная_праца