sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.29K subscribers
2.65K photos
12 videos
2 files
2.63K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
📝2 адукацыйныя магчымасці па правах чалавека

1️⃣Правы грамадзяніна Беларусі - анлайн-#курс ад «Нацыі Лідараў»

▫️Калі: з 18 верасня.

На курсе вы атрымаеце неабходныя на практыцы веды па абароне сваіх правоў у 6 сферах: ахова здароўя, ЖКГ, экалогія, адукацыя, працоўнае права, правы спажыўца.

Ддл: 15 верасня.
👉Зарэгістравацца.

2️⃣Звычка цікавіцца - анлайн-#курс па грамадзянскім удзеле

▫️Калі: 21 верасня - 18 кастрычніка.

На простых і зразумелых прыкладах пакажуць, як людзі могуць удзельнічаць у зменах на асабістым, лакальным і нацыянальным узроўнях, каб ствараць дэмакратычнае грамадства.

Ддл: 19 верасня.
👉Зарэгістравацца.

#майстар_клас #правы_чалавека
📝🎥2 грантавыя магчымасці для #медыя

1️⃣
#грант на фінансавую і тэхнічную падтрымку СМІ, якія працуюць у надзвычайных сітуацыях

Да надзвычайнай сітуацыі адносяцца вайна або складаная палітычная абстаноўка, фінансавыя цяжкасці і г.д.

Праграма прапануе:
- грант да 15 000 EUR
- семінар з кансультантамі па развіцці
- тэхнічную падтрымку і настаўніцтва.

Ддл: 16 кастрычніка.
👉Падрабязней.

2️⃣ #стыпендыя для журналістаў у сферы кліматычнай дэзінфармацыі ад Фонду Генрыха Бёля

Кандыдат павінен мець паспяховы досвед публікацый па пытаннях клімату і/або дэмакратыі, досвед палявых даследаванняў. Ад журналіста чакаецца доўгі артыкул-расследаванне або дзве-тры кароткія артыкулы з #фота/#відэа.

Праграма прапануе:
- стыпендыю на стажыроўку 2800 EUR
- публікацыя на вэб-сайтах і прасоўванне ў сацыяльных сетках.
- права ўласнасці на артыкул застаюцца за стыпендыятам.

Ддл: 5 кастрычніка.
👉Падрабязней.

#актывізм #грамадскія_праекты #правы_чалавека
🔥Хутка! 🎥КінаТрэнінг ад Прававой Ініцыятывы у #Вільнюс, #Літва, на якім вы здымеце сваю дакументалку пра #правы_чалавека

▫️Калі: 24-29 кастрычніка.
▫️Фармат: афлайн, інтэнсіў.

На трэнінгу вы:

• Пагрузіцеся і навучыцеся арыентавацца ў тэме правоў чалавека
• Пазнаёміцеся з відамі негульнявога кіно
• Атрымаеце набор прылад дакументаліста
• Здымеце і змантуеце ўласны фільм.

Праграма складаецца з майстар-класаў па:
• Асновах аператарскага майстэрства
Працы з гукам
• Асвятленні
• Мантажы і стварэнні тытраў.

🔗Поўная праграма на сайце арганізацыі.

📍Усе выніковыя фільмы трапляюць у вырай - на Youtube-канал Прававой Ініцыятывы. Такім чынам у вас будзе не толькі гатовы прадукт, але і штуршок у яго пасоўванні!

Арганізатарамі забяспечваюцца пражыванне і харчаванне.
Важна! Вам неабходна будзе мець візу і самастойна аплаціць праезд.

👉Запоўніць анкету.

🔥Ддл: 11 кастрычніка.

🙌Арганізатары адкажуць усім кандыдатам і кандыдаткам незалежна ад вынікаў конкурсу.
☎️Па ўсіх пытаннях пішыце на education.legin@gmail.com

#кіно #фільммейкеры #актывісты #грамадскія_праекты #актывізм
🔴#стыпендыя ад Free Russia Foundation і Reforum Spaces

▫️Для каго: #актывісты, #медыя, #даследчыкі і праваабаронцы, якія не ў Беларусі і Расіі.
▫️Калі: лістапад 2023 - студзень 2024.

Стыпендыя прадастаўляецца на стажыроўкі і развіццё праектаў па наступных напрамках:

- Аказанне гуманітарнай дапамогі Украіне
- Правядзенне грамадскіх, інфармацыйных, палітычных кампаній антываеннай позвы
- Стварэнне унікальных лічбавых прадуктаў
- Пабудова суполак падтрымкі актывістаў, правядзенне кампаній салідарнасці і адвакацыйных кампаній у розных краінах
- Правядзенне даследавання ў галіне расійскай і беларускай знешняй палітыкі, абагульненне вопыту існуючых антываенных ініцыятыў, альбо правядзенне журналісцкіх расследаванняў на рэлевантныя тэмы.

❗️Праграма не з'яўляецца магчымасцю для эміграцыі.

Памер стыпендыі:
- 800 - 1000 USD / месяц.

🔥Ддл: 16 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#актывізм #правы_чалавека #грамадскія_праекты
📝2 адукацыйныя магчымасці па правах чалавека і прыродзе чалавека

1️⃣ «
Правы чалавека ў дзеянні!» - гадавы #курс ад Прававой ініцыятывы

▫️Для каго:
#актывісты, #НДА і інш.

Паўгода вы будзеце вывучаць тэорыю правоў чалавека і вучыцца яе ўжываць. І яшчэ паўгода — праходзіць стажыроўку ці рэалізоўваць уласны праект.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- харчаванне
- праезд.

Ддл: 25 кастрычніка.
👉Падрабязней.

2️⃣ анлайн-#курс аб біятэхналогіях, прыродзе і чалавеку

▫️Для каго:
усе зацікаўленыя.
▫️Калі: 24 кастрычніка - 21 лістапада.

На гэтым курсе распавядуць пра будучыню, якую калісьці прадказвалі футурысты, але ў якой сёння жывем ужо мы самі. Прадстаўце, што вы маеце магчымасць змяніць ДНК будучых пакаленняў і ўплываць на будучыню біялагічных выглядаў нашай планеты. Гэтая гістарычная магчымасць патрабуе ад усіх глыбокага разумення і адказнасці.

👉Падрабязней.

#грамадскія_праекты #адукацыя #правы_чалавека
📝🎉Навукова-культурнае аб'яднанне ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе GFPS e.V. - #стыпендыя на летні семестр 2024 у #Германія

▫️Для каго: студэнты ў Беларусі і студэнты ЕГУ.
▫️Калі: 1 красавіка - 31 жніўня 2024.

Заклікаюць студэнтаў і студэнтак усіх напрамкаў (у тым ліку культурніцкія дысцыпліны, гуманітарныя навукі), якія зараз навучаюцца на 3-5 курсах на летні семестр вучобы ў Германіі.
Пажадана, каб матывацыя ці тэматыка даследавання супадала з напрамкам вучобы.

🔸Удзельнікі павінны валодаць нямецкай мовай на ўзроўні В2.

Праграма прапануе:
- стыпендыю 934 EUR
- асабістую падтрымку і дапамогу на месцы навучання
- візавы і семестравы узнёсак
- два семінары напачатку і напрыканцы семестра.

Ддл: 20 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #правы_чалавека #грамадскія_праекты
📨 «Кадравы Рэзерв для новай Беларусі» - другі набор на навучальную анлайн-праграму

▫️Для каго:
#актывісты, прадстаўнікі #НДА і ўсе зацікаўленыя.
▫️Калі: прыкладна 2 месяца з 16 лістапада.

У рамках праграмы, распрацаванай экспертамі ў галіне дзяржаўнага і мясцовага кіравання, вы атрымаеце рэальныя веды і практычныя навыкі.

🔸Працягласць праграмы: 60 акадэмічных гадзін.
🔸Час правядзення: 2 разы / тыдзень у вячэрні час.

❗️Па ўсіх пытаннях пішыце на пошту office@pr-belarus.org

Ддл: 31 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#актывізм #правы_чалавека #грамадскія_праекты
🟡🎉Праграма арганізацыйнай падтрымкі Беларускага нацыянальнага моладзевага савета «РАДА»

▫️Для каго: для беларускіх моладзевых арганізацый/ініцыятыў, якія дагэтуль неафіцыйна працуюць у Беларусі  і таксама для арганізацый, якія былі вымушаныя усёй камандай/яе часткай рэлацыравацца з Беларусі з-за палітычна матываваных пераследаў (або іх пагрозы).

Падтрымка можа складацца з кампенсацыі:
- экспертных кансультацый, якія падвышаюць арганізацыйны патэнцыял арганізацыі/ініцыятывы;
- падпісак на электронныя рэсурсы, неабходныя для вядзення праектнай дзейнасці арганізацыі/ініцыятывы.

🔸Заяўкі будуць разглядацца пасля 5 лістапада — першы набор, пасля 15 лістапада — другі. Пры вялікай колькасці заявак у межах першага набора другі можа быць скарочаны.

🔹Вы атрымаеце адказ на вашу заяўку на працягу 10-14 працоўных дзён. 

❗️Да разгляду прымаюцца поўныя заяўкі, адказвайце на пытанні разгорнута і падрабязна.

👉 Падаць заяўку

#грамадскія_праекты #правы_чалавека #актывізм
🟣 «Як выкарыстоўваць скразныя каштоўнасці ў нашай рабоце?» - анлайн-#курс для Арганізацый грамадзянскай супольнасці з краін Усходняга Партнёрства ад OEEC

▫️Для каго:
#актывісты, прадстаўнікі #АГС, #НДА валанцёры і г.д.
▫️Калі: 15 лістапада - 20 снежня.

На курсе вы даведаецеся:
- як кіраўнічы падыход, заснаваны на скразных каштоўнасцях, можа павысіць эфектыўнасць працы вашай АГС у цэлым
- якія паспяховыя інклюзіўныя практыкі існуюць у розных краінах і арганізацыях
- як праводзіць гендэрны аналіз у вашай АГС і ўкараняць яго вынікі ў сваю працу
- што такое падыход, заснаваны на правах чалавека (HRBA), і якія першыя крокі трэба зрабіць, каб ён зарабіў
- чаму экадружалюбнасць павінна быць важнай каштоўнасцю, нават калі ваша арганізацыя не спецыялізуецца ў гэтай сферы.

🔸Курс складаецца з 5 відэаролікаў, 4 анлайн-воркшопаў і дадатковых матэрыялаў. Працоўная мова – англійская.

Ддл: 13 лістапада.
👉Падаць заяўку.

#грамадзянскія_праекты #адукацыя #правы_чалавека
2 адукацыйныя праграмы па палітычных правах

▫️Для каго: #актывісты, прадстаўнікі #НДА і інш.

1️⃣ «Публічная палітыка для пачаткоўцаў» - анлайн-#курс

▫️Калі: 5 тыдняў з 20 лістапада.

Вывучэнне палітыкі ўключае знаёмыя нам паняцці: самакіраванне, дэмакратыя, палітычная сістэма, карупцыя, бюракратыя, грамадзянская супольнасць, сістэма стрымак і проціваг і іншыя. Вы атрымаеце практычныя веды ад Паўла Усава – палітолага, гісторыка, выкладчыка і аналітыка.

🔥Ддл: 17 лістапада.
👉Падрабязней.

2️⃣ «Правы чалавека – Гэта База» - базавая афлайн-школа па правах чалавека ў #Вільнюс, #Літва

▫️Калі: 18 – 21 студзеня 2024.

Моладзевая асветніцкая ініцыятыва «Гэта База» запрашае на #курс. Напрыканцы праграмы вы атрымаеце сертыфікат і распрацуеце ўласныя ідэі актыўных дзеяньняў, якія могуць быць рэалізаваныя з нашай мэнтарскай падтрымкай.

🔸Арганізатары забяспечваюць візавую падтрымку, пражыванне і харчаванне.

Ддл: 26 лістапада.
👉Падрабязней.

#адукацыя #правы_чалавека #грамадскія_праекты
🎉 Семінары для маладых #НДА, створаныя разам з мігрантамі ў #Варшава, #Польшча

▫️Для каго: прадстаўнікі #НДА і #актывісты, якія працуюць з мігрантамі з Украіны альбо тыя, хто плануе стварыць арганізацыю ў найбліжэйшай будучыні.
▫️Калі: 9, 12 і 19 снежня.
▫️Дзе: Цэнтр каардынацыйнага забеспячэння (вул. Сіена, 39).

Майстар-класы для маладых недзяржаўных арганізацый, створаных пра ўдзеле асоб з досведам міграцыі з Украіны і Беларусі. Мэта майстар-класаў – узмацніць маладыя арганізацыі, што дзейнічаюць на тэрыторыі Варшавы.

Тэматыка сустрэч ахопіць наступныя аспекты:
- як стварыць і як кіраваць калектывам арганізацыі
- як шукаць фінансаванне
- як ствараць і рэалізоўваць праекты.

Ддл: 6 снежня.
👉Падаць заяўку.

#грамадскія_праекты #адукацыя #майстар_клас #правы_чалавека #актывізм