sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🟣Destination Unknown - мастацкая #рэзідэнцыя на заводзе, якія часова пустуе, #Нідэрланды

▫️Для каго: #мастакі і #творцы, якія скончылі навучанне.
▫️Калі: 29 верасня – 1 кастрычніка.

Destination Unknown – качавая некамерцыйная арганізацыя, якая прапануе маладым мастакам перыяд працы на тэрыторыі былога завода Philips у Рурмондзе. Запрашаюць зрабіць праекты, якія будуць у дыялогу з гэтым месцам.

Арганізатары прапануюць:
- мастацкі ганарар 1600 EUR
- вытворчы бюджэт
- суткавыя.

Ддл: 15 траўня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #грамадскія_прасторы #урбанізм
🖼Frame Curatorial Research Fellowship - даследчыя #стыпендыя для куратараў, #ЗША #Нідэрланды

▫️Для каго:
#арт-#куратары.
▫️Калі: 4 месяцы ў 2023-2024.

Шукаюць кандыдатаў на дзве стыпендыі: Curating with Pasts (музей Квінс у Нью-Ёрку) і Soils (Van Abbemuseum у Эйндховэне). Прапануюць падтрымку для распрацоўкі новых куратарскіх даследчых практык і развіцця новых тэхнік, якія ўбудоўваюцца ў арганізацыйны кантэкст. Мэта стыпендый даследаваць, якія новыя спосабы рэпрэзентацыі сучаснага #мастацтва і культурнай прадукцыі актуальныя зараз у паўсядзённым жыцці і арт-інстытуцыях.

Стыпендыя пакрые:
- працоўны грант 12000 EUR
- 2-3 даследчых візіта
- невялікі бюджэт на прэзентацыю даследавання (семінар, даклад, тэкст і г.д.)

Ддл: 13 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#даследванні #публічныя_прасторы #миждысцыплінарныя_праекты
🎉Art Futures - творчая #стыпендыя-#стажыроўка, #Грэцыя #Нідэрланды

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: травень - чэрвень 2024 і верасень - лістапад 2024.

Першая частка стажыроўкі адбудзецца ў Цэнтры міжнароднага супрацоўніцтва ў Афінах, а другая – у Дат Болверк у Зютфене. Стыпендыя дае унікальную магчымасць творчага дыялогу паміж двума сусветамі – сталіцай міжземнаморскай краіны і сярэдневечным горадам. У заяўцы важна зафіксаваць, як стажыроўкі паўплываюць на агульную мастацкую практыку заяўніка.

Art Futures прапануе:
- стыпендыю 8 000 EUR
- пражыванне.

Ддл: 15 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
Nieuwe Instituut: Tool Sheds - даследчая #стыпендыя, прысвечаная сувязі мастацкай тэорыі і практыкі, #Нідэрланды

▫️Для каго:
#творцы, #даследчыкі, #куратары.
▫️Калі: студзень - чэрвень 2024.

Запрашаюць канцэптуалізаваць, распрацоўваць і тэставаць прыкладныя даследчыя інструменты. Nieuwe Instituut і яго даследчы калектыў працуе над тым, каб музеі і культурныя ўстановы маглі функцыянаваць у якасці справядлівых пляцовак для даследаванняў. Трэба прапанаваць праект, які датычыцца даследаванняў праз прызму архітэктуры, дызайну і лічбавай культуры.

Праграма прапануе:
- стыпендыю 20 000 EUR.

Ддл: 10 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #грант
💎VPInstruments - мастацкая #стажыроўка-#рэзідэнцыя ў сэнсарнай кампаніі, #Нідэрланды

▫️Для каго:
#творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: кастрычнік 2023 - студзень 2024.

Запрашаюць творцаў, якія хацелі б папрацаваць у кампаніі VPInstruments, якая спецыялізуецца на высокадакладных вымярэннях і картаграфаванні патокаў паветра і газу. Вынікі стажыроўкі будуць прадстаўлены на Highlight Festival у Дэлфце. Праекты павінны быць сканцэнтраваны на вывучэнні новых эксперыментальных і мастацкіх магчымасцей у асяроддзі высокаспецыялізаваных сэнсарных тэхналогій. Чакаюць мастацкія працы, перформансы, інсталяцыі або іншыя творчыя аб'екты.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар 1600 EUR
- вытворчы бюджэт 3340 EUR
- бюджэт на паездку і пражыванне 2310 EUR.

Ддл: 31 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
📝🖼PAPER BIENNIAL - #конкурс візуальных прац на выставу ў #Нідэрланды

▫️Для каго:
#мастакі, #дызайнеры і інш. Візуальныя творцы.
▫️Калі: 23 чэрвеня - 17 лістапада 2024.

Прымаюцца працы ў галіне візуальнага мастацтва, у якіх папера як матэрыял адыгрывае галоўную ролю. Тэма звязаная з кнігай Оруэла «Скотны двор», запрашаюць даследаваць думку, што «усе жывёлы роўныя, але некаторыя раўней».

🔥Ддл: 1 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #візуальныя_мастацтвы
📷 2024 World Press Photo - #конкурс дакументальнай фатаграфіі ў #Амстэрдам, #Нідэрланды

▫️Для каго: #фатографы і #фотамастакі.

World Press Photo – адзін с самых маштабных конкурсаў дакументальнай фатаграфіі. Запрашаюць фатографаў, якія працуюць у сферы журналістыкі і дакументальнай фатаграфіі.

Прызы:
- удзел у масштабнай выставе
- публікацыю на сайце і ў соцсетках
- публікацыю ў каталоге
- прэмію 1000 EUR (для 24 пераможцаў)
- прэмію 5000 EUR (для 4 асноўных пераможцаў)
- запрашэнне на праграму пераможцаў у Амстэрдаме.

Ддл: 11 студзеня.
👉Падаць заяўку.

#візуальныя_мастацтвы #фатаграфія #публічныя_прасторы
🖼 De Appel Amsterdam - куратарская #праграма ў #Амстэрдам, #Нідэрланды

▫️Для каго: #куратары і #мастакі.
▫️Калі: верасень 2024 - чэрвень 2025.

Школа сучаснага мастацтва De Appel запрашаюць да ўдзелу у адукацыйнай праграме Lumbung Practice. Праграма ўзнікла з Documenta 15 і накіравана на даследаванне куратарскага вопыту ruangrupa. Удзельнікі падарожнічаюць разам, сустракаюцца з куратарамі і мастакамі, наведваюць культурныя інстытуцыі, наладжваюць нэтворкінг і супрацоўнічаюць з настаўнікамі.

❗️Праграма платная, але арганізатары дапамагаюць шукаць гранты на яе аплату.

Ддл: 15 студзеня.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #мастацтва #арт
📷🎉 BredaPhoto - #конкурс-#фестываль фатаграфіі аб падарожжах у #Нідэрланды

▫️Для каго: #фатографы і #фотамастакі.
▫️Калі: 13 верасня - 3 лістапада 2024.

BredaPhoto – фестываль, які адбываецца раз на два гады і збірае працы міжнародных фатографах ва ўнікальных памяшканнях і на адкрытым паветры горада. Запрашаюць з творамі на тэму падарожжа. Падарожжа можна разумець не толькі як фізічнае перамяшчэнне, але як псіхалагічны і духоўны пошук.

Арганізатары прапануюць:
- удзел у выставе падчас фестывалю.

Ддл: 17 снежня.
👉Падаць заяўку.

#фатаграфія #візуальныя_мастацтвы #публічныя_прасторы
🚀Падборка важных дэдлайнаў на самыя бліжэйшыя дні 👇👇


🗓Да 15 снежня:

«EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» адкрывае новы #конкурс на атрыманне акадэмічных стыпендый
👉Падаць заяўку.

#курс-#рэзідэнцыя для пачаткоўцаў у менеджменце культуры ад Culture makes у Вільнюсе і Гётэбаргу, #Літва #Швецыя.
👉Падаць заяўку.


🗓Да 17 снежня:

#вакансія на тэлеканале «Белсат» - журналіст_ка у беларускамоўную рэдакцыю ў #Варшава, #Польшча.
👉Падаць заяўку.

DAAD Artists-in-Berlin - #конкурс стыпендый для прызнаных артыстаў у галіне #кіно, музыкі/гуку і літаратуры ў #Берлін, #Германія.
👉Падаць заяўку.

BredaPhoto - #конкурс-#фестываль фатаграфіі аб падарожжах у #Нідэрланды.
👉Падаць заяўку.


🗓Да 18 снежня:

Strengthening civil societies: CCP Fellowships - #стыпендыя-#стажыроўка ў грамадзянскіх арганізацыях.
👉Падаць заяўку.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎉 1646 / ReCNTR - творча-даследчая #рэзідэнцыя ў #Гаага, #Нідэрланды

▫️Для каго: #творцы і #даследчыкі.
▫️Калі: верасень - кастрычнік.

Запрашаюць творцаў і даследчыкаў, якія зацікаўлены ў даследаванні актуальных сацыяльных і палітычных праблем з дапамогай мультымадальных і мастацкіх метадаў. Мэта рэзідэнцыі – падтрымаць творцаў, якія займаюцца практыкай «мыслення праз стварэнне». Асноўная ўвага рэзідэнцыі надаецца эксперыментам і даследаванням, а не дасягненню канчатковага выніку.

Арганізатары прапануюць:
- доступ да майстэрняў Каралеўскай акадэміі мастацтваў і памяшканняў Лейдэнскага ўніверсітэта
- ганарар 2000 EUR
- вытворчы бюджэт 1000 EUR
- пражыванне
- праезд да 750 EUR.

🔸Дзеці і партнёры могуць далучыцца да творцы на рэзідэнцыі, калі аб гэтым паведаміць загадзя.

Ддл: 29 лютага.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🌿 Performing Landscapes - даследчая #рэзідэнцыя ў #Бельгія і #Нідэрланды

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: травень – ліпень і 7 верасня.

Рэзідэнцыя адбудзецца ў межах фестывалю перформансаў Performing Landscapes. Запрашаюць творцаў даследаваць асаблівасці рэгіёна і яго ландшафты, асабліва новыя перспектывы гарадскіх і сельскіх тэрыторый у прыгранічным трыкутніку. Цікавяць устойлівасць і рэсурсы (прыродныя, чалавечыя, эканамічныя і г. д.), ландшафты постіндустрыялізму (архітэктура, экалогія, пераходны, сацыяльны і т. д.), мультыкультурная і гістарычная спадчына (мова, веды, мікрагісторыі і г. д.), геапалітыка (камунікацыі, маршруты і міграцыя), месца вады ў ландшафце. Праект будзе прэзентаваны на фестывалі.

Арганізатары прапануюць:
- працоўную прастору
- пражыванне
- ганарар 1000 EUR
- вытворчыя выдаткі да 500 EUR.

Ддл: 15 сакавіка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы #фестываль
🎶 Ja Ja Ja Nee Nee Nee - анлайн-#рэзідэнцыя па радыё ў #Нідэрланды

▫️Для каго: #музыкі, #саўнд_дызайнеры, #мастакі, #перформеры, #рэжысёры, #акторы, #даследчыкі і г.д.
▫️Калі: красавік-чэрвень і верасень-снежань.

Мэта праграмы – падтрымаць даследаванні гука і радыё ды наладзіць міжнародны нэтворкінг. Асабліва цікавяць #даследванні гукавых твораў з канцэптуальнымі і перфарматыўнымі практыкамі, уцягванне гуку ў крытычныя і дыскурсіўныя працэсы.

🔸Кандыдатам не абавязкова мець вялікі досвед працы з гукам. Практыка ўдзельнікаў павінна быць звязаная з гукам, аднак не абавязкова падпадаць пад катэгорыю «гукавога мастацтва».

Арганізатары прапануюць:
- ганарар 1000 EUR
- вытворчы бюджэт 200 EUR
- уступны сеанс з інструментамі і рэсурсамі, даступнымі ў Ja Ja Ja Nee Nee Nee
- 3-4 анлайн-гутаркі з членамі каманды для куратарскай і тэхнічнай зваротнай сувязі
- платформу і сродкі анлайн-трансляцыі для прэзентацыі працы.

Ддл: 29 сакавіка.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #музыка #міждысцыплінарныя_праекты
2 магчымасці для тых, хто ў ЕС

1️⃣ Alterlife - міждысцыплінарная #рэзідэнцыя ў #Літва і #Нідэрланды

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 3 месяцы ў 2024.

Sonic Acts і Rupert запрашаюць міждысцыплінарных творцаў з праектамі, якія даследуюць экалагічнае ўзаемадзеянне. Асабліва цікавіць стварэнне альянсаў і альтэрнатыўных апавяданняў аб палітычных рэаліях. Вітаюцца творчыя практыкі з гукам і #відэа.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- працоўную прастору
- стыпендыю 3400 EUR
- праезд да 400 EUR
- падтрымку даследаванняў/вытворчасці.

Ддл: 1 красавіка.
👉Падрабязней.

2️⃣ SHAPE+ - #праграма прасоўвання творцаў інавацыйнай музыкі і аўдыёвізуальнага #мастацтва

▫️Для каго: #музыкі, #саўнд_дызайнеры, #творцы аўдыёвізуальнага #мастацтва.
▫️Калі: 15 ліпеня 2024 - 14 ліпеня 2025.

SHAPE+ садзейнічае развіццю кар'еры еўрапейскіх творцаў. Артыстаў SHAPE+ будуць запрашаць на фестывалі і пляцоўкі ў Еўропе і за яе межамі, а таксама на мерапрыемствы па нэтворкінгу і развіццю кар'еры. Чакаецца, што творца будуць удзельнічаць у рэзідэнцыях, выступленнях і прэзентацыях, а таксама ў рэкламных, адукацыйных і іншых мерапрыемствах.

Ддл: 31 сакавіка.
👉Падрабязней.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #міждысцыплінарныя_праекты #музыка
ChoreoComp - #курс-інтэнсіў для харэографаў і кампазітараў у #Нідэрланды

▫️Для каго: #харэографы, #танцоры, #кампазітары.
▫️Калі: 26 - 31 жніўня.

Каралеўская кансерваторыя ў Гаазе запрашае харэографаў і кампазітараў, якія зацікаўлены ў міждысцыплінарнай працы. Творцы, якія падаюць заяўкі, павінны ўмець хутка прымаць рашэнні, імправізаваць і працаваць ў камандзе. Удзельнікі будуць атрымоўваць заданні і кожныя два дні працаваць у парах над эскізнай працай, якая будзе прэзентаваная.

🔸Транспартныя выдаткі і пражыванне не аплачваюцца. Аднак можна падаць заяўку на праграму мабільнасці, напрыклад, MOST+.

Ддл: 1 траўня.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #майстар_клас #танец #музыка #міждысцыплінарныя_праекты