sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🌿 Ora Lerman Residency - творчая #рэзідэнцыя ў #ЗША

▫️Для каго: #мастакі, #літаратары, #музыкі і #кампазітары, якія маюць досвед працы не менш за 2 гады пасля заканчэння вучобы.
▫️Калі: 3 тыдні.

Запрашаюць папрацаваць у фермерскім доме альбо у царкве, тэматычных абмежаванняў няма. Рэзідэнцыя арганізуецца Дабрачынным фондам Оры Лерман. Фонд таксама займаецца выставамі і аб'яднаннем творцаў розных дысцыплін.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- грант 500 USD.

🔥Ддл: 31 сакавіка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #музыка #літаратура #міждысцыплінарныя_праекты
🎭 The Democracy Cycle - #праграма па выканальніцкім мастацтве ў #ЗША
.
▫️Для каго: #рэжысёры, #акторы, #музыкі, #кампазітары, #харэографы, #танцоры, #перформеры, міждысцыплінарныя #творцы.
▫️Калі: 2025-2027.

Цэнтр выканальніцкіх мастацтваў Перэльмана і Galvan Initiatives запусцілі новую праграму падтрымцы твораў, у якіх даследуюцца перспектывы і магчымасці дэмакратыі. Запрашаюць з перформанс-праектамі, якія плануецца распрацаваць і выканаць у 2025 - 2027 гг. Творы могуць быць міждысцыплінарнымі, уключаць у сябе ўдзельнікаў, якія не займаюцца выканальніцкім мастацтвам. На момант падачы заяўкі праца можа знаходзіцца на ранняй, сярэдняй ці позняй стадыі распрацоўкі, калі яе прэм'ера не запланавана да 1 лістапада 2024 г.

Арганізатары прапануюць:
- вытворчы бюджэт 30 000 USD
- бюджэт на распрацоўку 30 000 USD (даследаванні, чытанні, семінары і г. д.).

Ддл: 15 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#выканальніцкія_мастацтвы #перформанс #міждысцыплінарныя_праекты
🎶 CALL FOR SCORES 2024 - #конкурс музычных твораў з 🔥 ддл

▫️Для каго: #музыкі, #кампазітары, #саўнд_дызайнеры.

European Recording Orchrestra запрашае творцаў даслаць сваю музыку. Можна прапанаваць некалькі твораў, прымаецца музыка любога напрамку – няма ніякіх абмежаванняў па інструментах, працягласці, стылю, веку, этнічнай прыналежнасці ці досведу кампазітара.

Прызавы фонд:
- сеансы студыйнага запісу вашай музыкі
- доступы да розных адукацыйных семінараў і курсаў
- розныя стыпендыі
- прасоўванне
- і г.д.

🔥Ддл: 1 траўня.
👉Падаць заяўку.

#музыка #выканальніцкія_мастацтвы #саўнд_дызайн
🎶 CULTURAL RHYTHMS - музычны #фестываль у #Вільнюс, #Літва

▫️Для каго: #музыкі, #кампазітары, #саўнд_дызайнеры.
▫️Калі: 20 чэрвеня.

Другі раз у Вільнюсе святкуюць Сусветны дзень бежанцаў музычным фестывалем пад адкрытым небам, дзе прадстаўлены музыка, творчасць, майстар-класы і, перш за ўсё, яднанне. «Культурныя рытмы» аб тым, што розныя культуры маюць свае унікальныя рытмы, якія адлюстроўваюць іх традыцыі, вопыт і самавыяўленне. Запрашаюць музыкаў і музычныя гурты ў выгнанні падаць заяўку.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар.

Ддл: 8 траўня.
👉Падаць заяўку.

#музыка #выканальніцкія_мастацтвы #грамадскія_праекты
🎭 Next Generation - #рэзідэнцыя па выканальніцкім мастацтве ў #Італія

▫️Для каго: #перформеры, #рэжысёры, #танцоры, #харэографы, #акторы, #музыкі, #кампазітары і г.д.
▫️Калі: 15 - 29 верасня.

Next Generation – праграма, прызначаная для развіцця праектаў, якія знаходзяцца на ранніх стадыях. Акцэнт на маладых творцаў і перфарматыўныя мастацтвы.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- харчаванне
- ганарар.

Ддл: 17 траўня.
👉Падаць заяўку.

#тэатр #перформанс #выканальніцкія_мастацтвы
🎶 Suralita - музычная #рэзідэнцыя для жанчын з дзецьмі ў #Іспанія

▫️Для каго: жанчыны-#музыкі, #кампазітары і #саўнд_дызайнеры, якія нядаўна нарадзілі дзіця.
▫️Калі: 2 тыдні ў інтэрвале чэрвень-лістапад.

Запрашаюць з праектамі, прысвечанымі музыцы і сучаснаму гуку. Праекты павінны ўключаць у сябе некаторыя элементы даследаванняў, напрыклад, новыя мовы і шляхі выражэння, сувязь з прыродным і сацыяльным асяроддзем і г.д. Мэта праекта – творчыя эксперыменты, а не стварэнне шоў ці запісаў.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд
- працоўную прастору.

Ддл: 19 траўня.
👉Падаць заяўку.

#музыка #саўнд_дызайн #міждысцыплінарныя_праекты
2 рэзідэнцыі для творцаў, што жывуць у ЕС

1️⃣ Zvjezdane Staze -
#рэзідэнцыя па гуку ў #Боснія_і_Герцагавіна

▫️Для каго: #музыкі, #кампазітары і #саўнд_дызайнеры.
▫️Калі: 3 ліпеня - 30 верасня.

Запрашаюць стварыць новыя працы ў галіне сучаснай музыкі. Яны будуць прэзентаваныя на фестывалі VaClaF: Vareš Classic Festival.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 2250 EUR
- пражыванне
- праезд
- пакрыццё візавых выдаткаў.

Ддл: 20 траўня.
👉Падаць заяўку.

2️⃣ The Body Folkloric - фальклорная #рэзідэнцыя ў #Польшча

▫️Для каго: #культдзеячы і #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: кастрычнік.

Запрашаюць у горад Ёнкава тых, хто даследуе фальклор і стварае на яго аснове свае творы. Цікавіць актуальнасць фальклора, тое, як ён дапамагае змагацца з кліматычнай катастрофай і стратай біяразнастайнасці.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд
- стыпендыю 750 EUR
- працоўную прастору
- доступ да сезоннай арганічнай гародніны.

Ддл: 26 траўня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🎶 The Sound of Anthropocene - анлайн-#конкурс і выстава гуку

▫️Для каго: #саўнд_дызайнеры, #музыкі, #кампазітары і г.д.

Запрашаюць творцаў, якія выкарыстоўваюць гукавое мастацтва ў якасці невізуальнага медыя, прадставіць свае саўнд-творы. Тэма – антрапацэн. Цікавіць станоўчы і адмоўны ўплыў чалавека на навакольнае асяроддзе, у тым ліку антрапагеннае змяненне клімату, страта біяразнастайнасці і г.д.

🔸Можна падаць максімум 3 працы. Яны павінны быць ад 1 да 15 хвілін і створаны ў перыяд з 2010 па 2024 год.

Ддл: 1 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#музыка #саўнд_дызайн #міждысцыплінарныя_праекты #экалогія #даследванні
🎶 Sound Art Lab - #рэзідэнцыя па гуку ў #Данія

▫️Для каго: #саўнд_дызайнеры, #музыкі, #кампазітары і #творцы, якія працуюць з гукам.
▫️Калі: 1 месяц у 2024.

Запрашаюць мастакоў папрацаваць над праектамі ў памяшканнях, размешчаных недалёка ад Лім-фіёрда. Рэзідэнты могуць выкарыстоўваць, як лічаць патрэбным, канкрэтныя вынікі не чакаюцца. Аднак патрэбна неяк задакументаваць сваё знаходжанне на рэзідэнцыі ў любым фармаце: гук, #малюнак, тэкст, #відэа, #перформанс, artist talk, выстава і г.д. Творцы будуць праводзіць майстар-класы для ўзроставай групы ад 16 да 25 гадоў падчас рэзідэнцыі.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд
- #грант 2000 EUR.

Ддл: 1 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#саўнд_дызайн #музыка #выканальніцкія_мастацтвы
🎭 Made With Many and Canvas - #фестываль выканальніцкіх мастацтваў у #Вялікабрытанія

▫️Для каго: #перформеры, #музыкі, #кампазітары і інш. #творцы.
▫️Калі: 5 кастрычніка.

Made With Many накіраваны на працу з мясцовымі супольнасцямі, творцамі, валанцёрскімі арганізацыямі і грамадскасцю. Фестываль адбываецца пад кіраўніцтвам моладзі. Запрашаюць з перформансамі, інсталяцыямі, музычнымі прапановамі.

Арганізатары прапануюць:
- пакрыццё выдаткаў да 3000 GBP.

Ддл: 24 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#выканальніцкія_мастацтвы #тэатр #музыка #перформанс #міждысцыплінарныя_праекты