sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🌈 QUEER MUSEUM VIENNA - #конкурс прац на групавую выставу у #Вена, #Аўстрыя

▫️Для каго: #мастакі, #перформеры і інш. #творцы.
▫️Калі: 23 лютага - 10 траўня 2024.

Тэма выставы – «Ці з'яўляецца квір палітычным?». Працы павінны па-рознаму адлюстроўваць гэтае пытанне. Шукаюць мастацтва, якое разважае аб нарматыўнасці, іерархіі і капіталістычных структурах. Цікавіць, як можна выкарыстоўваць патэнцыял квірнасці ў мастацтве і грамадстве? Наколькі даступна сучаснае мастацтва для #квір і як праяўляюцца прывілеі?

Арганізатары прапануюць:
- удзел у групавой выставе
- ганарар 400 EUR
- дастаўку твора да 100 EUR.

Ддл: 5 студзеня.
👉Падаць заяўку.

#грамадскія_праекты #мастацтва #арт #перформанс #выканальніцкія_мастацтвы
🌈#конкурс на стварэнне помніка/прасторы, прысвечаных сэксуальнай і гендэрнай разнастайнасці ў #Гамбург, #Германія

▫️Для каго: #архітэктары, #скульптары, #урбаністы і г.д.
▫️Калі: восень 2024.

Запрашаюць стварыць месца для ўсведамлення «разнастайнасці» і ўспамінаў аб дыскрымінацыі. Прастора павінна ўвекавечыць факты стыгматызацыі і пераследу ЛГБТК+ і людзей, якія знаходзяцца за межамі гендэрнай дыхатаміі. У той жа час помнік трэба інтэрпрэтаваць як месца прыняцця і павагі для ўсіх членаў супольнасці ЛГБТК+.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар 3000 EUR (за 1 месца)
- ганарар 2000 EUR (за 2 месца)
- ганарар 1000 EUR (за 3 месца)
- вытворчыя выдаткі да 300 000 EUR (brutto).

Ддл: 13 лютага.
👉Падаць заяўку.

#публічныя_прасторы #урбанізм #архітэктура #грамадскія_праекты #квір
🖼 The Gallery: Season 4 ‘A Real Woman’ - #конкурс двухмерных прац для рэкламных пляцовак у #Вялікабрытанія

▫️Для каго: #мастакі, #фатографы, #дызайнеры і г.д.

Запрашаюць з працамі, прысвечанымі тэме «Сапраўдная жанчына». Што на самой справе значыць быць жанчынай? Як жанчына вырашае, якая яна жанчына? Чым можа дапамагчы досвед трансгендэрных жанчын? Абраныя працы будуць прэзентаваныя на буйных рэкламных пляцоўках у Англіі, Паўночнай Ірландыі, Шатландыі і Ўэльсе. Творы павінны быць двухмернымі і статычнымі: падыходзяць #фатаграфія, #жывапіс, #малюнак, тэкставыя працы, гравюры, змешаная тэхніка, калаж, эксперыментальныя праекты і г.д.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар 2000 GBP
- настаўніцтва
- падтрымка ў распрацоўцы і адаптацыі твораў для прэзентацыі на адкрытым паветры
- выдаткі на вытворчасць і мантаж
- выдаткі на праезд і аднадзённае пражыванне 200 GBP.

🔥Ддл: 4 лютага.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #актывізм #грамадскія_прасторы #фемінізм #квір
🎥 CIRCLE Women Doc Accelerator 2024 - #праграма дакументальнага #кіно для жанчын і небінарных персон

▫️Для каго: жанчыны і небінарныя персоны, якія займаюцца дакументальным #кіно.
▫️Калі: чэрвень і верасень 2024, студзень 2025.

Запрашаюць кінематаграфістаў (рэжысёраў або прадзюсараў) з моцнымі творчымі дакументальнымі праектамі на любой стадыі вытворчасці. Удзельнікі атрымаюць магчымасць працаваць над сваімі фільмамі разам з вядомымі экспертамі ў сферы дакументальнага кіно, пашырыць свае прафесійныя і асабістыя сувязі.

Запланавана 3 індывідуальныя сесіі ў 3 розных краінах:

▪️Модуль «Творчая распрацоўка і глыбокі аналіз праектаў» у #Грэцыя
▪️Модуль «Упакоўка праекта» у #Сербія
▪️Модуль «Нетворкінг на кінафестывалі» у #Італія

Ддл: 26 лютага.
👉Падаць заяўку.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #фемінізм #квір
🎥 MIX COPENHAGEN - #фестываль ЛГБТК+-#кіно у #Капенгаген, #Данія

▫️Для каго: #рэжысёры, #аператары, #акторы, #творцы #відэа і г.д.
▫️Калі: 25 кастрычніка - 3 лістапада.

MIX COPENHAGEN існуе з 1986 года і зараз з'яўляецца адным з найстарэйшых у свеце кінафестываляў ЛГБТК+ і вядучым кінафестывалем ЛГБТК+ у Скандынавіі. Мэта – паказаць шырокі спектр фільмаў, якія пераасэнсоўваюць гендэр і сэксуальныя межы, адлюстроўваюць разнастайны свет. Запрашаюць творцаў з фільмамі 2023 і 2024 гадоў.

Ддл: 31 траўня.
👉Падаць заяўку.

#міждысцыплінарныя_праекты #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #актывізм #квір #грамадскія_праекты
🇬🇪 Пяты Летнік Разнастайнасці ў Сакартвэла, #Грузія

▫️Для каго: #літаратары, журналісты, #блогеры, #квір-#актывісты і г.д.
▫️Калі: 1 - 5 траўня.

Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае тых, хто жыве ў Беларусі і за яе межамі, да ўдзелу ў летніке. Праграма грунтуецца на выкарыстанні інтэрактыўных методык выкладання, якія ўключаюць ларп, форум-тэатр і энерджайзеры з удзелам дасведчаных экспертаў і экспертак.

У ўдзельнікаў_ц будзе магчымасць:
- паглыбіцца ў тэму правоў чалавека на базавым узроўні
- даведацца больш пра тэмы ксенафобіі, талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў, стану ўразлівых групаў у грамадстве, разумення тэрміну «мова варожасці»
- навучыцца бачыць праявы стыгматызацыі, дыскрымінацыі, неталерантнасці
- даведацца, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай, пісьменніцкай ды актывісцкай дзейнасці.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- харчаванне
- праезд.

Ддл: 4 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты
🎉 History Unit: Reframeing Queer Narratives in Media - адукацыйная і нэтворкінгавая праграма для журналістаў і #квір-актывістаў у Кракаве і Асвенцыме, #Польшча

▫️Для каго: прадстаўнікі #медыя, журналісты і #квір-#актывісты з Беларусі, Германіі, Польшчы і Украіны.
▫️Калі: 9 - 16 чэрвеня.

Арганізацыі n-ost (Германія) сумесна з Fundacja Autonomia (Польшча) і Human Constanta (Беларусь) запрашаюць на імерсіўны семінар. Ён прысвечаны пераследу гомасэксуалаў і трансгендэраў. Прадугледжаны экскурсіі, азнаямленнем з гістарычнымі крыніцамі, лекцыі і дыскусіі з актывістамі і даследчыкамі, культурныя і нэтворкінгавыя мерапрыемствы, практычная праца.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- харчаванне
- праезд
- магчымасць падаць заяўку на атрыманне дадатковай стыпендыі для стварэння інтэрнацыянальнага журналісцкага кантэнту.

🔸Патэнцыйна магчымы ўдзел у мерапрыемстве разам з дзецьмі.

Ддл: 14 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#грамадскія_праекты #адукацыя #актывізм
🌈 The Queer and Trans Research - #грант-#рэзідэнцыя па мастацкаму даследаванню квір- і транс-супольнасцей у #Таронта, #Канада

▫️Для каго: #творцы, дзейнасць якіх звязана з #квір і транс-супольнасцямі.
▫️Калі: 2024-2025.

Даследчая лабараторыя квір- і трансгендэраў Універсітэта Таронта запрашае творцаў, праца якіх засяроджана на жыцці, супольнасцях, гісторыі і культуры квір- і транс-людзей. Творчыя медыя могуць быць разнастайнымі: #фатаграфія, #скульптура, выяўленчае #мастацтва, #media_art, #тэатр, паэзія, драматургія, мастацкая #літаратура і г. д. Творца будзе працаваць на базе ўніверсітэта цягам году, чакаецца, што ён будзе ўцягнуты ва ўніверсітэцкае жыццё. Напрыканцы рэзідэнцыі адбудзецца выстава, чытанне, паказ альбо прэзентацыя незавершанай працы рэзідэнта.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- доступ да рэсурсаў універсітэта
- бюджэт на вытворчасць
- стыпендыю 20 000 USD.

🔥Ддл: 12 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#арт #міждысцыплінарныя_праекты #даследванні
🌈Адкрыты набор на трэнерскі афлайн- і анлайн-#курс для ЛГБТК+ людзей у #Вільнюс, #Літва

Для каго: прадстаўнікі #ЛГБТК+ з Беларусі (незалежна ад месцазнаходжання), якія хочуць навучыцца праводзіць адукацыйныя мерапрыемствы для #квір-супольнасці.
▫️Калі: травень - верасень.

«Новыя рэгіёны» запрашаюць на трэнерскі курс, на якім вы зможаце:
▪️Атрымаць веды і навыкі па арганізацыі адукацыйных мерапрыемстваў на тэмы гендэра, сэксуальнасці, фемінізму і інш.
▪️Даведацца пра усе этапы стварэння і правядзення мерапрыемстваў ад А да Я, пра квір-тэорыю, інтэрсекцыйнасць і інклюзію, навучыцца знаходзіць кантакт з аўдыторыяй.
▪️Абмяняцца вопытам з іншымі ўдзельніцамі: цамі курса, атрымаць падтрымку ад ментару: да-актывіста: да і рэалізаваць сваё ўласнае адукацыйнае мерапрыемства.
⠀⠀
🔸 Вы атрымаеце сертэфікат аб праходжанні курсу і шанец выйграць стыпендыю для рэалізацыі свайго адукацыйнага мерапрыемства.

Ддл: 3 траўня (па Мінску).
👉Зарэгістравацца.

#актывізм #грамадскія_праекты #адукацыя
🖼 Szczur Gallery - #конкурс прац на выставу ў #Познань, #Польшча

▫️Для каго: жанчыны- і #квір-#творцы з вопытам эміграцыі.
▫️Калі: верасень 2024.

Запрашаюць жанчын-творцаў з досведам эміграцыі прыняць удзел у выставе. Прымаюцца працыва ўсіх медыя, у тым ліку незавершаныя і толькі задуманыя. Цікавіць даследванне пра станы мігранта і «чужога» з розных аспектаў.

🔸Адпраўка прац за кошт аўтара.

Ддл: 1 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#актывізм #фемінізм #грамадскія_праекты