sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🏠Чаму беларускія гарады не падобныя на еўрапейскія? - #лекцыя

▫️Для каго: тыя, каго цікавяць беларускія гарады, #урбаністыка і #архітэктура.
▫️Калі: 8 снежня ў 19.30 (Мінск).
▫️Фармат: анлайн.

На сустрэчы зможаце зразумець, што адбываецца ў архітэктуры і горадабудаўніцтве. Чаму беларускія гарады не выглядаюць як гарады ў суседніх еўрапейскіх краінах? Як асабіста вы можаце палепшыць інфраструктуру? Як адбываецца праектаванне ў сферы архітэктуры і горадабудаўніцтва? За што адказвае той ці іншы чыноўнік і якая яго ступень адказнасці?

👉🔥Зарэгістравацца.

#грамадскія_праекты #урбанізм
👩‍🎨„СV-партфоліа для маладых творцаў” - #лекцыя для арт-творцаў з любой сферы з рэгіёнаў Беларусі

▫️Калі: 26 сакавіка, 18.00 па Менску.
▫️Фармат: анлайн + афлайн.

На лекцыі вы даведаецеся:

- як прэзентаваць сябе і свае працы праз партфоліа і CV;
- якія пытанні трэба сабе задаць, каб падсвяціць сваю супермоц і не патануць у фактах;
- інструменты для стварэння партфоліа.

🧏‍♀Спікер - Ганна Палей, арт-мэнэджэрка, прадусарка культурніцкіх праектаў, у мінулым стваральніца незалежнай культурніцкай прасторы ў Беларусі, зараз займаецца развіццём адукацыйнай арт-платформы Maramora. Дапамагала з распрацоўкай прафесійных партфоліа для творцаў са сфер: фатаграфія, дызайн, тэатр, мастацкія практыкі і інш.

▫️Арганізатары: прастора Dom5, Магілёў, #Беларусь.
▫️Кошт: 8 BYN

👉🔗Зарэгістравацца.
🎉🖼Дзве хуткія сустрэчы-варкшопы для мастакоў і куратараў у #Варшава, #Польшча

🔥1️⃣УЖО СЁННЯ: We Build Memory in Order to Forget - #лекцыя пра супраціў каланіялізму праз #арт-практыкі

▫️Калі: 13 ліпеня, 18.00
▫️Дзе: Цэнтр салідарнасці «Сланечнік».

Праз арт-праекты і практыкі ў беларускім мастацтве абмяркуюць сувязь імперскага ўяўлення з рэальнымі каланіяльнымі інфраструктурамі, а таксама пра магчымыя тактыкі супраціву праз стварэнне інфраструктуры апекі. Грунтуючыся на ідэі ўзаемазалежнасці і «імперска-каланіяльных камунікацый», лекцыя прапануе разглядаць Беларусь не як адзінкавы прыклад, а ў глабальным кантэксце сузалежнасцяў і магчымага абмену практыкамі супраціву і салідарнасці.

🦹‍♀️Лектарка Антаніна Сцебур – куратар, гісторык #мастацтва і мастацтвазнаўца. Працуе запрошаным выкладчыкам у Берлінскім універсітэце мастацтваў (UdK), дзе выкладае курс арт-актывізму. Сузаснавальніца праекта #дамаудобнаявбыту па гендарнай дыскрымінацыі ў постсавецкіх краінах і даследчай платформы Spaika.Media. Са-куратар шматлікіх выставаў.
🔗Падрабязней.



2️⃣Новыя абставіны, новыя выклікі” - сустрэча-лікбез па партфоліа-менеджменце ад Вольгі Кліп

▫️Калі: 18 ліпеня, 18.00.
▫️Дзе: Staromiejski Dom Kultury, Kameralna zala, Rynek Starego Miasta 2.

💭«За 1,5-2 гадзіны раскажу пра асноўныя складнікі мастацкага партфоліё і правілы яго складання, у прыватнасці CV і рэзюмэ, творчую біяграфію, artist statement і візуальнае партфоліа».

Гэтая сустрэча будзе карысная мастакам у сэнсе artists, а таксама куратарам і арт-мэнэджарам.
Матэрыялы, пра якія пойдзе размова на сустрэчы, – гэта базавы набор мастака для ўдзелу ў конкурсах грантаў, рэзідэнцый, выставак і г.д.

🦹‍♀️Ладзіць сустрэчу Вольга Кліп#арт-куратар і менеджар #мастацтва, з 2016 займаецца партфоліа менеджментам творцаў, зімой 2023 сумесна з @sekktor паспяхова правяла курс па Portfolio management на англійскай мове.

👉Уваход вольны - па рэгістрацыі ў дырэкт (данейшн вітаецца!)
👉Падрабязней.

#майстар_клас #мастакі #куратары #творцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
✉️📝Рэзюмэ і партфоліа - анлайн-#лекцыя ў межах праекта «Дадай сябе»

▫️Для каго: #культдзеячы і ўсе тыя, хто хоча палепшыць сваё рэзюмэ.
▫️Калі: 17 жніўня, 19.00 (па Мінску).

Лекцыя будзе складацца з наступных блокаў:
- рэзюмэ і CV: як скласці, вылучыць рэлевантны прафесійны досвед, пазбегнуць распаўсюджаных памылак;
- партфоліа: сакрэты стварэння і прэзентацыі досведу, нават калі вы не з творчай сферы;
- Linkedin: сіла прафесійнай сацыяльнай сеткі, як стварыць і прасунуць асабісты профіль.

🔸Гэтая інфармацыя будзе карыснай, калі вы жадаеце палепшыць свае рэзюмэ і профіль Linkedin для новых кар'ерных магчымасцей, выбудоўваеце кар’еру ў новых умовах і шукаеце спосабы прыцягнення кліентаў ды партнёраў.

Аўтарка і вядучая лекцыі – Ганна Палей, прадзюсарка культурніцкіх праектаў, арт-менеджарка.

👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #майстар_клас #вакансія
🎶 Анлайн-#лекцыя ад Вовы Патапенка пра тое, як #музыка на нас уплывае

▫️Калі: 23 лістапада ў 18.00 (па Варшаве).

Платформа maramora.co запрашае на паблік-ток з Вовам Патапенкам – музыкам, уладальнікам школы midi.by і анлайн-школы музыкі ў Ableton, аранжыроўшчыкам кампутарнай музыкі і выкладчыкам.

🔸На сустрэчы прапануюць слухаць і шукаць свой адмысловы музычны рытм і абмяркаваць:
- чаму і як музыка ўплывае на нас
- чаму нам падабаецца тое, што мы слухаем
- як мы выбіраем музыку і ці выбіраем мы.

🔹Гэта сустрэча для вас, калі вы:
- захапляецеся музыкай і хочаце паглядзець на свае музычныя перавагі праз прызму эмоцый
- музыка і шукаеце натхнення
- псіхолаг_іня, тэрапеўт_ка і ўсе, хто цікавіцца ўплывам музыкі на эмацыйны і псіхалагічны стан чалавека.

👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #майстар_клас #публічныя_прасторы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎉«Функцыянаванне сусветнага арт-рынку. Як беларускім мастакам заняць на ім прыкметнае месца» - першая адкрытая #лекцыя ад праекта Culture Makes у #Вільнюс, #Літва

▫️Калі: 7 лютага ў 18.00 (па Вільнюсу).
▫️Фармат: афлайн і анлайн.

🔥Culture Makes – гэта ініцыятыва беларускіх і шведскіх арт-менеджараў пра адукацыю, кааперацыю і абмен досведам для беларускіх менеджараў культуры. У праекта ўжо існуе свой Telegram-канал.

Першую лекцыю будзе чытаць Джэфры Тэйлар – выбітны эксперт у галіне галерэйнага бізнесу і аўтар падручніка «Арт-бізнэс: свет мастацтва, рынак мастацтва». Ён унёс значны ўклад у даследаванне дынамікі арт-рынку і з'яўляецца выкладчыкам у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.

🔹На лекцыі вы зможаце пагутарыць са знакамітым эскпертам, даведацца пра сучасныя тэндэнцыі, атрымаць не толькі тэарэтычную, але і практычную карысць.

🔸Працоўная мова – ангельская, пераклад на беларускую мову даступны праз адпаведную опцыю ў ZOOM.

👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты
📣🎓"Межы і рысы беларускай нацыянальнай культуры: Канструяванне ўяўнай сапраўднай беларускасці" - другая адкрытая #лекцыя ад праекта culture makes!

▫️Калі: 7 сакавiка 17:00 Варшава / 18:00 Вільнюс / 19:00 Мінск
▫️Дзе: #Вільнюс, #Літва ці #анлайн у Zoom

Лектар — Сцяпан Захаркевіч, знаны беларускі навуковец, аўтар навуковых публікацый, прысвечаных розным аспектам беларускай культуры, этнаграфіі і гісторыі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт ЕГУ. Яго працы ахапляюць шырокі спектр тэм: культурная #спадчына, публічная #памяць, сучасныя тэндэнцыі ў развіцці беларускай #ідэнтычнасці.

Лекцыя будзе прысвечаная пытанням фармавання і развіцця беларускай культуры, яе асноўных рыс і каштоўнасцяў:
⁃ Якія фактары і падзеі ўплываюць на фармаванне беларускай ідэнтычнасці?
⁃ Якім чынам яна змяняецца і развіваецца на працягу часу.
⁃ Якія выклікі стаяць перад сучасным беларускім грамадствам у захаванні і прасоўванні сваёй культурнай спадчыны?

▫️Фармат: лекцыя + адкрытая #дыскусія.
▫️Працоўная мова: BY.

👉Зарэгістравацца.
🔗Падрабязней.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎥 «Як распрацаваць стратэгію па развіццю TikTok?» - анлайн-#лекцыя Эрыкі Марзана з Deutsche Welle

▫️Для каго: #медыя, #культдзеячы і г.д.
▫️Калі: 7 сакавіка ў 18.00 (Варшава).

Не з пошуку вядучага або планавання кантэнту пачынаецца інтэграцыя TikTok у рэдакцыйныя працэсы. Каб спадабацца алгарытмам і абысці канкурэнтаў, першым крокам павінен стаць аналіз рынку і вывучэнне ўнікальнай дынамікі платформы.

Вы даведаецеся:
- пра запуск TikTok: аналіз рынку
- распрацоўку стратэгіі: вызначэнне мэт кантэнту
- укараненне ў рэдакцыйныя працэсы: лепшыя практыкі TikTok
- паспяховы вопыт: DW Македонія.

🔹Эрыка Марзана – менеджар па развіцці аўдыторыі Deutsche Welle (DW) у Боне. Спецыялізуецца на ўмацаванні сувязей паміж рэдакцыямі і чытачамі. Узначальвае напрамкі TikTok і X (раней Twitter) у аддзеле развіцця аўдыторыі.

🔸Мова лекцыі – англійская. Будзе даступны сінхронны пераклад на рускую.

👉🔥Зарэгістравацца.

#адукацыя #майстар_клас #відэа
«Трэнды сучаснай літаратуры: чаму беларускай кнізе складана прабіцца на заходні рынак» - афлайн- и анлайн-#лекцыя ад Culture Makes у #Вільнюс, #Літва

▫️Для каго: #аўтары, #літаратары, #кульдзеячы, #творцы, #даследчыкі і інш.
▫️Калі: 29 траўня ў 18.00 (па Варшаве).

Запрашаюць на лекцыю пра ўплыў сусветных тэндэнцый на развіццё беларускага літаратурнага асяроддзя і як гэта можа адлюстравацца на якасці і разнастайнасці нашай творчасці. На лекцыі будзе прааналізаваны спіс топ-100 па версіі New York Times Books. Разам з лектарам можна будзе разабрацца, якія перашкоды стаяць перад кожнай нацыяй на шляху да заходняга рынку і чаму кнігі з Беларусі не ўпісваюцца ў мэйнстрымнасць сучаснай літаратуры.

🔹Лектар – Ціхан Чарнякевіч. Літаратурны крытык, перакладчык, рэдактар сайта Bellit.info, каардынатар Школы маладога пісьменніка. Аўтар нарыса «Вандроўнік: кніга пра паэта Уладзіміра Някляева» (2016).

🔸Працоўная мова – беларуская.

👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #літаратура #кнігавыданне #самвыдат #даследванні
🎭 «Беларуска-украінская міжкультурная камунікацыя ў сучасным тэатры: да і пасля вайны» - #лекцыя-дыскусія ў #Варшава, #Польшча

▫️Калі: 28 чэрвеня ў 18.00 (па Варшаве).
▫️Дзе: Free Belarus Center (ul. Mokotowska 24, biuro 64).

Беларуская мова – самая блізкая да ўкраінскай, беларусы і ўкраінцы мелі агульнае мінулае на ўсіх этапах гiсторыi, сапраўды ўнікальным з'яўляецца этнаграфічны рэгіён Беларуска-Украінскага Палесся. Аднак міжкультурная камунікацыя двух народаў у канцы ХХ – ХХI стагоддзях знаходзіцца ў крызісе – як ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, так і задоўга да таго.
Праз прызму ўкраінскай драмы на беларускай сцэне, сучаснага мастацтва рэжысуры, лёсаў беларускага тэатра на эміграцыі мы пагаворым аб стане беларуска-украінскіх культурных адносін і паразважаем пра іх магчымую будучыню.

🔸Лектар і мадэратар – Змiцер Ермаловіч-Дашчынскі, магістр мастацтвазнаўства, незалежны даследчык.

👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #выканальніцкія_мастацтвы #перформанс
🌿«Дэкаланіянізм і паварот да народнай культуры, або што новага ў свеце мастацтва» - анлайн- і афлайн-#лекцыя ад праекта Culture Makes у #Варшава, #Польшча

▫️Калі: 30 жніўня ў 18.00 (па Варшаве).
▫️Дзе: анлайн і ў Warszawskie Obserwatorium Kultury.

Лекцыя будзе прысвечана дэкаланіяльным практыкам, якія ўключаюць маргінальныя галасы, пераасэнсоўваюць існуючыя творы і пераглядаюць музейныя практыкі. Вы таксама даведаецеся, як гэтыя тэндэнцыі адлюстроўваюцца ў польскім, беларускім і ўкраінскім мастацтве.

🔸Спікерка Міхаліна Саблік – гісторык мастацтва і куратарка выстаў і публічных праграм, куратарка больш за 20 выстаў у Польшчы і за мяжой, адштурхоўваючыся ад тэмы сёлетняй Венецыянскай біенале «Чужынцы паўсюль», якую курыруе Адрыяна Педраса, паглыбіцца ў новыя тэндэнцыі ў свеце мастацтва.

🔹Працоўная мова – польская, пераклад на беларускую будзе даступны у Zoom-вебінары.

👉Зарэгістравацца.

#арт #мастацтва #адукацыя #даследванні #публічныя_прасторы
«Выгаранне: як распазнаць, справіцца і прадухіліць?» - афлайн- і анлайн-#лекцыя ў #Вільнюс, #Літва

▫️Калі: 2 лістапада ў 17:30 (па Вільнюсе).
▫️Дзе: Цэнтр беларускай культуры (Vilniaus g, 20) + анлайн.

Адчуваеце сталую стомленасць, страту цікавасці да працы ці жыцця ў цэлым? Іван Васілюк, практыкуючы псіхолаг з 10-летнім досведам, кансультант у метадах КПТ і ДБТ, дапаможа вам распазнаць прыкметы выгарання і навучыць, як з ім зладзіцца.

Што будзе на трэнінгу:
▪️Што такое эмацыйнае выгаранне?
▪️Самадыягностыкі: што важна адсочваць і якія ёсць тэсты?
▪️Што рабіць на кожным узроўні выгарання?
▪️Стратэгіі барацьбы і прафілактыка
▪️Індывідуальны план працы з выгараннем

👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты
🖼 7th Tea Oval Session: «Слоўнік памяці: сем тэрмінаў для абмеркавання мастацтва Беларусі з Вольгай Бубіч» - #лекцыя-#дыскусія ў #Берлін, #Германія

▫️Для каго: #культдзеячы, #творцы, #даследчыкі, #арт_менеджары, #куратары і інш.
▫️Калі: 14 лістапада ў 19:00.
▫️Дзе: The Institute for Endotic Research.

Беларуская даследчыца памяці Вольга Бубіч прачытае лекцыю з займальнай, інтэрактыўнай дыскусіяй. Сесія будзе не аднабаковай лекцыяй, а дынамічным абменам ідэямі. Яна будзе засяроджана на 7 канкрэтных словах і іх меркаваным культурным значэнні і мастацкай рэлевантнасці. Вольга Бубіч запрашае кожнага культурнага практыка акунуцца ў свет беларускага #мастацтва і мастакоў, а таксама ў палітычныя вымярэнні памяці, цэнзуры, надзей і болі. Гэты інтэрактыўны падыход дапаможа нам адкрыць для сябе мастацтва (не)забыцця і тое, як яно можа стаць магутнай формай супраціву глабальнай цэнзуры памяці.

🔸Рэгістрацыя не патрабуецца.

👉Падрабязней.

#арт #памяць #exile #даследванні #грамадскія_праекты