sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.18K subscribers
2.53K photos
12 videos
2 files
2.53K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🎉Дзве важныя абвесткі ад Першага Кангрэса беларускай культуры ў эміграцыі, #Варшава #Польшча

▫️Для каго: #культдзеячы і #творцы.
▫️Дзе: Варшаўскі цэнтр крэатыўнасці (вул. Таргова, 56).

🚩Кангрэс адбудзецца ўжо ў бліжэйшыя выходныя - 16 і 17 верасня. Паспяшайцеся зарэгістравацца!

Падзея ад каманды Інстытута беларускай культуры Інбелкульт 2.0 скіраваная на вырашэнне праблем, з якімі сутыкаюцца беларускія дзеячы культуры і #мастацтва, што шукаюць магчымасці працаваць і развівацца ў новых умовах і ў новай беларускай геаграфіі.

🔸Сярод экспертаў — выбітныя прадстаўнікі беларускай культуры: пісьменнік і перакладчык Альгерд Бахарэвіч, старшыня беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай, выдавец і гісторык Андрэй Янушкевіч, арт-менеджарка Ганна Чыстасердава, дырэктарка Берлінскай галерэі сучаснага мастацтва Prater Galerie Лена Прэнц і шмат іншых дзеячаў.

🔸Сярод еўрапейскага культурнага асяроддзя запрошаны эксперты і прадстаўнікі культурных арганізацый: прадстаўнік Бюро Культуры ў Варшаве Артур Юзвік, дырэктар Старамейскага Дома Культуры Марцін Ясінскі, дырэктар Тэатральнага Інстытута імя З. Рашэўскага Эльжбэта Вратноўска, дырэктар Інтытута Пілецкага ў Берлiне Ханна Радзіёўская і многія іншыя.


🚩🌟 Каманда Кангрэса шукае валанцёраў і валанцёрак!

Далучайцеся, каб пазнаёміцца з культурніцкімі дзеячамі Беларусі і зрабіць свой унёсак у станаўленне беларускай культуры ў новых абставiнах.

Дапамога патрэбная ў задачах:
▪️ рэгістрацыя ўдзельнікаў
▪️ падрыхтоўка прасторы да мерапрыемстваў Кангрэса
▪️ дапамога ў кава-перапынках
▪️ медыяцыя, суправаджэнне Кангрэса

👉Калі вы жадаеце стаць часткай каманды і падтрымаць мерапрыемства, запоўнiце хуткую форму.

🔗Больш інфармацыі пра Кангрэс - на сайце inbelkult.com.

#грамадскія_праекты #публічныя_прасторы #валанцёрства
💎Zodiak - #грант на вытворчасць танцавальных праектаў, #Фінляндыя

▫️Для каго: #харэографы, #танцоры, #прадзюсары.
▫️Калі: 2025.

Zodiak – Цэнтр новага танца ў Хельсінкі. Запрашаюць з праектамі, якія даследуюць адносіны паміж танцорамі і аўдыторыяй, цялеснае выкананне і танец.

Цэнтр прапануе:
- 20 000 EUR
- 4-6 тыдняў студыйнага часу
- не менш за 1 тыдзень рэпетыцый на сцэне перад прэм'ерай
- 8 да 12 паказаў на сцэне Zodiak.

Ддл: 4 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#перформанс #публічныя_прасторы #танец
Программа EPFL Humanities College of Humanities AiR - міждысцыплінарная #рэзідэнцыя ў Лазане, #Швейцарыя

▫️Для каго: #творцы і #даследчыкі.
▫️Калі: 3 месяцы ў 2024.

Рэзідэнцыя накіравана на садзейнічанне міждысцыплінарным практыкам і супрацоўніцтву паміж творцамі і навуковай супольнасцю EPFL. Запрашаюць з праектамі ў розных галінах: выяўленчае і медыямастацтва, #кіно, лічбавыя тэхналогіі, змешаныя #медыя, музычная кампазіцыя, гук і эксперыментальныя формы музыкі, эксперыментальны #дызайн, #літаратура і #крытыка.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- стыпендыя 1500 CHF
- вытворчы бюджэт да 15 000 CHF
- настаўніцтва.

Ддл: 16 кастрычнік.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🎉Беларускі актывізм у выгнанні - #форум, прысвечаны праблемам і выклікам, з якімі беларускія #актывісты/_кі сутыкаюцца за межамі Беларусі з 2020 года

Форум ладзіцца арганізацыяй Austausch e.V. пры падтрымцы МЗС Германіі.

Праграма форуму:

1️⃣Складанасці беларускага актывізму ва Украіне – сустрэча з праваабаронцай Анісіяй Казлюк.

▫️Калі: 11 верасня, 16.00 (па Варшаве).
👉Зарэгістравацца.

2️⃣Somatic Experiencing: эфектыўныя тэхнікі самадапамогі – навучанне практыкам самарэгуляцыі і адаптацыі да стрэсу.

▫️Калі: 12 верасня, 18.00 (па Варшаве).
👉Зарэгістравацца.

3️⃣Прасоўванне Беларусі праз міжнародныя медыі – трэнінг журналісткі Ганны Любаковай.

▫️Калі: 13 верасня, 17.00 (па Варшаве).
👉Зарэгістравацца.

4️⃣Асаблівасці беларускага актывізму ва Украіне з Ірай Лукашэнкам.

▫️Калі: 14 верасня, 18.00 (па Варшаве).
👉Зарэгістравацца.

5️⃣Handmade як тэрапія: #майстар_клас па народным квір-лялькам з Ленай Агарэлышавай.

▫️Калі: 15 верасня, 18.00 (па Варшаве).
👉Зарэгістравацца.

#грамадскія_праекты #актывізм #exile
🟣🎉Новы фармат у «Культурным Кодзе» - анлайн майстармайнд-сустрэчы

▫️Для каго: стваральнікі digital-праектаў у галіне беларускай культуры.
▫️Калі: 14 верасня, 17.00 (па Варшаве).

На першым спатканні гаворка пойдзе пра патрэбы, што каманды і праекты сёння маюць. У «Культурным Кодзе» ствараецца закрыты клуб прадстаўнікоў беларускай digital culture. Гэта месца, дзе фаундары лічбавых праектаў падтрымліваюць адно аднаго, даюць прафесійныя парады, дзеляцца экспертызай.

❗️Сустрэчы будуць праходзіць раз на месяц.

🔸Мадэратарка Вераніка Шэнда – трэнер, коуч ICTA і ICF, ex-Business Development Lead.

Запрашаюцца далучацца асобы, якія:
- маюць лічбавы праект для беларускай культуры / маюць досвед працы ў digital
- гатовыя стала ўдзельнічаць у сустрэчах (1 раз на месяц)
- гатовыя да дыялогу ў групе.

👉Зарэгістравацца.

Праект «Культурны Код» фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

#адукацыя #EU4Culture #майстар_клас
🔥#грант на стварэнне праектаў ад Старамейскага дома культуры, #Варшава #Польшча

▫️Для каго: беларускія #культдзеячы, #НДА і камерцыйныя арганізацыі.

🎉Мэта праекта – фінансава падтрымліваць і спрыяць культурным мерапрыемствам, што праводзяцца мігрантамі ў Варшаве

Хто можа падаць заяўку:

1️⃣ Мігранты, якія пражываюць у Варшаве – фізічныя асобы, якія дасягнулі паўналецця з поўнай юрыдычнай здольнасцю.

2️⃣ НДА (асацыяцыі, фонды), створаныя мігрантамі (большасць чальцоў праўлення якіх з'яўляюцца мігрантамі), або арганізацыі, зарэгістраваныя ў іншых краінах.

3️⃣ Камерцыйныя арганізацыі, чыя дзейнасць адпавядае мэтам адкрытага запыту і створаныя мігрантамі, у тым ліку асобамі, якія дзейнічаюць як індывідуальныя прадпрымальнікі.

🔸Памер гранта ад 5000 да 15 000 PLN.

🔥Прыём заявак - з 15 па 21 верасня.
👉Падрабязней.
🔗Via @PENBelarus

#грамадскія_праекты #exile #публічныя_прасторы
📝2 адукацыйныя магчымасці па правах чалавека

1️⃣Правы грамадзяніна Беларусі - анлайн-#курс ад «Нацыі Лідараў»

▫️Калі: з 18 верасня.

На курсе вы атрымаеце неабходныя на практыцы веды па абароне сваіх правоў у 6 сферах: ахова здароўя, ЖКГ, экалогія, адукацыя, працоўнае права, правы спажыўца.

Ддл: 15 верасня.
👉Зарэгістравацца.

2️⃣Звычка цікавіцца - анлайн-#курс па грамадзянскім удзеле

▫️Калі: 21 верасня - 18 кастрычніка.

На простых і зразумелых прыкладах пакажуць, як людзі могуць удзельнічаць у зменах на асабістым, лакальным і нацыянальным узроўнях, каб ствараць дэмакратычнае грамадства.

Ддл: 19 верасня.
👉Зарэгістравацца.

#майстар_клас #правы_чалавека
📝✉️”Беларуская мова пакрысе - анлайн-курсы беларускай мовы для дарослых

▫️Для каго: усе, хто хоча ўдасканаліць сваю беларускую мову.

🔸Лектарка Паліна Маслянкова – магістарка філалогіі БДУ, выкладчыца беларускай мовы ў Ліцэі БДУ, сертыфікаваная адукатарка, аўтарка адукацыйнага інстаграм-праекта «Беларуская мова пакрысе»

Можна абраць адну з двух праграм:

1️⃣Базавы #курс

Калі вы адчуваеце патрэбу палепшыць свае школьныя веды і ўвесці беларускую мову ў актыўны ўжытак.

▫️Калі: па серадах з 11 кастрычніка, 10.00-12.00 (па Мінску).
▫️Кошт: 299 BYN (269 BYN да 15 верасня).

2️⃣Паглыблены #курс

Калі вы ўжо размаўляеце і пішаце па-беларуску ды жадаеце ўдасканаліць сваё маўленне.

▫️Калі: па панядзелках з 23 кастрычніка, 10.00-12.00 (па Мінску).
▫️Кошт: 379 BYN (299 BYN да 15 верасня).

👉Падрабязней.

#адукацыя #майстар_клас #памяць
📝💎Анлайн-курсы ад Studium Europy Wschodniej у межах Вольнага Беларускага Ўніверсітэта

Запрашаюць прайсці наступныя курсы:

1️⃣Гісторыя Беларусі ў еўрапейскім кантэксце

Пры завяршэнні праграмы прадугледжаны пісьмовы або вусны іспыт.

▫️Мова: беларуская.
▫️Калі: 10 кастрычніка - 1 снежня (30 гадзін, 2 разы/тыдзень).

2️⃣Беларускі нацыянальны рух у 19-20 стст.

Пасля завяршэння трэба зрабіць пісьмовае заданне (эсэ).

▫️Мова: беларуская.
▫️Калі: 10 кастрычніка - 1 снежня (30 гадзін, 2 разы/тыдзень).

3️⃣Стратэгічнае праграмаванне развіцця тэрыторыі

Курс прадугледжвае вусны экзамен.

▫️Мова: польская і англійская.
▫️Калі: 9 кастрычніка - 12 снежня (90 гадзін, 4 разы/тыдзень).

4️⃣Дэмакратычная дзяржава ў мадэльным падыходзе

Курс прадугледжвае вусны экзамен.

▫️Мова: польская.
▫️Калі: 16 кастрычніка - 30 лістапада (30 гадзін, 2 разы/тыдзень).

❗️Пасля завяршэння курса кожны ўдзельнік, які пройдзе іспыты, атрымае сертыфікат (дыплом).

🔥Ддл: 15 верасня.
👉Падрабязней.

#адукацыя #курс #грамадскія_праекты
✉️🎉Sudkulturfonds: Incubator - анлайн-#семінар і #конкурс_грантаў па абмену творчым досведам

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.

Запрашаюць перадаць свой досвед іншым творцам. Ёсць розныя катэгорыі, якія можна абраць: міграцыя, гендэр і роўнасць, кліматычная змены, куратарства і г.д. Для кожнай катэгорыі майстэрняў прадугледжаны асобны вытворчы партнёр і розныя кваліфікацыйныя патрабаванні. Прапанаваныя семінары павінны доўжыцца 4 тыдні і праводзіцца анлайн для 10-15 удзельнікаў. Вынікам Інкубатара стане сумесная віртуальная дэманстрацыя ўсяго кантэнту, распрацаванага на семінарах.

Абраным удзельнікам прапануюць:
- грант 4000 CHF.

Ддл: 1 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #адукацыя #майстар_клас
📨Курсы польскай мовы ад Старамейскага Дома Культуры для дзеячаў культуры з досведам міграцыі, #Варшава #Польшча

▫️Для каго:
#культдзеячы і #творцы.
▫️Дзе: SDK (Rynek Starego Miasta 2).

Staromiejski Dom Kultury абвяшчае набор на бясплатныя курсы польскай мовы. Заняткі разлічаны на пачаткоўцаў і людзей на сярэднім узроўні, якія ведаюць іншыя славянскія мовы.

🔸Лектарка Караліна Шчыпек – вывучала паланістыку ў Варшаўскім універсітэце і тэатральную рэжысуру ў Тэатральнай акадэміі. Драматургіня, перакладчыца і грамадская дзеячка. Дае прыватныя ўрокі польскай і рускай моў.

Можна патрапіць у адну з груп:

1️⃣Група А (для пачаткоўцаў)

▫️Калі:
з 2 кастрычніка па панядзелках і серадах, 9.00-10.15.

2️⃣Група Б (сярэдні ўзровень)

▫️Калі:
з 2 кастрычніка па панядзелках і серадах, 10.45-12.00.

Ддл: 2 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #майстар_клас #публічныя_прасторы
🟣#конкурс экспертаў на стварэнне Групы па аналізе разнастайнасці форм культурнага самавыяўлення ў лічбавым асяроддзі ад ЮНЕСКА

▫️Для каго:
#культдзеячы, #менеджары, #куратары, #даследчыкі і інш.
▫️Калі: травень і верасень 2024.

Мэта конкурса – стварэнне групы па аналізе разнастайнасці формаў культурнага самавыяўлення ў лічбавым асяроддзі. Аналітычная група павінна спрыяць абмену ведамі і вопытам адносна рэалізацыі Канвенцыі 2005 года ў лічбавым асяроддзі. Адабраныя эксперты будуць запрошаны прыняць удзел у двух пасяджэннях.

Ддл: 6 кастрычніка.
👉Падрабязней.

#актывізм #media_art #публічныя_прасторы
🌿PACT Zollverein: IMPACT23 - #сімпозіум па міждысцыплінарным практыкам, #Германія

▫️Для каго:
#харэографы, #перформеры, #архітэктары, #саўнд_дызайнеры, #мастакі, #рэжысёры, #даследчыкі і інш. #творцы.
▫️Калі: 8 - 12 лістапада.

Тэма гэтага году – «#экалогія ўвагі». Запрашаюць даследаваць сувязі паміж людзьмі, жывёламі, раслінамі і рэчам. Якія метады, інструменты, стратэгіі неабходны для пераацэнкі гэтых сувязей і развіцця прадуктыўных адносін? Якія ўкаранелыя стэрэатыпы неабходна разбурыць? IMPACT23 дае прастору для міждысцыплінарных падыходаў. Чатырохдзённы сімпозіум будзе ўключаць у сабе асноўныя і дадатковыя лекцыя, семінары і творчыя выступленні.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар 250 EUR
- праезд
- пражыванне.

Ддл: 29 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
Англійская мова для #НДА - анлайн-#курс ад адукацыйнага праекта EDUPART

▫️Для каго: #актывісты, прадстаўнікі #НДА.
▫️Калі: 14 кастрычніка - 16 снежня па суботах.

Мэта курса – павышэнне ўзроўню валодання прафесійнай англійскай мовай сярод грамадзянскай супольнасці і НДА.

Патрабаванні да слухачоў:
- грамадзянства Рэспублікі Беларусь
- веданне англійскай мовы (B1/B2).

Ддл: 27 верасня.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #актывізм #майстар_клас
🎶📝Orpheus Instituut - #конкурс для дактарантаў-даследчыкаў музыкі ў #Гент, #Бельгія

▫️Для каго:
#даследчыкі музыкі.
▫️Калі: 3 гады з 2024.

Orpheus Instituut – міжнародны цэнтр мастацкіх даследаванняў у галіне музыкі. Шукаюць дактарантаў, якія зацікаўлены ў міждысцыплінарным падыходзе. Дактаранты стануць часткай каманды адпаведнага даследчага кластара і паралельна будуць атрымліваць доктарскую ступень docARTES.

🔸Прапануюць наступныя накірункі даследаванняў:
- рассакрэчванне класікі: тэхналогіі, рыторыка і перфоманс, 1750–1850 гг.
- гучныя бібліятэкі: раскрыццё архіўных ведаў з дапамогай мастацкіх даследаванняў
- HIPEX (гістарычна абгрунтаваныя практыкі выканання эксперыментальнай музыкі)
- музыка, думка і тэхналогіі.
- метамузыка: фарміраванне музычных практык постчалавечай эпохі.

Orpheus Instituut прапануе:
- 16 000 EUR / год.

Ддл: 15 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#міждысцыплінарныя_праекты #адукацыя #музыка #стажыроўка #даследванні
🔵Democracy Machine - #стыпендыя па лічбавых тэхналогіях у мастацтве, #ЗША

▫️Для каго: #творцы, якія займаюцца #media_art.
▫️Калі: 15 лютага - 15 жніўня 2024.

Шукаюць творцаў, якія працуюць на стыку #мастацтва, тэхналогій і супольнасці. Важна, каб удзельнікі улічвалі уплыў тэхналогій на асобных асоб і супольнасці. Асабліва цікавяць тыя, хто працуе з тэхналогіямі, арыентаваным на дэкаланізацыю, пераасэнсаванне гісторыі, мовы і будучыню тэхналогій.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 20 000 USD.

Ддл: 1 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #міждысцыплінарныя_праекты #new_media_art
🎉Ментарская анлайн-падытрымка для актывістаў_ак-пачаткоўцаў ад БНМС «РАДА»

▫️Для каго:
#актывісты-пачаткоўцы.
▫️Калі: з 9 кастрычніка.

БНМС «РАДА» запрашае актывістаў_к, якія хочуць рабіць карысныя справы і змяняць Беларусь да лепшага.

Праграма падтрымкі прапануе:
- індывідуальнае суправаджэнне ад ментараў_ак (зможаш абмеркаваць і прапрацаваць свае ідэі, планы, праблемы ў актывісцкай дзейнасці з экспертамі_камі розных сфераў)
- 4 групавыя трэнінгі па працы з мэтавай аўдыторыяй, мэтавызначэнню і планаванню
- мінімум 5 кансультацыйных сустрэч з ментарам_кай і ўдзел у тэматычных анлайн-занятках.

Ддл: 25 верасня.
👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #актывізм #грамадскія_праекты
‼️Адкрыты збор сродкаў на медычную дапамогу для актора Ігара Шугалеева. Яму неабходная аперацыя на каленным суставе, кошт якой - каля 8 200 EUR

🔗Via @radiounet:

🌟Ігар Шугалееў - беларускі актор, танцор і перформер, з 2021 года знаходзіцца ў эміграцыі і цяпер жыве ў Варшаве, бо не мае магчымасці жыць і працаваць на радзіме, у Беларусі.

▪️Яго працы былі прадстаўлены на найважнейшых еўрапейскіх фестывалях тэатра і сучаснага мастацтва – дзякуючы яго спектаклям свет даведваецца пра падзеі ў Беларусі. Напрыклад, праект «Цела, якому вы тэлефануеце, зараз недаступнае» быў запар прэзентаваны 38 разоў у 10 краінах Еўропы. Сродкі, сабраныя ад выступаў, былі накіраваныя на дапамогу пазбаўленым волі ў Беларусі.

▪️Дзякуючы падтрымцы Беларускага Свабоднага тэатра, Інстытута тэатра ў Варшаве і нашых надзейных сяброў, летам гэтага года была паспяхова праведзена першая аперацыя. Аднак у снежні 2023 года яго чакае яшчэ адна аперацыя, а затым доўгая рэабілітацыя, якая працягнецца да ліпеня 2024 года.

🤍 Сябры перформера арганізавалі збор, дзе неабходна сабраць 38 тысяч злотых.

🔗👉Давайце заданацім!

#тэатр #перфарматыўныя_мастацтвы
🔴 Культурныя пятніцы ад CreateCulture Group

▫️Калі: 16:00 Мінск / 15:00 Варшава (працягласць - каля 40 хв.)
▫️Дзе: Instagram-профіль CreateCulture Group.

Каманда беларускага творчага хаба ў Вільні CreateCulture Space працягвае даследаваць #культменеджмент, разглядаючы яго з розных ракурсаў - як прафесію, феномен і канкрэтныя партрэты.

Ужо сёння - размова з ініцыятаркай @sekktor Кацяй Раманчык.
Эфір вядзе дырэктарка CreateCulture Space Таня Штэйнбук.
Далучайцеся!
Forwarded from CreateCulture Group
Радыя анансаваць наступную «культурную пятніцу» з шэрагу эфіраў пра культурны менеджмент.

🗣️ На гэты раз мы пагутарым з Кацяй Раманчык — менеджаркай культурных праектаў у беларускіх НДА. Каця супрацоўнічае з Беларускай Радай культуры, Беларускім тэатральным кам’юніці і іншымі ініцыятывамі. А таксама менавіта яна ініцыявала і развівае тэлеграм-канал для культурніцкіх прафсупольнасцяў @sekktor (раiм падпісацца!) 📲

📌 Эфір адбудзецца ў гэтую пятніцу, 15 верасня, пачатак а 16-й гадзіне па Вільне! Стаўце сабе напамін і далучайцеся!

Падчас эфіру можна будзе задаць Каце свае пытанні.

Пабачымся! ❤️
🎭Lugar Futuro - харэаграфічны #фестываль у #Партугалія

▫️Для каго:
#харэографы, #танцоры, #перформеры да 30 гадоў.
▫️Калі: 21 - 24 сакавіка.

Lugar Futuro – фестываль харэаграфічных работ маладых харэографаў у горадзе Візэу. Запрашаюць з ужо гатовымі працамі ў якіх не больш за 5 выканаўцаў і працягласцю ад 10 да 25 хвілін.

Арганізатары прапануюць:
- грант 500 EUR
- праезд да 500 EUR
- пражыванне
- харчаванне.

Ддл: 31 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#танец #перформанс #публічныя_прасторы