sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.29K subscribers
2.65K photos
12 videos
2 files
2.63K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🏡📝”Суседскі Трыялог” - восеньская школа Цэнтра Мірашэўскага ў #Польшча

▫️Для каго: грамадскія актывісты, даследчыкі, студэнты і аспіранты да 35 гадоў з Беларусі, Польшчы і Украіны.
▫️Калі: 22 - 27 кастрычніка.
▫️Дзе: Камерова (Komierowo).

Як аналізаваць лагічна і аргументаваць палітычна? Жадаеце пагрузіцца ў свет гістарычнага аналізу і бягучых міжнародных падзей? У восеньскай школе Цэнтра Мірашэўскага вы навучыцеся распазнаваць і аналізаваць крыніцы дэзінфармацыі і метады маніпулявання. Размова пойдзе аб метадах вырашэння суседскіх непаразуменняў, якія адносяцца да перыяду 1939-1945 гадоў.

Арганізатары пакрыюць:
- пражыванне
- харчаванне
- праезд да 300 EUR
- удзел у лекцыях і семінарах
- дапаможныя матэрыялы,

Ддл: 24 верасня.
👉Падрабязней.

#адукацыя #актывізм #грамадскія_праекты
🎉🔥Шукаюць трэнераў_к нефармальнай адукацыі ў «Imagine Y SPACE for Learning, Engagement and Business», #Польшча #Літва

▫️Для каго:
тыя, у каго ёсць досвед арганізацыі і правядзення нефармальных адукацыйных праграм.
▫️Калі: лістапад - снежань (у #Варшава) і сакавік - красавік 2024 (у #Вільнюс).

🔸Праграма падыходзіць, калі ў вас ёсць:
- пацверджаны досвед правядзення нефармальных праграм для адукатар_ак
- разуменне беларускага кантэксту і асаблівасцей адукацыйных праграм пры эміграцыі
- вольнае валоданне беларускай/рускай мовай.

🔸Што трэба будзе рабіць:
- падрыхтаваць і правесці блокі праграмы
- падрыхтаваць неабходныя навучальныя матэрыялы
- своечасова даваць зваротную сувязь удзельні_цам
- прысутнічаць на ўступнай сустрэчы–знаёмстве з групай вучняў (анлайн)
- узяць удзел у анлайн–сессіі трэнер_ак.

❗️Можна падаць заяўку на правядзенне любой колькасці сесій, як у адной з лакацый, так і ў абедзвюх адразу.

Ддл: 26 верасня.
👉Падрабязней.

#адукацыя #грамадскія_праекты #публічныя_прасторы
🎉🎥«Чырвоны верас» - беларуская кінапрэмія распачынае другую эдыцыю

▫️Для каго:
#рэжысёры, #аператары, #акторы, #мастакі і інш. #творцы #кіно.

Намінантамі на «Чырвоны верас’24» могуць стаць каротка- і поўнаметражныя ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя фільмы ды іх аўтары. Да ўдзелу прымаецца незалежнае кіно.

🔸Беларускія кінематаграфісты, якія выпусцілі фільмы ў 2021 і 2022 гадах, могуць прэтэндаваць на перамогу ў 13 катэгорыях:
- найлепшы ігравы поўнаметражны фільм
- найлепшы ігравы кароткаметражны фільм
- найлепшы поўнаметражны дакументальны фільм
- найлепшы кароткаметражны дакументальны фільм
- найлепшы анімацыйны фільм
- найлепшы(ая) рэжысёр(ка)
- найлепшы актор
- найлепшая акторка
- найлепшая праца аператара(кі)
- найлепшы сцэнар
- найлепшае мастацкае рашэнне / праца мастака(чкі)-пастаноўшчыка(цы)
- найлепшы #саўнд_дызайн / праца кампазітара(кі) і/ці гукарэжысёра(кі)
- адкрыццё года.

Ддл: 14 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #фестываль #публічныя_прасторы
📷🌿Міжнародная #прэмія Луіса Валтуэнья ў галіне гуманітарнай фатаграфіі, #Іспанія

▫️Для каго:
#фатографы і #фотамастакі.

Мэта конкурсу – распаўсюджванне найлепшых фатаграфій, якія дэманструюць сацыяльную няроўнасць, несправядлівасць, парушэнні правоў чалавека.

Арганізатары прапануюць:
- прыз 6000 EUR
- публікацыя прац у каталогу
- калектыўную выставу
- праезд
- пражыванне
- прасоўванне прац.

Ддл: 20 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #фатаграфія #артывізм #грамадскія_праекты
🎉Дыскусійны кэмп Baltic chain, прысвечаны сучасным выклікам у Паўночна-Усходняй Еўропе, #Рыга, #Латвія

▫️Для каго:
#актывісты, прадстаўнікі #НДА, лідэры, якім да 35 гадоў.
▫️Калі: 26 - 29 кастрычніка.

Міжнародная ініцыятыва «Форын-офіс» і Міжнародная дыскусійная ліга «4УМ» запрашаюць тых, хто заматываваны ў дыскусіях і дэбатах (давядзецца шмат выступаць), і прадстаўляе Беларусь, Літву, Латвію ці Эстонію (пражываеце як у гэтых краінах, так і за іх межамі).

🔸Што ў праграме:
- абмеркаванне найважнейшых выклікаў для рэгіёна і адказы на іх у фармаце паблік-токаў
- майстар-класы па кампетэнцыі прэзентацыйнай пісьменнасці, аргументацыі, аратарства
- дэбат-турнір з абмеркаваннем галоўных пытанняў для таварыстваў уцягнутых краін
- нэтворкінг на нефармальных мерапрыемствах для стварэння сапраўднага Балтыйскага ланцуга.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- харчаванне
- метадычныя матэрыялы.

Ддл: 28 верасня.
👉Падаць заяўку.

#актывізм #грамадскія_праекты #адукацыя #майстар_клас #публічныя_прасторы
2 творчыя магчымасці для тых, хто ў ЕС

1️⃣Motion Chapel - цыркавая
#рэзідэнцыя ў #Ірландыя

▫️Для каго:
цыркавыя #творцы.
▫️Калі: 1 - 31 ліпеня 2024.

Праграма накіравана на наземныя цыркавыя дысцыпліны і ўключае ў сябе штотыднёвыя практычныя заняткі. Мэта – пазнаць новыя мастацкія канцэпцыі і стварыць матэрыял-аснову для шоў.

Праграма прапануе:
- праезд
- суткавыя 25 EUR / дзень
- візавую падтрымку
- пражыванне.

Ддл: 8 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

2️⃣Еўрапейская сетка шэкспіраўскіх фестываляў - #конкурс спектакляў

▫️Для каго:
#рэжысёры, #акторы, #драматургі і #перформеры.
▫️Калі: красавік - жнівень.

Запрашаюць спектаклі і перформансы па матывах шэкспіраўскіх тэкстаў. Працягласць прац – 60-80 хвілін, гастрольная трупа павінна складацца максімум з 5 чалавек. Фестывалі адбудуцца ў Вялікабрытаніі, Германіі, Румыніі і Польшчы.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд
- ганарар.

Ддл: 31 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#выканальніцкія_мастацтвы #перформанс #адукацыя
💥Два must-see анлайн-івэнты ў бліжэйшы тыдзень


1️⃣“Візуальная гісторыя Беларусі”: сустрэча з архівам VEHA

▫️Калі: 20 верасня, 18.00-19.30 па Менску.

🦸‍♀️ Мастачка і архівістка Леся Пчолка, якая даследуе культуру памяці і працуе з архівам VEHA, раскажа, як адбываецца праца над архівам і ці магчыма сумяшчаць мастацкія і архіўныя практыкі.

🔎Праз дэканаліяльную оптыку, прапануецца фокус на такіх тэмах:
- Як пазбегнуць самаэкзатызацыі падчас спазнавання гісторыі сваёй краіны і ці варта сцерагчыся гэтага?
- Ці з’яўляецца дыгітальны архіў сапраўды надзейным і трывалым сховішчам?

🔗👉Зарэгістравацца.

***

2️⃣“Сацсеткі эфектыўна: што рабіць, на што глядзець і чаго чакаць” - #паблік_ток у кам’юніці “Культурны Код” з адмыслоўцам у справе камунікацыі Дзянісам Васільковым

▫️Калі: 21 верасня (чацвер) 17:00 СЕТ / 18:00 Мінск

У плане размовы:
🔸паказчыкі і KPI;
🔸трэнды, фарматы і аўдыторыя;
🔸платнае прома і чаму рэкламаваць сябе — не сорамна.

🦸‍♂️Дзяніс Васількоў — незалежны трэнер, кансультант, спецыяліст па SMM. Мае багаты досвед працы ў медыях розных тыпаў: ад газет да тэлебачання.

UPD 🔗👉Далучыцца да сустрэчы ў ZOOM (прамая спасылка).

📌Ладзіце падобныя сустрэчы для сваёй грамадска-культурніцкай прафсупольнасці? Напішыце пра гэта ў Афішу нашага @sekktor_chat.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🖼Мастацкая #стыпендыя-#рэзідэнцыя Вільгельма Моргнера ў #Германія

▫️Для каго:
#мастакі да 35 гадоў (альбо атрымаўшыя вышэйшую мастацкую адукацыю не больш за 5 гадоў таму).
▫️Калі: 6 месяцаў у 2024.

Асацыяцыі kulturparlamentsoest запрашае мастакоў стварыць працы. Тэма – мастацтва і культура горада Зост. Чакаецца, што рэзідэнты пакінуць адну працу ў калекцыі горада.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 1200 EUR / месяц
- пражыванне
- магчымасць выставы.

Ддл: 14 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #публічныя_прасторы
🟣SHARESPACE - #конкурс праектаў для медыямастакоў у Deep Space 8K, #Лінц #Аўстрыя

▫️Для каго:
#творцы, якія займаюцца #media_art.
▫️Калі: красавік - верасень 2024.

SHARESPACE – гэта даследчы і інавацыйны праект Horizon Europe, мэтай якога з'яўляецца стварэнне будучых сацыяльных гібрыдных прастор. Шукаюць медыямастакоў для стварэння твора з выкарыстаннем тэхналогіі SHARESPACE, які будзе размешчаны ў цэнтры Ars Electronica. Гэта прастора дазваляе стварыць XR-асяроддзе пры дапамозе стэрэаскапічных 3D-праекцый на падлогу і сцены. Чакаецца, што ўдзельнікі створаць міждысцыплінарны інтэрактыўны перформанс, у якім будзе выкарстоўвацца ўзаемадзеянне паміж людзьмі і рознымі тыпамі віртуальных людзей. Праект будзе паказаны ў фармаце Deep Space 8K на фестывалі Ars Electronica Festival 2024.

SHARESPACE прапануе:
- агульны ганарар на вытворчасць праекта 15 000 EUR.

Ддл: 19 лістапада.
👉Падаць заяўку.

#new_media_art #даследванні #публічныя_прасторы
🎭Online Performance Art - анлайн-#фестываль перфарматыўнага #мастацтва

▫️Для каго:
#перформеры, #рэжысёры, #акторы, #харэографы і #творцы перформансу.
▫️Калі: 11 - 14 кастрычніка.

Фестываль уяўляе сабой анлайн-платформу для дэманстрацыі перформансаў сусветнай аўдыторыі. Запрашаюць творцаў перформансу з прапановамі для фестывалю. Творы будуць прэзентавацца на сайце фестывалю на працягу сутак.

Ддл: 6 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#міждысцыплінарныя_праекты #перформанс #кіно
MSUFCU Arts Power Up Arts - творча-даследчая #рэзідэнцыя ў #ЗША

▫️Для каго:
#творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 3 - 4 месяцы ў 2024.

Цэнтр па вытворчасці пучкоў рэдкіх ізатопаў, студыя CoLab у Музеі Універсітэта штата Мічыган і інавацыйны праект STEAMpower запрашаюць стварыць творчыя праекты на стыку мастацтва, навукі і тэхналогій. Асабліва цікавяць міждысцыплінарная творы і #даследванні. Тэма рэзідэнцыі – астрафізіка.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- стыпендыю 20 000 USD
- выдаткі на вытворчасць да 15 000 USD
- дадатковую падтрымку 1000 USD / месяц (для ўдзельнікаў з дзецьмі).

Ддл: 20 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🎥Videoformes - #фестываль відэаарта ў Клермоне-Феране, #Францыя

▫️Для каго:
#творцы #відэа, #рэжысёры і #аператары.
▫️Калі: 14 - 31 сакавіка 2024.

Запрашаюць з працамі, якія дэманструюць наватарскі і арыгінальны падыходы ў галіне эксперыментальнага відэаарта. Мэта фестывалю – лабараторыя новых форм #мастацтва, якая прэзентуе новыя формы гібрыднага і лічбавага мастацтва. Цікавяць праекты, якія прысвечаны мастацкім, культурным і сацыяльным тэмам.

Ддл: 28 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #кіно #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы
🎉Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» шукае ментараў_ак для працы з пачынаючымі актывіст_камі ў фармаце анлайн

▫️Для каго:
#актывісты, прадстаўнікі #НДА і інш. ментары.
▫️Калі: кастрычнік - снежань.

🔸Каго трэба ментарыць?
Маладых беларусаў_ак, зацікаўленых у вырашэнні навакольных праблем, жадаючых далучыцца да грамадзянскай супольнасці праз рэальныя дзеянні.

🔸Што чакаецца ад ментараў_ак?
- досвед індывідуальнага і арганізацыйнага ментарынга/коўчынга
- выдатнае ўменне аналізаваць патрэбы і праблемы, падбіраць эфектыўныя метады іх вырашэння
- добрае веданне моладзевага сектара Беларусі
- вельмі вітаюцца трэнерскія і фасілітатарскія здольнасці

Ддл: 30 верасня.
👉Падаць заяўку.

#актывізм #грамадскія_праекты #адукацыя
🎥💎Art Television - #конкурс #відэа у межах The Wrong Biennale

▫️Для каго: #творцы відэа, #блогеры, #рэжысёры.
▫️Калі: 1 лістапада 2023 - 1 траўня 2024.

Art Television – відэавыстава-павільён на інтэрнэт-біенале, арганізаваная як віртуальны мастацкі салон, куды кожны дзень дадаецца новы кантэнт. Твор, які плануецца даслаць на #конкурс, павінен быць некамерцыйным і ўжо даступным на інтэрнэт-пляцоўцы. Праекты ў стадыі распрацоўкі не прымаюцца.

Ддл: 15 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#media_art #new_media_art #артывізм #кіно #публічныя_прасторы
🎉📝«Пясочніца 2.0» - анлайн-#курс па асновам журналістыкі ад Медыя Акадэміі Прэс-клуба Беларусь

▫️Для каго:
прадстаўнікі #медыя, #НДА, #актывісты і тыя, хто хоча паспрабаваць сябе ў прафесіі журналіста.
▫️Калі: 12 кастрычніка - 18 снежня па панядзелках і пятніцах.

Вы зможаце навучыцца асновам журналістыкі, тэорыі і практыцы, зразумець логіку працы СМІ і рэдакцыйных працэсаў. Наладзіце карысныя сувязі, пазнаёміцеся з галоўнымі рэдактарамі і станеце часткай кам'юніці людзей, якія жадаюць развівацца і станавіцца медыяпрафесіяналамі.

Курс прадугледжвае:
- штотыднёвыя двухгадзінныя навучальныя сесіі з экспертамі па тэмах
- практычныя заданні па тэме для замацавання
- персанальны «прафайл» з выкананымі заданнямі і індывідуальнай зваротнай сувяззю ад эксперта
- групавыя абмеркаванні заданняў (сесія зваротнай сувязі) з трэнерам
- уводзіны ў фармат рэдакцыйнай работы, мазгавыя штурмы, планаванне тэм, разбор матэрыялаў.

Ддл: 1 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты
🖼🔥«Візуальная гісторыя Беларусі» - анлайн-сустрэча з архівам VEHA сёння вечарам

Для каго:
#культдзеячы і ўсе зацікаўленыя.
Калі: 20 верасня, 18.00-19.30 (па Мінску).

Запрашаюць на сустрэчу з мастачкай і архівісткай Лесяй Пчолкай, якая даследуе культуру памяці і працуе з архівам VEHA. Падчас сустрэчы абмяркуюць, як адбываецца праца над архівам і ці магчыма сумяшчаць мастацкія і архіўныя практыкі.

Праз дэканаліяльную оптыку, атрымаецца сфакусавацца на наступных тэмах:
- Як пазбегнуць самаэкзатызацыі падчас спазнавання гісторыі сваёй краіны, і ці варта сцерагчыся гэтага?
- Ці з’яўляецца дыгітальны архіў сапраўды надзейным і трывалым сховішчам?

👉🔥Зарэгістравацца.

#арт #мастацтва #публічныя_прасторы #даследванні #памяць
🖼Nam June Paik: Post-Fluxus Sense - #конкурс #media_art у Кванджу і Сеуле, #Паўднёвая_Карэя

▫️Для каго:
#творцы, якія займаюцца лічбавым мастацтвам.
▫️Калі: 24 лістапада 2023 - 31 сакавіка 2024.

Платформа медыяарта G.MAP і ўрад Сеула запрашаюць творцаў прадэманстраваць медыяарт творы. Конкурс прысвечаны канкрэтнай тэме: «Нам Джун Пайк: пачуццё пост-Флюксуса». Удзельнікам прапануецца даследаваць творчасць заснавальніка відэаарта Нам Джун Пайка або дух Флюксуса.

Арганізатары прапануюць:
- бюджэт на праект 14 000 EUR.

Ддл: 16 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #new_media_art #публічныя_прасторы
🎉📝«Дыпламатычныя #даследванні: новыя кадры для новай Беларусі» - адукацыйная праграма для беларусаў ад Цэнтра усходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта, #Варшава #Польшча

▫️Для каго:
#культдзеячы, #актывісты, прадстаўнікі #НДА і ўсе зацікаўленыя да 35 гадоў.
▫️Калі: лістапад 2023 - лістапад 2024.

Курс будзе ўключаць аналіз палітычнай сітуацыі ў Беларусі і на постсавецкай прасторы, тэорыю і практыку палітыкі і дыпламатыі, знешнюю палітыку і бяспеку, дыпламатычны пратакол, міжнароднае права і г.д.

🔸Мовы выкладання курса: польская, англійская, беларуская і руская.

Праграма прапануе:
- бясплатнае навучанне;
- інтэнсіўныя заняткі па польскай і французскай мовах
- магчымасць праходжання стажыровак у вядомых польскіх установах, а таксама, калі магчыма,
між- і транснацыянальныя
- штомесячную стыпендыю 2400 PLN.

Ддл: 15 кастрычніка.
👉Падрабязней.

🔗Via @Birananka.

#адукацыя #курс #грамадскія_праекты