sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🎉🎭Theatertreffen - #стыпендыя і #рэзідэнцыя на тэатральным фестывалі ў #Берлін, #Германія

▫️Для каго: #акторы, #рэжысёры, #перформеры, #драматургі і #творцы выканальніцкага мастацтва да 35 гадоў.
▫️Калі: 2 - 19 траўня 2024.

Стыпендыя дае магчымасць наведаць усе спектаклі Theatertreffen, а таксама прыняць удзел у эксклюзіўных гутарках і дыскусіях артыстаў з дырэктарам фестывалю і членамі журы Theatertreffen. Праграма дапоўнена семінарамі пад кіраўніцтвам вопытных мастакоў, экспертаў і даследчыкаў, займальнымі экскурсіямі і доступам да дадатковых выступленняў па ўсім Берліне, што адкрывае шматлікія магчымасці для абмену вопытам і наладжвання сувязей.

Арганізатары пакрыюць:
- наведванне фестывальнай праграмы
- праезд
- пражыванне
- суткавыя
- турыстычную і медыцынскую страхоўку
- візавыя зборы
- кейтарынг.

Ддл: 7 студзеня 2024.
👉Падаць заяўку.

#тэатр #выканальніцкія_мастацтва #публічныя_прасторы
🌲Writer in the Park - літаратурная #рэзідэнцыя, #Любляна #Славенія

▫️Для каго: #пісьменнікі, #драматургі, #літаратары.
▫️Калі: чэрвень / кастрычнік-лістапад.

Любляна як горад літаратуры ЮНЕСКА прапануе пісьменнікам 2 рэзідэнцыі на месяц у Творчым цэнтры Švicarija/Swisshouse, які з'яўляецца часткай Міжнароднага цэнтра графічных мастацтваў. Рэзідэнцыя прызначана для замежных апублікаваных пісьменнікаў, якія маюць фактычную сувязь з любым з іншых гарадоў літаратуры ЮНЕСКА. Гэта значыць, што рэзідэнт жыў у адным з літаратурных гарадоў ці звязаны з літаратурным горадам па працы.

Арганізатары прапануюць:
- 1250 EUR (brutto)
- пражыванне.

Ддл: 5 студзеня 2024.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #драматургія #паэзія
🎭 EURODRAM - сетка-#конкурс рускамоўных п’ес у Еўропе

▫️Для каго: #драматургі, #аўтары п’ес, #літаратары.

EURODRAM – нефармальная міжнародная сетка, якая існуе з 2001 года і аб'ядноўвае больш за 300 удзельнікаў: драматургаў, перакладчыкаў, рэжысёраў, прадзюсараў і выдаўцоў. Яе мэта -садзейнічаць перакладу і распаўсюджванню сучаснай драматургіі і тэкстаў для тэатра паміж рознымі партнёрамі ў Еўропе, Міжземнамор'і і Цэнтральнай Азіі. Прымаюцца тэксты для тэатра, напісаныя на рускай мове ў інтэрвале 1 студзеня 2019 - 31 снежня 2023.

Арганізатары прапануюць:
- публічныя чытанні
- прэзентацыю тэкстаў на штогадовай канферэнцыі EURODRAM.

Ддл: 25 студзеня 2024 года.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #тэатр #самвыдат
📚 Lit-Quest Europe - літаратурная #рэзідэнцыя ў #Славенія, #Харватыя і #Фінляндыя

▫️Для каго: #аўтары, #літаратары, #драматургі і інш.
▫️Калі: 1 чэрвеня - 30 лістапада.

Запрашаюць правесці 5 дзён у Славеніі, Харватыі і Фінляндыі, каб абмяняцца літаратурным досведам. Асаблівая ўвага надаецца прафесіяналам-літаратарам, якія валодаюць шырокім вопытам у сваёй галіне, часам чытаюць лекцыі і валодаюць англійскай мовай.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд да 500 EUR
- суткавыя 50 EUR / дзень
- ганарар за лекцыю 300 EUR.

Ддл:15 лютага.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #самвыдат #даследванні
🎭 IterCulture - #фестываль выканальніцкіх мастацтваў на Сіцыліі, #Італія

▫️Для каго: #рэжысёры, #перформеры, #акторы, #драматургі і інш.
▫️Калі: 18 - 19 ліпеня.

Запрашаюць з творамі не больш за 15 хвілін, жанр і сцэнічная форма могуць быць рознымі. Фестываль стварае дыскусію аб драматургіі і мовах сучаснага мастацтва. Тэма фестывалю – «сучасныя погляды». Цікавяць новыя метады працы, якія дазваляюць зазірнуць у будучыню: напрыклад, узаемадзеянне з лічбавым асяроддзем і нетрадыцыйнымі прасторамі.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар 500 EUR
- праезд
- узнагароды (грашовыя прызы, рэзідэнцыі і г.д.).

Ддл: 24 сакавіка.
👉Падаць заяўку.

#выканальніцкія_мастацтвы #тэатр #перформанс
🎉🎭AURORA 2024 - Польскі тэатр у Быдгашчы прымае заяўкі на міжнародны #конкурс драматургаў, #Польшча

▫️Для каго: #драматургі з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Балкан, Каўказа і Цэнтральнай Азіі.

Драматургічная #прэмія AURORA ўручаецца з 2021 за выдатную сучасную драматургію. Мэта арганізатараў — стварыць платформу для міжнародных тэатральных творцаў, дзе яны змогуць аб'яднацца вакол новай драматургіі і шукаць розныя ракурсы глабальнага свету ў тэкстах, што прымушаюць да разважанняў і паглыблення ведаў пра іншыя культуры.

🔸Працы можна падаваць на адной з 4 моваў: польскай, украінскай, англійскай ці рускай.

На 1-м этапе журы абярэ 5 тэкстаў, якія будуць прадстаўлены ў якасці сцэнічных эскізаў падчас фестывалю Prapremiere у лістападзе.

🔹Аўтар/_ка тэкста-пераможцы фінала будзе ўзнагароджаны прэміяй у 50 000 PLN (каля 10 000 EUR).

Ддл: 15 красавіка.
👉Падрабязней.

#тэатр #тэксты #драматургія #аўтары #сцэнічныя_мастацтвы
🎭 Junges Ensemble Stuttgart - #рэзідэнцыя новага пакалення 2024 у #Штутгарт, #Германія

▫️Для каго: #перформеры, #рэжысёры, #акторы, #музыкі, #драматургі, #даследчыкі і інш. #творцы выканальніцкага мастацтва да 35 гадоў.
▫️Калі: 8 - 15 чэрвеня.

Запрашаюць прыняць удзел у праграме «Новае пакаленне 2024» у межах Міжнароднага і рэгіянальнага тэатральнага фестывалю для юнай публікі SCHÖNE AUSSICHT. Удзельнікі змогуць убачыць творы наватарскага тэатра, наладзіць нэтворкінгавыя працэсы і атрымаць новы прафесійны і творчы досвед. Асабліва цікавяць тыя, хто праяўляе цікавасць да тэатра з удзелам моладзі.

Арганізатары прапануюць:
- білеты на фестываль
- пражыванне (агульныя пакоі)
- харчаванне
- падтрымку 100 EUR
- каардынацыю і навучанне.

Ддл: 18 лютага.
👉Падаць заяўку.

#тэатр #перформанс #выканальніцкія_мастацтвы #міждысцыплінарныя_праекты #адукацыя
📚 «Шуфлядка» - літаратурны #конкурс ад Фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA

▫️Для каго: #аўтары, #літаратары, #драматургі і г.д.

Другому сезону конкурсу рукапісаў «Шуфлядка» быць!

Запрашаюць з тэкстамі, якія:

▪️ на беларускай мове (дапускаецца аўтапераклад)
▪️ не выдаваліся раней ні на якой мове
▪️ патрапляюць у адну з трох намінацый: дзіцячая і падлеткавая кніга; нон-фікш і дакументальная проза; масавыя жанры (фантастыка, фэнтэзі, прыгоды, дэтэктыў).

Прыз кожнай намінацыі:
- падтрымка выдання папяровай кнігі (на ўмовах тэндару для выдавецтваў).

Ддл: 18 лютага.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #самвыдат #фестываль
📚 Tartu City of Literature - літаратурная #рэзідэнцыя ў #Эстонія

▫️Для каго: #аўтары, #літаратары, #драматургі і г.д.
▫️Калі: красавік - травень.

У 2015 годзе Тарту быў прызнаны літаратурным горадам ЮНЕСКА. Рэзідэнцыя накіравана на міжнародны абмен, садзейнічанне мабільнасці пісьменнікаў і перакладчыкаў, стварэнне творчага і натхняльнага асяроддзя.У гэтым годзе Тартускі міжнародны літаратурны фестываль Prima Vista прысвечаны тэме «будучыня лепшая і горшая». Асабліва заахвочваюць заяўкі, якія звязаны з тэмай фестывалю.

🔸Трэба мець як мінімум адну апублікаваную кнігу (мастацкую ці навукова-папулярную), сцэнарый, тэатральны сцэнарый або пераклад з эстонскай на іншую мову.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- стыпендыю 600 EUR / месяц
- выдаткі на праезд да 350 EUR
- магчымасць удзельнічаць у культурным жыцці Тарту і выступаць на розных мерапрыемствах.

Ддл: 20 лютага.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #самвыдат #конкурс
🎭 🎉 Дзелімся дзвюма важнымі #анлайн-падзеямі, прысвечаных беларускаму тэатру, якія пройдуць ужо ў гэтыя дні

1️⃣ПаДзея першая Прэзентацыя праекта, якім Беларускі Інстытут тэатра стартуе збор архіву беларускага тэатра 🚀

▫️Калі: 21 лютага, 18.00 СЕТ / 20.00 Мінск.
▫️Фармат: #анлайн-круглы стол.

У праграме:
— Прэзентацыя серыі матэрыялаў “Беларускі тэатр у перыяд 2020 — 2023 гг.”
— Далейшыя крокі БІТ па тэатральным архіве і спосабах далучыцца да працы.

📣 Спікеркі: Ксенія Князева, Наталля Валанцэвіч, Ірына Лапо, Наталля Бібікава, Паліна Дабравольская, Кацярына Раманчык.

🔗👉Для ўдзелу паспейце зарэгістравацца да 15:00 СЕТ / 17:00 Варшава (будзе крок верыфікацыі - з вамі звяжуцца арганізатары).

#культдзеячы #медыя #драматургі #рэжысёры #акторы #перформеры #тэатр #драматургія #перформанс

Працяг — 👇👇👇
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
...2️⃣ПаДзея другая — Прэзентацыя belarusplays.online - новай платформы беларускіх п’ес у перакладзе на англійскую мову +чыткі!

▫️Калі: 22 - 23 лютага ў 16.00 СЕТ (Варшава).

⚡️Belarusplays.online – лічбавая платформа, якая прэзентуе сучасную беларускую драматургію на розных мовах. Пілотная версія праекта – гэта 5 п'ес, напісаных жанчынамі, у перакладзе на англійскую. Гэтыя п’есы ўздымаюць не толькі пытанні, звязаныя з крызісамі, трансфармацыямі і пошукам ідэнтычнасці. У іх раскрываецца жаночы погляд на сучасную рэчаіснасць і эксперыменты з літаратурнай формай.

🔸22 лютага:
- “Карцінкі, відэа і ўсё астатняе” Веры Главінскай, чытае Арэлі Імбэр (Францыя)
- “Любое месца, дзе засталіся сляды” Марыі Бяльковіч, чытае Сібіла Мэенберг (Вялікабрытанія)

🔸23 лютага:
- “Шкура” Алёны Іванюшанка, чытаюць Аляксандра Срока і Паліна Дабравольская (Польшча/Беларусь)
- “Гаргоны” Касі Чэкатоўскай, чытае Сісі Папатанасіу (Грэцыя)
- “Усё нармальна” Улады Хмель, чытаюць Молі Сэвідж і Трына Скот (MTU Cork School of Music, Ірландыя)

🔹Чытанні адбудуцца на англійскай мове.

👉Зарэгістравацца.

#культдзеячы #медыя #драматургі #рэжысёры #акторы #перформеры #тэатр #драматургія #перформанс
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎭 Multilingualism on Stage - тэатральная #лабараторыя ад InexKult для беларусаў і не толькі ў #Варшава, #Польшча

▫️Для каго: беларускія, польскія, украінскія і літоўскія #акторы, #драматургі, #рэжысёры, #перакладчыкі, #перформеры і інш. тэатральныя творцы розных нацыянальнасцяў.
▫️Калі: 15 - 18 траўня.

Запрашаюць тэатральных дзеячаў далучыцца да лабараторыі, якую правядзе рэжысёрка Моніка Дабраўлянская (DE/PL). Падчас майстар-класаў адбудуцца акцёрскія імправізацыйныя і пісьмовыя практыкаванні, групавыя імправізацыі, акцёрскія #даследванні і сцэнічныя замалёўкі з выкарыстоўваннем абраных літаратурных матэрыялаў. Агульная мэта – мастацкае вывучэнне мультылінгвістычных формаў выказвання для тэатральных дзеячаў, якія жывуць у эміграцыі, каб стварыць новы набор інструментаў для ўласнай мастацкай практыкі.

🔸Мова: польская, беларуская, украінская, англійская, а таксама мова жэстаў.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне.

Ддл: 30 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#тэатр #перформанс #адукацыя
📝🎉Літаратурная #рэзідэнцыя ад SDK у #Варшава, #Польшча

▫️Для каго: #пісьменнікі, #драматургі і #перакладчыкі.
▫️Калі: 2 - 6 тыдняў у інтэрвале студзень - чэрвень 2024.

Пры падтрымцы Старамейскага Дома Культуры запрашаюць літаратараў_к з Беларусі і Украіны.

🔸Літаратары павінны адпавядаць наступным крытэрыям:
- мець 1+ кнігу, зборнік вершаў ці пераклад, апублікаваных у друку (альбо не менш за адну п'есу, пастаўленую ў тэатры)
- навыкі зносін на англійскай ці польскай мове
- зараз працуюць над літаратурным праектам.

Рэзідэнты_к і атрымаюць:
- працоўнае месца
- жыллё ў цэнтры горада
- #стыпендыя - 120 PLN у дзень (brutto)
- тэхнічную і лагістычную падтрымку.

Ддл: 19 траўня.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #кнігавыданне #аўтары
📝 Granada Writers in Residence Programme - літаратурная #рэзідэнцыя ў Гранадзе, #Іспанія

▫️Для каго: #літаратары, #аўтары, #драматургі.
▫️Калі: 4 лістапада - 3 снежня.

Запрашаюць пісьменнікаў у Карала-дэ-Санцьяга Універсітэта Гранады.

Умовы ўдзелу:
- апублікавана не менш за 2 кнігі (раманы, эсэ, вершы і г. д.).
- размоўны ўзровень англійскай або іспанскай мовы.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд
- харчаванне
- магчымасць удзельнічаць у семінарах і педагагічнай дзейнасці.

Ддл: 20 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #самвыдат #кнігавыданне
🎉Адразу дзве літаратурныя рэзідэнцыі для тых, хто знаходзіцца ў #Беларусь

1️⃣ Writer BY proxy - пісьменніцкая #рэзідэнцыя

▫️Для каго: жанчыны-#літаратары.
▫️Калі: 24 - 30 чэрвеня.

Пісьменніцкая рэзідэнцыя для літаратарак, якую ладзіць беларуская пісьменніца тоні лашдэн.
Тэма рэзідэнцыі – «Прырода і наваколле». Ад удзельніц чакаюць інтарэсу да пераасэнсавання тэмаў вёскі, прыроды і суму.

🔸У выніку рэзідэнцыі патрэбна напісаць тэкст памерам 1500+ слоў і з дапамогай арганізатар:кі зрабіць прэзентацыю вынікаў рэзідэнцыі.

Прапануецца:
- пражыванне на беларускім хутары
- стыпендыя 300 BYN

Ддл: 19 траўня.
👉Падаць заяўку.


2️⃣ Міжнародная драматургічная лабараторыя Цэнтра беларускай драматургіі (Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі)

▫️Для каго: аўтары і #драматургі.
▫️Калі: 11 - 16 верасня.

Запрашаюць драматургаў і тых, хто хоча пісаць п’есы на лабараторыю пад Мінскам. Аўтары будуць працаваць разам з рэжысёрамі над стварэннем тэкста пад кіраўніцтвам куратара.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- харчаванне
- праезд.

Ддл: 10 чэрвеня.
👉 Падаць заяўку.

#літаратура #самвыдат #кнігавыданне #тэатр #перформанс #драматургія
🌿 The Ligeti Center - гібрыдны #конкурс-#рэзідэнцыя па тэатральных праектах у #Германія

▫️Для каго: #рэжысёры, #кампазітары, #перформеры, #акторы, #драматургі,#танцоры, #харэографы і інш. #творцы тэатра.
▫️Калі: ліпень - снежань.

Запрашаюць зрабіць міждысцыплінарныя праекты ў тандэмах у Лабараторыі тэатра ўстойлівага развіцця. Тэматычна цікавяць праблемы XXI стагоддзя: змена клімату, выміранне відаў, рост правага экстрэмізму, сацыяльная інтэграцыя, харчовая і энергетычная бяспека.

Арганізатары прапануюць:
- грант 4000 EUR
- куратарскую падтрымку
- прэзентацыю ў Deutsches Schauspielhaus Hamburg.

Ддл: 7 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#тэатр #перформанс #выканальніцкія_мастацтвы #танец #міждысцыплінарныя_праекты
📚 Tartu City of Literature - літаратурная #рэзідэнцыя ў #Эстонія

▫️Для каго: #аўтары, #літаратары, #драматургі і г.д.
▫️Калі: лістапад - снежань.

Рэзідэнцыя накіравана на міжнародны абмен, садзейнічанне мабільнасці пісьменнікаў і перакладчыкаў, стварэнне творчага і натхняльнага асяроддзя. Творцы могуць узяць удзел у культурным жыцці Тарту і выступіць на розных мерапрыемствах, у тым ліку на міждысцыплінарным фестывалі Crazy Tartu, які пройдзе 7 - 9 лістапада.

🔸Трэба мець як мінімум адну апублікаваную кнігу (мастацкую ці навукова-папулярную), сцэнарый, тэатральны сцэнарый або пераклад з эстонскай на іншую мову.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- стыпендыю 600 EUR / месяц
- выдаткі на праезд да 350 EUR
- магчымасць удзельнічаць у культурным жыцці Тарту і выступаць на розных мерапрыемствах.

Ддл: 25 верасня.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #самвыдат #конкурс
2 магчымасці для творцаў, легалізаваных у Еўропе

1️⃣ Salmastra - міждысцыплінарная #рэзідэнцыя аб моры ў #Італія

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: красавік - травень 2025.

Запрашаюць ствараць новыя крытычныя і нестандартныя #арт-апавяданні аб моры.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне і праезд
- суткавыя
- тэхнічнае абсталяванне
- рэпетыцыйную прастору і саўнд-студыю
- калабарацыі з лакальнымі арганізацыямі.

Ддл: 30 верасня.
👉Падрабязней.

2️⃣ Common Stories: Common LAB - перфарматыўная #рэідэнцыя ў #Партугалія, #Германія, #Францыя, #Егіпет

▫️Для каго: #рэжысёры, #драматургі, #харэографы, #перформеры.
▫️Калі: 8 тыдняў у 2025 (не запар).

Запрашаюць эксперыментаваць з калектыўнымі і індывідуальнымі інструментамі для абмену ведамі і развіцця мастацкіх даследаванняў з мэтай пашырэння еўрапейскіх мультыкультур.

Арганізатары прапануюць:
- праезд і пражыванне
- суткавыя 80 EUR / дзень.

Ддл: 15 кастрычніка.
👉Падрабязней.

#міждысцыплінарныя_праекты #мастацтва #тэатр
🎉🎭Theatertreffen - #стыпендыя і #рэзідэнцыя на тэатральным фестывалі ў #Берлін, #Германія

▫️Для каго: #акторы, #рэжысёры, #перформеры, #драматургі і #творцы выканальніцкага мастацтва да 35 гадоў.
▫️Калі: 2 - 18 траўня 2025.

Стыпендыя дае магчымасць наведаць усе спектаклі Theatertreffen, а таксама прыняць удзел у эксклюзіўных гутарках і дыскусіях артыстаў з дырэктарам фестывалю і членамі журы Theatertreffen. Праграма дапоўнена семінарамі пад кіраўніцтвам вопытных мастакоў, экспертаў і даследчыкаў, займальнымі экскурсіямі і доступам да дадатковых выступленняў па ўсім Берліне, што адкрывае шматлікія магчымасці для абмену вопытам і наладжвання сувязей.

Арганізатары пакрыюць:
- наведванне фестывальнай праграмы
- праезд
- пражыванне
- суткавыя
- турыстычную і медыцынскую страхоўку
- візавыя зборы
- кейтарынг.

Ддл: 5 снежня.
👉Падаць заяўку.

#тэатр #выканальніцкія_мастацтва #публічныя_прасторы
📝🎉Літаратурная #рэзідэнцыя ад SDK у #Варшава, #Польшча

▫️Для каго: #пісьменнікі, #драматургі і #перакладчыкі.
▫️Калі: 2 - 8 тыдняў у інтэрвале студзень - чэрвень 2025.

Пры падтрымцы Старамейскага Дома Культуры запрашаюць літаратараў_к з Беларусі і Украіны.

🔸Літаратары павінны адпавядаць наступным крытэрыям:
- мець 1+ кнігу, зборнік вершаў ці пераклад, апублікаваных у друку (альбо не менш за адну п'есу, пастаўленую ў тэатры)
- навыкі зносін на англійскай ці польскай мове
- зараз працуюць над літаратурным праектам.

Рэзідэнты_к і атрымаюць:
- працоўнае месца
- жыллё ў цэнтры горада
- #стыпендыя - 120 PLN у дзень (brutto)
- тэхнічную і лагістычную падтрымку.

Ддл: 18 лістапада.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #кнігавыданне #аўтары