sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
💡📚PRADMOVA 2024 абвяшчае прыём заявак

📣Запрашаюцца #аўтары, інтэлектуалы, рэдактары, #выдаўцы, #музыкі, #дызайнеры і ўсе, хто захапляецца літаратурай і інтэлектуальнай дзейнасцю!

🖋Тэма фестывалю ў 2024 — “Між берагамі

📍Сёлета фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA адбудзецца ў кастрычніку, лістападзе і снежні ў розных гарадах Еўропы, а таксама анлайн.

Гарады і даты:

▫️ #Вільнюс: 5-6 кастрычніка.
Ддл: 5 верасня.

▫️#Берлін: 19-20 кастрычніка.
Ддл: 19 верасня.

▫️Анлайн: 2-3 лістапада.
Ддл: 3 кастрычніка.

▫️#Варшава: 16-17 лістапада.
Ддл: 17 кастрычніка.

▫️#Познань: 30 лістапада - 1 снежня.
Ддл: 31 кастрычніка.

🔗Для ўдзелу падайце заяўку на pradmova.eu

☎️ Пытанні? Пішыце на pradmova@gmail.com

#літаратура #кнігавыданне #Польшча #Літва #Германія #пісьменнікі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎉 Нагадваем, што #фестываль PRADMOVA запрашае маладых ілюстратар:ак і дызайнер:ак кніг паўдзельнічаць у конкурсе-выставе

▫️Для каго: #аўтары, інтэлектуалы, рэдактары, #выдаўцы, #музыкі, #дызайнеры і ўсе, хто захапляецца літаратурай і інтэлектуальнай дзейнасцю.

Асноўныя ўмовы ўдзелу:

▪️На конкурс прымаюцца працы, звязаныя з кніжнай тэматыкай (вокладкі, ілюстрацыі, арт-букі, мастацкія праекты і іншае).

▪️Кожны ўдзельнік:ца можа падаць толькі адну заяўку.

▪️Удзельнічаць могуць маладыя творцы ва ўзросце ад 17 да 39 гадоў уключна.

▪️Усе працы прымаюцца ў лічбавым фармаце.

Лепшыя працы будуць прадстаўлены на выставе ў межах фестывалю, а пераможцы атрымаюць прызы і новыя магчымасці для развіцця ад ArtPradmova.

🔥Ддл: 3 верасня.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #кнігавыданне #Польшча #Літва #Германія #пісьменнікі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔈«Якіх кампетэнцый не хапае #НДА і медыям, каб эфектыўна камунікаваць і ствараць новыя сэнсы» - #нэтворкінг напярэдадні курсу па камунікацыях у #Вільнюс, #Літва

▫️Для каго: прадстаўнікі #медыя і #НДА, журналісты, актывісты, блогеры і ўсе, каму цікавая тэма.
▫️Калі: 12 верасня.

БАЖ многія гады дапамагае будаваць масты паміж медыямі і НДА. Абедзве гэтыя сферы – сектары, якія заўсёды з’яўляюцца драйверамі пазітыўных зменаў. У новай, вымушана эмігранцкай сітуацыі праблема актуальная, як ніколі: многія былыя сувязі разбураныя ў выніку пераезду, у арганізацыі і ў медыі прыйшлі новыя людзі. Для аднаўлення эфектыўных стасункаў БАЖ неўзабаве распачне адукацыйны #курс па камунікацыях. Але перад курсам запрашаюць на нэтворкінг, каб абмеркаваць, якіх кампетэнцый не хапае НДА і медыям для эфектыўнай камунікацыі, усталяваць новыя кантакты з грамадзянскай супольнасцю і медыямі і абмеркаваць прафесійныя пытанні.

👉Зарэгістравацца.

🔗Рэкамендацыі па бяспецы.

#адукацыя #актывізм #грамадскія_праекты
⚡️Правы чалавека – Гэта База.

Афлайн-школа па правах чалавека ад моладзевай асьветніцкай ініцыятывы "Гэта База"

Instagram | Telegram

▫️Для каго: #актывісты/_кі, #студэнты/_кі альбо прадстаўнікі/_цы #НДА, зацікаўленыя асобы, якія не мелі досьведу нефармальнай/дадатковай адукацыі па правах чалавека.

▫️Калі: 9-13 кастрычніка.
▫️Дзе: #Вільнюс, #Літва.

Арганізатары_кі забясьпечваюць візавую падтрымку, пражываньне і харчаваньне!

Напрыканцы праграмы вы атрымаеце сэртыфікат і распрацуеце ўласныя ідэі актыўных дзеяньняў, якія могуць быць рэалізаваныя з нашай мэнтарскай падтрымкай.

Праграма рэалізуецца ў партнэрстве з беларускай моладзевай арганізацыяй "ІншыЯ" сайт | Instagram

Па ўсіх пытаньнях сьмела пішыце на hetaposta@gmail.com, ці ў прыватныя паведамленьні Instagram

🔥Ддл: 8 верасня.
👉Падрабязьней пра праграму і падаць заяўку

#актывізм #грамадскія_праекты
🫥Хочаце стаць часткай CreateCulture Group у #Вільнюс, #Літва? Каманда акурат пашыраецца і мае цікавыя вакансіі

Outreach & Partnerships Specialist

Што трэба рабіць:
– Складаць і кіраваць грантавымі прапановамі для праграм ЕС і ЗША.
– Камунікаваць з міжнароднымі арганізацыямі і кіраваць патрабаваннямі справаздачнасці.
– Кіраваць некалькімі праектамі і тэрмінамі.

Графічны ілюстратар (праектная праца)

Што трэба рабіць:

– Дызайніць плакаты, наборы стыкераў і ілюстрацыі.
– Распрацоўваць візуальныя элементы для прэзентацый.
– Забяспечваць адпаведнасць дызайнаў стандартам брэнда.

Вэб-дызайнер (праектная праца)

Што трэба рабіць:
– Дызайніць і развіваць вэб-сайты і лэндзінгі.
– Працаваць з платформамі, такімі як Webflow, WordPress для рэалізацыі дызайнаў.
– Ствараць макеты, прататыпы і дэманстрацыйныя макеты.
– Забяспечваць адаптыўнасць дызайнаў для ўсіх прылад.
– Супрацоўнічаць з камандамі для суаднясення дызайнаў з мэтамі праектаў.
– Абнаўляць і падтрымліваць вэб-праекты.

Падрабязнасці аб аплаце працы будуць абмеркаваны на інтэрв'ю.

🔗Падаць заяўку.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💻 Серыя воркшопаў для трэнер_ак, актывіст_ак і лічбавых амбасадар_ак ад Digital Skills Coalition

▫️Для каго: для ўсіх, хто актыўна працуе з тэмамі лічбавай бяспекі, супрацьдзеяння дэзінфармацыі і стварэння кантэнту ў сваіх арганізацыях.
▫️Дзе: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, #Вільнюс #Літва

🔸13 верасня (з 11:00 да 17:00)
Тэма: Супрацьдзеянне дэзінфармацыі і контрпрапаганда
Вядучы: Міхаіл Дарашэвіч, сузаснавальнік Digital Skills Coalition Belarus

🔹14 верасня (з 11:00 да 17:00)
Тэма: Лічбавая бяспека
Вядучы: Мікалай Кванталіані, сузаснавальнік Digital Skills Coalition Belarus

🔸15 верасня (з 11:00 да 17:00)
Тэма: Стварэнне і прасоўванне кантэнту
Вядучы: Арцём Прыпісноў, эксперт па стварэнні і прасоўванні медыя-праектаў, трэнер і ментар.

🔥Ддл: 11 верасня да 19.00.
👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты
🎉 Cultivating creativity in your everyday life - другі нэтворкінг-бранч CreateTech MeetUp у #Вільнюс, #Літва

▫️Калі: 14 верасня ў 11:30.
▫️Дзе: CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5).

Каманда беларускіх творчых энтузіястаў, глыбока ўцягнутых у культуру, акселерацыю стартапаў і IT-карпарацый у Вільні, ладзіць CreateTech MeetUp. Гэта серыя бранчаў для IT/tech-прафесіяналаў, якія шукаюць новыя магчымасці для знаёмстваў. Асноўная мэта такіх сустрэч – паглыбіцца ў міждысцыплінарныя тэмы і ўсталяваць значныя сувязі паміж удзельні_цамі.

🔸Cпецыяльны госцьГрэта Саткаўскайтэ, крэатыўная спецыялістка ў галіне лічбавага маркетынгу, якая працуе з рознымі брэндамі як фрылансер. Яна захапляецца добрым сторытэлінгам, пісьмом і дызайнам. Вы атрымаеце практычныя парады па культывацыі крэатыўнасці і паразважаеце аб самапазнанні.

🔹Мерапрыемства адбудзецца на англійскай мове.

🔸Уваход – 15 EUR.

👉Зарэгістравацца.

#грамадскія_праекты #міждысцыплінарныя_праекты #адукацыя
🌈 Медыятон для гендарных і ЛГБТКІ+ актывістаў_ак, звязаных з #медыя ў #Вільнюс, #Літва

▫️Для каго: прадстаўнікі #медыя і кантэнт-крэатары, якія працуюць з тэмамі гендэрнай роўнасці і правамі ЛГБТКІ+.
▫️Калі: 18 - 20 кастрычніка.

Медыятон – гэта інтэнсіўнае 3-дзённае мерапрыемства, дзе вы зможаце стварыць медыяпрадукт (відэа, падкаст, фотапраект і інш.) у камандзе з іншымі ўдзельні_цамі і эксперт_амі. Мэта – асвятленне гендэрнай роўнасці і правоў ЛГБТКІ+. Праграма ўключае варкшопы, нэтворкінг, ментарскія сесіі і групавую працу.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- харчаванне.

Ддл: 18 верасня.
👉Падаць заяўку.

#актывізм #грамадскія_праекты #квір #адукацыя #фемінізм
Шукаюць Project Director - #вакансія у #Вільнюс, #Літва

European Humanities University Scholarship Support Activity запрашае на пасаду Project Director. Праект накіраваны на падтрымку беларускіх студэнтаў у галіне гуманітарных навук і ўключае прадастаўленне стыпендый, развіццё лідэрскіх якасцей і прафесійныя стажыроўкі.

🔶Патрабаванні: досвед кіравання праектамі, досвед працы з праграмамі USAID, вольнае валоданне рускай і англійскай мовамі, выдатныя арганізацыйныя і камунікатыўныя навыкі.

🔹Умовы: поўная занятасць, дапамога з пераездам пры неабходнасці.

Ддл: ASAP (як мага хутчэй).
👉Падрабязней.

#адукацыя #грамадскія_праекты #актывізм
🟣 CreateCulture Space шукае space-менеджара_ку - #вакансія ў #Вільнюс, #Літва

У CreateCulture Space (каворкінг і прастору для мерапрыемстваў) шукаюць space-менеджара_ку. Хочуць знайсці адказн_ую, пунктуальн_ую супрацоўні_цу, як_ая здолее стварыць утульную, гасцінную атмасферу. Абавязкова мець як мінімум 1 год вопыту ў адміністрацыі і свабодна валодаць літоўскай, англійскай і рускай мовамі.

Абавязкі:
▪️Падтрымліваць утульную і арганізаваную прастору
▪️Кіраваць пастаўкамі і выгодамі
▪️Сардэчна прымаць гасцей і праводзіць экскурсіі
▪️Апрацоўваць запыты, водгукі і канфлікты
▪️Кантраляваць працу прыбіральні_ц
▪️Рассылаць навіны і шукаць магчымасці для развіцця.

🔸Дэталі будуць абмеркаваны падчас інтэрв'ю.

👉Падаць заяўку.

#публічныя_прасторы #грамадскія_праекты #арт
💥АПОШНЯЯ МАГЧЫМАСЦЬ!

Засталося яшчэ некалькі вольных месцаў у групе на афлайн-школу па правах чалавека. Моладзевая асветніцкая ініцыятыва "Гэта База" будзе рада пабачыцца з вамі на школе - падавайцеся!

▫️Для каго: #актывісты/_кі, #студэнты/_кі альбо прадстаўнікі/_цы #НДА і ініцыятываў, зацікаўленыя асобы, якія не мелі досведу нефармальнай/дадатковай адукацыі па правах чалавека.

▫️Калі: 9-13 кастрычніка 2024.
▫️Дзе: #Вільнюс, #Літва.

Забяспечваюцца:
трансфер, пражыванне і харчаванне.

Праграма рэалізуецца ў партнэрстве з беларускай моладзевай арганізацыяй "ІншыЯ" ( сайт | Instagram )

Ддл: 🔥 як мага хутчэй
👉Падрабязней пра праграму + падаць заяўку.
📝 «Гісторыі з жыцця маёй сям’і» - пісьменніцкі #майстар_клас ад «Фігуры» у межах фестываля Pradmova у #Вільнюс, #Літва

▫️Для каго: #аўтары, #літаратары і ўсе зацікаўленыя.
▫️Калі: 5 кастрычніка (13.00-15.00) і 6 кастрычніка (14.00-16.00).

Сяброўкі праекта «Фігуры» Вікта і Вікця правядуць варкшоп, на якім вы зможаце напісаць замалеўку з сямейнай гісторыі. Падчас варкшопу таксама будуць расказваць пра літоўскія гістарычныя коміксы, постпамяць і аўтафікшн.

🔸«Фігуры» – праект пра жаночае пісьмо на мяжы мастацкага, дакументальнага і публіцыстычнага. У «Фігур» ёсць друкаваныя зіны і анлайн-выданне fihury.org

👉Зарэгістравацца.

#літаратура #самвыдат #кнігавыданне
Віленскі беларускі музей Івана Луцкевіча запрашае да супрацоўніцтва ў #Вільнюс, #Літва

▫️Для каго:
#творцы, #культдзеячы, #даследчыкі і інш.

У Віленскім беларускім музеі Івана Луцкевіча з кожным годам з’яўляецца ўсё болей актыўнасцяў, мерапрыемстваў і магчымасцяў для беларусаў Вільні. З гэтай нагоды музец шукае новыя супрацоўніцтвы, і калі вы хочаце далучыцца да каманды ў якасці валанцёра альбо разам рабіць мерапрыемствы і выставы, працаваць у архіве ці ў бібліятэцы альбо рабіць свае асабістыя праекты – далучайцеся.

👉Падрабязней.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #грамадскія_праекты #публічныя_прасторы
2 адукацыйныя магчымасці ад «Прававой ініцыятывы»

1️⃣ #курс па правах чалавека для падлеткаў 13-17 гадоў, якія жывуць у #Вільнюс, #Літва

▫️Калі: 26 - 27 кастрычніка.

На курсе падлеткі даведаюцца, якія існуюць правы чалавека, як яны развіваліся і хто можа іх парушаць. Пра бяспечнае асяроддзе без мовы варожасці, булінгу і дыскрымінацыі, міжкультурнае паразуменне і вырашэнне канфліктаў, бяспеку ў інтэрнэце і г.д. Запланавана шмат ролевых гульняў і практыкаванняў ды фінальны творчы праект.

Ддл: 21 кастрычніка.
👉Падрабязней.

2️⃣ Восеньская анлайн- і афлайн- школа па правах чалавека ў #Вільнюс, #Літва

▫️Калі: 25 - 27 кастрычніка, 23 - 24 лістапада, 13 - 15 снежня і вебінары паміж сесіямі.

Запрашаюць на курс усіх, хто цікавіцца тэмай правоў чалавека і іх абароны. Можна прыняць удзел у конкурсе стажыровак ужо пасля першай сесіі.

🔸Арганізатары пакрыюць пражыванне і харчаванне.

Ддл: 21 кастрычніка.
👉Падрабязней.

#актывізм #грамадскія_праекты #адукацыя #правы_чалавека #майстар_клас
«Дыскрымінацыя і стыгма: разуменне, выяўленне, пераадоленне» - афлайн-#варкшоп у #Вільнюс, #Літва

▫️Калі: 23 кастрычніка ў 16:30.

Ініцыятыва «HIV+ Drop» запрашае на воркшоп. Што такое дыскрымінацыя і стыгма, і як яны ўплываюць на нашае грамадства? Якія праявы дыскрымінацыі мы можам не заўважаць у паўсядзённым жыцці? Чаму важна размаўляць на гэтую тэму сёння?

Падчас воркшопа вы:
▪️Пазнаёміцеся з канцэптам дыскрымінацыі ў праваабарончым дыскурсе.
▪️Даведаецеся, якія міжнародныя стандарты ў гэтай сферы існуюць.
▪️Навучыцеся разумець розніцу паміж стыгмай і дыскрымінацыяй.
▪️Папрактыкуецеся ў працы над кейсамі аб дыскрымінацыі на прыкладзе рашэнняў Еўрапейскага суда па правах чалавека.

🔸Лектар Назарый Баярскі – праваабаронца і трэнер нефармальнай адукацыі.

🔹Мова воркшопа – руская.

👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты #актывізм #сацыяльная_праца
🌿 «Як справіцца са стрэсам на працы?» - анлайн- і афлайн-#трэнінг ад Imagine Y у #Вільнюс, #Літва

▫️Калі: 25 кастрычніка ў 18:30
▫️Дзе: Цэнтр беларускай культуры (Vilniaus, 20) + анлайн.

Адчуваеце, што праца забірае ўсю энергію, а на сям'ю і хобі проста не застаецца сіл? Іна Шукшына – практыкуючы псіхолаг з 10-гадовым вопытам і прафесійны коуч ICU, навучыць цябе спраўляцца са стрэсам і знаходзіць баланс паміж асабістым жыццём і працай.

Што будзе на трэнінгу:
▪️Як усё паспяваць і знайсці энергію на сям'ю і хобі.
▪️Пракрастынацыя: чаму з'яўляецца і што з ёй рабіць?
▪️Канфлікты на працы: як дамаўляцца і экалагічна адстойваць свае межы?
▪️Простыя прыёмы і тэхнікі паслаблення на працягу працоўнага дня

👉Зарэгістравацца.

Трэнінг праходзіць у рамках праекту Imagine Y і рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты
🎉 Майстэрня суполак СУП - семінары па кіраванню суполкамі ў #Вільнюс, #Літва

▫️Для каго: #кульдзеячы, #творцы, #актывісты, прадстаўнікі #медыя і г.д.
▫️Калі: 20-22 лістапада і 11-13 снежня.

СУП – гэта месца для актывістаў і актывістак, лідэраў і лідэрак суполак, дзе вы атрымаеце практычныя навыкі і веды для стварэння і ўмацавання вашай суполкі. Шукаеце людзей з такімі ж інтарэсамі, як і ў вас? Або ўжо кіруеце суполкай, але не ведаеце, як яе развіваць? СУП дапаможа сістэматызаваць веды і даць новыя інструменты для росту.

1️⃣ На 1-й сесіі вы даведаецеся, як ствараць суполку, планаваць дзейнасць і развіваць вашыя праекты. Па выніках вы будзеце мець план дзеянняў на наступны месяц.

2️⃣ На 2-й сесіі прааналізуюць вашыя вынікі, навучаць кіраваць канфліктамі і разгледзяць, як матываваць вашу суполку.

Арганізатары пакрыюць:
- пражыванне
- праезд.

🔸Дапамогу ў атрыманні віз не аказваюць.

Ддл: 7 лістапада.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты
«Выгаранне: як распазнаць, справіцца і прадухіліць?» - афлайн- і анлайн-#лекцыя ў #Вільнюс, #Літва

▫️Калі: 2 лістапада ў 17:30 (па Вільнюсе).
▫️Дзе: Цэнтр беларускай культуры (Vilniaus g, 20) + анлайн.

Адчуваеце сталую стомленасць, страту цікавасці да працы ці жыцця ў цэлым? Іван Васілюк, практыкуючы псіхолаг з 10-летнім досведам, кансультант у метадах КПТ і ДБТ, дапаможа вам распазнаць прыкметы выгарання і навучыць, як з ім зладзіцца.

Што будзе на трэнінгу:
▪️Што такое эмацыйнае выгаранне?
▪️Самадыягностыкі: што важна адсочваць і якія ёсць тэсты?
▪️Што рабіць на кожным узроўні выгарання?
▪️Стратэгіі барацьбы і прафілактыка
▪️Індывідуальны план працы з выгараннем

👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты
📚 «Кнігі і кніжны сьвет у Вікіпэдыі» - афлайн- і анлайн-#воркшоп па працы з Вікіпэ(е)дыяй у #Вільнюс, #Літва

▫️Калі: 7 лістапада ў 18:30 (па Вільнюсе).
▫️Дзе: Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (вул. Віленская, 20).

Ініцыятыва Let’s Wiki пры падтрымцы Science at Risk запрашае на варкшоп. Вы зможаце ствараць, перакладаць і дапаўняць артыкулы пра кнігі і іх гісторыю, пра стваральнікаў, сюжэты і персанажаў самых важных і нашых самых любімых кніг, а таксама пра падзеі, якія не здарыліся б без кніг. Прыходзьце, нават калі вы яшчэ толькі думаеце над тым, як пачаць працу над артыкуламі Вікіпэдыі.

🔸Эксперт Ігар Іваноў – бібліятэкар і выдавец, які рэдагуе і Вікіпедыю, і Вікіпэдыю, а таксама напаўняе сумежныя праекты – Вікісховішча, Вікіцытатнік і Віківандроўкі. Ён ўсё растлумачыць, пакажа і раскажа.

👉Зарэгістравацца.

#літаратура #кнігавыданне #самвыдат #адукацыя #майстар_клас