sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.29K subscribers
2.65K photos
12 videos
2 files
2.63K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🔥 #вакансія ў Цэнтры новых ідэй!

Шукаецца PR-менеджар/_ка ў каманду Цэнтра новых ідэй на поўны працоўны дзень. Калі ты гарыш камунікацыяй і сацыяльнымі сеткамі, адказна ставішся да працы і добра арганізуеш свой час, хочаш стаць часткай актыўнай і амбіцыйнай каманды, калі ласка, запоўні форму вакансіі.

Абавязкі:

▪️ распрацоўка камунікацыйнай стратэгіі
▪️ камунікацыя з медыя і партнёрамі
▪️ дапамога ў арганізацыі івэнтаў
▪️напаўненне сайта кантэнтам
▪️ падрыхтоўка рассылак у mailchimp
▪️ вядзенне сацыяльных сетак і наладка рэкламы
▪️ камунікацыя з падрадчыкамі

Патрабаванні:

▪️досвед працы ў PR ад 3 гадоў
▪️разуменне, як працуюць сацыяльныя сеткі
▪️ выдатнае валоданне пісьмовай беларускай мовай
▪️ валоданне ангельскай мовай (B1 і вышэй)
▪️ уменне карыстацца графічнымі рэдактарамі (Figma, Photoshop)
▪️ вопыт працы з Wordpress
▪️ soft skills
▪️ тайм менеджмент

👉 Даслаць заяўку.

🙌Запосціць свае вакансіі ці CV для працы ў культурніцкіх і грамадскім сектарах запрашаем у @sekktor_chat
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎉 «Беларускія магістраты» шукаюць у каманду піяршчыка - #вакансія

Шукаюць PR-спецыяліста ў каманду праекта «Беларускія магістраты».

🔸 «Магістраты» дапамагаюць беларускім ініцыятывам стаць на ногі і аб’ядноўвае людзей для супольнага запуску праектаў. Для гэтага прыдумалі зручную сістэму, у якой беларусы добраахвотна і рэгулярна інвестуюць у тую ці іншую ініцыятыву. Так, напрыклад, было з выдавецтвам Андрэя Янушкевіча «Кнігаўка». Падтрымаць магістрат захацела больш за 300 чалавек. Цягам паўгода яны штомесяц данацілі па 10 долараў і сабралі для выдаўца даволі сур’ёзную суму.

👉 Калі вам цікавая гэта тэма – калі ласка, адгукайцеся на вакансію і пішыце ў прыват да @brest224000

#грамадскія_праекты #актывізм #сацыяльная_праца
#вакансія - кастынг у Тэатр жывых скульптур у #Вільнюс, #Літва

▫️Для каго: #акторы, #перформеры, #рэжысёры і ўсе зацікаўленыя.

Запрашаюць паспрабаваць сябе ў якасці «жывой скульптуры». Акцёрскі досвед не абавязковы.

🔸Аплата: 5 EUR / гадзіна.

👉Падрабязней.

#тэатр #выканальніцкія_мастацтвы #перформанс
🎉 #вакансія для творцаў-выкладчыкаў у #Варшава, #Польшча

Арт-студыя «Мара» шукае таленавітых і творчых выкладчыкаў на частковую занятасць для правядзення майстар-класаў.

Напрамкі наступныя:

- вышыўка
- фларыстыка
- кераміка
- акварэль
- кандытарскія МК.

🔸Веданне польскай і англійскай моў вітаецца.

👉Падрабязней.

#арт #мастацтва #адукацыя
🖼 Рамеснікі і майстры ў новую творчую прастору KROPKA - #вакансія ў #Вільнюс, #Літва

У Вільнюсе адчынілася крама і новая творчая прастора, якая запрашае майстроў і рамеснікаў да супрацоўніцтва. Цікавяць розныя вырабы: кнігі, гульні, адзенне, вышыванкі, упрыгожванні і інш.

🔸У краме можна будзе не толькі прадаваць вырабы, але яшчэ і праводзіць майстар-класы, выставы, сустрэчы, прэзентацыі, прагляды фільмаў і інш.

👉Падрабязней.

#арт #мастацтва #дызайн
🖼 Seoul Museum of Art - #конкурс-#вакансія на пасаду мастацкага кіраўніка біенале Mediacity у #Сеўл, #Паўднёвая Карэя
 

▫️Для каго: #куратары, #арт _менеджары, #творцы.
▫️Калі: 15 месяцаў у 2024-2025.
 
Аб’явілі прыём заявак на пасаду мастацкага кіраўніка 13-й сеульскай біенале Mediacity. Шукаюць кампетэнтных спецыялістаў, якія адкрыты да эксперыментаў і рэфлексіі.
 
🔸Занятасць – няпоўны працоўны дзень (ад гнуткага да поўнага, у залежнасці ад графіка праекта), а кантракт разлічаны на 15 месяцаў, да снежня 2025 года.
 
Прапануюць:
- ганарар для асобнага мастацкага кіраўніка 60 млн. KRW (40 000 EUR)
- ганарар для каманды 80 млн. KRW (53 700 EUR)
 
Ддл: 28 ліпеня.
👉Падаць заяўку.
 
#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🎉 BRIGHT BELARUS - ментарская #праграма па міжнароднай адукацыі для беларусаў_к (ёсць таксама #вакансія!)

▫️Для каго: адмыслоўцы самых розных прафесій, у тым ліку, #культдзеячы, #творцы, #актывісты, #даследчыкі і г.д.
▫️Калі: жнівень 2024 - чэрвень 2025.

BRIGHT BELARUS – гэта суполка беларусак і беларусаў, якая аб’ядноўваем тых, хто вучыўся ў найлепшых універсітэтах свету, з тымі, хто хоча ў іх паступіць. Дзякуючы ментарам Bright Belarus вы зразумееце, што Гарвард, Кембрыдж, Оксфард і іншыя топавыя ўніверсітэты бліжэй, чым здавалася. Сярод ментараў – журналісты, бізнесмены, музыканты, даследчыкі AI, біяінфарматыкі, генныя інжынеры, эканамісты, паэты, спартсмены, юрысты і біяфізікі.

Праграма прапануе:
- персанальнае ментарства па паступленні, стажыроўкам і стыпендыям
- парады па рэзюмэ і партфоліа
- развіццё прафесійных і soft skills
- доступ да ўнікальнага кантэнту па паступленні
- нэтворкінг з выбітнымі беларусамі
- магчымасць стаць часткай супольнасці BRIGHT.

☝️Дарэчы, зараз у камандзе праекта адкрытая пазіцыя Social Media Editor! Падрабязней пра вакансію ў нашым кам’юніці-чаце.

Ддл: 10 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты
🎉 Адукацыйны праект Bright Belarus шукае ў каманду чалавека для менеджменту сацсетак - #вакансія

Калі: 1,5 месяца ў бліжэйшы час.

Шукаю на падпрацоўку таго, хто будзе займацца менеджментам сацсетак (тэлеграм, інстаграм, linkedin). Загрузка частковая, неабходна працаваць з дызайнерам і камандай ментараў, рыхтаваць кантэнт-план, тэксты для пастоў, рабіць публікацыі ў сацсетках, шукаць партнёраў і супольнасці для калабарацыі.

🔸Мова – руская/беларуская.

👉 Адгукнуцца на вакансію.
Ддл: ASAP (як мага хутчэй).

#грамадскія_праекты #адукацыя #сацыяльная_праца
⚡️ «Белсат» шукае журналіста_ку ў беларускамоўную рэдакцыю - #вакансія

Вельмі чакаюць і ўважліва разгледзяць заяўкі ад кандыдатаў, якія:
▪️па-майстэрску валодаюць беларускай мовай
▪️падабаюцца сабе ў камеры і нязмушана пачуваюцца перад аб’ектывам
▪️сочаць за навінамі, беларускімі і міжнароднымі, як палітычнымі, так і культурніцкімі
▪️маюць досвед у журналісцкай працы.

🔹 Асабліва вітаюцца кандыдаты з вопытам тэлежурналістыкі. Дадатковым плюсам будзе веданне англійскай і польскай.

🔸Кандыдат можа разлічваць на афіцыйны канкурэнты заробак, страхоўку, дапамогу ў легалізацыі, а таксама на працу ў прафесійным і творчым калектыве.

Ддл: 7 ліпеня.
👉Падрабязней.

🔗У кам'юніці-чаце sekktor ўсё больш аб'яваў пра пошук працы і CV тых, хто яе шукае. Рэкамендуем гэтым карыстацца!

#медыя #публічныя_прасторы #грамадскія_праекты
🎉 Шукаюць валанцёраў_к і важатых_ак для дзіцячых #арт- і адукацыйных праектаў

1️⃣ Арт-цэнтр Zuzeum у #Рыга, #Латвія

▫️Калі: 23 - 27 ліпеня.

Запрашаюць валанцёрак/_аў на час правядзення дзіцячай арт-лабараторыі {de}construct, якія гатовыя дапамагаць не менш як 3-4 гадзіны кожны дзень.

🔸Акрамя падрыхтоўкі лабараторыі, вы зможаце папрацаваць з такімі маста:чкамі як POST, Віктар Цімафееў, Orbita.lv і інш., а таксама атрымаць веды ў галіне сучаснага #мастацтва і культурнай адукацыі.

👉Падрабязней.

2️⃣ Анлайн-летнік «Палескія рабінзоны і рабінзонкі»па-беларуску і для беларусаў_к

▫️Калі: 1 - 5 ліпеня.

Запрашаюць у праект важатых/_ак – камунікабельных і дабразычлівых людзей, якія не баяцца дзяцей. Праца аплочваецца

👉Падрабязней.

#майстар_клас #адукацыя #вакансія
🎉 У #Берлін’е адчыняецца Fem*HUB — новая каворкінг-прастора для жанчын*. 💥Маюцца дзве вакансіі!

▫️Для каго: жанчыны*-#культдзеячы, #творцы, #медыя і інш.
▫️Дзе: Wartburgstr, 41.

Запрашаюць у Fem*HUB – каворкінг-прастору з бібліятэкай і месцам для творчых праектаў, створаных жанчынамі* для жанчын*. Увага засяроджана на культурным абмене паміж жанчынамі* з Беларусі, Украіны, Германіі і іншых краін.

У Fem*HUB вольныя:

1️⃣ #вакансія менеджаркі культурніцкіх праектаў

Калі вы умееце арганізоўваць, натхняць і аб'ядноўваць людзей, ведаеце #арт-сцэны ў выгнанні (асабліва ўкраінскую), маеце фемінісцкія погляды – адгукайцеся.

🔸Веданне беларускай і нямецкай абавязковае.

👉Падрабязней
— у @by_fem_mig.

2️⃣ #вакансія SMM-менеджаркі

Чакаюць эксперта па сацыяльных сетках, які будзе займацца распрацоўкай і рэалізацыяй стратэгій і прасоўваннем праектаў, рабіць прывабны кантэнт, аналіз актыўнасці і г.д.

🔸Веданне ўкраінскай і англійскай абавязковае.

👉Падрабязней — у @by_fem_mig.

#актывізм #фемінізм #грамадскія_праекты #Германія
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎉 Sojka.io шукае аўтарку(-ак) #відэа - #вакансія

▫️Для каго: жанчыны-#аператары, #рэжысёры, #культдзеячы, #творцы, журналісткі і г.д.

Шукаюць для праекта Sojka.io аўтарку (льбо некалькі) для стварэння відэа. Тэмы — вакол лайфстайлу: ежа, макіяж, здароўе, стыль, спорт і г.д.

Адгукайцеся, калі вы:
▪️Дзяўчына або дзяўчаты-сяброўкі
▪️Глядзіце, любіце і разумееце TikTok і Reels
▪️Умееце здымаць і мантаваць
▪️Свабодна размаўляеце па-беларуску.

👉Падрабязней.

#арт #грамадскія_праекты #фемінізм
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💼Гётэ-Інстытут у #Літва запрашае кандыдатаў на розныя вакансіі для новай фазы праекта MOST

Зараз адкрытыя працоўныя пазіцыі:
▪️Financial Manager
▪️Financial Accountant
▪️Outreach Community Manager.

🔸Падрабязнасці пра пасады, умовы і заробак можна даведацца тут.

🔹Матывацыйны ліст, рэзюмэ, дыпломы і сертыфікаты павінны быць на англійскай мове.

Ддл: 15 жніўня.
👉Падрабязней.

#вакансія #грамадскія_праекты #міждысцыплінарныя_праекты
🎉 Спецыяліст_ка для каардынацыі навучальных і адукацыйных праграм - #вакансія ад ВБЎ

Шукаюць матываванага спецыяліста_ку для каардынацыі навучальных і адукацыйных праграм, падтрымкі сувязі з выкладчыкамі, студэнтамі і навучальнымі ўстановамі. Трэба будзе размяшчаць вучэбныя матэрыялы на адукацыйнай платформе, весці ўлік наведвальнасці студэнтаў, прысутнасці на лекцыях (пры неабходнасці), забяспечваць відэазапіс лекцый, адказываць на запыты студэнтаў, аналізаваць зваротную сувязь, выдаваць сертыфікаты і вырашаць іншыя аператыўныя задачы.

Патрабаванні:
- валоданне беларускай, польскай (англійскай пажадана) мовамі
- досвед працы з LMS Moodle будзе перавагай
- упэўнены карыстальнік пакета Microsoft, Google
- досвед працы ў #НДА ці бізнесе будзе перавагай.

🔸Umowa o pracę/ umowa zlecenia/ B2B - у залежнасці ад узаемных пагадненняў пасля выпрабавальнага тэрміну.

👉Падрабязней.

#адукацыя #грамадскія_праекты #даследванні
Каманда Фестывалю беларускай культуры ў Мюнхене Minsk x Minga шукае супрацоўніка/-цу ў сферы SMM-Management - #вакансія

▫️Калі: жнівень - снежань 2024.

Задачы па вакансіі:
- стратэгічнае планаванне камунікацыі ў сацыяльных сетках
фестывалю
- рэгулярнае стварэнне кантэнту для сацыяльных сетак фестывалю
(Instagram, Facebook)
- прыцягненне новых карыстальнікаў і ўзаемадзеянне з аўдыторыяй
- данясенне місіі, ідэй і каштоўнасцяў фестывалю.

Прапануюць:
- афіцыйную аплату працы на ганарарнай аснове
- гнуткі графік
- цікавую разнастайную працу ў культурнай сферы.

🔸Неабходна выдатнае веданне беларускай мовы. Веданне нямецкай мовы пажадана.

👉Падрабязней.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🎉 Belarus Beehive 2.0 шукае эксперт:ку па ацэнцы праектаў - #вакансія

Запрашаюць эксперт:ку для ацэнкі і падтрымкі праектаў грамадзянскай супольнасці, якія накіраваны на спрыянне дэмакратычным пераўтварэнням у Беларусі.

Абавязкі:
▪️Праверка заявак
▪️Распрацоўка рэкамендацый
▪️Сумленнасць працэсу.

Патрабаванні:
▪️ Досвед: не менш за 5 гадоў адпаведнага прафесійнага досведу ў рэалізацыі і ацэнцы праектаў
▪️Адукацыя: адукацыя ў галіне гуманітарных навук, пераважна з акцэнтам на сацыялогію, палітычныя навукі або бізнес-адміністраванне
▪️Моўныя патрабаванні: валоданне беларускай і англійскай мовамі на ўзроўні, дастатковым для эфектыўнай камунікацыі і поўнага перагляду дакументацыі
▪️ Прафесійныя навыкі: здольнасць самастойна працаваць, захоўваючы высокія этычныя стандарты пры прыняцці рашэнняў.

Аплата:
Ацэншчыкі атрымаюць €2400 за конкурсны раўнд на дагаворнай аснове.

Ддл: 6 верасня ў 16.00 (па Вільнюсе).
👉Падрабязней.

#грамадскія_праекты #актывізм #сацыяльная_праца
📝 CityDog.io шукае журналіста_ку ў аддзел навін - #вакансія

Шукаюць журналістку ці журналіста з вопытам працы ў #медыя, пажадана ў аддзеле навін. Трэба ўмець шукаць навіны, інфармацыйныя нагоды і проста цікавую інфармацыю ў сацсетках (арыентуецца ў трэндах), на сайтах, на вуліцы.

🔸Веданне беларускай, рускай моў – абавязковае, ангельскай ці польскай – вітаецца.

🔹Умовы: поўны працоўны дзень, мажлівасць працаваць на адлегласці.

🔸Афармленне супрацы – дамова. Астатнія падрабязнасці – падчас сумоўя.

👉Ад суіскальніка_цы патрабуецца даслаць рэзюмэ + лінкі на свае арыгінальныя навіновыя матэрыялы на editor@citydog.io (тэма ліста «вакансія ў аддзел навін»).

#аўтары #грамадскія_праекты #літаратура
Шукаюць Project Director - #вакансія у #Вільнюс, #Літва

European Humanities University Scholarship Support Activity запрашае на пасаду Project Director. Праект накіраваны на падтрымку беларускіх студэнтаў у галіне гуманітарных навук і ўключае прадастаўленне стыпендый, развіццё лідэрскіх якасцей і прафесійныя стажыроўкі.

🔶Патрабаванні: досвед кіравання праектамі, досвед працы з праграмамі USAID, вольнае валоданне рускай і англійскай мовамі, выдатныя арганізацыйныя і камунікатыўныя навыкі.

🔹Умовы: поўная занятасць, дапамога з пераездам пры неабходнасці.

Ддл: ASAP (як мага хутчэй).
👉Падрабязней.

#адукацыя #грамадскія_праекты #актывізм
🟣 CreateCulture Space шукае space-менеджара_ку - #вакансія ў #Вільнюс, #Літва

У CreateCulture Space (каворкінг і прастору для мерапрыемстваў) шукаюць space-менеджара_ку. Хочуць знайсці адказн_ую, пунктуальн_ую супрацоўні_цу, як_ая здолее стварыць утульную, гасцінную атмасферу. Абавязкова мець як мінімум 1 год вопыту ў адміністрацыі і свабодна валодаць літоўскай, англійскай і рускай мовамі.

Абавязкі:
▪️Падтрымліваць утульную і арганізаваную прастору
▪️Кіраваць пастаўкамі і выгодамі
▪️Сардэчна прымаць гасцей і праводзіць экскурсіі
▪️Апрацоўваць запыты, водгукі і канфлікты
▪️Кантраляваць працу прыбіральні_ц
▪️Рассылаць навіны і шукаць магчымасці для развіцця.

🔸Дэталі будуць абмеркаваны падчас інтэрв'ю.

👉Падаць заяўку.

#публічныя_прасторы #грамадскія_праекты #арт