sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.29K subscribers
2.65K photos
12 videos
2 files
2.63K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🇺🇸 Princeton University - творча-даследчая #стыпендыя ў #ЗША

▫️Для каго: #творцы і #даследчыкі розных дысцыплін.
▫️Калі: 2 гады.

Прынстанскі ўніверсітэт прапануе стыпендыі для спецыялістаў з розных галін #мастацтва: #дызайн, #літаратура, #візуальныя_мастацтвы, #тэатр, #перформанс, #кіно, #музыка і г.д. Творцы павінны 2 гады працаваць ва ўніверсітэце і выкладаць творчыя дысцыпліны. Ад стыпендыятаў чакаецца актыўны ўдзел ва ўніверсітэцкім жыцці.

🔸Стыпендыі не прызначаны для фінансавання работы, якая вядзе да атрымання вучонай ступені.

Праграма прапануе:
- стыпендыю 92 000 USD.

Ддл: 10 верасня.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #арт #міждысцыплінарныя_праекты
General Project Funding - #грант на праекты ў сферы культуры і #мастацтва ў #Германія

▫️Для каго: #НДА, зарэгістраваныя ў Германіі ці за мяжой.

Можна атрымаць гранты на праекты ў сферы культуры і мастацтва. Гэта можы быць #візуальныя_мастацтва, #выканальніцкія_мастацтвы, #літаратура, #музыка, #кіно, #фатаграфія, #архітэктура, мастацкія і культурна-гістарычныя выставы з сучаснай тэматыкай, новыя #медыя, #міждысцыплінарныя_праекты і г.д. Галоўнае, каб праект быў бачным у Германіі.

🔸Грант складае каля 50 000 EUR (20% павінна быць са-фінансаванне).

Ддл: 31 ліпеня.
👉Падрабязней.

#конкурс_грантаў #арт #media_art
🎥 Belo Horizonte - #фестываль відэаарту і эксперыментальнага #кіно ў #Партугалія

▫️Для каго: #рэжысёры, #аператары і інш. #творцы.
▫️Калі: 5 - 12 верасня.

Вітаюцца эксперыментальныя фарматы, аднак пажадана, каб #відэа доўжыліся не больш за 20 хвілін. Таксама цікавяць маніфесты, крытычныя тэксты і эсэ, якія можна дадаць у каталог мерапрыемства. Фестываль некамерцыйны.

Арганізатары прапануюць:
- публічную дэманстрацыю праектаў.

Ддл: 12 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #міждысцыплінарныя_праекты #арт
🎥 Resonance Sound Art and New Music Film Festival - #фестываль #відэа і музыкі ў #Ізраіль

▫️Для каго: #кампазітары, #музыкі і інш. #творцы.
▫️Калі: канец верасня.

Запрашаюць тых, хто даследуе сувязь паміж эксперыментальнай музыкай і #відэа. Прымаюць дакументальнае #кіно, кароткі метр да 10 хвілін, эксперыментальныя і анімацыйныя працы. Творы павінны датычыцца саўнд-арта і новай музыкі.

Ддл: 15 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #музыка #міждысцыплінарныя_праекты #выканальніцкія_мастацтвы #публічныя_прасторы
🎥 Movies that Matter - #грант на кінамерапрыемствы па правах чалавека

▫️Для каго: #рэжысёры, #аператары, #актывісты і г.д.

Movies that Matter падтрымлівае кінамерапрыемствы на пачатковай стадыі распрацоўкі. Фарматы могуць быць розныя – фестывалі фільмаў аб правах чалавека, кінафестывалі ЛГБТК+, экалагічныя кінафестывалі, мабільныя кінапраекты і г.д. Галоўнае, каб праекты мелі грамадскае значэнне і спрыялі дыскусіі аб правах чалавека. Кінавытворчасць, галіновыя мерапрыемствы ці семінары па кінавытворчасці не фінансуюцца.

🔸Максімальны памер стартавага гранта – 5000 EUR.

Ддл: 1 верасня.
👉Падаць заяўку.

#кіно #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #конкурс
💥Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы абвясціла набор на стыпендыяльную праграму “Gaude Polonia” на 2025 год

Для каго:
#культдзеячы і #творцы з Беларусі, Украіны і іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і постсавецкіх дзяржаў
• да 40 гадоў (у выключных выпадках да 45)
• з вышэйшай адукацыяй.

🌐 Неабходна мець стыпендыяльны праект і заўважны досвед працы ў адной ці некалькіх з наступных сфер дзейнасці:
#кіно (+ гісторыя кіно і кінакрытыка),
• выяўленчае #мастацтва (+ #фатаграфія і мастацкая #крытыка),
• культурная #спадчыны (+ захаванне твораў мастацтва і #музейная_справа),
#літаратура (+ пераклады),
#музыка (+ гісторыя і музычная крытыка),
#тэатр (+ тэатральная крытыка) і танцы.

⌛️Ддл: 15 кастрычніка.
👉Даведацца больш.

#культменеджмент #Польшча
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎥🎉 Фестываль #кіно «Паўночнае ззянне» прымае заяўкі для ўдзелу ў Беларускім конкурсе «Паўночнага ззяння-2024» - дэдлайн падоўжаны

▫️Для каго: #рэжысёры, #аўтары фільмаў.

Прымаюць фільмы:
• створаныя беларускімі аўтарамі і аўтаркамі
• у любым жанры
• на любую тэму
• любога хронаметражу
• створаныя ў любых краінах
• створаныя не пазней, чым у 2023 годзе

🔸Наяўнасць субтытраў на англійскай абавязковая.

Ддл: 31 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #відэа #фестываль
🟣Mapsion - #конкурс відэамэпінгу ў #Фінляндыя

▫️Для каго: творцы #відэа.
▫️Калі: 12 кастрычніка.

Mapsion Festival – міжнародны фестываль відэамэпінга, які адбудзецца ў асабняку Вуёкі і яго наваколлях. Асабняк Вуёкі – адзін з самых прыгожых асабнякоў у стылі ампір у Фінляндыі, які пабудаваны ў 1836 годзе. Працы будуць дэманстравацца на галоўным фасадзе. Працягласць відэа павінна быць 2-7 хвілін.

Прызавы фонд:
- 1 месца: 1500 EUR
- 2 месца: 1000 EUR
- 3 месца: 500 EUR.

Ддл: 4 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #кіно #публічныя_прасторы #міждысцыплінарныя_праекты
🎥e-flux Film Award 2024 - #конкурс #кіно у Нью-Йорку, #ЗША

▫️Для каго:
#рэжысёры, #аператары і #відэа_арт-артысты.

Запрашаюць падаць фільмы, якія зроблены эксперыментальнай мовай, пашыраюць разуменне кіна-эстэтыкі. Праца павінна быць створана на працягу апошніх двух гадоў і доўжыцца не больш за гадзіну. Узнагароджаныя фільмы будуць паказаны ў кіназале e-flux у Нью-Йорку.

Узнагароды:
- першая прэмія 3000 USD
- другая прэмія 2000 USD
- ганаровае ўзгадванне.

Ддл: 15 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #відэа #анімацыя #VR
🌿 Surel’s Place - творчая #рэзідэнцыя ў #ЗША

▫️Для каго: #мастакі, #перформеры, #літаратары, #харэографы, #творцы #кіно і інш.
▫️Калі: 1 месяц у 2025.

Місія рэзідэнцыі – прапанаваць мастакам прафесійную падтрымку і адначасова прапанаваць грамадскасці цікавы, даступны і прафесійны мастацкі вопыт. Напрыклад, спектаклі, чытанні, выставы і семінары. Чакаецца, што рэзідэнт правядзе публічнае мерапрыемства і прэзентуе сваю працу.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- стыпендыю 100 USD / тыдзень
- праезд.

Ддл: 1 верасня (для рэзідэнцыі ў студзені-траўні 2025) і 1 сакавіка (для рэзідэнцыі ў ліпені-лістападзе 2025).
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🎥 ПІТЧЫНГ БАДЗІ - Telegram-канал з магчымасцямі для беларускіх кінематаграфістаў па ўсім свеце

▫️Для каго: #рэжысёры, #аператары, #творцы #кіно.

ПІТЧЫНГ БАДЗІ – ваш кіна-сябра ды проста месца магчымасцяў для беларускіх фільммэйкераў. Тут вы можаце знайсці разнастайныя пітчынгі, гранты, майстар-класы і іншыя галіновыя мерапрыемствы, а таксама шматлікія магчымасці для прэзентацыі і развіцця вашых ідэй ды праектаў фільмаў.

📝Інструкцыя па выкарыстанні.

👉Версія па-беларуску.
👉Версія па-англійску.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #відэа #міждысцыплінарныя_праекты
🎥 One World - #фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека у #Чэхія і #Бельгія

▫️Для каго: #рэжысёры, #аператары, #творцы #кіно.
▫️Калі: 12 - 20 сакавіка 2025.

Кінематаграфістаў з усяго свету запрашаюць на XXVII штогадовы Міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека One World. One World арганізаваны чэшскай некамерцыйнай і няўрадавай арганізацыяй People in Need. Прымаюцца фільмы, праца над якімі скончана ў 2023–2025 гадах. Фільмы, знятыя не на англійскай мове, павінны суправаджацца субтытрамі на англійскай мове. Пры адборы ўдзельнікаў камітэт аднолькава арыентуецца як на праваабарончы змест, так і на мастацкую якасць.

🔸Фестываль бярэ ўнёсак для пакрыцця адміністрацыйных выдаткаў - 20–30 EUR. Для удзельнікаў з Беларусі гэты збор адменены.

Ддл: 1 верасня.
👉Падаць заяўку.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #відэа #грамадскія_праекты
Global Feminist Pitch - #конкурс на стварэнне дакументальнага феміністычнага #кіно

▫️Для каго: #рэжысёры-феміністкі і #творцы-феміністкі ад 25 да 35 гадоў.
▫️Калі: 2024-2025.

Global Feminist Pitch прапануе феміністкам з Лацінскай Амерыкі, Карыбскага басейна, Афрыкі, Азіі, Блізкага Усходу, Паўднёвай і Усходняй Еўропы магчымасць задакументаваць фемінісцкую культуру пратэсту са свайго рэгіёну ў выглядзе 15-хвіліннага дакументальнага фільма. Прэм'ера адбудзецца ў канцы 2025-пачатку 2026 года. Дакументальнае #кіно мусіць дапаўняць уяўленне аб тым, як фемінізм жыве ў розных рэгіёнах свету.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар
- вытворчую падтрымку
- магчымасць удзельнічаць у анлайн-семінарах і вучыцца ў экспертаў
- магчымасць патрапіць са сваім фільмам у кінаальманах.

Ддл: 22 верасня.
👉Падрабязней.

#фемінізм #актывізм #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #відэа #грамадскія_праекты
🎉 Radcliffe Fellowship - творчая #стыпендыя ў #ЗША

▫️Для каго: #творцы з галіны #кіно, #відэа і выяўленчага #мастацтва.
▫️Калі: верасень 2025 - травень 2026.

Запрашаюць творцаў папрацаваць у Гарвардскім універсітэце і далучыцца да міждысцыплінарнай творчай супольнасці. Стыпендыяты будуць мець доступ да рэсурсаў Гарварда і распрацоўваць свае праекты, якія кідаюць выклік мастацкім і навуковым умоўнасцям.

Стыпендыя складае:
- 78 000 USD
- вытворчыя выдаткі 5000 USD.

Ддл: 12 верасня.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #арт #даследванні
🟣 University of Johannesburg - творчая анлайн- і афлайн-#рэзідэнцыя ў Паўднёвай Афрыцы

▫️Для каго:
#творцы розных дысцыплін і #даследчыкі.
▫️Калі: 12 альбо 24 месяцы са студзеня 2025.

Ініцыятыва прапануе творцам унікальную магчымасць пачаць інавацыйныя практычныя даследаванні, прадэманстраваць свае работы і ўнесці свой уклад у актыўную мастацкую супольнасць ва ўстанове. Магчыма анлайн- і афлайн-удзел у рэзідэнцыі. Запрашаюць з рознымі праектамі, гэта могуць быць #візуальныя_мастацтвы, #музыка, #танец, #тэатр, #перформанс, #кіно і тэлебачанне, #літаратура.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 10 000 ZAR.

Ддл: 11 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🖼📚 BARON PRIZE - #прэмія па візуальным мастацтве, фатаграфіі і #кіно пра сэксуальнасць і ідэнтычнасць

▫️Для каго: #мастакі, #фатографы і #кінематаграфісты, якія ў сваіх праектах даследуюць гендэр, сэксуальнасць і ідэнтычнасць.

BARON – незалежны кнігавыдаўца, які з 2011 года выдае кнігі пра сэкс і сэксуальнасць праз прызму выяўленчага #мастацтва і фатаграфіі. Кнігі BARON знаходзяцца ў розных калекцыях, напрыклад, у MoMA NYC і LUMA Foundation. Запрашаюць паўдзельнічаць у конкурсе праектаў.

Пераможцы атрымаюць:
- прэмію 1200 EUR
- сертыфікат на 1200 EUR, які можна выкарыстаць у Baron Books.

Ддл: 30 верасня.
👉Падрабязней.

#арт #кнігавыданне #візуальныя_мастацтвы #фатаграфія #відэа
Зараз шмат оўпэнколаў для еўрапейскіх творцаў, таму прапануем яшчэ 2 магчымасці для #арт-дзеячаў, легалізаваных у ЕС

1️⃣ Rare Cultural Space - #рэзідэнцыя ў #Браціслава, #Славакія

▫️Для каго: #саўнд_дызайнеры, #музыкі.

Калі ваша творчая галіна – гук (эмбіент, саўндскейп, транс, панк, акустычная гітара, тэхна, саўнд-інсталяцыі і г. д.) і вы зацікаўлены ў супрацоўніцтве з камандай RARE, дасылайце прапановы на rare.culturalspace@gmail.com .

Ддл: 30 верасня.

2️⃣ Art in Lov - #рэзідэнцыя танцавальных адносін у #Фінляндыя

▫️Для каго: #танцоры, #творцы #кіно ці візуальнага дызайну.
▫️Калі: 7 студзеня - 7 сакавіка 2025.

Запрашаюць тых, хто займаецца ўзаемасувяззю танца і музыкі, кіно ці візуальнага дызайну. Творцы будуць супрацоўнічаць у межах праекта, які аб'яднае іх практыкі і далучыць мясцовую #арт-супольнасць ды аматараў танцаў.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд да 700 EUR
- ганарар 1600 EUR.

Ддл: 30 верасня.
👉Падрабязней.

#танец #музыка #міждысцыплінарныя_праекты
🎥 Future Lands - #конкурс кароткаметражных дакументальных фільмаў ў #Прага, #Чэхія

▫️Для каго: #рэжысёры, #аператары, #творцы #кіно да 35 гадоў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Украіны, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана.

Пражскі цэнтр грамадзянскай супольнасці ў супрацоўніцтве з WATCH DOCS IFF і Current Time TV запрашае падаць кароткаметражныя дакументальныя фільмы. У іх павінны ўздымацца тэмы, звязаныя з грамадствамі ў кантэксце постімперыялізму.

Ддл: 27 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#відэа #даследванні #грампдскія_праекты
🟣Transmediale - анлайн і афлайн #рэзідэнцыя лічбавага мастацтва, #Берлін #Германія

▫️Для каго: #творцы #media_art.
▫️Калі: травень - ліпень.

Transmediale studio – гэта прастора, дзе працуюць над праектамі і праводзяць мерапрыемствы. Падчас рэзідэнцыі ўдзельнікі будуць займацца распрацоўкай праектаў да фестывалю. Падаваць заяўкі можна з любымі фарматамі, гэта можа быць тэкст, 3D, #кіно, гук, #перформанс, штучны інтэлект, API, #даследванні або гульні.

Рэзідэнту прапануюць:
- стыпендыю 1500-2500 EUR / месяц
- праезд
- пражыванне.

Ддл: 20 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#публічныя_прасторы #міждысцыплінарныя_праекты #new_media_art