sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.29K subscribers
2.65K photos
12 videos
2 files
2.63K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🎉Privacytopia - #фестываль мастацтваў у Генце, #Бельгія

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: сакавік 2024.

Privacytopia – гэта фестываль мастацтваў, прысвечаны вывучэнню выкарыстання дадзеных, іх прафілявання і манетызацыі, бяспечнасці. Гэта ініцыятыва Privacy Salon, некамерцыйнай арганізацыі са штаб-кватэрай у Брусэлі, якая займаецца сацыяльнымі і этычнымі праблемамі. Працы, прэзентаваныя на Privacytopia, павінны даследаваць штучны інтэлект, нейратэхналогіі, трансгуманізм, робататэхніку, дыпфейкі і г.д.

Прапануюць:
- ганарар
- транспартныя выдаткі.

Ддл: 8 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🖼Musea Brugge - #конкурс куратарскіх праектаў для новай выставачнай залы BRUSK, #Бельгія

▫️Для каго:
#куратары і #культменеджары.
▫️Калі: лістапад 2023 - травень 2025.

Новая выставачная зала BRUSK у Musea Brugge стане новым эпіцэнтрам наватарскіх выставак і культурных мерапрыемстваў з міжнароднай аўрай. Шукаюць бескампрамісных куратараў з дзіўнымі і амбіцыйнымі ідэямі, якія арганізуюць #фестываль адкрыцця.

Музей прапануе:
- ганарар
- пражыванне
- праезд
- вытворчы бюджэт на фестываль
- удзел у міжнароднай культурнай сетцы
- ідэйную і вытворчую сувязь ад куратараў і супрацоўнікаў Musea Brugge.

Ддл: 16 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #публічныя_прасторы
📝MDD / MORPHO - літаратурная #рэзідэнцыя ў Woning Van Wassenhove, #Бельгія

▫️Для каго:
#аўтары, #літаратары, #драматургі і г.д.
▫️Калі: 24 лістапада - 22 снежня.

Запрашаюць пісьменнікаў працягнуць сваю працу недалёка ад Гента. Па выніках рэзідэнцыі плануецца арганізаваць публічнае мерапрыемства, звязанае з практыкай удзельніка.

Арганізатары прапануюць:
- праезд і выдаткі на візу да 1000 EUR
- пражыванне
- суткавыя 40 EUR / дзень
- вытворчы бюджэт на прэзентацыю да 2000 EUR
- інстытуцыйную падтрымку.

Ддл: 15 верасня.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #кнігавыданне #самвыдат
🎶Tekhnē - праграма рэзідэнцый па даследаваннях гукавога #мастацтва ў #Францыя, #Польшча, #Бельгія

▫️Для каго: #музыкі, #кампазітары, #саўнд_дызайнеры, #гукарэжысёры, #даследчыкі.
▫️Калі: 2 - 6 тыдняў падчас снежня 2023 - снежня 2024.

Tekhnē – праект, у межах якога шэсць еўрапейскіх арганізацый імкнуцца вывучыць вызваленчы патэнцыял тэхналогій у музыцы і саўнд-арце. Запрашаюць даследаваць гук і тэхналогіі вакол яго, канчатковы праект неабавязковы. Кандыдатам рэкамендуецца азнаёміцца са спецыфікай кожнай прымаючай арганізацыі.

Арганізацыі, якія ўдзельнічаюць у праграме:
- GMEA у Альбі, #Францыя
- TRAFO у Шчэціне, #Польшча
- Q-O2 у Брусэлі, #Бельгія.

Tekhnē прапануе:
- праезд (у межах Еўропы)
- пражыванне
- ганарар ці суткавыя
- магчымасць прэзентацыі працы.

Ддл: 15 верасня.
👉Падаць заяўку.

#музыка #даследванні #міждысцыплінарныя_праекты
🎶📝Orpheus Instituut - #конкурс для дактарантаў-даследчыкаў музыкі ў #Гент, #Бельгія

▫️Для каго:
#даследчыкі музыкі.
▫️Калі: 3 гады з 2024.

Orpheus Instituut – міжнародны цэнтр мастацкіх даследаванняў у галіне музыкі. Шукаюць дактарантаў, якія зацікаўлены ў міждысцыплінарным падыходзе. Дактаранты стануць часткай каманды адпаведнага даследчага кластара і паралельна будуць атрымліваць доктарскую ступень docARTES.

🔸Прапануюць наступныя накірункі даследаванняў:
- рассакрэчванне класікі: тэхналогіі, рыторыка і перфоманс, 1750–1850 гг.
- гучныя бібліятэкі: раскрыццё архіўных ведаў з дапамогай мастацкіх даследаванняў
- HIPEX (гістарычна абгрунтаваныя практыкі выканання эксперыментальнай музыкі)
- музыка, думка і тэхналогіі.
- метамузыка: фарміраванне музычных практык постчалавечай эпохі.

Orpheus Instituut прапануе:
- 16 000 EUR / год.

Ддл: 15 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#міждысцыплінарныя_праекты #адукацыя #музыка #стажыроўка #даследванні
2 магчымасці для творцаў, якія ў ЕС

1️⃣ICA: Earth and Song -
#рэзідэнцыя для керамістаў у #Ерэван, #Арменія

▫️Для каго:
#творцы керамікі.
▫️Калі: 6-7 тыдняў у 2024.

ICA – Інстытут сучаснага мастацтва ў Ерэване. Запрашаюць пазнаёміцца з армянскай арт-сцэнай і рэалізаваць калектыўны праект ў ў абшчыне Вардаблур і, магчыма, у памяшканні ICA.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- суткавыя 25 EUR / дзень
- пражыванне
- працоўную студыю.

🔥Ддл: 1 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

2️⃣Libitum - міждысцыплінарная #рэзідэнцыя ў #Бельгія

▫️Для каго:
#творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 9 - 30 чэрвеня 2024.

Запрашаюць з праектамі як творцаў, так і даследчыкаў. Тэма – ET (D) CENTERED. Чакаецца, што рэзідэнты будуць даследаваць дэцэнтралізацыю гарадоў і дамінантных дыскурсаў.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне ў сельскай мясцовасці
- працоўную прастору
- праезд.

🔥Ддл: 30 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
2 магчымасці для творцаў, якія з'яўляюцца рэзідэнтамі ЕС

1️⃣ Art Hub Copenhagen -
#рэзідэнцыя па візуальным мастацтвам у #Данія

▫️Для каго:
#мастакі, #дызайнеры, #ілюстратары.
▫️Калі: люты - чэрвень 2024.

Рэзідэнцыя прапануе праграму развіцця і зваротнай сувязі, заснаваную на патрэбах кожнага мастака. Плануюцца сустрэчы з абранымі куратарамі і наведванне мастацкіх устаноў Даніі. снуе таксама магчымасць кароткатэрміновага знаходжання ў дацкіх мастацкіх майстэрнях.

Арганізатары прапануюць:
- студыю
- настаўніцтва
- ганарар 2000 EUR
- вытворчы ганарар 2700 EUR.

Ддл: 22 лістапада.
👉Падаць заяўку.

2️⃣ Realities in Transition - #конкурс праектаў XR у #Бельгія

▫️Для каго:
#творцы #new_media_art.
▫️Калі: сакавік - красавік 2024.

Запрашаюць працаваць з лічбавым кантэнтам, дапоўненай рэальнасцю і XR.

Арганізатары прапануюць:
- доступ да лабараторыі XR
- настаўніцтва
- 2000 EUR
- 3000 EUR
- пражыванне і харчаванне
- праезд.

Ддл: 3 снежня.
👉Падаць заяўку.

#мастацтва #арт #візуальныя_мастацтвы
🌿La Nature Festival - #конкурс праектаў на міждысцыплінарны #фестываль у #Бельгія

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 20 - 23 чэрвеня 2024.

Мэта фестывалю – даследаванне прыроды і яе ўплыву на эвалюцыю біялагічных з'яў. У гэтым годзе фестываль пройдзе на заключным этапе цыкла пад назвай Mycelium. Прапануюць два конкурсы праектаў, адзін з якіх звязаны з тэмай, а другі не звязаны. Запрашаюць з танцам, тэатральнымі працамі, інсталяцыямі, бодзі-артам, музыкай і г.д.

Фестываль прапануе:
- бюджэт на праект, ганарар і праезд ад 250 EUR да 3000 EUR.

Ддл: 1 сакавіка 2024.
👉Падаць заяўку.

#конкурс_грантаў #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы
🎭🎶 CIFAS - адукацыйная #праграма для прадзюсараў выканальніцкага #мастацтва ў #Брусель, #Бельгія

▫️Для каго: #куратары і прадзюсары выканальніцкіх мастацтваў, якія ў сферы больш за 5 гадоў.
▫️Калі: 13 - 16 траўня.

CIFAS – гэта акадэмія прадзюсараў, адбываецца падчас фестывалю Kunstenfestivaldesarts. Запрашаюць разважаць, сумесна навучацца, наладзіць нэтворкінгавыя працэсы і паглыбіцца ў практычную дзейнасць. Праграма прысвечана праблемам і пытанням, якія ўзнікаюць падчас прадзюсарскай працы.

Арганізатары прапануюць:
- адукацыйную праграму
- харчаванне
- выдаткі на праезд і пражыванне (для культдзеячаў з краін, дзе гранты міжнароднай мабільнасці абмежаваныя).

🔸Нягледзячы на магчымасць атрымаць поўнае фінансаванне, мы раім разгледзіць трэвел-гранты ад MOST+ і EU4Culture.

Ддл: 25 лютага.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #рэзідэнцыя #выканальніцкія_мастацтвы
🌿 Performing Landscapes - даследчая #рэзідэнцыя ў #Бельгія і #Нідэрланды

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: травень – ліпень і 7 верасня.

Рэзідэнцыя адбудзецца ў межах фестывалю перформансаў Performing Landscapes. Запрашаюць творцаў даследаваць асаблівасці рэгіёна і яго ландшафты, асабліва новыя перспектывы гарадскіх і сельскіх тэрыторый у прыгранічным трыкутніку. Цікавяць устойлівасць і рэсурсы (прыродныя, чалавечыя, эканамічныя і г. д.), ландшафты постіндустрыялізму (архітэктура, экалогія, пераходны, сацыяльны і т. д.), мультыкультурная і гістарычная спадчына (мова, веды, мікрагісторыі і г. д.), геапалітыка (камунікацыі, маршруты і міграцыя), месца вады ў ландшафце. Праект будзе прэзентаваны на фестывалі.

Арганізатары прапануюць:
- працоўную прастору
- пражыванне
- ганарар 1000 EUR
- вытворчыя выдаткі да 500 EUR.

Ддл: 15 сакавіка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы #фестываль
2 магчымасці для творцаў, якія ў ЕС

▫️Для каго: #культдзеячы, #арт_менеджары, #перформеры, #куратары, #творцы і г.д.

1️⃣NightSchool - адукацыйная #праграма для куратараў начных івэнтаў у #Італія, #Латвія, #Бельгія

▫️Калі: 3 - 8 чэрвеня.

NightSchool – новая праграма для пачаткоўцаў-куратараў начной культуры, якая падтрымлівае ўдзельнікаў у распрацоўцы і правядзенні ўласных мерапрыемстваў, арыентаваных на ўстойлівае развіццё на мясцовай сцэне.

Арганізатары прапануюць:
- праезд і пражыванне
- выдаткі на мерапрыемства 3000 EUR.

🔥Ддл: 12 красавіка.
👉Падаць заяўку.

2️⃣Corte Ospitale – #рэзідэнцыя перформансу ў #Італія

▫️Калі: 24 верасня - 24 кастрычніка.

Тэма рэзідэнцыі – «рух да перамен». Рэзідэнцыя адбываецца ў старажытны хоспісе для паломнікаў. Творцы падзеляцца сваімі практыкамі і наладзяць творчы дыялог з жыхарамі.

Арганізатары прапануюць:
- праезд і пражыванне
- настаўніцтва
- суткавыя 25 EUR / дзень.

Ддл: 5 траўня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_практыкі
🎉 Brussels calling - анлайн-#курс для маладых лідараў і адукацыйны візіт у #Брусэль, #Бельгія

▫️Для каго: #актывісты, прадстаўнікі #НДА, #культдзеячы і інш. да 35 гадоў.
▫️Калі: 20 траўня - 30 чэрвеня (анлайн-курс), 3 дні ў ліпені (візіт у Брусэль).

Інстытут развіцця і сацыяльнага рынку ў Беларусі і Ўсходняй Еўропе разам з Рухам Беларускай Салідарнасці запрашаюць прыняць удзел у адукацыйнай праграме: навучальным анлайн-курсе і візіце ў Брусэль для маладых беларусак/аў. Праграма падыходзіць, калі вы займаецеся ці плануецеся займацца грамадскай дзейнасцю, валодаеце ангельскай мовай на размоўным узроўні, знаходзіцеся ў Еўропе ці маеце візу Шэнген.

Вас чакаюць:
- інтэрактыўныя анлайн-лекцыі ад прызнаных экспертаў/ак
- напісанне эсэ
- эксклюзіўны навучальны візіт у Брусэль для пераможцаў конкурсу эсэ.

Ддл: 12 траўня.
👉Падаць заяўку.

#актывізм #адукацыя #грамадскія_праекты
🌿 Kortrijk 2024 - дызайнерская #рэзідэнцыя ў #Бельгія

▫️Для каго: #дызайнеры.
▫️Калі: 2 верасня - 29 лістапада.

Тэма рэзідэнцыі – «Усе дробязі». Рэзідэнты будуць натхняцца супольнасцямі Кортрэйка і Гента, трэба будзе эксперыментаваць, даследаваць, абменьвацца ведамі і ствараць кантэкстныя творы. Цікавіць роля «дробязей» у стварэнні ўстойлівай будучыні. Гэта датычыцца, напрыклад, выкарыстання матэрыялаў, энергаспажывання, эфектыўнасці, перапрацоўкі, зручнасці выкарыстання і сацыяльнай адказнасці.

🔸Адабраныя дызайнеры прымуць удзел у Living Summer School – праграме нефармальнай адукацыі для правядзення міждысцыплінарных эксперыментаў у адказ на сацыяльна-экалагічныя праблемы.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- ганарар
- выкарыстанне Budalab Open Makerspace
- экспертную і практычную падтрымку
- магчымасць прадэманстраваць свае #даследванні падчас фестывалю WONDER - Kortrijk Creative Festival і Design Fest.

Ддл: 24 траўня.
👉Падаць заяўку.

#дызайн #арт #мастацтва
🌿 A.pass - калектыўная даследчая #рэзідэнцыя ў #Брусэль, #Бельгія

▫️Для каго: творчыя калектывы (якія існуюць альбо групы, якой плануецца падаць заяўку на рэзідэнцыю).
▫️Калі: 2 месяцы ў інтэрвале верасень 2024 - жнівень 2025.

Запрашаюць пераасэнсаваць раллю і яе значэнне для калектыўных мастацкіх даследчых практык і збору ўраджаю. Цікавяць калектывы, чыя практыка заснавана на разважаннях і сумесным пошуку. Кожны перыяд калектыўнай рэзідэнцыі з’яўляецца і эксперыментальнай педагагічнай платформы, дзе калектывы могуць прапанаваць новыя мадэлі, метадалогіі і спосабы абмену ведамі і практыкамі.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- стыпендыю на ўдзельніка 5000 EUR / месяц
- вытворчы бюджэт 2000 EUR
- праезд
- пражыванне.

Ддл: 9 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
2 рэзідэнцыі для тых, хто у ЕС

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.

1️⃣Tagete - творчая #рэзідэнцыя ў экалагічным парку ў #Італія

▫️Калі: 3 тыдні ў красавіку 2025.

Плануецца міждысцыплінарнае супрацоўніцтва, запрашаюць даследаваць ўзаемадзеянне першароднай прыроды парка і гарадскога ландшафта. Цікавіць экалагічнае мастацтва і site-specifik.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- суткавыя 25 EUR / дзень
- падтрымку сямейнага пражывання.

Ддл: 30 траўня.
👉Падаць заяўку.

2️⃣Art Nouveau as a New Eutopi - праграма рэзідэнцый ў #Партугалія, #Бельгія, #Францыя, #Румынія

Запрашаюць тых, хто цікавіцца спадчынай ар-нуво, каб даследаваць сувязь мадэрну з мінулым і сучаснасцю. Рэзультатам рэзідэнцыі павінен быць твор #мастацтва.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- ганарар 3500 EUR
- вытворчыя выдаткі
- праезд
- суткавыя
- магчымасць правядзення публічных мерапрыемстваў.

Ддл: 31 траўня.
👉Падаць заяўку.

#арт #міждысцыплінарныя_праекты #экалогія
IKOB/Borderland Residencies - творчая #рэзідэнцыя ў #Бельгія

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: верасень - снежань.

Тэма рэзідэнцыі – «звышнатуральнае». Запрашаюць творцаў злучыцца з месцам праз даследаванне нябачнага, містычнага і тагасветнага. Шукаюць праекты, якія накіраваны на прамое ўзаемадзеянне з мясцовымі жыхарамі і гісторыямі, прыродным асяроддзем або геаграфічнымі асаблівасцямі праз прызму звышнатуральнага.

🔸Магчыма прыехаць з партнёрамі і дзецьмі (па ўзгадненні).

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- стыпендыю 2250 EUR.

Ддл: 14 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🎉 Гадавая #стажыроўка ў Еўрапейскім фондзе ў падтрымку дэмакратыі ў #Брусель, #Бельгія

▫️Для каго: #культдзеячы, #актывісты, прадстаўнікі #НДА і інш.
▫️Калі: 1 год з восені 2024.

Еўрапейскі фонд у падтрымку дэмакратыі (European Endowment for Democracy) шукае стажора ў грантавы аддзел (рэгіён Усходняга партнёрства). Стажор будзе дапамагаць у падрыхтоўцы стандартнай дагаворнай дакументацыі, правяраць фінансавыя справаздачы (у асноўным на рускай і англійскай мовах) і выконваць іншыя адміністрацыйныя задачы, перакладаць кароткія тэксты з рускай на англійскую і наадварот, абнаўляць базу даных і весці архіў.

Кандыдат павінен:
- разбірацца ў працэдуры выдачы грантаў
- валодаць англійскай і рускай мовамі (валоданне ўкраінскай і/або грузінскай мовамі будзе перавагай).

Стажыроўка прапануе:
- 1900 EUR / месяц
- частковае пакрыццё выдаткаў на харчаванне і праязны.

Ддл: 18 жніўня.
👉Падрабязней.

#даследванні #адукацыя #грамадскія_праекты
🎥 One World - #фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека у #Чэхія і #Бельгія

▫️Для каго: #рэжысёры, #аператары, #творцы #кіно.
▫️Калі: 12 - 20 сакавіка 2025.

Кінематаграфістаў з усяго свету запрашаюць на XXVII штогадовы Міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека One World. One World арганізаваны чэшскай некамерцыйнай і няўрадавай арганізацыяй People in Need. Прымаюцца фільмы, праца над якімі скончана ў 2023–2025 гадах. Фільмы, знятыя не на англійскай мове, павінны суправаджацца субтытрамі на англійскай мове. Пры адборы ўдзельнікаў камітэт аднолькава арыентуецца як на праваабарончы змест, так і на мастацкую якасць.

🔸Фестываль бярэ ўнёсак для пакрыцця адміністрацыйных выдаткаў - 20–30 EUR. Для удзельнікаў з Беларусі гэты збор адменены.

Ддл: 1 верасня.
👉Падаць заяўку.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #відэа #грамадскія_праекты
🎶 Tekhnē - праграма рэзідэнцый па даследаваннях гукавога #мастацтва ў #Брусель, #Бельгія

▫️Для каго: #музыкі, #кампазітары, #саўнд_дызайнеры, #гукарэжысёры, #даследчыкі.
▫️Калі: 4 - 6 тыдняў падчас 2024 - 2025.

Tekhnē – праект, у межах якога шэсць еўрапейскіх арганізацый імкнуцца вывучыць вызваленчы патэнцыял тэхналогій у музыцы і саўнд-арце. Запрашаюць даследаваць гук і тэхналогіі вакол яго ў Q-O2 Workspace, канчатковы праект неабавязковы.

Tekhnē прапануе:
- праезд (у межах Еўропы)
- пражыванне
- працоўную прастору
- суткавыя 25 EUR / дзень
- магчымасць прэзентацыі працы.

Ддл: 15 верасня.
👉Падаць заяўку.

#музыка #даследванні #міждысцыплінарныя_праекты
🌿 The Boghossian Foundation Prize - творчая #прэмія ў #Бельгія

▫️Для каго: #мастакі і #творцы розных дысцыплін.

Цікавяць творцы, якія сваёй мастацкай практыкай спрыяюць лепшаму паразуменню паміж культарамі Захаду і Усходу. Разглядацца будуць толькі праекты, якія садзейнічаюць міжкультурнаму дыялогу.

Пераможцы атрымаюць:
- прэмію 12 000 EUR
- удзел у рэзідэнцыі
- выставу.

Ддл: 15 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #конкурс #візуальныя_мастацтвы