sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🕹🔦🔬НАВІГАТАР ПА ТЭГАХ
Мы падправілі тэгі ў анонсах, і зараз імі карыстацца стала зручней. Што ВЕЛЬМІ раім вам рабіць, каб дакладна не прапусціць крутыя магчымасці, апублікаваныя нават тыдзень таму (мы іх не дублюем). А іх шмат!

▫️Фарматы:
#рэзідэнцыя #AiR #валанцёрства
#адукацыя #стажыроўка #стыпендыя
#трэнінг #курс #майстар_клас #студыя
#конкурс #прэмія #фестываль
#грант #конкурс_грантаў
#вакансія #акселератар

▫️Для каго:
#культменеджары #прадзюсары
#мастакі #куратары #мастацтвазнаўцы #фотамастакі #фатографы #ілюстратары
#музыкі #кампазітары #саўнд_дызайнеры #гукарэжысёры
#літаратары #пісьменнікі #перакладчыкі #даследчыкі #рэдактары #выдаўцы
#рэжысёры #акторы #драматургі
#тэх_спецыялісты #аператары #СММ #педагогі
#медыя #блогеры
Для «кантрольных стрэлаў»: #аўтары #творцы #жанчыны_творцы #культдзеячы #актывісты

▫️Сферы дзейнасці:
#арт #мастацтва #фатаграфія #візуальныя_мастацтвы #скульптура
#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #відэа #відэа_арт #віджэінг #анімацыя #VR
#кіно #відэа_гульні
#архітэктура #урбанізм #Urban
#дызайн #графічны_дызайн
#музыка
#літаратура #кнігавыданне #самвыдат
#тэатр #перформанс #выканальніцкія_мастацтвы #сцэнічныя_мастацтвы
#спадчына
#міждысцыплінарныя_праекты
#грамадскія_праекты #сацыяльная_праца #аніматарства #экалогія #эка_актывізм #правы_чалавека

▫️Падкатэгорыі (часам можна чэкнуць дадаткова):
#жывапіс #малюнак #інсталяцыі #графіка #кераміка
#media_art #new_media_art #артывізм #публічныя_прасторы
#ілюстрацыя #плакат
#даследванні #крытыка

▫️Важныя/частыя тэмы:
#памяць #гісторыя #exile #выгнанне #фемінізм #квір

▫️Геаграфія:
#Беларусь #Польшча #Варшава #Германія #Берлін
#Бельгія #Ірландыя #Іспанія #Італія #Нарвегія #Партугалія #Францыя #Чэхія #Эстонія
#ЗША #Канада #Японія

[будзе дапаўняцца 😁]
🎶Sonic Spaces 2023 – #рэзідэнцыя электроннай музыкі ў Карлсруэ, #Германія

▫️Для каго: #кампазітары.
▫️Калі: 4 тыдні ў інтэрвале сакавік - травень.

Падаць праект на ZKM|Hertz-Lab можна ў 3 катэгорыях:
- Live Coding (выразны акцэнт на гук і музыку з візуальнымі эфектамі ці без іх)
- Штучны інтэлект (калі пры стварэнні твораў #AI выкарыстоўваецца)
- Acousmatic Music and Spatial Sound (мультымедыйныя творы, якія выкарыстоўваюць прасторавы гук у якасці дызайну).

ZKM прапануе:
- ганарар 1500 EUR
- праезд да 600 EUR
- студыі для працы.

Ддл: 29 студзеня.
👉Падаць заяўку.

#саўнд_дызайнеры #музыкі #гукарэжысёры #digital
🎹BIENNALE COLLEGE MUSICA 2023 - #рэзідэнцыя для музыкаў у Венецыі, #Італія

▫️Для каго:
#кампазітары, #саўнд_дызайнеры #гукарэжысёры да 30 гадоў.
▫️Калі: 8 тыдняў у 2023.

Фестываль Biennale Musica запрашае распрацаваць праект ў галіне лічбавай музыкі (гукавыя інсталяцыі, штучны інтэлект, біятэхналогіі, эксперыментальнае выкананне і інш.) Праца ў студыі будзе ўключаць сеансы праграмавання, апрацоўкі, запісу і распаўсюджвання гуку пад кіраўніцтвам куратараў-настаўнікаў і тэхнічнага персаналу.

Рэзідэнцыя пакрые:
- праезд
- пражыванне
- ганарар 1000 EUR (brutto).

Ддл: 31 студзеня.
👉Падаць заяўку.

#media_art #музыка #адукацыя
🎶Вяртаецца OneBeat Virtual - музычная віртуальная #рэзідэнцыя

▫️Для каго: #музыкі, #саўнд_дызайнеры, #гукарэжысёры і #даследчыкі да 35 год.
▫️Калі: 10 ліпеня- 4 верасня 2023.

Рэзідэнты будуць вывучаць новыя формы віртуальнага супрацоўніцтва і працаваць разам над напісаннем, прадзюсаваннем і выкананнем музычных твораў. Мінулыя ўдзельнікі распрацавалі праекты, якія спрыяюць разнастайнасці і інклюзіі, новым тэхналогіям, павялічваюць доступ да адукацыі, заахвочваюць пашырэнне эканамічных правоў і магчымасцей, уздымаюць праблемы змянення клімату, устойлівасці супольнасці.

Рэзідэнцыя прапануе:
- ганарар 1500 USD
- невялікія суткавыя за анлайн-удзел.

Ддл: 17 лютага.
👉Падаць заяўку.

#музыка #міждысцыплінарныя_праекты #грамадскія_праекты
💥#рэзідэнцыя OTTOsonics Residency Edition II, прысвечаная інтэрактыўнай гукавой інсталяцыі, Alter Bauhof у Ottensheim, Верхняя #Аўстрыя

OTTOsonics - гэта калектыў саўнд-артыстаў, распрацоўшчыкаў і гукарэжысёраў з ініцыятывай зрабіць захапляльныя аўдыяфарматы даступнымі для гукаў і перформансаў, а таксама культурных і адукацыйных установаў.

На праграму 2023 запрашаюцца аўстрыйскія і міжнародныя #музыкі і #гукарэжысёры, #саўнд_дызайнеры з інавацыйнымі ідэямі, якія любяць эксперыментаваць, цікавяцца стварэннем інструментаў / прылад / знаёмыя з праграмаваннем і маюць веды ў працы з захапляльнымі гукавымі сістэмамі.

▫️У праграме:
➡️2 перыяды рэзідэнцыі:
А) 31 ліпеня – 13 жніўня
Б) 4-16 верасня.
➡️Фестываль OTTOsonics 17-18 верасня.

Прадастаўляецца:
⁃ Доступ да шматканальнай студыйнай прасторы
⁃ Дапамога ў прадусаванні
⁃ Стыпендыя ў памеры 1000 EUR (укл. ганарары і матэрыялы)
⁃ Кампенсацыя выдаткаў на праезд
⁃ Жыллё ў некалькіх хвілінах хады ад Alter Bauhof.

Ддл: 5 красавіка.
👉Даведацца больш.
🎶SONIC MATTER Festival - #фестываль электраакустычных прац у Цюрыху, #Швейцарыя

▫️Для каго:
#кампазітары, #музыкі, #саўнд_дызайнеры, #гукарэжысёры і інш. музычныя #творцы.
▫️Калі: 30 лістапада - 3 снежня.

Фестываль запрашае падаць арыгінальныя працы з шырокага спектру сучаснай і эксперыментальнай электраакустычнай музыкі і нойза. Тэма фестывалю 2023 года – LEAP, скачок у будучыню, пераадоленне цяжкасцяў, прыняцце невядомага, рух наперад з мужнасцю і сілай, стойкасцю і надзеяй. LEAP даследуе, як сучасныя музыкі інтэрпрэтуюць погляд у будучыню.

Ддл: 15 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#музыка #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #выканальніцкія_мастацтвы
🎶 Algorithmic Poetry - творчая анлайн-#рэзідэнцыя па даследаванні гуку

▫️Для каго: #кампазітары, #саўнд_дызайнеры, #гукарэжысёры і міждысцыплінарныя #творцы, што займаюцца гукам.
▫️Калі: чэрвень-ліпень.

У рэзідэнцыі «Алгарытмічная паэзія» разглядаецца, як гук можа паэтычна размаўляць з алгарытмамі і сеткамі. Запрашаюць артыстаў, чыя практыка выкарыстоўвае гук у якасці мастацкага і крытычнага матэрыялу. Праграма працуе з вэб-дызайнерамі, UX.дызайнерамі і праграмістамі, якія могуць дапамагчы ў рэалізацыі праекта. У цяперашні момант арганізатары працуюць і над афлайн-фарматамі прэзентацыі прац.

Адабраныя праекты атрымаюць грант у 1200 EUR.

Ддл: 30 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#музыка #міждысцыплінарныя_праекты #даследванні
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎶MUSLAB - міжнародны #фестываль элекраакустычнай музыкі

▫️Для каго:
#кампазітары, #музыкі, #саўнд_дызайнеры, #гукарэжысёры і відэаарт-#творцы.
▫️Калі: 2023.

Запрашаюць прэзентаваць свае працы ў галіне электраакустычнай музыкі або відэаарта. MUSLAB не з'яўляецца конкурсам: гэта магчымасць прасоўваць саўнд-арт, распаўсюджваць сучасную гукавую творчасць і мець доступ да навучання.

Ддл: 1 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#музыка #media_art #new_media_art
🌿🔥The Enclosed Garden #4 – #рэзідэнцыя-#выстава ў Кыргызстане

▫️Для каго: жанчыны-#творцы, #гукарэжысёры, #даследчыкі, этнографы, эколагі і г.д.
▫️Калі: 31 жніўня - 27 верасня.

Запрашаюць жанчын для стварэння выставы, заснаванай на шчырых гісторыях. Удзельніцы будуць трэніраваць цела і розум, методыка супрацоўніцтва і творчасці рэзідэнцыі створана на аснове сучаснага танцавальнага падыходу. Фінальная візуальна-гукавая выстава павінна прапаноўваць гледачам жывы дыялог аб экалогіі і псіхалогіі. Тэма гэтага году – «Хто ёсць маё цела?». Цела разглядаецца не толькі як фізічны арганізм, але і як тое, што ўвасабляе наш вопыт.

🔥Ддл: 5 траўня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #даследванні #міждысцыплінарныя_праекты
🎶LCB Depot - #конкурс музычных прац, саўнд-арту і аўдыё, #Вялікабрытанія

▫️Для каго: #музыкі, #кампазітары, #саўнд_дызайнеры, #гукарэжысёры і г.д.

Запрашаюць усіх, хто ствараеце музыку, саўнд-арт або робіць аўдыё, каб прадэманстраваць сваю працу, абмяняцца вопытам і прыцягнуць новую аўдыторыю. Прымаюць розныя праекты: ад музычных прац да семінараў і міждысцыплінарных мерапрыемстваў.

Ддл: 6 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #музыка #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы
🎶Tekhnē - праграма рэзідэнцый па даследаваннях гукавога #мастацтва ў #Францыя, #Польшча, #Бельгія

▫️Для каго: #музыкі, #кампазітары, #саўнд_дызайнеры, #гукарэжысёры, #даследчыкі.
▫️Калі: 2 - 6 тыдняў падчас снежня 2023 - снежня 2024.

Tekhnē – праект, у межах якога шэсць еўрапейскіх арганізацый імкнуцца вывучыць вызваленчы патэнцыял тэхналогій у музыцы і саўнд-арце. Запрашаюць даследаваць гук і тэхналогіі вакол яго, канчатковы праект неабавязковы. Кандыдатам рэкамендуецца азнаёміцца са спецыфікай кожнай прымаючай арганізацыі.

Арганізацыі, якія ўдзельнічаюць у праграме:
- GMEA у Альбі, #Францыя
- TRAFO у Шчэціне, #Польшча
- Q-O2 у Брусэлі, #Бельгія.

Tekhnē прапануе:
- праезд (у межах Еўропы)
- пражыванне
- ганарар ці суткавыя
- магчымасць прэзентацыі працы.

Ддл: 15 верасня.
👉Падаць заяўку.

#музыка #даследванні #міждысцыплінарныя_праекты
🎶LCB Depot - #конкурс музычных прац, саўнд-арту і аўдыё, #Вялікабрытанія

▫️Для каго: #музыкі, #кампазітары, #саўнд_дызайнеры, #гукарэжысёры і г.д.

Запрашаюць усіх, хто ствараеце музыку, саўнд-арт або робіць аўдыё, каб прадэманстраваць сваю працу, абмяняцца вопытам і прыцягнуць новую аўдыторыю. Прымаюць розныя праекты: ад музычных прац да семінараў і міждысцыплінарных мерапрыемстваў.

Арганізатары прапануюць:
- прэзентацыю прац.

Ддл: 11 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #музыка #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы
🎶 Tekhnē - праграма рэзідэнцый па даследаваннях гукавога #мастацтва ў #Брусель, #Бельгія

▫️Для каго: #музыкі, #кампазітары, #саўнд_дызайнеры, #гукарэжысёры, #даследчыкі.
▫️Калі: 4 - 6 тыдняў падчас 2024 - 2025.

Tekhnē – праект, у межах якога шэсць еўрапейскіх арганізацый імкнуцца вывучыць вызваленчы патэнцыял тэхналогій у музыцы і саўнд-арце. Запрашаюць даследаваць гук і тэхналогіі вакол яго ў Q-O2 Workspace, канчатковы праект неабавязковы.

Tekhnē прапануе:
- праезд (у межах Еўропы)
- пражыванне
- працоўную прастору
- суткавыя 25 EUR / дзень
- магчымасць прэзентацыі працы.

Ддл: 15 верасня.
👉Падаць заяўку.

#музыка #даследванні #міждысцыплінарныя_праекты