sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.29K subscribers
2.65K photos
12 videos
2 files
2.63K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
Рэзідэнцыі Новага фонда дэмакратыі для беларускіх мастакоў і дзеячаў культуры

Рэзідэнцыя з'явілася ў адказ на грамадска-палітычны крызіс у Беларусі і створана пры супрацоўніцтве з Беларускай Радай культуры і іншымі НДА Ўсходняга суседства.

Для каго: дзеячы культуры і мастацтва (#мастакі, #пісьменнікі, #музыкі, #куратары, #культменеджары і г.д.), якія:
- падвергліся палітычным рэпрэсіям;
- былі вымушаны бегчы з краіны ці не могуць працягваць сваю дзейнасць, застаючыся ў Беларусі;
- чые правы чалавека ці культурныя правы парушаюцца
- і абмяжоўваецца свабода мастацкага самавыяўлення.

Прадастаўляецца:
- 11 месцаў у 5 краінах: #Арменія, #Азербайджан, #Грузія, #Малдова і #Украіна.
- праезд, пражыванне і суткавыя.
Астатнія ўмовы залежаць ад кожнай прымаючай арганізацыі.

📌Стварэнне мастацкага прадукта не з'яўляецца абавязковым патрабаваннем. Рэзідэнты могуць выкарыстоўваць гэтую магчымасць для асэнсавання, дапрацоўкі сваіх ідэй або планавання дзейнасці.

Ддл: 13 сакавіка

Падрабязнасці + Форма заяўкі
💛Самаарганізаваная арт-#рэзідэнцыя Абастан (#Арменія, правінцыя Лоры) можа прыняць яшчэ некалькі чалавек да канца кастрычніка - найперш, каб паспець аднавіць і падтрыхтаваць пляцоўку- старую швейную фабрыку - пад творчую прастору.

Неабходна займацца:
⁃ будаўнічымі працамі,
⁃ побытавай дапамогай (у т.л. на кухні),
⁃ фандрайзінгам,
⁃ каардынацыяй СММ.

Прадастаўляецца: пражыванне і харчаванне.

Арганізатары: Tumanyan Foundation і група валанцёраў.

👉Даведацца больш.
🔗www.abastan.space

#валанцёрства #рэзідэнцыя
🖼🎉AKNEYE - сімпозіум #мастацтва у #Ерэван, #Арменія

▫️Для каго:
#мастакі.
▫️Калі: 25 верасня - 6 кастрычніка.

Падчас свайго знаходжання ў Ерэване мастакі размалююць і ўпрыгожаць скульптуры AKNEYE, якія стануць адлюстраваннем іх унутранага свету. Таксама творцы могуць выйсці за рамкі стварэння фізічных формаў мастацтва, паколькі AKNEYE аблічбоўвае працы і стварае ідэнтычныя ім лічбавыя копіі. Падчас сімпозіума адбудуцца панэльныя дыскусіі і сустрэчы с мастацкай супольнасцю Арменіі.

Арганізатары прапануюць:
- пакрыццё выдаткаў на праезд
- пражыванне
- суткавыя 500 EUR.

Ддл: 1 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #media_art #публічныя_прасторы
🔵Pause/Play: Culture under Pressure - адукацыйная анлайн- і афлайн-#праграма пра лічбавае #мастацтва, #Ерэван #Арменія

▫️Для каго:
#творцы, #куратары і #культдзеячы ў #Германія, #Арменія і #Грузія.
▫️Калі: 6 - 12 лістапада.

Запрашаюць тых, хто цікавіцца лічбавымі тэхналогіямі і эміграваў у Германію, Арменію ці Грузію. Праграма праекта прапануе лекцыі, прэзентацыі і дыскусіі аб лічбавых тэхналогіях і трэндах, такіх як AI, #VR, Metaverse і Blockchain, іх выкарыстанні і ўплыве на мастацтва і культуру. Актывізм, самаарганізацыя і практыкі ўзаемадзеяння з лакальным кантэкстам і дэкаланіяльнасці займаюць важнае месца ў праграме. У верасні і кастрычніку адбудзецца анлайн-частка праграмы, а ў лістападзе ўдзельнікі сустрэнуцца ў Ерэване і прэзентуюць свае працы на выставе.

❗️Удзельнікі павінны валодаць ангельскай мовай на ўзроўне B2.

Арганізатары пакрыюць:
- праезд
- пражыванне
- харчаванне.

Ддл: 20 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#арт #актывізм #міждысцыплінарныя_праекты #media_art #new_media_art
2 магчымасці для творцаў, якія ў ЕС

1️⃣ICA: Earth and Song -
#рэзідэнцыя для керамістаў у #Ерэван, #Арменія

▫️Для каго:
#творцы керамікі.
▫️Калі: 6-7 тыдняў у 2024.

ICA – Інстытут сучаснага мастацтва ў Ерэване. Запрашаюць пазнаёміцца з армянскай арт-сцэнай і рэалізаваць калектыўны праект ў ў абшчыне Вардаблур і, магчыма, у памяшканні ICA.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- суткавыя 25 EUR / дзень
- пражыванне
- працоўную студыю.

🔥Ддл: 1 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

2️⃣Libitum - міждысцыплінарная #рэзідэнцыя ў #Бельгія

▫️Для каго:
#творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 9 - 30 чэрвеня 2024.

Запрашаюць з праектамі як творцаў, так і даследчыкаў. Тэма – ET (D) CENTERED. Чакаецца, што рэзідэнты будуць даследаваць дэцэнтралізацыю гарадоў і дамінантных дыскурсаў.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне ў сельскай мясцовасці
- працоўную прастору
- праезд.

🔥Ддл: 30 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🎥 Film Mosaic 2024: Leave No One Behind - праграма стыпендый у галіне #кіно і архітэктуры па прасторавых рашэннях сацыяльна-экалагічных праблем

▫️Для каго: #рэжысёры і #аператары, якія знаходзяцца ў #Грузія, #Данія, #Азербайджан і #Арменія.
▫️Калі: 1 лютага 2024 - 24 сакавіка 2024.

Запрашаюць творцаў даследаваць ролю, якую архітэктура і дызайн могуць адыграць у скарачэнні няроўнасці ва ўсіх яе формах. Удзельнікі будуць шукаць пазітыўныя дызайнерскія рашэнні ў рамках тэмы біяінклюзіўнасці і ствараць асобныя кароткаметражныя фільмы працягласцю максімум 13 хвілін.

Арганізатары прапануюць:
- фінансаванне вытворчасці фільма ≈ 2000 EUR
- настаўніцтва па вытворчасці
- выдаткі на праезд і пражыванне падчас прэм’еры.

Ддл: 11 снежня.
👉Падаць заяўку.

#убранізм #архітэктура #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #экалогія #грант
🎥 ATIFF - #фестываль дакументальнага #кіно ў #Арменія

▫️Для каго: #рэжысёры, #аператары, #творцы дакументальных #відэа.
▫️Калі: 24 - 31 жніўня.

XX Міжнародны фестываль дакументальнага кіно «Абрыкосавае дрэва» запрашае з розным дакументальным кіно – ад этнаграфічнага і антрапалагічнага да эксперыментальнага і анімацыйнага. Фестываль у асноўным праводзіцца ў вёсцы Дэбет, удзельнікі размяшчаюцца ў дамах жыхароў вёскі. Мэта фестывалю – стварэнне ўтульнага сяброўскага асяроддзя, у якім творцы кіно змогуць паразмаўляць з прафесійнай суполкай, з гледачамі і мясцовым насельніцтвам. Таксама атрымаецца пазнаёміцца з мясцовай культурай і гісторыяй – для ўдзельнікаў ладзяцца экскурсіі і спецыяльныя мерапрыемствы.

🔸Фільмы павінны мець англійскія субтытры.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне і харчаванне.

❗️Фестываль не пакрые праезд.

Ддл: 15 траўня.
👉Падаць заяўку.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #актывізм #конкурс
🎉📝У чацвер мы зладзілі інфасесію конкурса праектаў мабільнасці ад #EU4Culture. Дзелімся падсумаваннем гарачых пытанняў + відэа!

👇👇Ніжэй вы знойдзеце некалькі акцэнтаў, якія могуць патлумачыць, наколькі конкурс пасуе вам, а ваша ідэя мабільнасці - умовам конкурсу. Таксама пагартайце карткі - спадзяемся, вы знойдзеце адказы і на вашыя пытанні.🤍

1️⃣Нагадаем, што конкурс праектаў мабільнасці ад #EU4Culture скіраваны на падтрымку індывідуальных паездак.
⁃ Групавыя заяўкі (2+ чалавек) з ідэнтычным зместам не пасуюць. Так, не падтрымаецца мабільнасць, звязаная з, напрыклад, гастролямі музкалектыва.
⁃ Пры гэтым удзел некалькіх творцаў у адным мерапрыемстве магчымы, аднак заяўкі трэба падаваць як самастойныя - з індывідуальным планам ад кожнага.
⁃ Таксама магчымы сцэнар, калі вы едзеце ў краіну X, каб на месцы асабіста далучыцца да кааперацыі ў творчы дуэт/калектыў. 
⁃ Нажаль, нельга ў бюджэт аднаго гранта змясціць групу, каб не падаваць шмат заявак, нават калі абазначаная сумма закрые патрэбы некалькіх асоб.

2️⃣Падача больш за адной заяўкі ад аднаго чалавека магчымая, аднак у любым разе разглядаецца толькі апошняя зарэгістраваная на платформе GAP.
⁃ Гэтае правіла тычыцца і падачы на розныя па мэтах ці прафесійных кірунках мабільнасці, і магчымасці адкарэктаваць заяўку, калі вы знайшлі недакладнасці ў адпраўленай.

3️⃣У межах конкурсаў #EU4Culture для Беларусі прыярытызуецца беларускае грамадзянства - незалежна ад месца вашага бягучага пражывання ў краінах Еўропы і Усходняга Партнёрства.
⁃ Калі вы маеце грамадзянства краін #Малдова, #Арменія, #Азербайджан, удзел у конкурсе магчымы, але найлепш скантактавацца з нацкаардынатарам праекта па адпаведнай краіне.

4️⃣#EU4Culture падтрымае паездкі толькі ў іншую краіну (ці некалькі).   
Таму, нажаль, мабільнасць унутры адной замежнай краіны не пасуе. Гэта тычыцца і аб’ектыўных абмежаванняў, скажам, чакання дакументаў па легалізацыі.

❣️🔗👉Глядзець відэа на YouTube (запіс не ўтрымлівае імёнаў удзельнікаў і ўдзельніц).
🔗👉Чытаць падрабязнасці конкурса.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎭 Міжнародная #біенале тэатральнага плаката ў #Арменія

▫️Для каго: #дызайнеры і #мастакі.
▫️Калі: восень.

Запрашаюць даслаць плакаты і афішы, прысвечаныя драматычным спектаклям, оперы, балету, музыцы, танцу, перформансу і г.д.

Ддл: 30 траўня.
👉Падаць заяўку.

#тэатр #дызайн #міждысцыплінарныя_праекты
🎭 Perform with the Community - перфарматыўна-даследчая #рэзідэнцыя ў #Арменія

▫️Для каго: #перформеры, #акторы, #рэжысёры і #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: верасень - снежань.

Армянскі цэнтр сучаснага эксперыментальнага мастацтва запрашае даследаваць вёску Аракс, якая знаходзіцца на мяжы з Турцыяй і дзе працякае святая рака армян Аракс. Рэзідэнты паглыбяцца ў мясцовую культуру, будуць разам распрацоўваць імерсіўныя тэатральныя пастаноўкі і ўзаемадзейнічаць з мясцовай супольнасцю вёскі Аракс.

Арганізатары прапануюць:
- суткавыя 25 EUR / дзень
- праезд
- супрацоўніцтва з мясцовымі мастакамі
- узаемадзеянне з супольнасцю
- месцы для выступаў.

Ддл: 30 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#выканальніцкія_мастацтвы #тэатр #перформанс #даследванні #міждысцыплінарныя_праекты