Архітэктурныя стылі Вільні. Хоць і па-літоўску, але нават карцінкі паглядзець цікава. #вільня #літва
http://www.vsaa.lt/architekturos-stiliai.pdf

Рэестр культурных каштоўнасцей Літвы з інтэрактыўнай картай, фотаздымкамі, планамі і іншай карыснай інфармацыяй.
У Беларусі немагчыма знайсці нейкі аб'ект, бо адзінае ўказанне на месцазнаходжанне - гэта "за 3 км ад в. N" у Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей. Ну а пра даступнасць інфармацыі, у тым ліку візуальнай, пра помнікі ўвогуле няма чаго казаць.
#літва #рэестры
https://kvr.kpd.lt/#/static-heritage-search

Будынкі кашараў па праспекце Юозапавічуса (Juozapavičiaus) у Коўне (Літва), у якіх размяшчаўся Асобны беларускі батальён, нядаўна ператвораны ў сучасны жылы комплекс.
#замежжа #рэканструкцыя #Літва
#замежжа #рэканструкцыя #Літва
Вось што бывае, калі цэніш кожны "сарай" на сваёй зямлі. Аднаўленне Пакройскай сінагогі ў Літве.
#рэстаўрацыя #сінагогі #Літва #замежжа #драўлянаедойлідства

Forwarded from Спадчына
Рэестр культурных каштоўнасцей Літвы з інтэрактыўнай картай, фотаздымкамі, планамі і іншай карыснай інфармацыяй.
У Беларусі немагчыма знайсці нейкі аб'ект, бо адзінае ўказанне на месцазнаходжанне - гэта "за 3 км ад в. N" у Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей. Ну а пра даступнасць інфармацыі, у тым ліку візуальнай, пра помнікі ўвогуле няма чаго казаць.
#літва #рэестры
https://kvr.kpd.lt/#/static-heritage-search
У Беларусі немагчыма знайсці нейкі аб'ект, бо адзінае ўказанне на месцазнаходжанне - гэта "за 3 км ад в. N" у Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей. Ну а пра даступнасць інфармацыі, у тым ліку візуальнай, пра помнікі ўвогуле няма чаго казаць.
#літва #рэестры
https://kvr.kpd.lt/#/static-heritage-search
У Вільні адкладзены знос выдатнага па сваіх мастацкіх якасцях ваеннага мемарыялу савецкім воінам на Антокальскіх могілках. Умяшаўся камітэт па правах ААН, у які звярнуліся прарасійскія актывісты, якія палічылі, што знос ўшчамляе ў правах нацыянальныя меншасці. Літоўскі бок абурыўся ўмяшальніцтвам арганізацыі. Сумна, што ад Чорнага да Балтыйскага мора развярнулася азвярэлая вайна з гістарычнай памяццю, ахвярамі якой стануць сотні культурных каштоўнасцей. Беларусь магла б дамовіцца аб перадачы шасці стэл з Вільні, якія б упрыгожылі брацкую магілу ў любым горадзе, дзе цяпер часта стаяць тыпавыя бетонныя абеліскі. Але цікава гэта каму сярод кабінетнага начальства?
#замежжа #Літва #помнікі #знішчэнне
https://m.delfi.lt/ru/news/article.php?id=91406867

Захаванне ўспрымання гістарычнай трасіроўкі Даўгелішкаўскай вуліцы (Daugėliškio g.) ў Вільні, парушанай пры прабіцці новай вуліцы і стварэнні кальцавога скрыжавання, праз выкарыстанне адрознага бруку.
#выяўленне #горадабудаўніцтва #Вільня #Літва #замежжа #дарогі

Хочам павіншаваць нашых суседак, Латвію і Літву, з прызнаннем аб'ектаў «Гістарычны цэнтр Кулдыгі» і «Мадэрнісцкі Коўна: архітэктура аптымізму, 1919—1939» Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА. Гэта не проста добрая воля «заходніх гаспадароў», а сапраўды тытанічная праца мясцовых спецыялістаў, актывістаў, чыноўнікаў і іншых, якая вялася дзесяцігоддзямі і цяпер займела вынік. Проста паглядзіце якое велізарнае дасье было падрыхтаванае па Коўне. А дзе такое дасье па праспекце Незалежнасці, які вісіць у папярэднім спісе ЮНЕСКА ужо 20 гадоў? Пытанне без адказу.
Асабліва цешыць, што да мадэрнісцкай спадчыны Коўна мае прамое дачыненне беларускі інжынер Клаўдзій Дуж-Душэўскі — ягоныя будынкі цяпер маюць прызнанне на сусветным узроўні. Гэта гонар для ўсіх беларусаў! І ён не проста мае беларускае паходжанне, як гэта часта бывае, а ёсць сапраўдным свядомым беларускім дзеячам, які стаяў ля вытокаў нашай дзяржаўнасці.
А яшчэ хочацца нагадаць, што пакуль у Коўне міжваенная архітэктура, якая і раней мела ахову, прызнаецца Суветнай спадчынай, у беларускім Гомелі рыхтуюцца знішчыць міжваенную паліклініку, помнік савецкага канструктывізму. І дзе ўсе тыя змагары за ўсё савецкае? Вось цудоўны шанец для вас праявіць сябе з добрага боку на культурнай глебе.
#Літва #Латвія #ахова #замежжа

Люблю пазаліпаць у літоўскі рэестр помнікаў, каб зразумець наколькі ў нас усё херова. У саветафобскай Літве пад ахову ўзяты амаль увесь савецкі мадэрнізм.
Вось да прыкладу махіна опернага тэатра, якая дамінуе над гістарычным цэнтрам Вільні (на секундачку, аб'ектам спадчыны ЮНЕСКА) - афіцыйны помнік архітэктуры.
Нехта скажа, што "ну гэта ж аб'ект першарадны, у нас таксама такое пад аховай". Праўда? Тэатр музкамедыі ў Мінску таксама першарадны помнік мадэрнізму, які акрамя таго ўключае ў сябе даваенную фабрыку-кухню. Але аніякага статусу ён не мае. Наадварот з зайздроснай рэгулярнасцю з'яўляюцца ўблюдачныя варыянты рэканструкцыі, галоўная мэта якіх, відаць, цалкам знішчыць арыгінальны выглад тэатра. Беларускую архітэктуру ратуе толькі адсутнасць грошай на ўсе гэтыя "пражэкты".
А што з іншымі? Павільён ВДНГ на Янкі Купалы знішчаны, павільён у выглядзе капелюша не ўзяты, а стэла з Меркурыем знішчана, будынак Белпрампраекта на Нямізе незваротна зуродаваны сінім шклом і бэжавымі металакасетамі, Палац мастацтва не ўзяты пад ахову, як і ўсе іншыя важныя помнікі мадэрнізму ў горадзе, а ансамбль праспекта Пераможцаў афіцыйна адмовіліся браць пад ахову.
Думаю, што варта перыядычна рабіць такія параўнанні з суседкай Літвой, каб прынізіць усю дутую ахову спадчыны ў Беларусі і казкі пра "збераглі ўсё лепшае з савецкага часу".
У савецкія часы з добрага была толькі якасная архітэктура, але яе не бераглі і берагчы не збіраюцца. Гэта ж не Камсамольскія вуліцы ў кожным горадзе ці бетонныя калекі Леніны пад мільёнамі слаёў шэрай фарбы, якіх берагуць як зрэнку вока невядома для чаго.
#Літва #замежжа #ахова #Мінск #савецкаяспадчына

Спадчына
Гэтая вёска цалкам з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Пад ахову дзяржавай узятыя не толькі самі дамкі, які прыклад народнай архітэктуры, планіроўка вёскі і брукаванка, але нават асобна прапісаная шалёўка, дрэвы на вуліцы і традыцыйныя пакрыцці падворкаў.…
Сёння ў чаце западозрылі нешта няладнае з гэтымі вёскамі. І мелі рацыю. Памятаеце я абацяў паздзекавацца з аховы спадчыны ў Беларусі?
Першае, што мусіла выклікаць падазрэнне - цэлая вёска ўзятая пад ахову. Гэта абсалютна немагчыма, у Беларусі аніводная вёска ці яе частка, ніякі вясковы дом, калі ў ім не жыў Якуб Колас ці Максім Багдановіч, не ўзятыя пад ахову.
У гарадах вынішчаюцца - зносамі і сайдынгам - найлепшыя прыклады традыцыйнага дойлідства і найлепшыя прыклады складанага разнога дэкору. "Вясковая траўма" ў беларусаў здаецца невыкаранальнай. На любым ўзроўні, ад звычайнага абывацеля да чыноўніка выканкама і міністэрства, вам упэўнена скажуць, што гэта проста хаты і ніякай культурнай каштоўнасці яны не маюць.
Традыцыйныя беларускія ландшафты імкліва знікаюць, яшчэ гадоў 20 і наступныя пакаленні не павераць, што драўлянае дойлідства калісьці існавала на Беларусі.
Для ўсёй драўлянай архітэктуры адвялі невялікае гета ў Строчыцах, дзе нават не знайшлі магчымасці за 30 гадоў сабраць тое, што ў іх на складах ляжыць разабранае. У музеі дагэтуль нічым не прадстаўлены 3 з шасці этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі. Новыя аб'екты на захоўванне музей не прымае, таму што ў яго ёсць "генплан"! У музеі прадстаўлены даволі архаічныя тыпы вясковай забудовы, але абсалютна праігнаравана забудова канца XIX - пачатку XX стагоддзя. А навошта яна?
Па візуальных прыкметах некаторыя падпісчыкі здагадаліся, што прыведзеныя вёскі знаходзяцца на Віленшчыне, але не па гэты бок мяжы, а па той. Так, гэта вёскі ў Літве. Яны знаходзяцца ў невялічкім паўанклаве каля Дзевянішкаў, акружаным з усіх бакоў Беларуссю. Першая вёска гэта Рымашы (Rimašiai), другая - Жыжмы (Žižmai). Яны ўваходзяць у Дзевянішкаўскі гістарычны рэгіянальны парк, такі своеасаблівы заказнік (а не гета), дзе ў натуральных умовах існуюць гістарычныя ландшафты.
У выступе памерам не больш чым 18 на 20 км у рэестр помнікаў Літвы ўнесены адразу чатыры вёскі. Ці трэба казаць, што ў Літве ў цэлым такіх аб'ектаў у рэестры будзе яшчэ некалькі дзясяткаў, калі не сотня?
На беларускім баку пакуль(!) яшчэ ёсць такія ж Рымашы і Жыжмы, бо мяжа паміж Літвой і Беларуссю існавала 20 гадоў да вайны і 30 гадоў пасля развалу СССР і нейкіх адрозненняў у побыце не магло сфарміравацца. Гэтыя вёскі нават паспелі пабыць у складзе БССР. Але ім пашчасціла больш...
Калі ў невялічкім літоўскім выступе адразу 4 вёскі пад аховай, то на ўсю Беларусь іх нуль. НІВОДНАЙ. НУЛЬ. ЗІРО. На ўсю драўляную Беларусь. То бок Жыжмы гэта помнік традыцыйнай архітэктуры, а драўляныя Геранёны за 3 км па той бок мяжы - гэта халупы, сараи, развалюхі, нікчэмнае смецце, пра якое трэба забыць, а лепш знесці.
А ў нас жа столькі даследчыкаў драўлянай архітэктуры, столькі кніг пра гэта напісалі. Сёння выкладаюць ва ўніверсітэтах, а нехта займае высокія пасады ў Акадэміі навук. І нікому не баліць сэрца, што іхнія кнігі цяпер апошняе месца, дзе можна пабачыць драўлянае дойлідства. У натуры яго больш няма! Няма гомельскіх вуліц з неверагоднай разьбой, няма франтонаў з салярнымі сімваламі, няма клецяў на ножках, няма ветракоў.
Вось такая разгадка. Шмат спадчыны там, дзе берагуць тое, што маюць. Літва беражэ, Беларусі напляваць.
#Літва #ахова #замежжа #драўлянаедойлідства