Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У Ваўкавыску ідзе рамонт на Свята-Мікалаеўскай царкве па вул.Леніна, 43, "аднаўляецца першапачатковы выгляд сцен храма" што б гэта не значыла.

Царква ўзведзена ў 1874 годзе і з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Мяркуючы па залатых купалах, раней святара мала хваляваў ахоўны статус храма.

https://volkovysknews.by/sprashivali-otvechaem/39338-v-svyato-nikolskoj-tserkvi-vremenno-ne-provodyatsya-sluzhby

#Ваўкавыск #цэрквы #антырэстаўрацыя
Сёння ва Украіне згарэў помнік нацыянальнай значэння — драўляная царква ў сяле Сможэ Львоўскай вобласці. Помнік не старажытны, узведзены ў 1874 годзе ў традыцыйным бойкаўскім стылі.

Для навукі храм быў страчаны яшчэ дзесяць гадоў таму, калі яе спідарасілі гіганцкімі залатымі цыбулінамі і іншымі радасцямі калгаснага еўрарамонту. Вось табе і нацыянальны статус...

#Украіна #антырэстаўрацыя #знішчэнне
У Аздамічах Столінскага раёна сёння ацыбулілі золатам драўляную Свята-Троіцкую царкву 1893 года пабудовы.

Ахоўнага статусу царква дагэтуль не мае.

Крыніца

#Аздамічы #цэрквы #антырэстаўрацыя #драўлянаедойлідства
У Клімавічах галоўную славутасць горада, драўляную сядзібу Мяшчэрскіх, да "Дажынак" разабралі разам з падмуркамі. "Рэканструкцыя"! Праект прадугледжваў ўзнаўленне толькі адной унутрай сцяны з аўтэнтычнага матэрыялу, усё астатняе - навабуд. Мусіла быць захаваная шалёўка, разьбяныя элементы і фурнітура, але мы памятаем, як разабралі дамы на Паўночным завулку ў Мінску і ў выніку не змаглі сабраць як было, а ўсе элементы, якія мусілі быць захаваныя, раптам згнілі на складзе.

#Клімавічы #антырэстаўрацыя #драўлянаязабудова
У 2020 годзе рэканструявалі палац Храптовічаў у Бешанковічах, а сёння зноў рамантуюць фасады - "якасць, правераная часам".

Увогуле нейкая дзіцячая размалёўка на фасадах, тыя ж белыя аконныя адкосы - дзіва дзіўнае. Рэстаўрацыяй тут і не пахла. Паглядзіце на гістарычны здымак: парапет быў ніжэйшым, карнізы на франтоне больш магутнымі - іх так іне аднаўлялі. Сандрыкі над вокнамі мелі вертыкальныя кранштэйны. Вокны на другім паверсе мелі выразна акрэсленыя перамычкі. Першы паверх быў руставаны. І дзеры са звычайнымі філёнгамі - і нічога гэтага не адноўлена!

#палацы #Бешанковічы #антырэстаўрацыя
У Мінску па Замкавай вуліцы калісьці цалкам вынішчылі ўсю забудову, а пасля аднавілі "як было". І вось па фота бачна, што так ніколі не было - непадобнае абсалютна ўсё, ад вышыні будынкаў, якія сталі пад адзін карніз, да прапорцый акон і дэкору фасадаў.

#антырэстаўрацыя #мінск #гістарычнаязабудова
«Рэстаўрацыя» Мікольскага манастыра ў Магілёве - суцэльная хлусня і фальсіфікацыя, якую выдаюць за аўтэнтыку. Відаць, папоўская машына ў браму не пралазіла, дык «магілёўскае барока» падкарэктавалі.

#Магілёў #цэрквы #антырэстаўрацыя
Спадчына
«Рэстаўрацыя» Мікольскага манастыра ў Магілёве - суцэльная хлусня і фальсіфікацыя, якую выдаюць за аўтэнтыку. Відаць, папоўская машына ў браму не пралазіла, дык «магілёўскае барока» падкарэктавалі. #Магілёў #цэрквы #антырэстаўрацыя
Гэта не толькі на ўсходзе так калгасяць тое, што можна і трэба было па заканадаўстве аднавіць нармальна, паводле навукі.

Вось брама кляштара бернадзінак у Слоніме. Быццам бы падобна, калі ідзеш па іншым баку і не прыглядаешся. Як толькі бярэш стары фотаздымак, то разумееш якую садамію тут нагарадзілі. Але не разумееш навошта. Лепш шчыры навабуд, чым бяздарная імітацыя.

Адразу кідаецца ў вочы тое, што прапорцыі не тыя: падрос і звузіўся праём аркі. Над аркай з'явілася нейкая бэлька, але знікла замковая раскрапоўка. Усе тонкапрафіляваныя карнізы і паясочкі сталі проста прамавугольнымі ступенькамі ў таўчыню цагліны. Валюты спачатку пабудавалі, пасля зразумелі, што не той формы, і завіток пусцілі не па контуры. Уверсе праёмы былі лучковымі, а сталі цыркульнымі. Пра каромыслападобны паясок, які агінаў верхні праём таксама нічога добрага не скажаш - проста так нейкі згладжаны "домік".

То бок абсалютна кожная дэталь і прапорцыя ў гэтай браме (як і ў браме ў Магілёве) не адпавядае гістарычным. Каб спраектаваць такое трэба вельмі пастарацца на зло. Або будаваць без праекта, што больш верагодна.

Ініцыятыўны і самаўпэўнены ксёндз/поп у багатай парафіі - заўсёды смерць для помніка.

Мы не такі багаты народ, каб аднаўляць нашу спадчыну так дрэнна, што пасля трэба будзе пераробліваць усё з нуля. Рабі пільна – і тут будзе Вільня

#Слонім #касцёлы #антырэстаўрацыя
Спадчына
«Рэстаўрацыя» Мікольскага манастыра ў Магілёве - суцэльная хлусня і фальсіфікацыя, якую выдаюць за аўтэнтыку. Відаць, папоўская машына ў браму не пралазіла, дык «магілёўскае барока» падкарэктавалі. #Магілёў #цэрквы #антырэстаўрацыя
У чаце спыталіся калі знеслі браму. Браму разам з агароджай знеслі ў міжваенны час. На нямецкіх фотаздымках аж да самага сабора голае поле.

У 1981 г. скончаны знешнія работы па аднаўленні і рэканструкцыі комплексу паводле праекта, распрацаванага ў Спецыялізаваным навукова-рэстаўрацыйным аб’яднанні «Белрэстаўрацыя». Архітэктарам значыцца Аляксандр Канаваленка, будучы начальнік Упраўлення музеяў і аховы помнікаў Мінкультуры БССР.

Так, гэтую дзіч тварыла сёння паважаная «Белрэстаўрацыя». Тады панавала меркаванне, што можна «аднаўляць» помнікі лепш, чым яны былі. Так прыземістую манастырскую браму зрабілі больш вытанчанай, а на саборы знішчылі дзве больш познія вежы — ці то змагаліся з «расейскім уплывам», ці то шукалі выкшталцоную, незамутную, спрадвечна беларускую архітэктуру.

Падобнае нацыянал-фэнтэзі адбывалася ў той жа час на Траецкім прадмесці. Замест знішчанага фронту забудовы, што выходзіць да моста, намарафецілі ўнутрадваровыя будынкі, надаўшы ім выгляд распіснога перніка.

І вельмі хацелася, каб было як у Еўропе. У губернскім Мінску не было камяніц з дахоўкай? Небяды! Перабудуем дахі і накрыем ёю (бляха і дахоўка патрабуюць рознага ўхілу, таму каб выкарыстаць дахоўку там, дзе ад пачатку была бляха, нарошчвалі франтоны).

Так і зрабілі. Задача была нагнаць і перагнаць Вільню, Рыгу і Талін, а не займацца сапраўднай рэстаўрацыяй.

Дарэчы засталося фота з часоў «рэстаўрацыі» манастыра, на якім бачна, на фэнтэзійнай браме пакідалі выступы цэглы, каб было за што фігурныя калонкі з парэзкай мацаваць. І дзе яны? Нідзе, цэглу збілі і затынкавалі. Затое цыбуліну на канёк упяндзюрылі. Красіва.

#Магілёў #Мінск #антырэстаўрацыя
У Кушлянах вельмі дзіўна прапіталі драўляную сядзібу Францішка Багушэвіча нейкім каляровым засцерагальным сродкам... з аднаго боку.

Так рабіць нельга, гэта разбурае візуальнае успрыманне помніка. Або ўзгадняецца нейкі празрысты сродак, або малюецца сядзіба цалкам у адзін тон.

#Кушляны #антырэстаўрацыя #сядзібы #драўлянаедойлідства
На касцёле ў Гервятах цагляныя фасады рамантуюць цэментам 😤

Па-першае, цэмент наносіць шкоду муроўцы на вапне.

Па-другое, спачатку трэба счысціць ружовую фарбу, якой у нас чамусьці любяць наводзяць парадачак на фасадах з чырвонай цэглы, а пасля ўжо перакладаць асобныя цагліны, калі яны разбурыліся (чаго не бачна), або наноў рабіць швы. А не тупа мазаць усё разам!

На адным з контрфорсаў бачны невялікі зандаж, які паказввае наколькі адрозніваецца колер мура ад колеру фарбы. Відаць, аўтэнтыка не спадабавался ўласніку...

Гервяцкі касцёл вельмі раскручаны турыстычны аб'ект і помнік рэспубліканскага значэння, а такую дзіч робяць на ім. Паглядзіце наколькі больш шляхетна выглядаюць два пілоны брамы, да якіх не дабраліся рукі гора-маляроў.

Такая шызафрэнія ў краіне паўсюль: у інтэр'ерах рэстарацый збіваюць тынк з роспісамі, каб дабрацца да моднай цэглы, а звонку фарбуюць тую ж самую цэглу чырвонай ці ружовай фарбай, каб яе не было бачна. 🤡

#антырэстаўрацыя #касцёлы #Гервяты #каларыстыка
Спадчына
На касцёле ў Гервятах цагляныя фасады рамантуюць цэментам 😤 Па-першае, цэмент наносіць шкоду муроўцы на вапне. Па-другое, спачатку трэба счысціць ружовую фарбу, якой у нас чамусьці любяць наводзяць парадачак на фасадах з чырвонай цэглы, а пасля ўжо перакладаць…
Міністэрства культуры паведамляе, што рамонт цэментам на фасадах касцёла ў Гервятах праводзіўся незаконна.

Работы былі прыпынена да распрацоўкі неабходнай для рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці дакументацыі.

#Гервяты #касцёлы #антырэстаўрацыя
Чарговая рыгалаўка вырашыла атрымаць усе бенефіты лямпавага ўтульнага квартала Асмалоўкі ў Мінску, пры гэтам абсалютна напляваўшы на аблічча самога квартала.

Утульнасць і лямпавасць хутка скончыцца, калі кожная бізнес-мразота будзе рабіць такую дзіч.

#Мінск #Асмалоўка #антырэстаўрацыя #дэградацыя #савецкаяспадчына
У БНТУ працягваюць перафарбоўваць свой ансамбль у кіслотна-зялёны колер.

Цяпер рукі дабраліся да інтэрната па № 3 па праспекце Незалежнасці, 63, які сваім фасадам фарміруе фронт забудовы галоўнай магістралі сталіцы.

З гэтымі перафарбоўкамі стаіць дэкан архітэктурнага факультэта Армэн Сардараў, якія мае пасведчанне навуковага кіраўніка і выконвае для свайго ўніверсітэта ўсе працы на гісторыка-культурных каштоўнасцях. Пры гэтым відавочна, што ён не мае аніякага ўяўлення пра навуковую рэстаўрацыю і заканадаўства ў сферы аховы. У свой час яго выперлі з Рады пры Мінкультуры з гэтай прычыны.

Менавіта пад ягоным "навуковым кіраўніцтвам" у 2020 годзе былі праведзены неўзгодненыя з Міністэрствам культуры (то бок незаконныя) работы па перафарбоўцы галоўнага корпуса ў такія ж кіслотныя колеры. Тады кіраўніцтва ўніверсітэта абівала парогі ведамствам, каб ім усё ўзгаднілі задняй датай.

Што цікава, прыкладна ў той жа час рамантавалася агароджа перад галоўным корпусам, якая невядома з якой прычыны не мела ахоўнага статусу. Але для яе іншым спецыялістам удалося ўстанавіць блізкае для арыгінальнага адценне зялёнага — і яно ні разу не кіслотнае.

Кіслотнага зялёнага проста не магло быць на фасадах будынкаў 1950-х гадоў, такія адценні сталі магчымыя толькі ў наш высокатэхналагічны час. На савецкай неакласіцы гэта будуць прыглушаныя глыбокія колеры, далёкія ад вясёльнага салатавага.

Дарэчы на фота можна заўважыць гэты неверагодны кантраст паміж брамай у агароджы, для якой адноўлена арыгінальная каларыстыка па выяўленых пігментах старой аддзелкі, і новай афарбоўкай інтэрната.

Ну гэта проста здзек з горада. А ўсё таму, што адзін няздара ў скураным крэсле бачыць сябе вялікім мэтрам рэстаўрацыі.

#Мінск #савецкаяспадчына #антырэстаўрацыя #каларыстыка
Спадчына
Гэтыя шкоднікі ў Слоніме не спыніліся на самапальных залатых цыбулінах, якія яны паставілі замест рэстаўрацыйных, цяпер яны пафарбавалі помнік сярэдзіны XVII стагоддзя ў ярка-зялёны колер. , Такога колеру не магло быць у той час праз адсутнасць устойлівых…
У жніўні пафарбавалі Троіцкую царкву, а яшчэ рыштаванні стаяць на вежы касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі пры былым кляштары бернардзінак. Паглядзім хто зможа зрабіць горш помніку, праваслаўныя ці католікі.

#Слонім #касцёлы #цэрквы #антырэстаўрацыя
Як выглядае сядзіба Мяшчэрскіх у Клімавічах пасля таго, як яе цалкам разабралі і адбудавалі наноў з новых матэрыялаў. Мяркую, што дэкор, які абаяцалі адрэстаўраваць і вярнуць на месца, проста замянілі на наўё.

Падобна? У агульных рысах. Першае што кідаецца ў вочы - не змаглі паўтарыць глыбіню акон, іх уставілі прама ў зруб, пры тым што звычайна аконная каробка выступае вонкі зруба, а перакпад закрываецца шалёўкай.

А пасля пабачыў як зрабілі дах і проста падох ☠️ Звыштэхналогіі продкаў мінулага стагоддзя беззваротна страчаны. Цяпер толькі Еўраопты ўмеюць праектаваць і будаваць. Сорам і злочын!

#Клімавічы #антырэстаўрацыя #аднаўленне #сядзібы #драўлянаедойлідства
Спадчына
Гэтыя шкоднікі ў Слоніме не спыніліся на самапальных залатых цыбулінах, якія яны паставілі замест рэстаўрацыйных, цяпер яны пафарбавалі помнік сярэдзіны XVII стагоддзя ў ярка-зялёны колер. , Такога колеру не магло быць у той час праз адсутнасць устойлівых…
Супраць прыходу Свята-Троіцкай царквы ў Слоніме распачаты разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, відаць, за нядаўна праведзеныя незаконныя работы на фасадах, якія былі пафарбаваныя ў ярка-зялёны колер.

Што тычыцца залатых купалоў, то ў 2020 годзе навуковым кіраўніком Голасавай распачатыя навукова-даследчыя работы, якія былі спынены праз «адсутнасць у прыходзе фінансавых сродкаў». У 2024 годзе праца нарэшце будзе і ёсць надзея, што купалы ўсё ж заменяць на нармальныя. Спатрэбілася ўсяго 10 гадоў!

#слонім #антырэстаўрацыя #цэрквы #касцёлы #каларыстыка
Спадчына
Рубрыка «не туды». Усё больш здаецца, што людзі, якія займаюцца Ружанскім палацам, не маюць аніякая разумення, што робяць. На бакавы корпус прывезлі і мантуюць архітэктурныя дэкарацыі над франтонам. Пакуль толькі ляжачыя валюты, але будзе і баба з дзідай…
Пакуль вы спалі, мы ўсю ноч разглядалі фоткі ўсходняга корпуса Ружанскага палаца і маем заявіць, што ўсё аказалася нашмат горш, чым проста «ушки на макушке».

Па-першае, выявілася, што раней тумбы былі вымураваны менавіта там, дзе іх маляваў Бэкер на фасадах - па краях франтона. Не ідэальна, у адну плоскасць з фрызам і уступам рызаліта яны ўсё роўна дзесьці на цагліну-дзве не патрапілі, але нашмат лепш, чым цяпер.

А пасля, калі накрывалі дахоўкай, іх проста знішчылі. Відаць, заміналі будаўнікам 😄

Тут можна было б выбачыцца перад праекціроўшчыкамі, за тое, што дарма на іх ганілі. Але далей выявілася, што мы мала іх ганілі.

Мы адшукалі здымкі корпуса 2009-2013 гадоў, то бок часу, калі рэстаўрацыйныя работы толькі пачаліся. Якасць здымкаў таго часу вельмі паганая. Але нашу ўвагу прыцягнула адна рэч, пасля якой колькі-небудзь сур'ёзна ставіцца да работ на Ружанскім палацы складана.

На здымках, дзе яшчэ не перакладзены разбураны эрозіяй мур уверсе сцен, мы заўважылі шэраг адтулін. Адтуліны размешчаны парамі, роўна над кожнай пілястрай на фасадзе. Такія сляды над пілястрамі ёсць толькі на цэнтральным рызаліце.

Іх прызначэнне думаю, тлумачыць не трэба - у адтуліны ўстаўляліся бэлькі, якія нешта неслі. Унутры такія сляды сведчасць пра бэлькі перакрыццяў. А звонку ... пра балконы, лоджыі і порцікі. Улічваючы, што адтуліны ёсць над кожнай пілястры, а кожнай пілястры на фасадзе адпавядае калона на праекце Бэкера, можа прыйсці да высновы, што бэлькі гэтыя злучалі будынак з порцікам.

Атрымліваецца, праблема не ў тым, што тумбы на франтоне не там, а ў тым, што рэстаўратары зрабілі выгляд, што порціка не было, і не сталі яго аднаўляць, хоць сама муроўка сведчыць пра іншае. Сёння гэтых адтулін ужо няма, бо верх сцен перамуравалі ў час рэстаўрацыі.

Цікавая асаблівасць рэстаўрацыі ў Ружанах — адсутнасць ганкаў. 9 выхадаў з тэатральнага корпуса ў двор-курданёр, але ганкі нават прыкладна не намечаны, быццам уваходзілі прама з зямлі. Паколькі ганкі не рабілі, то і зямлю вакол будынка не капалі. Вельмі верагодна, што калі б яны гэта зрабілі, то адшукалі б падмуркі знішчанага порціка.

Трэшовы трэш.

Будзем удзячныя, калі ў вас ёсць якасныя фотаздымкі цэнтральнай часткі тэатральнага корпуса да пачатку рэстаўрацыі верху сцен (прыкладна да 2013 года)

#ружаны #антырэстаўрацыя #палацы #дэталі #дэкор
Поп царквы ў Вялікай Мядзвядцы Карэліцкага раёна, звязанай з Ігнатам Дамейкам, працягнуў знішчаць помнік драўлянага дойлідства, які не ўзяты пад ахову.

Спачатку ён ашаляваў храм пачатку XIX стагоддзя сайдынгам, выкінуў старыя аконныя запаўненні і пабудаваў казырок на ўваходзе. Цяпер цалкам знішчыў вежу-званіцу, на месцы якой цяпер нейкая незразумелая хрэнь.

Спадзяюся тым мярзотнікам з абласнога савета, якія адмовіліся надаваць царкве ахоўны статус, хоць мы падрыхтавалі адпаведную прапанову па ўсіх правілах беларускага заканадаўства, падабаецца вынік іхняй працы.

#ВялікаяМядзвядка #антырэстаўрацыя #цэрквы #драўлянаедойлідства