Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Сёння ва Украіне згарэў помнік нацыянальнай значэння — драўляная царква ў сяле Сможэ Львоўскай вобласці. Помнік не старажытны, узведзены ў 1874 годзе ў традыцыйным бойкаўскім стылі.

Для навукі храм быў страчаны яшчэ дзесяць гадоў таму, калі яе спідарасілі гіганцкімі залатымі цыбулінамі і іншымі радасцямі калгаснага еўрарамонту. Вось табе і нацыянальны статус...

#Украіна #антырэстаўрацыя #знішчэнне
На лошыцкай вінакурні ў час рэканструкцыі да падмуркаў разабралі шэраг пабудоў. Быў разабраны на цэглу адзін з карпусоў самой вінакурні, а таксама палова вадзянога млына.

Крыніца
#Лошыца #гістарычнаязабудова #МІнск #знішчэнне
На тэрыторыі сядзібы Ваньковічаў і Аскеркаў у былой вёсцы Рудакоў Хойніцкага раёна вальнулі значны кавалак тэрыторыі з закінутымі будынкамі і расліннасцю. Гэта бачна пры параўнанні спадарожнікавых здымкаў.

Нягледзячы на тое, што сама вёска была адселена і пахавана пасля Чарнобыльскай катастрофы, сядзібны комплекс з паркам нейкім цудам збярог свой ахоўны статус - сёння гэта гісторыка-культурная каштоўнасць 2-й катэгорыі (рэспубліканскага значэння).

Тры будынкі, унесены ў спіс, здаецца, не зачапіла зачыстка, але для сядзібы дагэтуль адсутнічае праект зон аховы, то бок мы не ведаем якія граніцы ў сядзібы і якую гаспадарчую дзейнасць можна там і побач весці.

Для такіх выпадкаў у Кодэксе аб культуры адназначна прапісаная забарона на ажыццяўленне любой дзейнасці, якая можа аказаць уздзеянне на помнік. Але ў Хойніцкім раёне, відаць, пра Кодэкс ніхто і не чуў.

#сядзібы #знішчэнне #Рудакоў
Як выглядае броваў пры Лошыцкай сядзібы пасля зачысткі гістарычных пабудоў.

#Лошыца #прамысловаяспадчына #Мінск #знішчэнне
https://realt.onliner.by/2024/05/09/rekonstrukciya-istoricheskix-postroek
На плошчы Францішка Багушэвіча дабіваюць карпусы міжваенных фабрыкі «Кастрычнік» і завода «Ударнік» (пасля аб'яднаных у «Сукно»). Замест прыстасавання і захавання гісторыі месца - поўнае знішчэнне і новае будаўніцтва невядома чаго.

Фота
#мінск #прамысловаяспадчына #знішчэнне
Спадчына
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У Магілёве на скрыжаванні Пушкінскага праспекта і вуліцы Астроўскага рыюць катлаван пад будаўніцтва падземнага пераходу.

Праблема ў тым, што менавіта на гэтым скрыжаванні, у граніцах катлавана ў пачатку XIX стагоддзя была пабудаваная адна з парадных уязных арак — Чарнігаўская брама. Помнік класіцызму, як і аналагічная брама на быхаўскім кірунку, не перажыў пасляваеннае аднаўленне горада.

Тым не менш ягоныя падмуркі ўсё яшчэ знаходзяцца ў зямлі. Помнік не абмераны, не прывязаны да мясцовасці, не зафіксаваны. Калі яго падмуркі разбураць, то будзе цалкам страчаны для навукі.

Горадабудаўнічая сітуацыя дазваляе нават зрабіць такую развязвязку, якая б дазволіла аднавіць гэтае збудаванне на сваім гістарычным месцы.

На жаль у горадзе праводзіцца палітыка, якая ігнаруе патрэбы пешаходаў, веласіпедыстаў, маламабільных грамадзян. Усё дзеля аўтамабіляў. Яшчэ адну паласу дадамо і загонім людзей пад зямлю і ўсё паедзе.

Не паедзе. Праверана на сотнях еўрапейскіх гарадоў яшчэ ў сярэдзіне XX стагоддзя. Нажаль гэтыя «свежыя» навіны ўрбанізму дагэтуль не дабраліся да кабінетаў магілёўскіх чыноўнікаў. Падземны здзек з людзей падаецца як падарунак жыхарам!

Думаю, будаўніцтва падземнага пераходу выклікана яшчэ адной прычынай — неабходнасцю загрузіць будаўнічыя і праектныя арганізацыі горада хоць нейкай працай. З той жа прычыны праектуецца велізарны пацёмкінскі жылы раён на ўскраіне, хоць горад адзіны з абласных цэнтраў, які паводле перапісу імкліва змяншаецца. Старыя паміраюць, а маладыя з'язджаюць у месцы, дзе не будуюць падземныя пераходы на кожным скрыжаванні...

#Магілёў #археалогія #знішчэнне #гістарычнаязабудова
У Гродне па вуліцы Урублеўскага знеслі фантан перад будынкам Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці. Акрамя дэкаратыўнай функцыі - а можна быць упэўненымі, што архітэктары б не выперлі яго інакш перад галоўным фасадам, ён яшчэ быў часткай сістэмы ахаладжэння электронных вылічальных машын.

Калі неабходнасць у ахаладжэнні знікла, то фантан перасталі эксплуатаваць, а цяпер зусім знеслі, забыўшы, што акрамя ўтылітарнай у яго была эстэтычна-рэкрэацыйная функцыя.

Дзіўны выпадак недальнабачнасці і шкодніцтва. Ці шмат за апошнія 30 гадоў у жылых раёнах Гродна з'явілася новых фантанаў з чашамі, каб так вольна распраўляцца са старымі?

І што цяпер? Пад плітку закатаюць ці гробаныя туі пасадзяць?


https://newgrodno.by/region/samyj-dlinnyj-podvesnoj-most-v-strane-razobrali/
#Гродна #савецкаяспадчына #знішчэнне #добраўпарадкаванне
Як у Мінску зносілі сутарэнні даходнага дома Кастравіцкай (роднай сястры Эдварда Вайніловіча) у 2003 годзе для будаўніцтва нічым не апраўданага ГЦ «Сталіца», чыя жыццядзейнасць сёння штучна падтрымліваецца.

Будынак спраектаваў беларускі архітэктар Станіслаў Гайдукевіч у рацыянальным варыянце мадэрну. Пасля будаўніцтва Дома ўрада стаў косткай у горле савецкіх горадабудаўнікоў, бо замінаў стварэнню параднай плошчы.

У вайну дзіўным чынам не пацярпеў, таму знасіць яго ў разбураным горадзе ніхто не стаў. Былі, як кажуць прапановы, перасунуць будынак далей па Савецкай вуліцы ў бок Чырвонага касцёла, што было б найлейшым варыянтам. Але прасцей было знесці, што і зрабілі ў 1964 годзе.

Падмуркі на бессэнсоўна вялікай і пустой плошчы Леніна, а пасля Незалежнасці так бы і захоўваліся ў зямлі, чаючы свайго даследчыка, але з'явіўся амбіцыйны праект пабудаваць пад усёй плошчай шматпавярховы падземны горад. Фармат такіх збудаванняў маральна састарэў на момант з'яўлення праекта. Але маскоўскі "Ахотны рад", які пачалі будаваць за 10 гадоў да таго, не даваў спакою "малодшаму брату".

І што рабіць цяпер з гэтай плошчай і прорвай пад ёй - незразумела, нават дрэвамі не засадзіш, бо крыццё на гэта не разлічана.

#Мінск #знішчэнне #гістарычнаязабудова