Спадчына
2.89K subscribers
9.81K photos
85 videos
22 files
1.56K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
31 жніўня 2023 года нарэшце набыў моц абноўлены праект зон аховы гістарычнага цэнтра Магілёва, які прыйшоў на змену састарэламу варыянту 2005 года.

Гэтаму папярэднічала падвышэнне рашэннем Міністэрства культуры ад 22 чэрвеня 2020 года статусу гістарычнага цэнтра з 3-й катэгорыі (помніка рэгіянальнага значэння) да 2-й катэгорыі (помніка нацыянальнага значэння).

Змены вымагалі неадкладнага ўдакладнення дзеючага праекта зон аховы, які дагэтуль быў настолькі агульным і расплывістым у фармулёўках, што фактычна ніякай аховы старога Магілёва не існавала.

Разабраліся, што змянілася ў ахове гістарычнага цэнтра Магілёва і ці змогуць забудоўшыкі цяпер увапхнуць сюды 16-павярховы офісны цэнтр.

ЧЫТАЙЦЕ: Новая ахова для Магілёва

#Магілёў #ахова #гістарычнаязабудова
Падпішыцеся на наш Patreon, калі хочаце падтрымаць канал
У скверы перад былым Магілёўскім філіялам акадэміі музыкі спілавалі велізарны вяз(?). Унутры дрэва чакаў не вельмі прыемны напамін пра гісторыю месца - урослы ў ствол кавалак могілкавай агароджы.

Справа ў тым, што на гэтай тэрыторыі да сумнавядомых для культуры 1960-х гадоў знаходзіліся вялікія Саборныя могілкі, дзе хавалі заможных гараджан праваслаўнага веравызнання, дваран, купцоў, чыноўнікаў, ваенных, святароў.

Пры прабіўцы новай трасы на Мінск, праспекта Міру, могілкі знеслі, надмагіллі вывезлі ў невядомым кірунку, але самі пахаванні засталіся ў зямлі. Пры нядаўнім рамонце цеплатрасы таксама былі выяўлены падземныя скляпы з пахаваннямі.

Крыніца
#Магілёў #могілкі
Спадчына
Photo
У Магілёве на доме па Першамайскай, 32 мяняюць балконы. На ім, як «каштоўнай забудове» забаронена змяняць характар архітэктуры фасадаў.

Выглядае падобнае, але не выглядае дакладна: адсутнічае раскрапоўка (выступ) плоскасці парапетнай сценкі, адсутнічае кесаніраванне ніжняй плоскасці балкона, бо няма «бэлькі», якая быццам бы абапіралася на фігурныя кранштэйны з парэзкай расліннага матыву, балясы чорт ведае якога ляда выстаўлены не ў адной плоскасці з парапетнай сценкай, а заглыблены, самі балясы з прамых цыліндраў з карынфскай капітэлькай ператварыліся ў фігурныя з дарычнай капітэлькай, адсутнічаюць прафіляваныя паяскі (гэта яшчэ могуць дадаць), а тыя, што зроблены - не адпавядаюць тым, што былі да рамонту. Магчыма, што пры аднаўленні паяскоў кіраваліся прафілямі з гістарычных чарцяжоў будынка, але іншыя вышэй пералічаныя хібы кажуць пра тое, што чарцяжы тут наўрад ці адыгрывалі нейкую ролю. Больш менш праўдападобна аднавілі хіба што самі кранштэйны — і гэта ўжо вялікі прагрэс для горада.

#Магілёў #савецкаяспадчына #дэталі #гістарычнаязабудова
Спадчына
#СборПодписей #Петиция5704 Супраць плошчы Георгія Каніскага ў Магілёве
Плошчы Георгія Каніскага не будзе, вырашылі магілёўскія ўлады пасля зваротаў грамадзян. Застанецца савецкая плошча Арджанікідзэ.

Постаць свяціцеля і ў прынцыпе актыўнасць праваслаўнай царквы, нягледзячы на тое, што горад у іншых кутках краіны лічыцца праваслаўна-ватным, у самім горадзе - адзін з найбольш раздражняючых фактараў сярод гараджан. "Ужо не ведаюць, куды гэтага Каніскага ўвапхнуць!" - даводзілася асабіста чуць ад многіх мясцовых.

#Магілёў #тапаніміка
Гэта гістарычны цэнтр Магілёва, у якім пасадзілі 9-павярховы новы корпус бальніцы хуткай дапамогі, быццам іншым варыянтаў не было. Ну і за адно пад яго знішчылі без даследавання тры дарэвалюцыйныя карпусы. Дзякуй, блядзь, горад вельмі пахарашэў 👍

#магілёў #дэградацыя
Пад новы год Міністэрства культуры падкаціла падарункі, якіх не было амаль цэлы год. Статус гісторыка-культурных каштоўнасцей атрымаў шэраг матэрыяльных і нематэрыяльных каштоўнасцей.

🔴 Комплекс будынкаў Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы: будынак вадацяжнай вежы (1929-1933), будынак лячэбнага корпуса (1918-1928) па вуліцы Сурганава, 41.

Пра трагічны лёс гэтага аб'екты мы ўжо распавядалі шмат разоў. Першапачаткова Пячэрск быў загараднай рэзідэнцыяй біскупа. Магілёўскі біскуп Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, глава ўсіх католікаў імперыі пабудаваў тут палац, але ў хуткім часе тут размясцілася псіхіятрычная бальніца, якая стала адной з найбуйнешай у краі. У час сталінскіх рэпрэсій тут закатавалі Цішку Гартнага, а нацысты развярнулі тут сваю праграму па вынішчэнні "непаўнавартасных". Комплекс ужо меў ахоўны статус, але мясцовыя ўлады дамагліся яго пазбаўлення і ўціхую знеслі амаль увесь комплекс разам з біскупскім палацам. Пасля спрабавалі забудаваць 10-павярховікамі, але ахоўныя зоны аднаго недабітага будынка комплексу не далі гэта зрабіць. Цяпер ахоўны статус набылі апошнія будынкі комплексу, якія не мелі раней ахоўнага статусу, але і не былі знесены.

🔴 Будынак павятовага казначэйства ў Чавусах (канец XIX - пачатку XX стагоддзя) па вуліцы Савецкай, 1. Характэрны будынак ў цагляным варыянце эклектычнага стылю, сёння тут размяшчаецца краязнаўчы музей.

🔴 Царква прападобнай Марыі Егіпецкай (1865) у Вілейцы па вуліцы 17 Верасня, 33. Тыповая мура'ёўка, пастаўленая пасля здушэння паўстання. Яна ўжо сустракалася ў нашых публікацыях, калі мясцовы поп правёў такі капітальны рамонт храма, што выкінуў знутры аўтэнтычныя дарэвалюцыйныя кафляныя печы.

🔴 Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (1867-1871) ў Маладзечне на плошчы Старое Месца, 1. З той жа мураўёўскай оперы. На гэтай старой маладзечанскай плошчы чамусьці дагэтуль не было ніводнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, хоць забудова гістарычная маецца і актыўна вынішчаецца рэмонтамі і рэканструкцыямі. Магчыма, цяпер у царквы з'явяцца ахоўныя зоны, якія выправяць сітуацыю.

🔴 Былая сядзіба Свентаржэцкіх другой паловы XIX стагоддзя ў Маліноўшчыне: флігель, рэшткі парку і пірамідальная капліца-пахавальня. У гэтым маёнтку нарадзілася Брыгіда Святарэцкая, жонка Тамаша Зана, сам паэт таксама бываў тут.

🔴 Былы сядзібны дом Макавых (1876) ў Мар'інай Горцы па вуліцы Карла Маркса, 9/1. Сядзіба пабудавана міністрм унутраных спраў Расійскай імперыі Львом Макавым, які валодаў усім мястэчкам пасля канфіскацыі яго ў удзельнікаў паўстання 1863 года. Наданне статусу было ініцыявана нашым падпісчыкам, але мясцовыя ўлады, варта аддаць належнае, як і ў выпадку з Блонню, перахапілі ініцыятыву і падрыхтавалі прапанову самі. ВОСЬ ЯК МУСІЦЬ БЫЦЬ

🔴 Таксама статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны быў нанадзены каляднай зорцы Случчыне.

Але ёсць і страты: з Дзяржаўнага спісу быў выключаны паравы млын XX стагоддзя ў Мсціславе. Як мы ўжо не раз зважалі, выключыць аб'ект са спісу паводле дзеяючага заканадаўства немагчыма, бо адзінай умовай з'яўляецца страчанасць аб'екта і немагчымасць яго навукога ўзнаўлення - але ўсе аб'екты ў спісе былі зафіксаваны на фота, таму пры любым разбурэнні навуковае аднаўленне магчымае, той жа Стары замак у Гродне "навукова аднаўляюць" па адной невыразнай гравюры.

Мсціслаў проста пекла Беларусі па стаўленні да помнікаў архітэктуры, тут не выконваюцца абсалютна ніякія законы і патрабаванні вышэйстаячых устаноў. Таму варта разбірацца, чаму выключылі млын і ці было гэта дзейснена законна.

Можна заўважыць, што большасць аб'ектаў дададзена ў Мінскай вобласці, чый мясцовы савет па пытаннях гісторыка-культурных каштоўнасцей найбольш лаяльна і зацікаўлена ставіцца да прысваення ахоўнага статусу новым аб'ектам.

#ахова #Мсціслаў #Магілёў #цэрквы #гістарычнаязабудова #Чавусы #Вілейка #Маладзечна #Маліноўшчына #Мар'інаГорка
Падчас будаўніцтва трасы-дублёра ў раёне Ямніцкага пасёлка ў Магілёве выявілі нямецкі бетонны бункер — доўгатэрміновую агнявую кропку.

Бронекаўпак быў усталяваны ў гэтым месцы прыблізна ў 1943 годзе, калі нямецкая акупацыйная адміністрацыя ператварала Магілёў у горад-цытадэль. Падобныя бронекаўпакі дагэтуль захоўваюцца ў гарадскім ландшафце на ўскрайках абласнога цэнтра.

Выяўленая сёння ДАК (доўгатэрміновая агнявая кропка) з’яўлялася кулямётнам гняздом, лічаць спецыялісты. У пасляваенныя часы бетонны бронекаўпак быў засыпаны зямлёй, верагодна, мясцовымі жыхарамі.

Аб'ект перададуць на баланс Магілёўскага агралесатэхнічнага каледжа ў Буйнічах, дзе ствараецца рэканструкцыя нямецкай лініі абароны часоў вайны.

#археалогія #Магілёў #фартыфікацыя
У Магілёве знішчылі капліцу і агароджу на нямецкіх могілках за пасёлкам Кірава.

Могілкі ўтварыліся ў 1945 – 1948 гг. Нямецкія салдаты з’яўляліся ваеннапалоннымі і паміралі ў шпіталі пасёлка Халмы, а таксама падчас аднаўленчых прац у горадзе. Тут на ўскрайку горада, у пачатку Любужскага лесапарку пахавана па афіцыйных дадзеных больш за 200 нямецкіх салдат, а па неафіцыйных – каля 1000.

У савецкія часы могілкі былі закінуты і не ахоўваліся. Мясцовы люд праводзіў самадзейныя раскопкі пахаванняў у пошуку залатых зубоў.

Упарадкаванне памерлых пасля вайны нямецкіх ваеннапалонных адбылося на нямецкія сродкі ў 1996 г. На месцы пахавання была ўзведзена капліца з чырвонай цэглы, а каля яе пастаўлены памятны знак.

У апошнія гады металічную агароджу сталі раскрадаць на металічны лом. Такі ж вандалізм зведалі ўсё могілкі ў горадзе: выкрадалі старыя надмагіллі, выламвалі агароджы капліцы сям'і Кленцэ... Злодзеяў амаль ніколі не знаходзілі.

Што тычыцца капліцы, то гэта яўна не праца вандалаў, якія шукаюць на што купіць гарэлкі.

Магілёўцы стварылі петыцыю, патрабуючы ад гарадскіх уладаў адказу на якой падставе разбураецца вайсковае пахаванне.

#могілкі #Магілёў
У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей унесены цэлы шэраг габеленаў народнага мастака Беларусі Аляксандра Кішчанкі. Гэта вынікае з рашэння Міністэрства культуры.

Творы Кішчанкі і раней былі пад аховай дзяржавы. Гэта габелены «Музыка» (шыфр 722Ж000041) у Музычным каледжы імя Глінкі, габелен-заслона ў Оперным тэатры (722Ж000042) і найбольш вядомы «Габелен Века» (721Ж000038), які быў унесены ў кнігу рэкордаў Гінэса, як найвялікшы ў свеце.

Аказалася, што тэатральная заслона (два перадапошнія здымкі) толькі частка з серыі габеленаў, створаных Кішчанкам у 1970-1980-я гады для Опернага тэатра. У Беларускай акадэміі мастацтваў адшукаліся яшчэ тры габелены з гэтай серыі: «Беларусь», «Музыка», «Скарына» (першыя чатыры фота), якім цяпер прысвоены статус помнікаў мастацтва рэспубліканскага значэння (722Ж000113).

Яшчэ больш габеленаў з серыі адшукалася чамусьці ў Магілёве: «Космас», «Рэвалюцыя», «Песняры», а таксама два велізарныя габелены для фае (11,5х11,12 і 11,4х11,3 м). Як яны выглядаюць - невядома. Распаўсціся па Беларусі габелены маглі ў час апошняй рэканструкцыі тэатра - савецкаму мастацтву не было месца ў лоску і бляску абноўленых інтэр'ераў.

Сёння яны захоўваюцца ў Палацы культуры Магілёўскай вобласці, адкуль у час рэканструкцыі да Форума рэгіёнаў у 2018 годзе павыкідалі ўвесь "савецкі хлам", то бок усё дэкаратыўна-манументальнае мастацтва: столі з трохмерных элементаў, габелены, літыя металічныя перагадокі, люстры з літога шкла і наборныя драўляныя пано на сценах. Большасць проста выламалі і вывезлі на сметнік.

Невядома і што стала з вялікім габеленам «Мой родны край» Славы Сакалова і Зоі Літвінавай, які ўпрыгожваў фае (апошняе фота). Сёння ўсе інтэр'еры палаца зроблены ў стылі "дорага-багата", а габелены, напэўна, пыляцца ў кладоўках.

#габелены #ахова #Мінск #Магілёў
У Магілёве на скрыжаванні Пушкінскага праспекта і вуліцы Астроўскага рыюць катлаван пад будаўніцтва падземнага пераходу.

Праблема ў тым, што менавіта на гэтым скрыжаванні, у граніцах катлавана ў пачатку XIX стагоддзя была пабудаваная адна з парадных уязных арак — Чарнігаўская брама. Помнік класіцызму, як і аналагічная брама на быхаўскім кірунку, не перажыў пасляваеннае аднаўленне горада.

Тым не менш ягоныя падмуркі ўсё яшчэ знаходзяцца ў зямлі. Помнік не абмераны, не прывязаны да мясцовасці, не зафіксаваны. Калі яго падмуркі разбураць, то будзе цалкам страчаны для навукі.

Горадабудаўнічая сітуацыя дазваляе нават зрабіць такую развязвязку, якая б дазволіла аднавіць гэтае збудаванне на сваім гістарычным месцы.

На жаль у горадзе праводзіцца палітыка, якая ігнаруе патрэбы пешаходаў, веласіпедыстаў, маламабільных грамадзян. Усё дзеля аўтамабіляў. Яшчэ адну паласу дадамо і загонім людзей пад зямлю і ўсё паедзе.

Не паедзе. Праверана на сотнях еўрапейскіх гарадоў яшчэ ў сярэдзіне XX стагоддзя. Нажаль гэтыя «свежыя» навіны ўрбанізму дагэтуль не дабраліся да кабінетаў магілёўскіх чыноўнікаў. Падземны здзек з людзей падаецца як падарунак жыхарам!

Думаю, будаўніцтва падземнага пераходу выклікана яшчэ адной прычынай — неабходнасцю загрузіць будаўнічыя і праектныя арганізацыі горада хоць нейкай працай. З той жа прычыны праектуецца велізарны пацёмкінскі жылы раён на ўскраіне, хоць горад адзіны з абласных цэнтраў, які паводле перапісу імкліва змяншаецца. Старыя паміраюць, а маладыя з'язджаюць у месцы, дзе не будуюць падземныя пераходы на кожным скрыжаванні...

#Магілёў #археалогія #знішчэнне #гістарычнаязабудова
Спадчына
Photo
У Магілёве, відаць, адрылі такі падмуркі Чарнігаўскай брамы. Як адзначаюць краязнаўцы - у раскопе выяўлены мур з раздвоеным вуглом. Менавіта такі раскрапаваны вугал адлюстраваны на чарцяжах і гістарычных фота Чарнігаўскай брамы.

Ці спыніць гэта будаўнікоў? Ну вядома ж не, асобліва калі не пісаць нікуды. Але зараз выхадныя і да панядзелка ніхто рэагаваць не будзе, а падмуркаў ужо можа не стаць.

Фота
#Магілёў #гістарычнаязабудова #выяўленне
Спадчына
Photo
Наш чытач зрабіў 3D-мадэль Чарнігаўскай брамы ў Магілёве. А за адно значыць Шклоўскай і Віленскай, бо яны па адным праекце пабудаваны, толькі Быхаўская адрознівалася.

#Магілёў #гістарычнаязабудова #рэканструкцыя
https://sketchfab.com/3d-models/czarnihauskaja-brama-c431f79c8a5244afb76de26ab9760df6
Спадчына
У Магілёве, відаць, адрылі такі падмуркі Чарнігаўскай брамы. Як адзначаюць краязнаўцы - у раскопе выяўлены мур з раздвоеным вуглом. Менавіта такі раскрапаваны вугал адлюстраваны на чарцяжах і гістарычных фота Чарнігаўскай брамы. Ці спыніць гэта будаўнікоў?…
Інстытут гісторыі НАН Беларусі паведамляе, што на месцы раскопак катлавана пад будаўніцтва падземнага пераходау ў Магілёве, дзе меркавана размяшчалася Чарнігаўская брама, помнік класіцызму, усё ж такі вядзецца археалагічны нагляд супрацоўнікамі МДУ імя А. А. Куляшова.

На месцы катлавана часткова аголены цагляныя падмуркі, якія фіксуюцца і інтэрпрэтуюцца спецыялістамі. Выяўленыя падмуркі часткова ўваходзяць у межы катлавана, асноўная іх частка сыходзіць у бок тратуара, дзе земляныя работы не вядуцца.

#Магілёў #археалогія
У Магілёве праваслаўныя царалюбцы хочуць вынішчыць Замкавую гару і адзіны ў цэнтры горада парк пад свой "Дыснейлэнд" — музейны комплекс вакол царквы у гонар Царскіх Пакутнікаў (гісторыя яе пабудовы ў 2000-я гады асобная тэма, можаце пагугліць), у якім будуць распавядаць пра падзеі 20 стагоддзя: Першая сусветная вайна, Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, сям'я Мікалая II, Георгіеўскія кавалеры, Лютаўская рэвалюцыя 1917 года.

Па інфармацыі сайта Магілёўскага гарвыканкама, з 5 ліпеня пачнецца працэдура грамадскага абмеркавання гэтага праекта, а скончыцца 19 ліпеня.

Не магу зразумець, у горадзе завяліся шкоднікі ці проста адзін праектант-выскачка (стыль "архітэктуры" пазнавальны) не ведае куды і каму падсунуць свае калгасныя пражэкты, каб увекавечыць сябе на самых важных пунктах у цэнтры?

150 метраў ад царквы ў гонара цара - і побач Ратушная плошча (плошча Славы), дзе стаяў палац губернатара, жыў цар і сядзела Стаўка. Будынак выдатна зафіксаваны нават знутры на шматлікіх фота часоў Першай сусветнай. А галоўнае - яго месца цалкам вольнае (цяпер там газон). Не толькі вольнае, але з 2005 года ў праекце зон аховы цэнтра прапісана аднаўленне гэтага будынка як часткі ансамблю плошчы. І з таго моманту для гэтага зроблена А Н І Ч О Г А. Вось аднавіце палац і зрабіце музей Стаўкі, якога ляда вы свой псеўдагістарычны лубок на помнік археалогіі цягнеце?

https://magilev.by/news/2024/07/02/muzejnyj-kompleks-planiruyut-postroit-v-parke-gorkogo-mogileva

#Магілёў
У 1981 годзе пры будаўніцтве мемарыяла Змагарам за савецкую ўладу на Савецкай плошчы ў Магілёве была выяўлена драўляная маставая 17 стагоддзя. Яе перанеслі на тэрыторыю музея этнаграфіі, дзе яна экспанавалася на адкрытым паветры некалькі гадоў.

#Магілёў #археалогія