Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Когда кровлю сняли, вместе с Министерством строительства и проектным институтом решили, что стену без колонны нужно обрушить. Работать под ней нельзя — опасно, укрепить невозможно: она вся в трещинах. Распоры под стеной убрали, буквально за ночь трещины расширились, и на следующий день стена сама рухнула.

На сегодняшний день все самые опасные участки устранены, рассказали в УКСе. Сейчас убирают весь строительный мусор и чистят подвалы костела — их будут засыпать песком. А глубина подвалов доходит до 2,8 метра.
После этого кое-где возведут под существующими стенами кладку, заложат дверные и оконные проемы, начнут заново строить рухнувшие стены вместе с монолитными поясами. Строить будут из новых, современных кирпичей. Из старых сохраняют только целые большеразмерные, но их немного: большинство кирпичей разбились.

Башни восстанавливать не будут, а построят временную крышу — закроют ею кладку. Насколько временной будет крыша, неизвестно. Она будет защищать строение от осадков и, соответственно, разрушения до момента реставрации. Когда этот момент настанет — через год или через пятьдесят, — покажет время.

По планам, до конца 2020 года планируют полностью закончить консервацию костела.
#касцёлы #мсціслаў #кансервацыя #разбурэнне
Кансервацыя рожак ды ножак, што засталіся ад езуіцкага касцёла ў Мсціславе. Адбудаваныя слупы цэнтральнага нефы, закладзены праёмы. Бачна, што ў канструкцыі слупоў выкарыстана частка аўтэнтычнай цэглы.

#Мсціслаў #касцёл #кансервацыя

https://www.youtube.com/watch?v=KRgIB0yuZVs
дзякуй за наводку @tropinki
Хуткім часам да аднаўлення жывапісу на сценах езуіцкага касцёла ў Мсціславе прыступяць мастакі.

Рэстаўратар Аляксандр Тарасік ахарактарызаваў стан роспісу на сценах як жудасны.

«Бачна, што ўвесь жывапіс доўгі час знаходзіўся пад адкрытым небам. Важна захаваць яго рэшткі, выканаць рэстаўрацыйныя працы. Умацаваць тое, што засталося ад фрэсак, каб яны далей не абсыпаліся. Трэба праверыць стан больш ранняга і позняга жывапісу. Потым зрабіць выбар, што пакідаць, як паступаць у далейшым».


P. S. Мне так ніхто не здолеў патлумачыць, ці меліся роспісы на частцы скляпенняў, якія абрынуліся. Бо калі былі, можна было сабраць друз, як гэта зрабілі аднойчы ў Расіі, і па кавалачках сабраць роспісы.

#кансервацыя #роспісы #рэстаўрацыя #Мсціслаў #касцёлы
https://6tv.by/kostjol-iezuitov-v-mstislavle-kogda-zavershitsja-konservacija/
Езуіцкі касцёл у Мсціславе пасля кансервацыі, якая прадугледжвала разбурэнне значнай часткі сцен іх адбудову наноў.

фота
#касцёлы #Мсціслаў #кансервацыя
У мсціслаўскім касцёле кармелітаў праводзяць архітэктурна-археалагічныя вышуканні з мэтай праверыць здагадку, што скляпенні храма, якія абрынуліся ў 19 ст. у выніку пажару, праламалі падвальныя скляпенні і недзе там, пад нагамі, захоўваецца да 300 кв. м. барочнага жывапісу. Роспісы храмаў у Магілёве, Мсціславе і Бялынічах аб'ядноўваюць у адзіную магілёўскую школу жывапісу, але на вялікі жаль большасць храмаў была па-варварску знішчана. Пра гераічнае выратаванне бялыніцкіх фрэсак мы ўжо пісалі. Тое, што прадпрымаецца зараз у Мсціславе не безнадзейная справа гісторыкаў-летуценнікаў, у суседняй Расіі з друзу (каля мільёна фрагментаў), які выявілі ў наўгародскай царкве на Таргу, 47(!) гадоў збіралі «мазаіку» роспісу.

Але ў сувязі з усёй гэтай дзейнасцю ў мяне ўзнікае пытанне, чаму так абыякава аднесліся да скляпенняў і сцен езуіцкага касцёла ў Мсціславе, якія абрынулі, каб хоць нешта захаваць? Што стала з гэтым друзам? Яго недаследваны вывезлі на сметнік?

#мсціслаў #археалогія #роспісы #інтэр'еры #касцёлы
https://youtu.be/y2u3LTTp_ts
Спадчына
У мсціслаўскім касцёле кармелітаў праводзяць архітэктурна-археалагічныя вышуканні з мэтай праверыць здагадку, што скляпенні храма, якія абрынуліся ў 19 ст. у выніку пажару, праламалі падвальныя скляпенні і недзе там, пад нагамі, захоўваецца да 300 кв. м. барочнага…
У мсціслаўскім касцёле кармелітаў у шурфе так скляпенняў з роспісамі не знайшлі, але адкапалі чалавечыя парэшткі і фрагменты карычневай тканіны — магчыма, што тут былі пахаваны манахі-кармеліты, якія разам з іншым мірным насельніцтвам горада былі забіты рускімі войскамі летам 1654 года ў т.зв. Трубяцкой разні. Дарэчы гэтая разня адлюстравана на адным з захаваных роспісаў у інтэр'еры.

#мсціслаў #археалогія #роспісы #інтэр'еры #касцёлы
https://6tv.by/raskopki-mscisla-skim-kascjole-atrymlivajuc-sensacyjny-pracjag/
У Мсціславе знішчылі мураваную сінагогу пачатку XX ст. Будынак стаяў на вуліцы Леніна, якая вядзе ад гарадскога цэнтра да кагальнага калодзежа. Сінагога не мела ахоўнага статусу, нягледзячы на гэта аб'ект мог ахоўвацца праектам зон аховы гістарычнага цэнтра, але доступ да яго адсутнічае, бо сайт tnpa.by пасля хакерскай атакі так і не паднялі да канца.

#знішчэнне #гістарычнаязабудова #мсціслаў #сінагогі
ПЗА ўсё ж знайшлі, якасць адсканаванай схемы самі бачыце якая — абсалютная нечытэльнасць. Тым не менш бачна, што будынак па Леніна, 18 к3 пазначаны сінім колерам, а ў легендзе гэты колер ідзе адразу пасля чырвоных афіцыйных помнікаў і па абрысах (божа, во жывём 🙈) можа здагадацца, што там нешта кшталту "здания обладающие историко-архитектурной ценностью..." — прынамсі падобныя фармулёўкі сустракаюцца ў праектах зон аховы вельмі часта. Калі гэта так, то разбурэнне такога будынка з'яўляецца крымінальным злачынствам (праўда, не памятаю, каб быў хоць адзін выпадак прыцягнення да адказнасці па гэтым артыкуле).

Дарэчы, высветлілася што яшчэ раней нейкім прадпрымальнікам быў знішчаны суседні дом рабіна. Ну што, як там у вас, паднялася эканоміка ў горадзе? 🤣

#мсціслаў
Спадчына
Photo
Магілёўскі аблвыканкам не бачыў каштоўнасці ў знішчанай у Мсціславе сінагозе, таксама, відаць, ён ніколі не бачыў праект зон аховы гістарычнага цэнтра горада, афіцыйны дакумент, дзе гэты будынак аднесены да аб'ектаў, якім было прапанавана надаць ахоўны статус. Кажуць - зацікаўленыя асобы з прапановамі не звярталіся. А навошта з імі звяртацца, калі іншыя зацікаўленыя асобы распрацавалі на прадставе даследаванняў цэлы ПЗА, дзе аб'ект прызнаны каштоўным?

Міністэрства культуры прыняла адпаведныя меры рэагавання, але якія - не паведамляецца.

#мсціслаў #знішчэнне #ахова #яўрэйскаяспадчына
Пад новы год Міністэрства культуры падкаціла падарункі, якіх не было амаль цэлы год. Статус гісторыка-культурных каштоўнасцей атрымаў шэраг матэрыяльных і нематэрыяльных каштоўнасцей.

🔴 Комплекс будынкаў Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы: будынак вадацяжнай вежы (1929-1933), будынак лячэбнага корпуса (1918-1928) па вуліцы Сурганава, 41.

Пра трагічны лёс гэтага аб'екты мы ўжо распавядалі шмат разоў. Першапачаткова Пячэрск быў загараднай рэзідэнцыяй біскупа. Магілёўскі біскуп Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, глава ўсіх католікаў імперыі пабудаваў тут палац, але ў хуткім часе тут размясцілася псіхіятрычная бальніца, якая стала адной з найбуйнешай у краі. У час сталінскіх рэпрэсій тут закатавалі Цішку Гартнага, а нацысты развярнулі тут сваю праграму па вынішчэнні "непаўнавартасных". Комплекс ужо меў ахоўны статус, але мясцовыя ўлады дамагліся яго пазбаўлення і ўціхую знеслі амаль увесь комплекс разам з біскупскім палацам. Пасля спрабавалі забудаваць 10-павярховікамі, але ахоўныя зоны аднаго недабітага будынка комплексу не далі гэта зрабіць. Цяпер ахоўны статус набылі апошнія будынкі комплексу, якія не мелі раней ахоўнага статусу, але і не былі знесены.

🔴 Будынак павятовага казначэйства ў Чавусах (канец XIX - пачатку XX стагоддзя) па вуліцы Савецкай, 1. Характэрны будынак ў цагляным варыянце эклектычнага стылю, сёння тут размяшчаецца краязнаўчы музей.

🔴 Царква прападобнай Марыі Егіпецкай (1865) у Вілейцы па вуліцы 17 Верасня, 33. Тыповая мура'ёўка, пастаўленая пасля здушэння паўстання. Яна ўжо сустракалася ў нашых публікацыях, калі мясцовы поп правёў такі капітальны рамонт храма, што выкінуў знутры аўтэнтычныя дарэвалюцыйныя кафляныя печы.

🔴 Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (1867-1871) ў Маладзечне на плошчы Старое Месца, 1. З той жа мураўёўскай оперы. На гэтай старой маладзечанскай плошчы чамусьці дагэтуль не было ніводнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, хоць забудова гістарычная маецца і актыўна вынішчаецца рэмонтамі і рэканструкцыямі. Магчыма, цяпер у царквы з'явяцца ахоўныя зоны, якія выправяць сітуацыю.

🔴 Былая сядзіба Свентаржэцкіх другой паловы XIX стагоддзя ў Маліноўшчыне: флігель, рэшткі парку і пірамідальная капліца-пахавальня. У гэтым маёнтку нарадзілася Брыгіда Святарэцкая, жонка Тамаша Зана, сам паэт таксама бываў тут.

🔴 Былы сядзібны дом Макавых (1876) ў Мар'інай Горцы па вуліцы Карла Маркса, 9/1. Сядзіба пабудавана міністрм унутраных спраў Расійскай імперыі Львом Макавым, які валодаў усім мястэчкам пасля канфіскацыі яго ў удзельнікаў паўстання 1863 года. Наданне статусу было ініцыявана нашым падпісчыкам, але мясцовыя ўлады, варта аддаць належнае, як і ў выпадку з Блонню, перахапілі ініцыятыву і падрыхтавалі прапанову самі. ВОСЬ ЯК МУСІЦЬ БЫЦЬ

🔴 Таксама статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны быў нанадзены каляднай зорцы Случчыне.

Але ёсць і страты: з Дзяржаўнага спісу быў выключаны паравы млын XX стагоддзя ў Мсціславе. Як мы ўжо не раз зважалі, выключыць аб'ект са спісу паводле дзеяючага заканадаўства немагчыма, бо адзінай умовай з'яўляецца страчанасць аб'екта і немагчымасць яго навукога ўзнаўлення - але ўсе аб'екты ў спісе былі зафіксаваны на фота, таму пры любым разбурэнні навуковае аднаўленне магчымае, той жа Стары замак у Гродне "навукова аднаўляюць" па адной невыразнай гравюры.

Мсціслаў проста пекла Беларусі па стаўленні да помнікаў архітэктуры, тут не выконваюцца абсалютна ніякія законы і патрабаванні вышэйстаячых устаноў. Таму варта разбірацца, чаму выключылі млын і ці было гэта дзейснена законна.

Можна заўважыць, што большасць аб'ектаў дададзена ў Мінскай вобласці, чый мясцовы савет па пытаннях гісторыка-культурных каштоўнасцей найбольш лаяльна і зацікаўлена ставіцца да прысваення ахоўнага статусу новым аб'ектам.

#ахова #Мсціслаў #Магілёў #цэрквы #гістарычнаязабудова #Чавусы #Вілейка #Маладзечна #Маліноўшчына #Мар'інаГорка
Пра вядомае "ўкрыжаванне з Галубічаў", якое аказалася не з Галубічаў, а з скрайняга ўсходу Беларусі. Распавядае пра новыя навуковыя звесткі пра помнік мастацтва вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва​ Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Станіслаў Чавус.

#Мсціслаў #Галубічы #помнікімастацтва
https://www.youtube.com/watch?v=9Fr1_2_25Ag
Скора ў кармеліцкім касцёле ў Мсціславе не застанецца ўнікальных фрэсак зусім. Гэта самы вялікі комплекс барочных роспісаў на ўсход ад Магілёва. Можна сказаць усходні фарпост барока ў Еўропе. На дурныя пражэкты кшталту новага музея ў выглядзе савецкага ордэна ў плане грошы ёсць, бо гэта пра вайну, а на тое, што пра Беларусь - няма.

Крыніца
#Мсціслаў #роспісы #касцёлы
Рэстаўрацыя жывапісу з адслаеннем і пераносам на новую аснову, выкананая ў кармеліцкім Успенскім касцёле ў Мсціславе, увайшла ў падручнікі па рэстаўрацыі. Пры разборцы прыбудовы ў 1981 годзе было выяўлена некалькі дошак з рэшткамі жывапісу, выкананымі, як сведчыў подпіс на ёй, у 1912 годзе нейкім Душакам (Duszek). Дошкі былі ў дрэнным стане і манціраваць іх назад не ўяўлялася магчымым. Фарбавы пласт вырашылі адслойваць і перанесці на грунтаванае палатно, наклееную на ДСП, якімі абабілі столю. Пасля пераносу на палатно ўдалося вызначыць агульную кампазіцыю ўсяго плафона, страты ўзнавілі ў тэхніцы рыгаціна (палоскамі, які здалёк зліваюцца разам).

У суседнім касцёле езуітаў нядаўна грохнулі аварыйныя скляпенні і сцены і ніхто нават не задумаўся пра тое, што там можа быць жывапіс.

Крыніца
#Мсціслаў #роспісы #рэстаўрацыя