Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Кансервацыя рожак ды ножак, што засталіся ад езуіцкага касцёла ў Мсціславе. Адбудаваныя слупы цэнтральнага нефы, закладзены праёмы. Бачна, што ў канструкцыі слупоў выкарыстана частка аўтэнтычнай цэглы.

#Мсціслаў #касцёл #кансервацыя

https://www.youtube.com/watch?v=KRgIB0yuZVs
дзякуй за наводку @tropinki
11 лютага ў кафедральным касцёле Святога Францыска Ксаверыя ў Гродне адбылося ўрачыстае адкрыццё і пасвячэнне адноўленага алтара Бічавання Пана Езуса.

Выканаўца алтара невядомы. Ён быў сур’ёзна пашкоджаны: падчас Другой сусветнай вайны з правага боку святыні выбіла шыбы, з гэтай прычыны ўнутр трапляла вільгаць, і дрэва падгніло.

У ходзе рэстаўрацыі давялося поўнасцю разабраць алтар, чаго не рабілі з папярэднімі. Усе яго часткі былі сабраныя нанава, некаторыя элементы заменены. Жывапіс алтара быў рэстаўраваны гродзенскім мастаком Уладзімірам Кіслым.

Па словах пробашча катэдральнай парафіі ксяндза каноніка Яна Кучынскага, плануецца аднаўленне і іншых алтароў, наступным з якіх будзе алтар Маці Божай Нястомнай Дапамогі.

Пробашч дадае, што ёсць мара аднавіць усе цэнтральныя алтары ў кафедры, каб кожны, хто заходзіць у святыню, мог захапіцца яе архітэктурай, «бо яна прамаўляе».

«Кожны завіток мае сваё значэнне. І калі штосьці ведаеш пра сакральнае мастацтва, то зусім па-іншаму глядзіш на разьбу, абразы: не толькі як на „золата“. Заходзіш у касцёл — і як кнігу чытаеш… Усё гэтае багацце паказвае неверагодную прыгажосць і прыцягвае чалавека да Бога», — кажа святар.

#гродна #касцёл #інтэр'еры #дэталі #рэстаўрацыя

https://catholic.by/3/news/belarus/16934-u-katedralnaj-bazylitsy-grodne-biskup-kashkevich-nanava-pasvyatsi-adno-leny-altar-bichavannya-khrysta