Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
На тэрыторыі сядзібы Ваньковічаў і Аскеркаў у былой вёсцы Рудакоў Хойніцкага раёна вальнулі значны кавалак тэрыторыі з закінутымі будынкамі і расліннасцю. Гэта бачна пры параўнанні спадарожнікавых здымкаў.

Нягледзячы на тое, што сама вёска была адселена і пахавана пасля Чарнобыльскай катастрофы, сядзібны комплекс з паркам нейкім цудам збярог свой ахоўны статус - сёння гэта гісторыка-культурная каштоўнасць 2-й катэгорыі (рэспубліканскага значэння).

Тры будынкі, унесены ў спіс, здаецца, не зачапіла зачыстка, але для сядзібы дагэтуль адсутнічае праект зон аховы, то бок мы не ведаем якія граніцы ў сядзібы і якую гаспадарчую дзейнасць можна там і побач весці.

Для такіх выпадкаў у Кодэксе аб культуры адназначна прапісаная забарона на ажыццяўленне любой дзейнасці, якая можа аказаць уздзеянне на помнік. Але ў Хойніцкім раёне, відаць, пра Кодэкс ніхто і не чуў.

#сядзібы #знішчэнне #Рудакоў