Спадчына
2.89K subscribers
9.8K photos
85 videos
22 files
1.56K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Новае добраўпарадкаванне парку Уга Чавеса ў Мінску. Якое пластыкава-металічнае ўбоства. Гэта мусіла застацца ў ганебным для архітэктуры 2005 годзе, але яно ўваскрэсла ў 2024-м.

Што гэта? Прыпынак, навес для курэння? Хто ведае, падакажыце.

Куча металічных трубак, нейкіх смеццевых пруткоў і кружочкаў. Падвешаныя кашпо з ледзь жывымі раслінамі... Ды купілі б сетку і абсадзілі ўюном - было б танна, хутка і зелена.

А дах. Гэтае "ізяшчаства" няўцямнага выгіну, якое адразу выдае, што дах зроблены з таннага полікарбанату. І яшчэ гэты колер бутэлькі з-пад піва, які ніяк не стасуецца ні з чым іншым у атачэнні. А галоўнае - нахрана ён часткова празрысты? Каб ад дажджу бараніць празрыстаць не патрэбная, а калі ад сонца, то лагічна рабіць глухой, бо тут ніякіх сцен няма.

Увогуле гэтая халабуда ніяк не можа абараніць ні ад ападкаў, ні ад сонца - бо і тое, і другое, вертыкальна ніколі не падаюць, трэба ўключыць мозг і разлічыць памер, які абароніць ад касога дажджу, і размяшчэнне, якое ў гэтым канкрэтным месцы з гэтай канкрэтнай арыентацыяй лаўкі дасць напрацягу большай часткі дня хоць нейкі цень — вышэйшая матэматыка!

Лаўка на дзве сракі, калі будзе трэці чалавек у кампаніі, то трэба садзіцца на плітку - месца ёсць, але лаўку туды не дацягнулі.

2/10. Архітэктара звольніць і адабраць дыплом за прафесійную непрыдатнасць.

#мінск #дэградацыя #паркі
Як у Мінску зносілі сутарэнні даходнага дома Кастравіцкай (роднай сястры Эдварда Вайніловіча) у 2003 годзе для будаўніцтва нічым не апраўданага ГЦ «Сталіца», чыя жыццядзейнасць сёння штучна падтрымліваецца.

Будынак спраектаваў беларускі архітэктар Станіслаў Гайдукевіч у рацыянальным варыянце мадэрну. Пасля будаўніцтва Дома ўрада стаў косткай у горле савецкіх горадабудаўнікоў, бо замінаў стварэнню параднай плошчы.

У вайну дзіўным чынам не пацярпеў, таму знасіць яго ў разбураным горадзе ніхто не стаў. Былі, як кажуць прапановы, перасунуць будынак далей па Савецкай вуліцы ў бок Чырвонага касцёла, што было б найлейшым варыянтам. Але прасцей было знесці, што і зрабілі ў 1964 годзе.

Падмуркі на бессэнсоўна вялікай і пустой плошчы Леніна, а пасля Незалежнасці так бы і захоўваліся ў зямлі, чаючы свайго даследчыка, але з'явіўся амбіцыйны праект пабудаваць пад усёй плошчай шматпавярховы падземны горад. Фармат такіх збудаванняў маральна састарэў на момант з'яўлення праекта. Але маскоўскі "Ахотны рад", які пачалі будаваць за 10 гадоў да таго, не даваў спакою "малодшаму брату".

І што рабіць цяпер з гэтай плошчай і прорвай пад ёй - незразумела, нават дрэвамі не засадзіш, бо крыццё на гэта не разлічана.

#Мінск #знішчэнне #гістарычнаязабудова
Прабачце за русіфікацыю канала, але ў гэтым выпадку толькі слова УЁБИЩНО можа дастаткова экспрэсіўна апісаць архітэктуру новага басейна ў Мінску.

Я адмаўляюся верыць, што чалавек з дыпломам архітэктара мог зрабіць дызайн з акенцамі ў выглядзе робімбікаў з народнага арнамента. Гэта проста люты калгас.

Калі ласка, ад'ябіцеся ад беларускага арнамента, ён дарэчны ў інтэр'ерных рэчах, афармленні буклетаў і адзенні, але ў архітэктуры свая распрацаваная мова выразнасці. Нават дарожкі ў выглядзе арнамента гэта недарэчны кіч, але паколькі ён амаль не чытаецца, а плітку ўжо праз год можна перакладаць наноў, то няхай. Але гэтая пачвара прастаіць на адной з галоўных магістраляў горада яшчэ гадоў 50 у такім выглядзе.

Асобны мой боль - квадратныя металакасеты, тут здаецца ўжо не "туалетны" варыянт 600х600, якім у нас абдзеланы ўсе бюджэтныя ўстановы, але ў такім маштабе касеты выглядаюць не лепш. Чаму праз дарогу прыватны офіс можа дазволіць сабе касеты вялікага фармату, далікатна падагнаныя пад архітэктуру будынку, а на нацыянальнай будоўлі толькі ўсё самае найгоршае???

#дэградацыя #Мінск
Які жах на станцыі метро Усход. Пераход не будзе затапліваць затое 🤡 Ну ну

Парэнчы мусяць пачынацца на пэўнай адлегласці ад краю верхняй прыступкі, каб за іх можна было ўхапіцца не навісаючы над лесвіцай - парушана

Тры прыступкі патрабуюць таксама сваіх парэнчаў - парушана

Колькасць прыступак у адным маршы - парушана

Вузкія «крылышкі» верхняй платформы патэнцыйна небяспечна месца.

Зроблена ў занадта кароткія тэрміны, відавочна, праект не распрацоўваўся і экспертызу не праходзіў (бо і не прайшоў бы).

Выглядае як ўродскія «мыліцы», быццам ў сталіцы расстралялі ўсіх праекціроўшчыкаў, якія маглі патлумачыць, што праблема не ў нізкім уваходзе, а ў херовым адводзе сцёкавых вод. А яшчэ, што затапленне перахода ў час катаклізму гэта норм, бо такія аб'екты праектуюцца для паўсядзённага жыцця, а не для адной залевы, якая бывае раз на 10 гадоў.

Паспрабую зваротамі высветліць наколькі гэта ўвогуле законна.

#Мінск #дэградацыя
Люблю пазаліпаць у літоўскі рэестр помнікаў, каб зразумець наколькі ў нас усё херова. У саветафобскай Літве пад ахову ўзяты амаль увесь савецкі мадэрнізм.

Вось да прыкладу махіна опернага тэатра, якая дамінуе над гістарычным цэнтрам Вільні (на секундачку, аб'ектам спадчыны ЮНЕСКА) - афіцыйны помнік архітэктуры.

Нехта скажа, што "ну гэта ж аб'ект першарадны, у нас таксама такое пад аховай". Праўда? Тэатр музкамедыі ў Мінску таксама першарадны помнік мадэрнізму, які акрамя таго ўключае ў сябе даваенную фабрыку-кухню. Але аніякага статусу ён не мае. Наадварот з зайздроснай рэгулярнасцю з'яўляюцца ўблюдачныя варыянты рэканструкцыі, галоўная мэта якіх, відаць, цалкам знішчыць арыгінальны выглад тэатра. Беларускую архітэктуру ратуе толькі адсутнасць грошай на ўсе гэтыя "пражэкты".

А што з іншымі? Павільён ВДНГ на Янкі Купалы знішчаны, павільён у выглядзе капелюша не ўзяты, а стэла з Меркурыем знішчана, будынак Белпрампраекта на Нямізе незваротна зуродаваны сінім шклом і бэжавымі металакасетамі, Палац мастацтва не ўзяты пад ахову, як і ўсе іншыя важныя помнікі мадэрнізму ў горадзе, а ансамбль праспекта Пераможцаў афіцыйна адмовіліся браць пад ахову.

Думаю, што варта перыядычна рабіць такія параўнанні з суседкай Літвой, каб прынізіць усю дутую ахову спадчыны ў Беларусі і казкі пра "збераглі ўсё лепшае з савецкага часу".

У савецкія часы з добрага была толькі якасная архітэктура, але яе не бераглі і берагчы не збіраюцца. Гэта ж не Камсамольскія вуліцы ў кожным горадзе ці бетонныя калекі Леніны пад мільёнамі слаёў шэрай фарбы, якіх берагуць як зрэнку вока невядома для чаго.

#Літва #замежжа #ахова #Мінск #савецкаяспадчына
Спадчына
Назавіце 3 прыкметы паводле якіх ваданапорную вежу можна аднесці да готыкі? Можа быць час ўзвядзення, пачатак 20 стагоддзя? Ці паўцыркульныя вокны і нішы? Акрамя чырвонай цэглы нічога агульнага з готыкай вы не знойдзеце. Гэта архітэктура гістарызму, у якой…
У воданапорнай вежы на вуліцы Аўтадораўскай у Мінску, якая з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і апошнія 15 гадоў належыць архітэктару, размесцяць кафэ. Установа зойме два ніжнія паверхі збудавання.

Там ужо выкладзена падлога, гатовая барная стойка, свае абрысы набывае лесвічка, якая вядзе на другі ярус.

Разам з тым права арэнды зямельнага ўчастка заканчваецца ўжо ў канцы снежня, а яго прадаўжэнне залежыць ад выніку работ. Уласнік абяцае адкрыць аб'ект праз тры месяцы — да 7 лістапада.

#Мінск #рэканструкцыя #прамысловаяархітэктура
Чарговая рыгалаўка вырашыла атрымаць усе бенефіты лямпавага ўтульнага квартала Асмалоўкі ў Мінску, пры гэтам абсалютна напляваўшы на аблічча самога квартала.

Утульнасць і лямпавасць хутка скончыцца, калі кожная бізнес-мразота будзе рабіць такую дзіч.

#Мінск #Асмалоўка #антырэстаўрацыя #дэградацыя #савецкаяспадчына
Спадчына
Чарговая рыгалаўка вырашыла атрымаць усе бенефіты лямпавага ўтульнага квартала Асмалоўкі ў Мінску, пры гэтам абсалютна напляваўшы на аблічча самога квартала. Утульнасць і лямпавасць хутка скончыцца, калі кожная бізнес-мразота будзе рабіць такую дзіч. #Мінск…
У 2018 годзе Міністэрствам культуры быў зацверджаны праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей за Оперным тэатрам. Пад ціскам грамадскасці зоны аховы нацягнулі на кварталы 2-павярховых дамкоў, якія вядомыя як Асмалоўка.

Дом па вул. М. Багдановіча, 22 / вул. Кісялёва, 51 трапіў у зону рэгулявання забудовы 4-га рэжыму ўтрымання, дзе забараняецца змена вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору фасадаў будынкаў ... і вось тут поўны фэйл - аўтары ПЗА скапіравалі дамы з зоны 6-га рэжыму ўтрымання 😡🤦‍♂️ Пры тым што на абзац раней усе дамы правільна пералічаны.

Гэтыя дакументы ўзгадняюцца ведамствам, але мяркуючы па такіх памылках іх проста ніхто не чытае??? Праз гэтую памылку атрымліваецца, што ніводны фасад у межах квартала М. Багдановіча, Кісялёва, Чычэрына і Камуністычнай не ахоўваецца ПЗА, хоць ён для гэтага і існуе.

Як у такіх умовах можна працаваць са спадчынай?

#Мінск #Асмалоўка #ахова
Спадчына
Чарговая рыгалаўка вырашыла атрымаць усе бенефіты лямпавага ўтульнага квартала Асмалоўкі ў Мінску, пры гэтам абсалютна напляваўшы на аблічча самога квартала. Утульнасць і лямпавасць хутка скончыцца, калі кожная бізнес-мразота будзе рабіць такую дзіч. #Мінск…
Падпісчыкі звяртаюць увагу, што сёння па ўсёй Асмалоўцы прабіваюцца нехактэрна вялікія праёмы. Ладна б дзверы, тут ёсць кампраміс паміж заваханнем і выкарыстаннем. Але проста вокны.

Дамы па вуліцы Чычэрына, 8 / 30 і па вуліцы Куйбышава, 25 знаходзяцца ў тым квартале, з якім ніякай памылкі ў тэкце ПЗА не адбылося. А значыць будзе зварот з патрабаваннем вярнуць фасады да арыгінальнага выгляду.

#Мінск #Асмалоўка #дэградацыя #савецкаяспадчына
У БНТУ працягваюць перафарбоўваць свой ансамбль у кіслотна-зялёны колер.

Цяпер рукі дабраліся да інтэрната па № 3 па праспекце Незалежнасці, 63, які сваім фасадам фарміруе фронт забудовы галоўнай магістралі сталіцы.

З гэтымі перафарбоўкамі стаіць дэкан архітэктурнага факультэта Армэн Сардараў, якія мае пасведчанне навуковага кіраўніка і выконвае для свайго ўніверсітэта ўсе працы на гісторыка-культурных каштоўнасцях. Пры гэтым відавочна, што ён не мае аніякага ўяўлення пра навуковую рэстаўрацыю і заканадаўства ў сферы аховы. У свой час яго выперлі з Рады пры Мінкультуры з гэтай прычыны.

Менавіта пад ягоным "навуковым кіраўніцтвам" у 2020 годзе былі праведзены неўзгодненыя з Міністэрствам культуры (то бок незаконныя) работы па перафарбоўцы галоўнага корпуса ў такія ж кіслотныя колеры. Тады кіраўніцтва ўніверсітэта абівала парогі ведамствам, каб ім усё ўзгаднілі задняй датай.

Што цікава, прыкладна ў той жа час рамантавалася агароджа перад галоўным корпусам, якая невядома з якой прычыны не мела ахоўнага статусу. Але для яе іншым спецыялістам удалося ўстанавіць блізкае для арыгінальнага адценне зялёнага — і яно ні разу не кіслотнае.

Кіслотнага зялёнага проста не магло быць на фасадах будынкаў 1950-х гадоў, такія адценні сталі магчымыя толькі ў наш высокатэхналагічны час. На савецкай неакласіцы гэта будуць прыглушаныя глыбокія колеры, далёкія ад вясёльнага салатавага.

Дарэчы на фота можна заўважыць гэты неверагодны кантраст паміж брамай у агароджы, для якой адноўлена арыгінальная каларыстыка па выяўленых пігментах старой аддзелкі, і новай афарбоўкай інтэрната.

Ну гэта проста здзек з горада. А ўсё таму, што адзін няздара ў скураным крэсле бачыць сябе вялікім мэтрам рэстаўрацыі.

#Мінск #савецкаяспадчына #антырэстаўрацыя #каларыстыка