Спадчына
2.83K subscribers
9.22K photos
77 videos
21 files
1.52K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Спадчына
Photo
А якія яшчэ помнікі барока могуць нас здзівіць у будучыні? Што калі я вам скажу, што ні «белы лебедзь над Дзвіною» — Сафія, ні праваслаўны архікафедральны сабор у Мінску не былі белымі? Прапаную варыянты размалёвак, як могуць выглядаць гэтыя храмы ў будучыні.

⚠️ Дадзеныя размалёўкі грунтуюцца на колеравых рашэннях некаторых адрэстаўраваных барочных храмаў у Літве і Польшчы і не з'яўляюцца дакладнымі для помнікаў. Што тычыцца Сафіі, то ў час рэстаўрацыі яе фасады былі даследаваны, але колер не быў адноўлены, верагодна, з ідэалагічных прычын. Паводле некаторых крыніц Сафія таксама мела цёплую бэжавую гаму, але паколькі такую мы ўжо выкарысталі на мінскай кафедры, цікавей было разгледзець расфарбоўку з іншага канца спектру — фісташкава-ружовую.

#мінск #полацк #касцёлы #каларыстыка
Спадчына
Photo
На вялікіх выхадных пабернардзінскі касцёл Святога Іосіфа ў Мінску, які быў узведзены ў XVII стагоддзі ў стылі барока, нечакана змяніў сваю звыклую светла-бэжаваю гаму фасадаў на насычана кантрасную. Мы распыталі навуковага кіраўніка Рамана Забелу з Навукова-праектнага цэнтра «Рэстабіліс» пра работы, якія былі праведзены на фасадзе касцёла.

https://telegra.ph/Koler-baroka-11-11
#мінск #касцёлы #каларыстыка
Усім нашым падпісчыкам на Патрэоне даступны размалёўкі полацкай Сафіі і мінскага кафедральнага сабора ў фармаце .psd. Замяняючы колеры на адпаведных слаях, вы зможаце стварыць свой непаўторны каларыт беларускага барока.

#касцёлы #каларыстыка
У Шчорсах ізноў ад балды пафарбавалі царкву. Яшчэ нядаўна яна была бела-блакітнай.

Фота
#каларыстыка #шчорсы #цэрквы
Спадчына
Цяпер на комплексе тупа 3 варыянты расфарбоўкі фасадаў з рознай схемай і адценнямі. На флігелях пры браме дэкор святлейшы за сцены, на корпусе увесь дэкор значна цямнейшы за сцены (белыя элементы, відаць, з'явіліся нядаўна), на аркадзе — толькі на антаблеменце…
Амаль праз год чакання праз пракуратуру ў нас нарэшце атрымалася дамагчыся адказу, чаму на Ружанскім палацы цяпер прынамсі тры варыянты расфарбоўкі фасадаў. Цяпер мы ведаем, што колішні палац Сапегаў плануюць перафарбаваць па адной схеме.

Атрыманы разгорнуты адказ ад навуковага кіраўніка тым не менш не задаволіў нас і падштурхнуў да стварэння вялікага артыкула па гэтым пытанні. Гэта ўжо другая публікацыя па каларыстыцы барока пасля перафарбоўкі касцёла Святога Іосіфа ў Мінску, можна сказаць, што вымалёўваецца пэўнага кшталту серыя.

У новым артыкуле мы разабралі што не так з прыведзенымі аргументамі і даследаваннямі, ды разам са спецыялістам-рэстаўратарам паспрабавалі рэканструяваць тое, як мусіў бы выглядаць палац, калі б яго афарбоўка вялася на падставе фактаў, а не фантазійных уяўленняў.

Колер барока: Ружанскі зялёны

Падпішыцеся на наш Patreon, калі хочаце падтрымаць нас

#Ружаны #палацы #каларыстыка
Што зараз адбываецца на фасадах Мінскага галоўпаштамта.

У артыкуле МН не знайшоў ніводнага цікавага слова пра гэты кампрамонт акрамя чарговага параўнання з Версалем/Афінамі/Швейцарыяй/Венецыяй — гэтым разам з рымскім палацца Полі, перад якім размешчаны знакаміты фантан Трэві.

Ад сябе магу хіба што звярнуць увагу на тое, што фасады фарбуюцца ў адзін тон, цяпер на розніцу гуляюць толькі архітэктурныя дэталі, а да гэтага будынак быў даволі адвольна пафарбаваны ў некалькі адценняў бэжава-карычневатага.

#Мінск #каларыстыка #савецкаяспадчына #рэстаўрацыя
Рэканструкцыя першапачатковага выгляду алтара на 1730-я гады ў кафедральным касцёле ў Пінску. Выканана на падставе хіміка-фізічных даследаванняў пігментаў і зандажоў жывапісных слаёў. 1986 год. З архіва Аркадзя Шпунта.

#Пінск #касцёлы #каларыстыка #роспісы #інтэр'еры
Вяртанне барочнага каларыту касцёлам у Польшчы:

* Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла пры кляштары капуцынаў. Люблін, 1726-1733
* Касцёл Святых Янаў. Кракаў. 1715-1723
* Калегіяцкая базіліка. Познань. 1651-1705
* Касцёл Святога Войцеха і Святога Станіслава Біскупа. Каліш. 1592-1597
* Касцёл на Скалцы. Кракаў. 1733-1751
* Касцёл Святога Яна Хрысціцеля. Янаў Любельскі. 1694-1769
* Касцёл францысканцаў. Пшэмысль. 1754-1778
* Касцёл Святога Францыска Ксаверыя. Красныстаў. 1695-1717
* Базіліка Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Свента Ліпка. 1688-1730
* Базіліка Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Сейны. 1750-1779

У Беларусі пакуль не так шмат прыкладаў - рэстаўрацыя фасадаў нясвіжскага касцёла Божага Цела і мінскага касцёла Святога Іосіфа. А можа быць больш!

#каларыстыка #барока #касцёлы #польшча #замежжа
Як будзе выглядаць Дом афіцэраў у Полацку пасля рэканструкцыі. У даваенны час ён быў пафарбаваны вельмі нязвыкла для нас - цёмна-сінія філёнгі на рустоўцы, такія ж цёмныя карнізы. Пасля вайны ўнармавалі каларыстыку, але цяпер плануюць вярнуць арыгінальнае рашэнне. Паглядзім, ці не сустрэне яно супраціву з боку густу чыноўнікаў.

https://t.me/vitebsk_region_officially/23531

#Полацк #савецкаяспадчына #каларыстыка #рэстаўрацыя
Спадчына
Міністэрства культуры не ўзгадняла работы на агароджы і вежы-браме кляштара бенедыкцінак у Нясвіжы. Цікавым будзе адказ Нясвіжскага райвыканкама, дзе ўвогуле зрабілі выгляд, што ніякіх ахоўных статусаў не існуе (між іншым кляштар мае 2-ю катэгорыю), а існуе…
На кляштары бенедыкцінак XVII стагоддзя ў Нясвіжы працягнуць рамонтныя работы на фасадах.

Увосень 2022 года на агароджы і вежы-браме кляштара, нягледзячы на тое, што помнік мае 2-ю катэгорыі каштоўнасці, былі праведзеныя работы без узгаднення з Міністэрствам культуры. Ужо у сакавіку наступнага года да работ на помніку барока быў нарэшце прыцягнуты навуковы кіраўнік, частку карпусоў перафарбавалі ў пясочны колер з белымі карнізамі.

Цяпер справа дайшла да корпуса, які пафарбаваны сёння ў парсюкова-ружовы колер. Паводле хіміка-фізічных даследаванняў "Белрэстаўрацыі" найбольш раннія слаі афарбоўкі на гэта таксама жоўтая вапнавая на сценах (блізкая да Marill 110,
Marill 115, Goldocker 30) і белая на вапне - на карнізах.

Пра аднаўленне касцёльнай вежы гаворкі, на вялікі жаль, не ідзе.

#Нясвіж #рэстаўрацыя #касцёлы #кляштары #каларыстыка
Спадчына
Photo
Дом афіцэраў у Полацку пафарбавалі насуперак хіміка-фізічным даследаванням.

Даследванне афарбовачных слаёў паказала, што гэты міжваенны будынак меў халодную гаму, а філёнгі на рустоўцы былі афарбаваныя ў цёмна-сінія колеры. Такімі ж былі і карнізы.


Але ў час наведвання Полацка адной высокай чыноўніцы, якая не мае ніякага дачынення да рэстаўрацыі, не спадабалася прадстаўленая рэканструкцыя аўтэнтычных колераў.

Цяпер помнік архітэктуры пафарбавалі па класічнай схеме: цёплы бэж і тэракотавы замест цёмна-сіняга. Вельмі шкада, што ў Беларусі ўсе пытанні вырашаюцца вось так...

Фота
#Полацк #савецкаяспадчына #каларыстыка #рэстаўрацыя #дэградацыя
Спадчына
Photo
У Полацку да Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі амаль скончылі рэканструкцыю Дома афіцэраў, пабудаванага ў міжваенны час.

«Неэксплутаваны будынак заўсёды памірае. Увесь тынкавы слой прыйшлося збіваць да цэглы, ляпны дэкор таксама пайшоў пад замену».

І гэта не адзіная страта. На вялікі жаль, кіруючыся меркаваннем чыноўніцы, далёкай ад рэстаўрацыі, канчаткова была выбрана каларыстычнага гама фасадаў, якая супярэчыць таму, што паказалі хіміка-фізічныя даследаванні першапачатковай аддзелкі.

#Полацк #рэканструкцыя #рэстаўрацыя #каларыстыка #савецкаяспадчына

https://gorod214.by/new/11142
Метраполітэн-музей не так даўно выклаў лічбавую рэканструкцыю мармуровай галавы багіні Мінервы з Брытанскага музея (датаванне — 140 -150 гг. н.э.), знойдзенай у канцы XIX стагоддзя на Эсквілінскім пагорку ў Рыме. Аўтараў рэканструкцыі гэта статуя зацікавіла паколькі на ёй захаваліся фрагменты арыгінальнай афарбоўкі.

І вось амаль праз дзве тысячы гадоў багіня паўстала нам у сваёй першапачатковай дзіўна мяккай і далікатнай прыгажосці. Пра сам працэс рэканструкцыі можна паглядзець ролік ад яе аўтараў.

Крыніца

#каларыстыка
На касцёле ў Гервятах цагляныя фасады рамантуюць цэментам 😤

Па-першае, цэмент наносіць шкоду муроўцы на вапне.

Па-другое, спачатку трэба счысціць ружовую фарбу, якой у нас чамусьці любяць наводзяць парадачак на фасадах з чырвонай цэглы, а пасля ўжо перакладаць асобныя цагліны, калі яны разбурыліся (чаго не бачна), або наноў рабіць швы. А не тупа мазаць усё разам!

На адным з контрфорсаў бачны невялікі зандаж, які паказввае наколькі адрозніваецца колер мура ад колеру фарбы. Відаць, аўтэнтыка не спадабавался ўласніку...

Гервяцкі касцёл вельмі раскручаны турыстычны аб'ект і помнік рэспубліканскага значэння, а такую дзіч робяць на ім. Паглядзіце наколькі больш шляхетна выглядаюць два пілоны брамы, да якіх не дабраліся рукі гора-маляроў.

Такая шызафрэнія ў краіне паўсюль: у інтэр'ерах рэстарацый збіваюць тынк з роспісамі, каб дабрацца да моднай цэглы, а звонку фарбуюць тую ж самую цэглу чырвонай ці ружовай фарбай, каб яе не было бачна. 🤡

#антырэстаўрацыя #касцёлы #Гервяты #каларыстыка