sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.18K subscribers
2.53K photos
12 videos
2 files
2.53K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🟣SHARESPACE - #конкурс праектаў для медыямастакоў у Deep Space 8K, #Лінц #Аўстрыя

▫️Для каго:
#творцы, якія займаюцца #media_art.
▫️Калі: красавік - верасень 2024.

SHARESPACE – гэта даследчы і інавацыйны праект Horizon Europe, мэтай якога з'яўляецца стварэнне будучых сацыяльных гібрыдных прастор. Шукаюць медыямастакоў для стварэння твора з выкарыстаннем тэхналогіі SHARESPACE, які будзе размешчаны ў цэнтры Ars Electronica. Гэта прастора дазваляе стварыць XR-асяроддзе пры дапамозе стэрэаскапічных 3D-праекцый на падлогу і сцены. Чакаецца, што ўдзельнікі створаць міждысцыплінарны інтэрактыўны перформанс, у якім будзе выкарстоўвацца ўзаемадзеянне паміж людзьмі і рознымі тыпамі віртуальных людзей. Праект будзе паказаны ў фармаце Deep Space 8K на фестывалі Ars Electronica Festival 2024.

SHARESPACE прапануе:
- агульны ганарар на вытворчасць праекта 15 000 EUR.

Ддл: 19 лістапада.
👉Падаць заяўку.

#new_media_art #даследванні #публічныя_прасторы
🎭Online Performance Art - анлайн-#фестываль перфарматыўнага #мастацтва

▫️Для каго:
#перформеры, #рэжысёры, #акторы, #харэографы і #творцы перформансу.
▫️Калі: 11 - 14 кастрычніка.

Фестываль уяўляе сабой анлайн-платформу для дэманстрацыі перформансаў сусветнай аўдыторыі. Запрашаюць творцаў перформансу з прапановамі для фестывалю. Творы будуць прэзентавацца на сайце фестывалю на працягу сутак.

Ддл: 6 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#міждысцыплінарныя_праекты #перформанс #кіно
MSUFCU Arts Power Up Arts - творча-даследчая #рэзідэнцыя ў #ЗША

▫️Для каго:
#творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 3 - 4 месяцы ў 2024.

Цэнтр па вытворчасці пучкоў рэдкіх ізатопаў, студыя CoLab у Музеі Універсітэта штата Мічыган і інавацыйны праект STEAMpower запрашаюць стварыць творчыя праекты на стыку мастацтва, навукі і тэхналогій. Асабліва цікавяць міждысцыплінарная творы і #даследванні. Тэма рэзідэнцыі – астрафізіка.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- стыпендыю 20 000 USD
- выдаткі на вытворчасць да 15 000 USD
- дадатковую падтрымку 1000 USD / месяц (для ўдзельнікаў з дзецьмі).

Ддл: 20 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🎥Videoformes - #фестываль відэаарта ў Клермоне-Феране, #Францыя

▫️Для каго:
#творцы #відэа, #рэжысёры і #аператары.
▫️Калі: 14 - 31 сакавіка 2024.

Запрашаюць з працамі, якія дэманструюць наватарскі і арыгінальны падыходы ў галіне эксперыментальнага відэаарта. Мэта фестывалю – лабараторыя новых форм #мастацтва, якая прэзентуе новыя формы гібрыднага і лічбавага мастацтва. Цікавяць праекты, якія прысвечаны мастацкім, культурным і сацыяльным тэмам.

Ддл: 28 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #кіно #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы
🎉Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» шукае ментараў_ак для працы з пачынаючымі актывіст_камі ў фармаце анлайн

▫️Для каго:
#актывісты, прадстаўнікі #НДА і інш. ментары.
▫️Калі: кастрычнік - снежань.

🔸Каго трэба ментарыць?
Маладых беларусаў_ак, зацікаўленых у вырашэнні навакольных праблем, жадаючых далучыцца да грамадзянскай супольнасці праз рэальныя дзеянні.

🔸Што чакаецца ад ментараў_ак?
- досвед індывідуальнага і арганізацыйнага ментарынга/коўчынга
- выдатнае ўменне аналізаваць патрэбы і праблемы, падбіраць эфектыўныя метады іх вырашэння
- добрае веданне моладзевага сектара Беларусі
- вельмі вітаюцца трэнерскія і фасілітатарскія здольнасці

Ддл: 30 верасня.
👉Падаць заяўку.

#актывізм #грамадскія_праекты #адукацыя
🎥💎Art Television - #конкурс #відэа у межах The Wrong Biennale

▫️Для каго: #творцы відэа, #блогеры, #рэжысёры.
▫️Калі: 1 лістапада 2023 - 1 траўня 2024.

Art Television – відэавыстава-павільён на інтэрнэт-біенале, арганізаваная як віртуальны мастацкі салон, куды кожны дзень дадаецца новы кантэнт. Твор, які плануецца даслаць на #конкурс, павінен быць некамерцыйным і ўжо даступным на інтэрнэт-пляцоўцы. Праекты ў стадыі распрацоўкі не прымаюцца.

Ддл: 15 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#media_art #new_media_art #артывізм #кіно #публічныя_прасторы
🎉📝«Пясочніца 2.0» - анлайн-#курс па асновам журналістыкі ад Медыя Акадэміі Прэс-клуба Беларусь

▫️Для каго:
прадстаўнікі #медыя, #НДА, #актывісты і тыя, хто хоча паспрабаваць сябе ў прафесіі журналіста.
▫️Калі: 12 кастрычніка - 18 снежня па панядзелках і пятніцах.

Вы зможаце навучыцца асновам журналістыкі, тэорыі і практыцы, зразумець логіку працы СМІ і рэдакцыйных працэсаў. Наладзіце карысныя сувязі, пазнаёміцеся з галоўнымі рэдактарамі і станеце часткай кам'юніці людзей, якія жадаюць развівацца і станавіцца медыяпрафесіяналамі.

Курс прадугледжвае:
- штотыднёвыя двухгадзінныя навучальныя сесіі з экспертамі па тэмах
- практычныя заданні па тэме для замацавання
- персанальны «прафайл» з выкананымі заданнямі і індывідуальнай зваротнай сувяззю ад эксперта
- групавыя абмеркаванні заданняў (сесія зваротнай сувязі) з трэнерам
- уводзіны ў фармат рэдакцыйнай работы, мазгавыя штурмы, планаванне тэм, разбор матэрыялаў.

Ддл: 1 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты
🖼🔥«Візуальная гісторыя Беларусі» - анлайн-сустрэча з архівам VEHA сёння вечарам

Для каго:
#культдзеячы і ўсе зацікаўленыя.
Калі: 20 верасня, 18.00-19.30 (па Мінску).

Запрашаюць на сустрэчу з мастачкай і архівісткай Лесяй Пчолкай, якая даследуе культуру памяці і працуе з архівам VEHA. Падчас сустрэчы абмяркуюць, як адбываецца праца над архівам і ці магчыма сумяшчаць мастацкія і архіўныя практыкі.

Праз дэканаліяльную оптыку, атрымаецца сфакусавацца на наступных тэмах:
- Як пазбегнуць самаэкзатызацыі падчас спазнавання гісторыі сваёй краіны, і ці варта сцерагчыся гэтага?
- Ці з’яўляецца дыгітальны архіў сапраўды надзейным і трывалым сховішчам?

👉🔥Зарэгістравацца.

#арт #мастацтва #публічныя_прасторы #даследванні #памяць
🖼Nam June Paik: Post-Fluxus Sense - #конкурс #media_art у Кванджу і Сеуле, #Паўднёвая_Карэя

▫️Для каго:
#творцы, якія займаюцца лічбавым мастацтвам.
▫️Калі: 24 лістапада 2023 - 31 сакавіка 2024.

Платформа медыяарта G.MAP і ўрад Сеула запрашаюць творцаў прадэманстраваць медыяарт творы. Конкурс прысвечаны канкрэтнай тэме: «Нам Джун Пайк: пачуццё пост-Флюксуса». Удзельнікам прапануецца даследаваць творчасць заснавальніка відэаарта Нам Джун Пайка або дух Флюксуса.

Арганізатары прапануюць:
- бюджэт на праект 14 000 EUR.

Ддл: 16 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #new_media_art #публічныя_прасторы
🎉📝«Дыпламатычныя #даследванні: новыя кадры для новай Беларусі» - адукацыйная праграма для беларусаў ад Цэнтра усходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта, #Варшава #Польшча

▫️Для каго:
#культдзеячы, #актывісты, прадстаўнікі #НДА і ўсе зацікаўленыя да 35 гадоў.
▫️Калі: лістапад 2023 - лістапад 2024.

Курс будзе ўключаць аналіз палітычнай сітуацыі ў Беларусі і на постсавецкай прасторы, тэорыю і практыку палітыкі і дыпламатыі, знешнюю палітыку і бяспеку, дыпламатычны пратакол, міжнароднае права і г.д.

🔸Мовы выкладання курса: польская, англійская, беларуская і руская.

Праграма прапануе:
- бясплатнае навучанне;
- інтэнсіўныя заняткі па польскай і французскай мовах
- магчымасць праходжання стажыровак у вядомых польскіх установах, а таксама, калі магчыма,
між- і транснацыянальныя
- штомесячную стыпендыю 2400 PLN.

Ддл: 15 кастрычніка.
👉Падрабязней.

🔗Via @Birananka.

#адукацыя #курс #грамадскія_праекты
🖼2 магчымасці для куратараў і культменеджараў

1️⃣The Autumn School of Curating -
#семінар у #Румынія

▫️Для каго:
#куратары, #даследчыкі і #мастацтвазнаўцы.
▫️Калі: 13 - 19 лістапада.

Семінар пад кіраўніцтвам Сяоюй Венга прысвечаны перадавым магчымасцям сучаснай куратарскай практыкі. Мэта – доступ маладых куратараў да міжнароднай платформы дыялогу, абмену ведамі і навучання.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне.

Ддл: 4 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

2️⃣Brooks International Fellowship Programme - #стыпендыя ў #Лондан

▫️Для каго:
#культменеджары і #куратары.
▫️Калі: 2 красавіка - 15 верасня 2024.

Delfina Foundation і Tate прымаюць заяўкі на дзве грантавыя праграмы: «менеджмент калекцый» і «камунікацыя з наведвальнікамі».

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- суткавыя 40 GBP / дзень
- візавую падтрымку
- удзел у жыцці галерэй.

Ддл: 12 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #публічныя_прасторы
📝2 адукацыйныя магчымасці ў суботу

1️⃣Моладзевы анлайн-форум ад Ініцыятывы «Моладзь за ўстойлівае развіцце»

▫️Калі: 23 верасня, 11.00-15.00 (па Мінску).

У праграме выступы запрошаных спікераў па тэмах змянення клімату, удзелу моладзі ў прыняцці рашэнняў, МУР у Беларусі, правах чалавека, адукацыі для ўстойлівага развіцця. Запланавана і Policy Lab: распрацоўка агульнай пазіцыі беларускай моладзі па МУР для прадстаўлення на міжнародных мерапрыемствах.

👉Зарэгістравацца.

2️⃣анлайн-#майстар_клас па кайдзэ планаванні ад Школы карыснай адукацыі UsEd

▫️Калі: 23 верасня ў 18.00 (па Мінску).

З практыкуму вы даведаецеся, што такое Кайдзе і якая галоўная мэта такого планавання. Запрашаюць практыкаваць, як правільна фармуляваць мэты і задачы, расстаўляць прыярытэты, працаваць са складанымі задачамі і г.д.

👉Далучыцца да трансляцыі ў Telegram-канале.

#адукацыя #грамадскія_праекты #публічныя_прасторы
2 карысныя анлайн-воркшопы

1️⃣«Безымянны аўтар, ананімны герой. Як медыя пісаць пераканаўча ва ўмовах небяспечнай рэальнасці» - анлайн-воркшоп ад Праваабарончай інцыатывы «Журналісты за талерантнасць»

▫️Для каго:
#медыя, #актывісты.
▫️Калі: 28 верасня, 18.00 - 19.30.

Расказаць гісторыю, пра тое, што нельга агучваць, і героя, якога небяспечна называць і паказваць. Спікерка – журналістка і рэдактарка Ірына Новік.

Ддл: 27 верасня.
👉Зарэгістравацца.

2️⃣«Асновы лічбавай пісьменнасці» - анлайн-#курс па інтэрнэт-бяспечнасці

▫️Для каго:
усе зацікаўленыя.
▫️Калі: 3 кастрычніка - 7 лістапада, па аўторках у 18.30 (па Мінску).

Вы зможаце не толькі даведацца аб пытаннях захоўвання асабістых дадзеных, AI фэйкаў, уплыву медыя на псіхічнае здароўе, але і пачытаць тэматычныя тэксты і папрактыкавацца. Выкладчык – амерыканскі пісьменнік, журналіст і спецыяліст па медыяграматнасці Джо Крэшчэнт.

❗️Курс адбудзецца на англійскай мове.

Ддл: 28 верасня.
👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #майстар_клас #актывізм
⚡️⚡️🎉Распачата рэгістрацыя праектаў / ідэй для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў для беларускай культуры ад «Культурнага Кода»

▫️Для каго:
усе зацікаўленыя.
▫️Калі: 28 верасня, 17.00 (па Варшаве).

Вы можаце мець як гатовы праект (нават з MVP!), так і ідэю. Можна прадставіць задумку, звязаную з любымі тэхналогіямі, задачамі і з любымі культурніцкімі і творчымі сектарамі. У гэтым сезоне ўдзельнікі чата выбіраюць 2 самыя цікавыя праекты кожнага з пітчынгаў.

🔸Прыкладны таймінг – 5 хвілін пітча + 5-7 хвілін на абмеркаванне кожнага праекта.

Прыз за 1 месца:
- каля 15 працоўных гадзін ад спецыяліста па запыце.

Прыз за 2 месца:
- тэст праекта ад профільнага спецыяліста.

Праект «Культурны Код» фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

Ддл: 27 верасня.
👉Зарэгістравацца.

#актывізм #грамадскія_праекты #публічныя_прасторы
🧩📝Dare-Zine VI - #конкурс выяў і тэкстаў на тэму аналагу для зіна

▫️Для каго:
#мастакі, #дызайнеры, #даследчыкі.

Запрашаюць падзяліцца сваім меркаваннем аб тым, ці мае аналаг (тэхнікі, падыходы, стылі, менталітэт) які-небудзь аналаг (параўнанне) у сучасным свеце? Чакаецца, што працы будуць адсканаваны. Пісьмовыя працы ці артыкулы таксама вітаюцца.

🔥Ддл: 24 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #даследванні #самвыдат
🖼VAA - #стыпендыя і выстава ад Асацыяцыі візуальных мастакоў

▫️Для каго:
#мастакі.
▫️Калі: 4 тыдні з сакавіка 2024.

Стыпендыяльная прэмія VAA накіравана на дапамогу маладым мастакам. Пераможцы атрымаюць удзел у трохмесячнай мастацкай анлайн-праграме. Прадугледжана групавай і індывідуальная падтрымка. Па выніках праграмы мастакі прымуць удзел у Міжнароднай выставе VAA, якая пройдзе ў Лондане.

❗️Прадугледжаны грашовы ўнёсак за заяўку для тых, хто не з’яўляецца членамі VAA.

Ддл: 29 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #адукацыя
🎉🎉🧩Стартуе другі набор на Social Camp!

Social Camp — гэта адукацыйна-ментарынгавы праект для беларусаў і беларусак, зацікаўленых у развіцці краіны і ўмацаванні сувязей з ёй незалежна ад месца пражывання.

Праект складаецца з двух праграм:

1️⃣ Social Camp. Адукацыя — гэта 11 курсаў гуманітарнага напрамку: сторытэлінг, аргументацыя, сацыяльнае прадпрымальніцтва і інш.

2️⃣ Social Camp. Ментарынг — гэта праграма для пошуку кантактаў, наладжвання сувязей, узаемадапамогі, абмену вопытам і ведамі паміж беларус_камі як у краіне, так і за яе межамі.

❗️Удзельні_цы праграмы, якія маюць канкрэтныя праектныя прапановы і каманды для іх рэалізацыі, змогуць падаць заяўку на фінансавую падтрымку свайго праекта (ад 5 000 да 20 000 EUR) у 2024 годзе.

🔥Ддл: 1 кастрычніка (курсы) і 8 кастрычніка (ментарынг).
👉Падрабязней.

#адукацыя #грамадскія_праекты #актывізм
2 магчымасці для творцаў, якія ў ЕС

1️⃣ICA: Earth and Song -
#рэзідэнцыя для керамістаў у #Ерэван, #Арменія

▫️Для каго:
#творцы керамікі.
▫️Калі: 6-7 тыдняў у 2024.

ICA – Інстытут сучаснага мастацтва ў Ерэване. Запрашаюць пазнаёміцца з армянскай арт-сцэнай і рэалізаваць калектыўны праект ў ў абшчыне Вардаблур і, магчыма, у памяшканні ICA.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- суткавыя 25 EUR / дзень
- пражыванне
- працоўную студыю.

🔥Ддл: 1 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

2️⃣Libitum - міждысцыплінарная #рэзідэнцыя ў #Бельгія

▫️Для каго:
#творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 9 - 30 чэрвеня 2024.

Запрашаюць з праектамі як творцаў, так і даследчыкаў. Тэма – ET (D) CENTERED. Чакаецца, што рэзідэнты будуць даследаваць дэцэнтралізацыю гарадоў і дамінантных дыскурсаў.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне ў сельскай мясцовасці
- працоўную прастору
- праезд.

🔥Ддл: 30 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты