sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🎥 Riga International Film Festival - #конкурс-#фестываль #кіно ў #Рыга, #Латвія

▫️Для каго: #рэжысёры, #аператары, #творцы кіно.

У праграме фестывалю сучаснае кіно сустракаецца з класікай, а агрэсіўныя дэбютныя працы існуюць побач з фестывальнымі хітамі. Фестываль дае прафесіяналам платформу, на якой можна абмяркоўваць праблемы, якія стаяць перад светам кіно. Запрашаюць з працамі ігравым кіно і кароткім метрам.

Ддл: 31 траўня.
👉Падаць заяўку.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #відэа #міждысцыплінарныя_праекты
🎥🎉 Фестываль #кіно «Паўночнае ззянне» прымае заяўкі для ўдзелу ў Беларускім конкурсе «Паўночнага ззяння-2024»!

▫️Для каго: #рэжысёры, #аўтары фільмаў.

Прымаюць фільмы:
• створаныя беларускімі аўтарамі і аўтаркамі
• у любым жанры
• на любую тэму
• любога хронаметражу
• створаныя ў любых краінах
• створаныя не пазней, чым у 2023 годзе

🔸Наяўнасць ангельскіх субтытраў абавязковая.

Ддл: 1 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #відэа #фестываль
🎥 Camden International Film Festival - #фестываль дакументальнага #кіно ў Камдэне, #Вялікабрытанія

▫️Для каго: #рэжысёры, #аператары, #творцы кіно.
▫️Калі: 12 - 15 верасня.

CIFF – гэта фестываль, арыентаваны на даследаванне неігравога кіно. Цікавяць магчымасці дакументальнай формы, яе шчырасць і правкацыйнасць. Запрашаюць з дакументальнымі фільмаў усіх стыляў, тэматыкі і працягласці. Вітаюцца матэрыялы, якія выходзяць за рамкі формы.

🔸CIFF намагаецца праявіць салідарнасць з кінематаграфістамі, асабліва з тымі, якія былі маргіналізаваны або выключаны з індустрыі.

Ддл: 13 траўня.
👉Падаць заяўку.

#відэа #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #міждысцыплінарныя_праекты
🎭 PRAGIKOMEDIONÁLE - #конкурс прац на фестываль перформансаў ў #Чэхія

▫️Для каго: #перформеры, #акторы, #рэжысёры, #харэографы, #танцоры, #мастакі і інш. #творцы.
▫️Калі: канец траўня - пачатак чэрвеня 2025.

PRAGOVKA GALLERY запрашае творцаў з перформансамі. Ніякіх абмежаванняў няма, цікавіць эксперыментальны і міждысцыплінарны падыход. Можна падаць прапанову на на любую колькасць выступаў.

Галерэя прапануе:
- пражыванне
- праезд
- PR і прадзюсаванне падчас фестывалю
- фотадакументацыю
- дызайн і друк рэкламнай прадукцыі
- рэквізіт і мантаж
- ганарар.

Ддл: 30 траўня.
👉Падаць заяўку.

#перформанс #выканальніцкія_мастацтвы #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #тэатр #міждысцыплінарныя_праекты
🎥 Intermediations - міжнародная #выстава відэаарта і эксперыментальнага кіно ў #Калумбія

▫️Для каго: #творцы відэаарта і анімацыі, #харэографы, #режысёры і г.д.
▫️Калі: 8-11 кастрычніка.

Intermediations – выстава, накіраваная на прасоўванне і распаўсюджванне розных мастацкіх і эксперыментальных практык вакол #відэа. Запрашаюць з відэаартам, відэаперформансам, кінатанцам, відэапаэзіяй, эксперыментальнай анімацыяй і інш.

Арганізатары прапануюць:
- дэманстрацыю відэапрац
- архівацыю ў Intermediations Video Art і Experimental Video Showcase для далейшых патэнцыйных паказаў.

Ддл: 30 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #міждысцыплінарныя_праекты #анімацыя
Ras Al Khaimah Art - творчая #рэзідэнцыя ў #ААЭ

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін ад 21 года.
▫️Калі: 6-12 месяцаў у 2024-2025.

Запрашаюць творцаў з наступных галін мастацтва: #малюнак, #кіно, ювелірныя вырабы, змешаная тэхніка, #жывапіс, #фатаграфія, #скульптура або тэкстыль. Рэзідэнты змогуць скарыстацца студыяй і галерэяй Фонду, спецыяльна спраектаванай шматфункцыянальнай мастацкай прасторай для сваіх асабістых праектаў і сумеснай дзейнасці. Чакаецца, што творцы будуць праводзіць штомесячныя семінары і ахвяруюць Фонду працы, створаныя падчас рэзідэнцыі.

🔸Веданне арабскай мовы, грамадскія праекты і досвед працы з людзьмі розных узростаў і культур будуць перавагай.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 61 000 AED (6 месяцаў)
- стыпендыю 80 000 AED (9 месяцаў)
- стыпендыю 100 000 AED (12 месяцаў).

Ддл: 1 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #візуальныя_мастацтвы #міждысцыплінарныя_праекты
🎥 Internationalen Kurzfilmtage Winterthur - #фестываль кароткаметражнага #кіно ў #Швейцарыя

▫️Для каго: #рэжысёры, #аператары, #творцы #відэа.
▫️Калі: лістапад.

Internationalen Kurzfilmtage Winterthur – найважнейшы фестываль кароткаметражных фільмаў у Швейцарыі. Акрамя кінапаказаў падчас фестывалю адбываюцца чытанні, канцэрты і г.д. Запрашаюць за кароткім метрам (не больш за 30 хвілін), які створаны не пазнец за 2023 год.

Арганізатараы прапануюць:
- прызы ад 2000 да 12000 CHF.
- неграшовыя прызы.

Ддл: 14 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #міждысцыплінарныя_праекты #конкурс
🎥 Другі сезон інкубатара мікрабюджэтнага #кіно ад Belarusian Filmmakers' Network

▫️Для каго: #рэжысёры, #аператары, #творцы #відэа, #прадзюсары і г.д.
▫️Калі: 2024-2025.

Мэта праекта – стымуляваць развіццё новага беларускага кіно. У межах інкубатара маладыя рэжысёры (з Беларусі і тыя, хто знаходзіцца за яе межамі) змогуць напісаць сцэнары сваіх дэбютных ігравых поўнаметражных фільмаў, а найлепшыя з іх змогуць прэтэндаваць на фінансаванне ў мікрабюджэтным фармаце.

1️⃣ На 1-м этапе будуць разглядацца кароткія (да 2 000 знакаў з прабеламі) заяўкі будучых фільмаў.
2️⃣ На 2-м этапе адбяруць 10 заявак, якія ўвойдуць у доўгі спіс.
3️⃣ На 3-м этапе адбяруць 5 заявак.

Арганізатары прапануюць:
- працу над сцэнарыямі поўнаметражных дэбютаў з дасведчанымі ментарамі
- мікрабюджэт на вытворчасць.

Ддл: 30 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #адукацыя #грант
🎥 Belo Horizonte - #фестываль відэаарту і эксперыментальнага #кіно ў #Партугалія

▫️Для каго: #рэжысёры, #аператары і інш. #творцы.
▫️Калі: 5 - 12 верасня.

Вітаюцца эксперыментальныя фарматы, аднак пажадана, каб #відэа доўжыліся не больш за 20 хвілін. Таксама цікавяць маніфесты, крытычныя тэксты і эсэ, якія можна дадаць у каталог мерапрыемства. Фестываль некамерцыйны.

Арганізатары прапануюць:
- публічную дэманстрацыю праектаў.

Ддл: 12 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #міждысцыплінарныя_праекты #арт
🎥 Resonance Sound Art and New Music Film Festival - #фестываль #відэа і музыкі ў #Ізраіль

▫️Для каго: #кампазітары, #музыкі і інш. #творцы.
▫️Калі: канец верасня.

Запрашаюць тых, хто даследуе сувязь паміж эксперыментальнай музыкай і #відэа. Прымаюць дакументальнае #кіно, кароткі метр да 10 хвілін, эксперыментальныя і анімацыйныя працы. Творы павінны датычыцца саўнд-арта і новай музыкі.

Ддл: 15 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #музыка #міждысцыплінарныя_праекты #выканальніцкія_мастацтвы #публічныя_прасторы