sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🌿 Mucem / Iméraа - даследча-творчая #рэзідэнцыя ў #Францыя

▫️Для каго: #мастакі, #архітэктары, #даследчыкі, сцэнографы, якія цікавяцца этнаграфічнымі і музеалагічнымі пытаннямі, і спецыялісты у галіне музеалогіі і спадчыны.
▫️Калі: 1 верасня 2025 - 30 студзеня 2026.

Чакаецца, што рэзідэнты будуць рэалізаваць свае праекты ў супрацоўніцтве з навуковай групай Mucem.

Запрашаюць правесці творчыя #даследванні па 3 накірунках:
- з выкарыстаннем калекцый і дакументальных рэсурсаў Музея чалавека
- пераасэнсаваць умяшанне мастакоў у дзейнасць грамадскіх музеяў пасродкам сумесных семінараў
- правесці даследаванне форта Сен-Жан і яго гісторыі, прапанаваўшы працу або выставу для адной з адкрытых пляцовак форта і/ці пакояў афіцэрскай галерэі.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 2000 EUR / месяц
- праезд
- пражыванне.

Ддл: 21 кастрычніка 2024.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🖼 ISEA - міжнародны #сімпозіум электроннага #мастацтва ў #Сеул, #Паўднёвая_Карэя

▫️Для каго: #мастакі, #дызайнеры, #даследчыкі і інш. #творцы.

ISEA – міждысцыплінарная канферэнцыя, якая аб'ядноўвае прадстаўнікоў лічбавага мастацтва, дызайну, даследаванняў, культурных і крэатыўных індустрый. Заяўкі можна падаваць у розных катэгорыях: кароткія і аб'ёмныя даклады, прапановы панэльных дыскусій і круглых сталоў, выступленні мастакоў, незавершаныя працы, семінары і г.д. Сімпозіум ўяўляе сабой інкубатар, дзе творцы і навукоўцы будуць весці дэбаты пра практыку, адначасна дэманструючы новыя праекты.

Ддл: 4 кастрычніка (для #арт-прац) і 15 лістапада (для артыкулаў).
👉Падаць заяўку.

#візуальныя_мастацтвы
#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #відэа #відэа_арт #віджэінг #анімацыя #VR #media_art #new_media_art #міждысцыплінарныя_праекты
🎉 Стыпендыяльная #праграма для падтрымкі творцаў і даследчыкаў, якія працуюць над тэмамі, звязанымі з беларускай культурай і адраджэннем

▫️Для каго: #творцы, #даследчыкі, #літаратары, #журналісты і г.д., якія цікавяцца тэмай Адраджэння.

Праграма дасць магчымасць паглыбленага даследавання, працы над творчымі праектамі і інтэлектуальнага абмену з калегамі. Курыруе праграму Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

Ддл: 12 кастрычніка.
👉Падрабязней.

#даследванні #мастацтва #стыпендыя
📝 Pedantic Arts Residency - #рэзідэнцыя па мастацтве і адукацыі ў #ЗША

▫️Для каго: #творцы і #даследчыкі.
▫️Калі: 4 тыдні летам 2025 ці зімой 2026.

Запрашаюць паразважаць, як адукацыя ўплывае на мастацкія вынікі. Цікавяць рэзідэнты, практыкі якіх звязаны з выяўленчым мастацтвам, куратарствам і пісьмом, каб стварыць міждысцыплінарны дыялог.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- стыпендыю 2000 USD.

Ддл: 27 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #адукацыя #міждысцыплінарныя_праекты #грамадскія_праекты
Віленскі беларускі музей Івана Луцкевіча запрашае да супрацоўніцтва ў #Вільнюс, #Літва

▫️Для каго:
#творцы, #культдзеячы, #даследчыкі і інш.

У Віленскім беларускім музеі Івана Луцкевіча з кожным годам з’яўляецца ўсё болей актыўнасцяў, мерапрыемстваў і магчымасцяў для беларусаў Вільні. З гэтай нагоды музец шукае новыя супрацоўніцтвы, і калі вы хочаце далучыцца да каманды ў якасці валанцёра альбо разам рабіць мерапрыемствы і выставы, працаваць у архіве ці ў бібліятэцы альбо рабіць свае асабістыя праекты – далучайцеся.

👉Падрабязней.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #грамадскія_праекты #публічныя_прасторы
💎 ARTeFACTo - міжнародная гібрыдная #канферэнцыя па лічбавым мастацтве, #медыя і тэхналогіям

▫️Для каго: #творцы і #даследчыкі.
▫️Калі: 5 - 6 снежня.

Запрашаюць з дакладамі і творчымі прапановамі на канферэнцыю «Крэатыўны лічбавы інтэлект». Цікавяць тэмы, звязаныя з лічбавым мастацтвам, інсталяцыямі і інтэрактыўнымі творамі. Вітаюцца апісанні мастацкіх практык, выкарыстанне спасылак на дынамічныя выявы, малюнкі, эскізы і г.д. Канферэнцыя пройдзе ў анлайн- і афлайн-фармаце. Матэрыялы могуць быць прадстаўлены ў выглядзе поўных дакладаў, кароткіх дакладаў і прапаноў на выставу.

Ддл: 25 кастрычніка.
👉Падрабязней.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #media_art #new_media_art
Kvitbrakka - творчая #рэзідэнцыя ў #Нарвегія

▫️Для каго:
#творцы розных дысцыплін і #даследчыкі.
▫️Калі: 1 лютага - 31 траўня ці 1 верасня - 30 лістапада 2025 года.

Рэзідэнцыі Kvitbrakka – важны культурны арыенцірам для Паўночнай Нарвегіі. Запрашаюць творуцаў даследаваць ландшафт і культурную спадчыну Арктыкі. Рэгіён вядомы сваімі драматычнымі краявідамі, паўночным сонцам, паўночным ззяннем і спадчынай саамаў.

Арганізатары прапануюць:
- #грант 7000 NOK
- пражыванне
- працоўную прастору.

Ддл: 1 лістапада.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы #даследванні
📝 M+: Sigg Fellowship - #стыпендыя па даследаванню кітайскага #мастацтва ў #Кітай

▫️Для каго: #даследчыкі, якія маюць ступень магістра альбо бакалаўра з мінімум 3 гадамі адпаведнай прафесійнай працы ці досведу акадэмічных даследаванняў.
▫️Калі: 3 - 6 месяцаў.

Стыпендыя падтрымлівае новыя #даследванні кітайскага мастацтва ў дыялогу з M+ Collections. Можна падаваць і пашырэнні ранейшага даследавання, аднак яно не павінна быць дагэтуль апублікавана. Чакаецца, што стыпендыят будзе прымацаваны да M+. Даследаванні павінны быць накіраваны на дыялог паміж сучасным кітайскім мастацтвам і пляцоўкамі з 1990-х да пачатку 2000-х гадоў.

🔸Чакаецца, што стыпендыят прачытае публічную лекцыю ў Ганконгу і напішп эсэ на кітайскай або англійскай мове, якое будзе апублікавана ў часопісе M+ Magazine.

Праграма прапануе:
- #грант 200 000 HKD (на ўсе выдаткі).

Ддл: 2 снежня.
👉Падаць заяўку.

#арт #міждысцыплінарныя_праекты #літаратура
📝 EvoMUSART - #канферэнцыя па штучным інтэлекце ў музыцы, гуку, мастацтве і дызайне

▫️Для каго: #даследчыкі штучнага інтэлекту ў творчай і мастацкай сферах.
▫️Калі: 23 - 25 красавіка 2025.

EvoMUSART – гэта міждысцыплінарная канферэнцыя, што аб'ядноўвае даследчыкаў, якія працуюць над прымяненнем штучнага інтэлекту ў творчай і мастацкай сферах. Прапановы павінны датычыцца выкарыстання метадаў штучнага інтэлекту (напрыклад, эвалюцыйных вылічэнняў, штучных нейронавых сетак, штучнага жыцця, машыннага навучання, глыбокага навучання і г.д.) у стварэнні, аналізе і інтэрпрэтацыі мастацтва, музыкі, дызайну, архітэктуры і інш. творчых галін.

🔸Артыкулы будуць апублікаваны выдавецтвам Springer Nature у серыі Lecture Notesin Computer Science.

Ддл: 1 лістапада.
👉Падрабязней.

#даследванні #арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #грамадскія_прасторы
🌿 SUNPLUGGED: Solar Design Lab Skåne - дызайн-#лабараторыя ў #Швецыя і #Партугалія

▫️Для каго: #дызайнеры, #даследчыкі, #мастакі і інш. #творцы.
▫️Калі: 13 - 14 лістапада.

Удзельнікі лабараторыі будуць даследаваць і вывучаць, як дызайн звязаны з сонечнай энергіяй, у тым ліку нізкатэхналагічныя рашэнні і сіла сонца для ўстойлівых інавацый. Чакаецца, што лабаранты кінуць выклік традыцыйным парадыгмам і будуць рабіць праекты ў галіне ўстойлівага дызайну.

Арганізатары прапануюць:
- фінансаванне на стварэнне прататыпа праекта да 30 000 SEK (сума будзе падзелена паміж праектамі)
- #грант на мабільнасці для прэзентацыі праекта на канферэнцыі SUNPLUGGED.

Ддл: 31 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #дызайн