sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🖼 ACC CREATORS - #рэзідэнцыя па мастацтву і тэхналогіям у Кванджу, #Паўднёвая_Карэя

▫️Для каго: #творцы і #даследчыкі.
▫️Калі: ліпень - лістапад.

Праграма ACC CREATORS накіравана на стварэнне ўстойлівай платформы на стыку #мастацтва і тэхналогій. Запрашаюць даследаваць узаемасувязь паміж штучным інтэлектам і чалавечай свядомасцю. Падаць заяўкі могуць тыя творцы, якія рабілі выставы, перформансы, лабараторыі, #міждысцыплінарныя_праекты і г.д., звязаныя з практыкамі на стыку мастацтва і тэхналогій (розныя медыя, інфармацыя, інжынерыя, біятэхналогіі і г. д.).

Арганізатары прапануюць:
- вытворчы бюджэт ~ 15 010 EUR
- праезд
- пражыванне
- працоўную прастору.

Ддл: 30 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#арт #перформанс
#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #media_art #new_media_art
🌿The Thinker Maker Space of CYENS - дызайнерская рэзідэнцыя на Кіпры

▫️Для каго: #мастакі, #дызайнеры, #даследчыкі.
▫️Калі: 2 - 4 месяцы ў 2024.

Thinker Maker Space – цэнтр творчых інавацый у Нікасіі. Запрашаюць мастакоў, якія эксперыментуюць з вытворчымі тэхналогіямі. Асабліва цікавіць лічбавая вытворчасць. Напрыканцы рэзідэнцыі творцы могуць прэзентаваць свае працы ў фармаце выставы альбо арганізаваць серыю семінараў і дыскусій.

Арганізатары прапануюць:
- доступ да вытворчых памяшканняў.
- 1200 EUR / месяц.

Ддл: 26 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #media_art #new_media_art #даследванні #дызайн #міждысцыплінарныя_праекты
💻 SPATIAL AFFAIRS - творча-даследчая #рэзідэнцыя ў #Іспанія і #Швейцарыя

▫️Для каго: #мастакі і #харэографы.
▫️Калі: чэрвень-ліпень.

Запрашаюць распрацаваць прататыпы перформансаў у фізічным вымярэнні, у якіх пераплятаюцца цела, прастора і тэхналогіі. Распрацоўка прататыпаў будзе заснавана на новай платформе #XR. Рэзідэнцыі адбудуцца ў Доме электроннага мастацтва ў Базелі, Музеі мастацтва і фатаграфіі ў Бангалоры і Міжнародным цэнтры сучаснай культуры Табакалера ў Сан-Себасцьяне. Творцы будуць удзельнічаць ва ўнутраных і публічных семінарах.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- працоўную прастору
- #грант 3000 EUR.

Ддл: 19 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #media_art #new_media_art
💎 Sigg Art Prize - #конкурс-#прэмія па праектах са штучным інтэлектам

▫️Для каго: #творцы візуальнага мастацтва.

Sigg Art Foundation запрашае з творамі праектамі, якія перавызначаюць межы мастацкай творчасці праз прызму штучнага інтэлекту. Цікавяць #даследванні творчай будучыні і інавацыёный падыход да штучнага інтэлекту ў кантэксце выяўленчага мастацтва і яго традыцый. Тэма конкурсу – «Пустыня будучыні».

🔸Прыз – 10 000 EUR.

Ддл: 25 траўня ў 16.00 (па Берліне).
👉Падаць заяўку.

#візуальныя_мастацтвы #media_art #new_media_art
🟣 Thessaloniki International Digital Art Festival - #фестываль digital-#мастацтва ў #Салонікі, #Грэцыя

▫️Для каго: #творцы #media_art, #перформеры, #культдзеячы і інш.
▫️Калі: лістапад 2024 - снежань 2025.

Фестываль імкнецца пашырыць канцэпцыю спадчыны і стаць кропкай сувязі сучаснага мастацтва з грамадскай гісторыяй Салонікаў. Прымаюць digital-#арт, #перформанс, цыркавыя выступленні, работы з пераасэнсаваннем горада і спадчыны.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- ганарар.

Ддл: 30 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#new_media_art #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы #урбанізм #выканальніцкія_мастацтвы
💻 Magic Circles - анлайн-#лабараторыя ў віртуальных светах

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 8 тыдняў у 2024 - 2025.

Magic Circles – гэта анлайн-лабараторыя для праектаў, якія даследуюць сацыяльныя і тэхнічныя аспекты віртуальнага света. Цікавяць #даследванні віртуальных светаў ва ўсёй іх разнастайнасці. Шукаюць праекты на любой на любой стадыі развіцця, якія звязаныя з гэтай тэмай. Лабараторыя задумана як гарызантальная вытворчая рэзідэнцыя, падчас якой удзельнікі будуць падтрымліваць задумы адзін аднаго.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 1000 CAD
- вытворчую падтрымку (па ўзгадненні)
- удзел у групавой выставе ў Zentrum für Netzkunst у Берліне ўлетку 2025 года.

Ддл: 1 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#media_art #new_media_art #міждысцыплінарныя_праекты
📷 International Photography and Media Art Festival - #фестываль фатаграфіі і медыямастацтва з 🔥 ддл у #Каўнас, #Літва

▫️Для каго: #фатографы, #фотамастакі і #творцы #media_art.

Запрашаюць з праектамі, якія прысвечаны інтэрпрэтацыі тэмы «гісторыі жыцця». Цікавіць вызваленчы патэнцыял выкарыстання розных #медыя.

Арганізатары прапануюць:
- узнагароды
- індывідуальную або групавую выставу
- магчымасці выстаў і публікацый ад партнёраў фестывалю
- эксклюзіўныя запрашэнні на лекцыі і выступленні.

🔥Ддл: 31 траўня.
👉Падаць заяўку.

#фатаграфія #міждысцыплінарныя_праекты #new_media_art
💻 Big Tech and Counter-Technologies - #рэзідэнцыя і выставы па тэхналагічным мастацтве ў Балонні, #Італія

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: тыдзень у кастрычніку.

Запрашаюць з праектамі, якія даследуюць уплыў тэхналогій на фарміраванне матэрыяльнай, палітычнай і афектыўнай культуры. Цікавяць розныя фарматы ад мікрачыпаў да малюнкаў, якія генерыруюцца штучным інтэлектам. Гэта можа быць візуальнае #мастацтва, #дызайн, архітэктура, #даследванні і крытычная тэорыя. Працы павінны быць адаптаваныя да двух выставачных фарматаў і лёгка мантавацца ў розных месцах.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- харчаванне
- працоўную прастору
- 2 выставы праектаў
- ганарар 1200 EUR
- вытворчы бюджэт 1000-3000 EUR.

Ддл: 23 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#арт #media_art #new_media_art #міждысцыплінарныя_праекты
🟣 Mesh Festival of Art and Technology - #фестываль лібчавага мастацтва і тэхналогій у #Швейцарыя

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 16 - 20 кастрычніка.

На Mesh можна наведаць выставы выяўленчага #мастацтва, аўдыёвізуальныя перформансы, дыскусіі, майстар-класы і канцэрты. Падчас фестывалю адбудзецца канферэнцыя па мастацтве і тэхналогіях. На яе запрашаюць дакладчыкаў – мастакоў, дызайнераў, перформераў, даследчыкаў, інжынераў і г.д. Можна прапанаваць альбо прэзентацыю, альбо #майстар_клас. Асноўныя тэмы – «Інструменты будучыні» і «Супрацоўніцтва».

Арганізатары прапануюць:
- ганарар за прэзентацыю 400 CHF
- ганарар за семінар 800 CHF.

Ддл: 28 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#media_art #new_media_art #міждысцыплінарныя_праекты #адукацыя #даследванні
🖼 Projection Mapping Competition - #конкурс мэпінгавых праекцый у #Японія

▫️Для каго: #творцы #відэа-арта.
▫️Калі: 14 верасня.

Запрашаюць з відэапрацамі працягласцю ад 1 хвіліны да 1 хвіліны і 59 секунд. Відэа будуць праектавацца на будынак Мемарыяльнай карціннай галерэі Мэйдзідзінгу Гаен Мэйдзі. Тэма конкурсу – «люстэрка». Цікавяць #даследванні рэальнасці і віртуальнасці люстэрка. Вітаюцца розныя падыходамі да тэмы.

Арганізатары прапануюць:
- паказ ад 18 да 20 работ
- прызы ад 100 000 да 500 000 JPY
- праезд
- пражыванне.

Ддл: 9 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#дызайн #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы #media_art #new_media_art