sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
📝Літаратурныя рэзідэнцыі ў Гданьску, #Польшча

▫️Для каго: #аўтары, #літаратары, #перакладчыкі з Беларусь, Украіны і Польшчы.
▫️Калі: 2 - 6 тыдняў, з канца траўня па канец 2024.

Інстытут культуры горада Гданьска ў супрацоўніцтве з Кракаўскім Фестывальным Бюро і Staromiejski Dom Kultury у Варшаве, а таксама Літаратурным саюзам і Асацыяцыяй літаратурных перакладчыкаў абвесцілі набор на 2 праграмы:

1️⃣ #рэзідэнцыя для аўтараў, якія:
– апублікавалі хаця б адну кнігу або том паэзіі,
– зараз працуюць над літаратурным праектам.

2️⃣#рэзідэнцыя для перакладчыц/_каў (з замежнай мовы на польскую), якія:
– маюць хаця б адзін апублікаваны ці пастаўлены на тэатральнай сцэне пераклад,
– зараз працуюць над перакладчыцкім праектам.

Арганізатары прапануюць:
- кватэру ў Гданьску,
- матэрыяльна-тэхнічную падтрымку,
- стыпендыю 4400 PLN (brutto) / месяц.

Ддл: 5 траўня.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #самвыдат #міждысцыплінарныя_праекты
📝 AIR Literature Västra Götaland - літаратурная #рэзідэнцыя ў #Швецыя

▫️Для каго: #аўтары, #літаратары, #перакладчыкі.
▫️Калі: лістапад.

Запрашаюць папрацаваць у 11 населеных пунктах рэгіёну Вестра-Геталанд. Чакаецца, што рэзідэнты паўдзельнічаюць у публічным мерапрыемстве і выступяць перад публікай. Асабліва цікавяць заяўкі ад аўтараў і перакладчыкаў, якія працуюць з шведскімі нацыянальнымі меншасцямі і іх мовамі. Аднак заяўкі ад літаратараў, якія займаюцца іншымі тэмамі, таксама вітаюцца.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- суткавыя 20 000 SEK
- ганарар за выступленне 8500 SEK.

Ддл: 23 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #самвыдат #кнігавыданне
📷 LUMA Rencontres Dummy Book Award - #прэмія па фатаграфіі

Для каго: #фатографы і #фотамастакі.

Фестываль Les Rencontres d’Arles і фонд LUMA запрашаюць з праектамі фотакніг.
Прэмія вітае заяўкі не толькі ад фатографаў, але і ад мастакоў, якія выкарыстоўваюць фатаграфію ў працы. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена эксперыментальным і інавацыйным рэдакцыйным формам, кніга не павінна быць апублікавана.

Пераможца атрымае:
- бюджэт на прадакшэн і выставу ці выставу ў рамках фестывалю (у залежнасці ад прызавога месца).

Ддл: 10 траўня.
👉Падаць заяўку.

#фатаграфія #візуальныя_мастацтвы #самвыдат
📝 Granada Writers in Residence Programme - літаратурная #рэзідэнцыя ў Гранадзе, #Іспанія

▫️Для каго: #літаратары, #аўтары, #драматургі.
▫️Калі: 4 лістапада - 3 снежня.

Запрашаюць пісьменнікаў у Карала-дэ-Санцьяга Універсітэта Гранады.

Умовы ўдзелу:
- апублікавана не менш за 2 кнігі (раманы, эсэ, вершы і г. д.).
- размоўны ўзровень англійскай або іспанскай мовы.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд
- харчаванне
- магчымасць удзельнічаць у семінарах і педагагічнай дзейнасці.

Ддл: 20 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #самвыдат #кнігавыданне
🎉Адразу дзве літаратурныя рэзідэнцыі для тых, хто знаходзіцца ў #Беларусь

1️⃣ Writer BY proxy - пісьменніцкая #рэзідэнцыя

▫️Для каго: жанчыны-#літаратары.
▫️Калі: 24 - 30 чэрвеня.

Пісьменніцкая рэзідэнцыя для літаратарак, якую ладзіць беларуская пісьменніца тоні лашдэн.
Тэма рэзідэнцыі – «Прырода і наваколле». Ад удзельніц чакаюць інтарэсу да пераасэнсавання тэмаў вёскі, прыроды і суму.

🔸У выніку рэзідэнцыі патрэбна напісаць тэкст памерам 1500+ слоў і з дапамогай арганізатар:кі зрабіць прэзентацыю вынікаў рэзідэнцыі.

Прапануецца:
- пражыванне на беларускім хутары
- стыпендыя 300 BYN

Ддл: 19 траўня.
👉Падаць заяўку.


2️⃣ Міжнародная драматургічная лабараторыя Цэнтра беларускай драматургіі (Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі)

▫️Для каго: аўтары і #драматургі.
▫️Калі: 11 - 16 верасня.

Запрашаюць драматургаў і тых, хто хоча пісаць п’есы на лабараторыю пад Мінскам. Аўтары будуць працаваць разам з рэжысёрамі над стварэннем тэкста пад кіраўніцтвам куратара.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- харчаванне
- праезд.

Ддл: 10 чэрвеня.
👉 Падаць заяўку.

#літаратура #самвыдат #кнігавыданне #тэатр #перформанс #драматургія
💜 Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA рыхтуецца да новага сезона і запрашае ў гэтым паўдзельнічаць

З дапамогай меркаванняў наведвальнікаў і гледачоў фэсту каманда плануе даведацца, што і як можна дапрацаваць, каб мерапрыемствы сталі больш яскравымі, а ўмовы правядзення – больш камфортнымі.

🔸Калі вы былі на імпрэзах фэсту афлайн альбо глядзелі іх анлайн і гатовыя выказаць сваё меркаванне, PRADMOVA запрашае вас паразмаўляць з сябрамі каманды. Размова будзе праводзіцца індывідуальна анлайн і зойме прыкладна гадзіну.

Ддл: 15 траўня.
👉Каб паўдзельнічаць у інтэрв'ю, запоўніце, калі ласка, форму.

#літаратура #самвыдат #кнігавыданне
📝 Wonju City of Literature Writers’ Residency - літаратурная #рэзідэнцыя ў #Паўднёвая_Карэя

▫️Для каго: #літаратары і #аўтары.
▫️Калі: 1 верасня - 31 кастрычніка.

Запрашаюць у Вонджу папрацаваць ў Культурным цэнтры Тодзі. Пісьменнік павінны быць з літаратурных гарадоў ЮНЕСКА альбо мець цесную сувязь з гэтымі гарадамі. Неабходна веданне англійскай мовы на ўзроўні B2. Літаратары будуць жыць разам з іншымі міжнароднымі пісьменнікамі.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- харчаванне.

Ддл: 31 траўня.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #самвыдат #кнігавыданне
📚 Reykjavík UNESCO City of Literature - літаратурная #рэзідэнцыя ў #Ісландыя

▫️Для каго: #аўтары і #літаратары.
▫️Калі: 1 - 14 кастрычніка.

Праграма прызначана для ўсіх пачаткоўцаў пісьменнікаў і паэтаў, у якіх ёсць хаця б адна апублікаваная кніга (мастацкая ці навукова-папулярная), зборнік вершаў ці сцэнар. Пісьменнік павінен працаваць над сваім праектам. Рэзідэнты будуць удзельнічаць у літаратурным жыцці горада і атрымаюць магчымасць прасоўвання сваіх твораў у Ісландыі.

🔸У пісьменніка павінна быць сувязь з літаратурным горадам ЮНЕСКА за межамі Ісландыі і ўзровень размоўнай англійскай мовы вышэйшы за сярэдні.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд
- стыпендыю 650 EUR.

Ддл: 14 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #кнігавыданне #самвыдат
«Трэнды сучаснай літаратуры: чаму беларускай кнізе складана прабіцца на заходні рынак» - афлайн- и анлайн-#лекцыя ад Culture Makes у #Вільнюс, #Літва

▫️Для каго: #аўтары, #літаратары, #кульдзеячы, #творцы, #даследчыкі і інш.
▫️Калі: 29 траўня ў 18.00 (па Варшаве).

Запрашаюць на лекцыю пра ўплыў сусветных тэндэнцый на развіццё беларускага літаратурнага асяроддзя і як гэта можа адлюстравацца на якасці і разнастайнасці нашай творчасці. На лекцыі будзе прааналізаваны спіс топ-100 па версіі New York Times Books. Разам з лектарам можна будзе разабрацца, якія перашкоды стаяць перад кожнай нацыяй на шляху да заходняга рынку і чаму кнігі з Беларусі не ўпісваюцца ў мэйнстрымнасць сучаснай літаратуры.

🔹Лектар – Ціхан Чарнякевіч. Літаратурны крытык, перакладчык, рэдактар сайта Bellit.info, каардынатар Школы маладога пісьменніка. Аўтар нарыса «Вандроўнік: кніга пра паэта Уладзіміра Някляева» (2016).

🔸Працоўная мова – беларуская.

👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #літаратура #кнігавыданне #самвыдат #даследванні
🌿Well Projects - #конкурс на прыём тэкстаў у зборнік галерэі ў #Вялікабрытанія

▫️Для каго: #аўтары, #літаратары, #даследчыкі, #творцы.

Well Projects выпускае штогадовую кнігу-анталогію, у якой экалогія даследуецца з дапамогай шырокага спектра матэрыялаў, у тым ліку акадэмічных або візуальных эсэ, мастацкай літаратуры, паэзіі і інтэрв'ю. Запрашаюць з рознафарматнымі тэкстамі, аб'ёмам ад 1000 да 4000 слоў.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар 300 GBP.

Ддл: 29 траўня.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #міждысцыплінарныя_праекты #самвыдат