sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
📝 Media for Inclusivity and Diversity Workshops for European Journalists - #воркшоп па #медыя у #Кракаў, #Польшча

▫️Для каго: #журналісты, прадстаўнікі #медыя, #аўтары, #блогеры, #падкасцеры ад 22 да 35 гадоў.
▫️Калі: 14 - 16 кастрычніка.

Падчас праграмы рэдактары Каледжа Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езіяранскай і New Eastern Europe будуць узаемадзейнічаць з журналістамі. Семінары дапамогуць удзельнікам зразумець прадузятасць у СМІ (гендэрную, этнічную і расавую, сацыяльна-эканамічную, звязаную з інваліднасцю, рэлігійную), распрацаваць стратэгіі супрацоўніцтва, абмеркаваць барацьбу з нянавісцю і анлайн-бяспеку.

🔸Асабліва цікавяць удзельнікі, якія маюць досвед асвятлення пытанняў меншасцяў (этнічных, гендэрных/ЛГБТК+ і г.д.).

Арганізатары прапануюць:
- праезд да 250 EUR
- пражыванне
- харчаванне.

Ддл: 20 верасня.
👉Падаць заяўку.

#адукцыя #майстар_клас #грамадскія_праекты #актывізм #квір
«Што такое дэмакратыя? Навошта яна патрэбная?» - адукацыйна анлайн-#семінар пра правы чалавека і дэмакратыю

▫️Для каго: #актывісты, #кульдзеячы, прадстаўнікі #медыя і #НДА і ўсе зацікаўленыя.
▫️Калі: 15 верасня ў 15:00 (па Мінску).

Пачынаючы са старажытных грэкаў і аж да нашых дзён вакол дэмакратыі не спыняюцца палітычныя дэбаты. Адны яе падтрымліваюць, іншыя крытыкуюць. 15 верасня ў свеце адзначаецца Дзень дэмакратыі. У гэты дзень запрашаюць сустрэцца і паразмаўляць пра правы чалавека, асновы дэмакратыі і яе ўплыў на правы сацыяльна неабароненых груп.

🔸Лектар:ка мерапрыемства – Кацярына Кузняцова, экспертка Беларускага Хельсінскага камітэта

🔹Пасля рэгістрацыі адбываецца верыфікацыя. Спасылку дашлюць за 1-2 дні да імпрэзы.

🔗Мерапрыемства ладзіцца інтэрсекцыйнай фем-ЛГБТК+ ініцыятывай «Прызматыка». Праект займаецца пытаннямі гендара і сэксуальнасці, фемінізму, правоў чалавека, экалогіі і правоў жывёлаў.

👉Зарэгістравацца.

#актывізм #грамадскія_праекты #правы_чалавека
🔈 Анлайн-стажыроўка для студэнта:к-юрыста:к ад Беларускага Хельсінкскага Камітэта

▫️Для каго: беларускія студэнт:кі 2-4 курсаў, магістрант:кі і выпускні:цы* юрыдычных спецыяльнасцяў (міжнароднае права, правазнаўства, і г.д), якія навучаюцца як у Беларусі, так і па за яе межамі.
▫️Калі: кастрычнік - снежань.

Асноўная мэта стажыроўкі – распаўсюдзіць веды пра правы чалавека. Кожны:ая ўдзельнік:ца атрымае падтрымку персанальн:ай ментар:кі. Стажыроўка будзе складаецца з 2 частак: тэарэтычнай і практычнай. Тыя, хто паспяхова прайшлі стажыроўку, атрымаюць сертыфікат і па жаданні далучацца да Alumni кам'юніці.

1️⃣ Тэарэтычная частка складаецца з 8 заняткаў-cемінараў (раз на тыдзень) на тэмы, якія дазваляюць развіць не толькі прафесійныя кампетэнцыі, але і soft skills.

2️⃣ Падчас практычнай часткі вы будзеце дапамагаць у шэрагу бягучых задач БХК: пісаць чарнавікі дакументаў, збіраць і аналізаваць інфармацыю і г.д.

Ддл: 17 верасня.
👉Падрабязней.

#актывізм #грамадскія_праекты #правы_чалавека
🌈 Медыятон для гендарных і ЛГБТКІ+ актывістаў_ак, звязаных з #медыя ў #Вільнюс, #Літва

▫️Для каго: прадстаўнікі #медыя і кантэнт-крэатары, якія працуюць з тэмамі гендэрнай роўнасці і правамі ЛГБТКІ+.
▫️Калі: 18 - 20 кастрычніка.

Медыятон – гэта інтэнсіўнае 3-дзённае мерапрыемства, дзе вы зможаце стварыць медыяпрадукт (відэа, падкаст, фотапраект і інш.) у камандзе з іншымі ўдзельні_цамі і эксперт_амі. Мэта – асвятленне гендэрнай роўнасці і правоў ЛГБТКІ+. Праграма ўключае варкшопы, нэтворкінг, ментарскія сесіі і групавую працу.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- харчаванне.

Ддл: 18 верасня.
👉Падаць заяўку.

#актывізм #грамадскія_праекты #квір #адукацыя #фемінізм
🟣 Akademie der Künste der Welt/Un-Label - #арт-#рэзідэнцыя для творцаў з абмежаванымі магчымасцямі, актывістаў і культдзеячаў у #Кёльн,#Германія

▫️Для каго: #творцы, #актывісты і #культдзеячы з абмежаванымі магчымасцямі.
▫️Калі: 6 тыдняў у інтэрвале красавік - верасень.

Шукаюць тых, хто мае вопыт міждысцыплінарнай працы, і пажадана займаецца антыаблеісцкімі тэмамі і дэкаланіяльнай крытыкай улады.
Чакаецца, што рэзідэнты распрацуюць серыю мерапрыемстваў і папрацуюць з мясцовымі супольнасцямі ў Кёльне.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 2000 EUR / месяц
- вытворчы бюджэт 8000 EUR
- 5000 EUR для дапамогі ў працы ці настаўніцтва
- праезд
- выдаткі на рэкламу 2000 EUR.

Ддл: 15 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#міждысцыплінарныя_праекты #актывізм #грамадскія_праекты
🎉 Фонд BYSOL абвяшчае прыём заявак на міні-грантынг

▫️Для каго: ініцыятывы, суполкі, #актывісты, #культдзеячы, #творцы ўнутры Беларусі і за яе межамі.

Абвешчаны прыём заявак на міні-грантынг для актывістаў і грамадзянскіх ініцыятыў з мэтай падтрымкі іх праектаў, накіраваных на вырашэнне сацыяльна-палітычных праблем у Беларусі, дэмакратычныя змены і развіццё грамадзянскай супольнасці ў краіне. Культурніцкія і сацыяльныя праекты ў тым ліку падтрымліваюцца.

🔹У выніку дзвюх папярэдніх праграм міні-грантынга незалежная камісія адабрала 28 праектаў, якія атрымалі фінансавую падтрымку ў памеры 99 981EUR.

🔸Фонд BYSOL прадаставіць на конкурснай аснове падтрымку як мінімум 10 праектам на агульную суму 62 000 EUR.

Як будуць размеркаваныя сродкі:
- Міні-#грант: праекты з бюджэтам да 5000 EUR
- Мiдзi-#грант: праекты з бюджэтам да 10 000 EUR.

Ддл: 15 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#конкурс_грантаў #актывізм #грамадскія_праекты
Шукаюць Project Director - #вакансія у #Вільнюс, #Літва

European Humanities University Scholarship Support Activity запрашае на пасаду Project Director. Праект накіраваны на падтрымку беларускіх студэнтаў у галіне гуманітарных навук і ўключае прадастаўленне стыпендый, развіццё лідэрскіх якасцей і прафесійныя стажыроўкі.

🔶Патрабаванні: досвед кіравання праектамі, досвед працы з праграмамі USAID, вольнае валоданне рускай і англійскай мовамі, выдатныя арганізацыйныя і камунікатыўныя навыкі.

🔹Умовы: поўная занятасць, дапамога з пераездам пры неабходнасці.

Ддл: ASAP (як мага хутчэй).
👉Падрабязней.

#адукацыя #грамадскія_праекты #актывізм
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій

1️⃣ Афлайн-#трэнінг для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій ў #Варшава, #Польшча

▫️Калі: 18 кастрычніка ў 10:00 - 18:00 і 19 кастрычніка ў 10:00 - 13:00.

На трэнінгу вы зможаце папрацаваць над тым, каб вашыя арганізацыі і ініцыятывы былі больш зразумелымі і прыкметнымі для аўдыторый: ствараючы камунікацыйныя стратэгіі, вы навучыцеся даносіць карысць, сэнсы і перавагі вашай дзейнасці.

Ддл: 30 верасня.
👉Падрабязней.

2️⃣ «Эфектыўныя камунікацыі для #НДА і #медыя» - анлайн-#курс

▫️Калі: 3 кастрычніка - 21 лістапада па чацвяргах.

Беларуская асацыяцыя журналістаў сумесна з Фондам ім. Фрыдрыха Эберта запрашае разабрацца, як пасябраваць з медыя, дагрукацца да сваёй аўдыторыі і вынесці важную для НДА сацыяльную праблему ў эпіцэнтр увагі грамадства.

Ддл: 30 верасня.
👉Падрабязней.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты #актывізм #медыя
📝 «Лідары будучыні» - анлайн-#курс па кіраванні арганізацыямі грамадзянскай супольнасці ад ВБЎ

▫️Для каго: беларускія #актывісты і прадстаўнікі #НДА (пажаданы стаж дзейнасці ў арганізацыі не менш за 3 гады).
▫️Калі: 16 кастрычніка - 7 снежня па серадах і суботах.

Курс мае на мэце павышэнне кваліфікацыі і падрыхтоўку прафесійных кіруючых кадраў для беларускіх арганізацыяў грамадзянскай супольнасці. Па сканчэнні курса вы будзеце ўпэўнена арыентавацца ў пытаннях палітычных сістэмаў і асаблівасцяў дэмакратыі, а таксама дакладна ведаць магчымасці інтэграцыі ў нацыянальныя і міжнародныя працэсы, звязаныя з развіццём грамадзянскай супольнасці. Заняткі будуць праводзіць вядомыя эксперты і трэнеры грамадзянскай адукацыі, а таксама выкладчыкі еўрапейскіх універсітэтаў.

🔸Асобы, што паспяхова скончаць навучанне, атрымаюць сертыфікат Уроцлаўскага ўніверсітэту і ВБЎ.

🔹Мова выкладання: беларуская, руская.

Ддл: 29 верасня.
👉Падрабязней.

#актывізм #грамадскія_праекты #адукацыя
Dreaming Beyond AI - гібрыдная #рэзідэнцыя па штучнаму інтэлекту ў #Барселона, #Іспанія

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: красавік - чэрвень 2025.

Dreaming Beyond AI – гэта калектыў і платформа, прысвечаныя тэхналогіям і іх уплыву на мастацтва. Запрашаюць даследаваць, як штучны інтэлект уплывае на творчасць. Рэзідэнцыя будзе складацца анлайн- і афлайн-частак.

Цікавяць праекты па наступных тэмах:
- падтрымка распрацоўкі інструментаў для барацьбы з гвалтам і сачэннем з боку штучнага інтэлекту
- стварэнне кааліцый супраціву
- прхіваванне лічбавых ведаў і пратаколаў дзеянняў салідарнасці.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар 4000 EUR
- вытворчыя выдаткі 500 EUR
- праезд і пражыванне
- магчымасць прэзентацыі праекта на грамадскім мерапрыемстве.

Ддл: 21 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #актывізм