sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🌈Квір. Эміграцыя. Рэпрэсіі - анлайн #семінар

▫️Для каго: людзі з квір-оптыкай або тыя, хто ёй цікавіцца.
▫️Калі: 19 снежня, 19.00 (Мінск).

На семінары атрымаецца:
- пашукаць карані квірнасці ў нашай рэчаіснасці
- паглядзець на сучаснае мастацтва як супраціў і чуллівасць
- паразмаўляць пра тое, як беларускія палітычныя рэпрэсіі перамяжаюцца з нашымі ідэнтычнасцямі за межамі саграмадзянства
- абмеркаваць (не)уключнасць квір-оптыкі і квір-людзей ў ініцыятывы пратэстнай/новай Беларусі
- паразважаць пра тое, якія інструменты і рэсурсы можна знайсці ў квіраванні.

Семінар вядзе Вікторыя Грабеннікава – беларуская візуальная мастачка, квірка, нядаўняя эмігрантка, актывістка.

👉Зарэгістравацца.

#актывізм #фемінізм #квір
🥁Прапановы майстар-класаў і выступленняў ад Дома Культуры Сродмесця, #Варшава #Польшча

▫️Для каго:
#культдзеячы, #творцы, #актывісты, #музыкі інш.
▫️Калі: 2023.

SDK запрашае да ўдзелу ў фестывалі «Разнастайныя варшавяне». Вы можаце правесці #майстар_клас, #семінар, #трэнінг ці прапанаваць кароткае музычнае выступленне. Тэмы павінны датычыцца антыдыскрымінацыі, дабрабыту, арт-тэрапіі і г.д.

SDK прапануе:
- ганарар 500 PLN (brutto).

Ддл: ASAP (як мага хутчэй).
👉Падаць заяўку.

#грамадскія_праекты #сацыяльная_праца #музыка #арт #артывізм
⚡️Акадэмія прадзюсараў - #семінар ад CIFAS, #Бельгія

▫️Для каго: #прадзюсары з вопытам працы не менш за 5 гадоў.
▫️Калі: 17-20 траўня.

Акадэмія прадзюсараў – гэта спецыяльны час для разважанняў, сумеснага навучання, сустрэч і пытанняў аб практыцы прадзюсара. Акадэмія імкнецца зразумець, як можна практыкаваць каштоўнасці супрацоўніцтва, клопат і салідарнасць, пашырэнне правоў і магчымасцяў, вырашаць пытанні транснацыянальных практык, працаваць з бюджэтам і пераасэнсоўваць сябе.

Грант пакрые:
- праезд
- пражыванне.

❗️Колькасць грантаў абмежаваная, таму можна падацца на семінар па праграмах мабільнасці EU4Culture і МОСТ+.

Ддл: 6 сакавіка.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #трэнінг #курс #майстар_клас
🗿 #семінар «Канструяванне і эфектыўная прэзентацыя гісторыі захавання культурнай спадчыны Беларусі», #Вільнюс, #Літва

▫️Для каго: #даследчыкі, эксперты, практыкі, #актывісты, #студэнты.

▫️Калі: тры дні ў першай палове ліпеня 2023

Задача семінара
- аб’яднаць экспертаў і энтузіястаў, зацікаўленых ці ўжо паспяхова працуючых у дзвюх галінах:

📍Новыя фарматы прэзентацыі і папулярызацыі гісторыі.
Акрамя традыцыйных метадаў, новыя #тэхналогіі даюць вялікія магчымасці для самых нечаканых эксперыментаў: #digital-праекты, пуцяводнікі, мерапрыемствы для лакальных супольнасцяў і г.д.

📍Гісторыя захавання культурнай спадчыны Беларусі. 
Асноўнае пытанне гісторыі захавання спадчыны Беларусі ў тым, што яна ўсё яшчэ не напісана. Ды і як менавіта яе пісаць?...

🔗Чытаць больш.

Прадастаўляюцца (па ўзгадненні!):
⁃ гатэль,
⁃ праезд,
⁃ харчаванне.
Арганізатары не забяспечваюць адкрыццё літоўскай візы.

Ддл: 15 сакавіка.

👉Падаць заяўку.
☎️ stsiapan.stureika@ehu.lt

#гісторыя #спадчына #digital
✔️„Глабальнае сястрынства: сеткі салідарнасці і інфраструктуры клопату” - анлайн-#семінар з Антанінай Сцебур

▫️Калі: 7 сакавіка, 19:00 па Мінску.

Поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну паказвае, што мы знаходзімся ў сітуацыі ўзаемазалежнасці: мы ўсе звязаныя праз Інтэрнэт, транспартную інфраструктуру, лініі цыркуляцыі таннай працоўнай сілы, запасы харчавання, лініі каланізацыі і супраціву.
Фармаванне сетак салідарнасці паміж рознымі супольнасцямі з'яўляецца важнай фемінісцкай
стратэгіяй. На прыкладзе праектаў "Новае суседства", "Жанчыны на хвалях" і інш. мы прааналізуем магчымасці для фарміравання фемінісцкіх альянсаў, у тым ліку ў Беларусі.

🦹‍♀️Антаніна Сцебур - даследчыца, куратарка. Выкладчыца курса па актывістскіх практыках у мастацтве ў Universität der Künste Berlin.
Сузаснавальніца фемактывісцкага праекта #дамаудобнаяубыту, даследчай платформы Spaika.media, Інтэрнацыянальнай кааліцыі работнікаў і работніц культуры супраць вайны ва Украіне antiwarcoalition.art.

👉Зарэгістравацца.
⚡️Beyond Borders Academy - адукацыйная #праграма для маладых лідараў

▫️Для каго: #лідары і #актывісты, якім 18-26 гадоў.
▫️Калі: з 24 траўня.

Мэта BBA – падрыхтаваць актыўную супольнасць маладых людзей з Украіны, Беларусі і Польшчы для пабудовы адносін паміж Цэнтральнай і Усходняй Еўропай.

Праграма складаецца з некалькіх частак:
- урачыстае анлайн-адкрыццё Beyond Borders Academy / 24 мая 2023 г.
- #семінар па лідэрству і супрацоўніцтву + азнаямленчая паездка ў Гараец / 4–10 чэрвеня
- анлайн-семінар / 2 жніўня
- семінар + азнаямленчая паездка ў Краснаграду / 10-16 верасня
- сустрэчы з цьютарам: 4 падчас азнаямленчых паездак, 2 анлайн у ліпені/жніўні і снежні
- #конкурс міні-праектаў / верасень-снежань.

❗️Арганізатары заклікаюць падавацца толькі пры наяўнасці вольнага часу.

Удзельнікам прапануюць:
- навучанне
- пакрыццё ўсіх выдаткаў падчас семінараў.

Ддл: 5 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#грамадскія_праекты #сацыяльная_праца #актывізм #sekktor_youth
🕺Івент-менеджарам у Варшаве - #семінар ”Юрыдычныя аспекты дагавораў у Польшчы"

▫️Калі: 11 мая 2023 | 17.30
▫️Дзе: Прастора «Пад жырандоляй»

🦹‍♂️Спікерка - Іаанна Новак-Кубяк:
Юрысконсульт з 2002 года. З 2005 года вядзе ўласную юрыдычную фірму. Экс-дырэктар арганізацыйна-прававога дэпартамента Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага фонду аховы здароўя. 12 гадоў прапрацавала юрысконсультам, у тым ліку на працягу 6 гадоў на пасадзе начальніка Юрыдычнага аддзела раёна Сярэдмесце Гарадскога ўпраўлення Варшавы.

Арганізатары мерапрыемства:
- ПОБАЧ.ПАДЗЕI.ЛЮДЗI
- БСБ-Беларуская супольнасць бізнесоўцаў
Любоў Шыбаршына

🔗👉Абавязковая рэгістрацыя.
Кошт удзелу (данат) - 20 злотых

#Варшава #Польшча #івент_менеджмент
🎉🔈Актуальныя варкшопы на бліжэйшыя дні


1️⃣Сустрэча з Ганнай Дзягель - стваральніцай падкаста «Так склалася гістарычна», #Варшава

▫️Калі: 9 ліпеня, 13.00.
▫️Дзе: Imaguru Starup HUB Warszawa, ul. Twarda 14/16, Ground Floor

На сустрэчы вы даведаецеся пра навіны і планы падкасту, што ўвогуле адбываецца ў асяродку беларускіх падкастаў, як і навошта папулярызаваць беларускую навуку і навукоўцаў.


2️⃣”Свет людзей, свет рэчаў: што такое новы фемінісцкі матэрыялізм?” - чарговы анлайн-#вэбінар з серыі ад Women in Tech

▫️Калі: 11 ліпеня, 18.00 CET / 19.00 Мінск.

Як стварыць свет, у якім людзі не адыгрываюць цэнтральную ролю? На гэтай сустрэчы абмяркуюць альтэрнатыўныя бачанні феміністак свету, дзе важнасць прыроды, рэчаў, жывёл і тэхналогій гэтак жа значная, як і людзі.

🦹‍♀️Спікер:ка тоні лашден – анты-ваен:ая квір-фем актывіст:ка, са-лідэр:ка мінскай сяброўства «тэндэр на гендэр» і гендэрная даследчык:ніца. Магістр навук у СМІ і камунікацыі (Stockholm).
🦹‍♀️Мадэратарка - Антаніна Сцебур

👉Зарэгістравацца.


3️⃣”Якія яшчэ правы чалавека і пры чым тут квір?” - анлайн-семінар ад Новых рэгіёнаў

▫️Калі: 8 ліпеня, 14.00 Мінск.

Запрашаюць на інтэрактыўны #семінар, падчас якога абмяркуюць, якая гісторыя стаіць за human rights; як, чаму і навошта гэта (не)працуе; якім чынам гэта датычыцца кожн_ай з нас; як гэтым можна карыстацца для абароны правоў чалавека ЛГБТК+ людзей; ці той гэта час, каб займацца такой справай.

🦸‍♂️Вядучы мерапрыемства Валдзіс Фугаш – праваабаронца, трэнер і кансультант у сферы адукацыі і адвакацыйных дзеяньняў у сферы правоў чалавека, грамадзкіх інтарэсаў і культуры міра, асаблівы фокус на скрыжаваньні тэм міграцыі і/або спорту з правамі чалавека.

👉Зарэгістравацца.

#грамадскія_праекты #актывізм #правы_чалавека #памяць #фемінізм
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💎Prototyping Lab #03 - творча-даследчы #семінар-лабараторыя ў #Мадрыд, #Іспанія

▫️Для каго:
#мастакі, #дызайнеры, #медыя, #актывісты, #рэжысёры, #даследчыкі, #архітэктары і г.д.
▫️Калі: 24 студзеня - 10 лютага 2024.

Запрашаюць да ўдзелу ў двухтыднёвым семінары, які каардынуецца сусветна вядомымі экспертамі/мастакамі для сумеснай распрацоўкі праектаў, звязаных з тэмай Synthetic Minds. Як інтэлект матэрыялізуецца ў нечалавечых ці нават небіялагічных формах, і як гэтыя формы кідаюць выклік нашаму ўспрыманню? Праекты будуць распрацоўвацца міждысцыплінарнымі групамі.

Арганізатары прапануюць:
- вытворчы бюджэт 900 EUR
- праезд
- пражыванне.

Ддл: 17 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
✉️🎉Sudkulturfonds: Incubator - анлайн-#семінар і #конкурс_грантаў па абмену творчым досведам

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.

Запрашаюць перадаць свой досвед іншым творцам. Ёсць розныя катэгорыі, якія можна абраць: міграцыя, гендэр і роўнасць, кліматычная змены, куратарства і г.д. Для кожнай катэгорыі майстэрняў прадугледжаны асобны вытворчы партнёр і розныя кваліфікацыйныя патрабаванні. Прапанаваныя семінары павінны доўжыцца 4 тыдні і праводзіцца анлайн для 10-15 удзельнікаў. Вынікам Інкубатара стане сумесная віртуальная дэманстрацыя ўсяго кантэнту, распрацаванага на семінарах.

Абраным удзельнікам прапануюць:
- грант 4000 CHF.

Ддл: 1 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #адукацыя #майстар_клас
🖼2 магчымасці для куратараў і культменеджараў

1️⃣The Autumn School of Curating -
#семінар у #Румынія

▫️Для каго:
#куратары, #даследчыкі і #мастацтвазнаўцы.
▫️Калі: 13 - 19 лістапада.

Семінар пад кіраўніцтвам Сяоюй Венга прысвечаны перадавым магчымасцям сучаснай куратарскай практыкі. Мэта – доступ маладых куратараў да міжнароднай платформы дыялогу, абмену ведамі і навучання.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне.

Ддл: 4 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

2️⃣Brooks International Fellowship Programme - #стыпендыя ў #Лондан

▫️Для каго:
#культменеджары і #куратары.
▫️Калі: 2 красавіка - 15 верасня 2024.

Delfina Foundation і Tate прымаюць заяўкі на дзве грантавыя праграмы: «менеджмент калекцый» і «камунікацыя з наведвальнікамі».

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- суткавыя 40 GBP / дзень
- візавую падтрымку
- удзел у жыцці галерэй.

Ддл: 12 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #публічныя_прасторы
🎶Replicator Workshop - #семінар па штучным інтэлекце ад Бергенскага цэнтру электроннага #мастацтва ў #Нарвегія

▫️Для каго: #творцы і #даследчыкі.
▫️Калі: 6 - 8 лістапада.

Запрашаюць да ўдзелу ў майстэрні Replicator, якая прысвечана разважанням аб штучным інтэлекце ў вытворчасці розных відаў кантэнту – тэксту, выяў, #відэа, гука і 3D-мадэляў. Семінар праводзяць мастачка Магнхільд Оен Нордаль і даследчык Габрыэле дэ Сэта, якія аб'ядноўваюць свае інтарэсы ў галіне абстракцыі і машыннага навучання.

BEK прапануе:
- праезд да 215 EUR
- пражыванне
- ганарар 430 EUR.

🔥Ддл: 20 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#міждысцыплінарныя_праекты #даследванні #публічныя_прасторы
🖼 Staatliche Museen zu Berlin - #семінар па гравюрах і малюнках Кранаха, яго сям'і і яго майстэрні ў #Германія

▫️Для каго: #куратары і #даследчыкі, супрацоўнікі музеяў.
▫️Калі: 26 траўня - 1 чэрвеня.

На семінары будзе абмяркоўвацца творчасць Кранаха ў кантэксце сучасных мастацтвазнаўчых і мастацкіх тэхналагічных даследаванняў. Семінар з'яўляецца часткай даследчага праекта і адначасова падтрыхтоўчым мерапрыемствам да дзвюх выстаў Кранаха ў Берліне і Дрэздэне, якія запланаваны на 2027 год. Праграма семінара ўключае майстар-класы ў Берліне і Дрэздэне, наведванні галерэй. У якасці настаўнікаў да групы далучацца тры вопытныя спецыялісты па Кранаху. Удзельнікам прапануецца зрабіць кароткія прэзентацыі па тэмах, звязаных з арыгінальнымі аб'ектамі, якія будуць даследвацца на месцы.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- харчаванне.

Ддл: 10 сакавіка.
👉Падаць заяўку.

#памяць #арт #мастацтва #адукацыя #майстар_клас
📝 🖼 East and Central European Cultures in Exile - #семінар па архіваванні, калекцыянаванні і публікацыям ў ХХ і ХХI стст. у #Рыга, #Латвія

▫️Для каго: #даследчыкі (у тым ліку магістранты і аспіранты).
▫️Калі: 28 - 30 жніўня.

Летняя акадэмія Інстытута Гердэра запрашае прыняць удзел у семінары, прысвечанаму досведу дыяспары Ўсходняй і Цэнтральнай Еўропы па зборы, архіваванні і публікацыі ў выгнанні. Праграма будзе прысвечана выдавецкім і калекцыйным ініцыятывам, якія ўзніклі ў Еўропе і свеце пасля Другой сусветнай вайны і працягвалася да канца 1980-х гадоў. На фоне сучасных падзей архіваванне і выдавецтва ў эміграцыі зноў набывае сваю актуальнасць. Як крытычна ставіцца да спадчыны архівавання, зважаючы на яе разнастайнасць і гістарычнае значэнне?

🔸Працягласць дакладаў павінна быць 10-15 хвілін.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд.

Ддл: 30 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #памяць #грамадскія_праекты
📝 Дыскусійна-адукацыйны #семінар па публічнай палітыцы ад Моладзевага Блока ў #Познань, #Польшча

▫️Для каго: #актывісты, прадстаўнікі #НДА, #культдзеячы, #медыя і інш.
▫️Калі: 25 - 28 красавіка.

Як знайсці баланс у палярызаваным грамадстве? Што ляжыць у аснове якасная заканадаўчай ініцыятывы? Якім чынам пераконваць грамадства і дзяржаву ў сваіх перакананнях? Запрашаюць сфакусавацца на радыкальна ліберальных зменах у пост-сацыялістычных краінах: пашырэнне эканамічных свабодаў, індывідуальных правоў ва ўмовах сапраўднай палітычнай канкурэнцыі. Акрамя таго, запланавана вылучыць шмат часу на абмеркаванні і дыскусіі.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд
- харчаванне.

Ддл: 12 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#актывізм #грамадскія_праекты #адукацыя
🌿 «Круглае возера-2024» - летні інтэграцыйны намётавы летнік-#семінар у #Беларусь

▫️Для каго: беларусы ад 18 да 30 гадоў (у тым ліку і тых, у каго ёсць розныя фізічныя абмежаванні).
▫️Калі: 3 - 13 жніўня.

Запрашаюць прыняць удзел у інклюзіўным летніку. Тэма адукацыйнай праграмы – «асновы эфектыўнай камунікацыі». Вы не толькі адпачыце ў маляўнічым месцы, але і асвоіце навыкі эфектыўнай камунікацыі, атрымаеце навыкі ўзаемадзеяння ў камандзе, даведаецеся пра спосабы пераадолення бар'ераў, якія абцяжарваюць узаемадзеянне маладых людзей з інваліднасцю і без яе, навучыцеся прымаць людзей такімі, якія яны ёсць, пазбягаючы забабонаў і ўмоўнасцяў.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- харчаванне.

Ддл: 15 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #майстар_клас #актывізм
🇩🇪 Train the Trainers - адукацыйны #семінар для трэнераў па нефармальнай адукацыі і палітычнай працы з моладдзю ў #Германія

▫️Для каго: #актывісты, прадстаўнікі #НДА, #культдзеячы і ўсе зацікаўленыя 18 - 23 гадоў (магчымы выключэнні).
▫️Калі: 14 - 18 лістапада і 23 - 27 студзеня.

Хочаце навучыцца быць трэнерам па нефармальнай адукацыі і палітычнай працы з моладдзю ды кіраваць групамі? Далучайцеся да семінара. Вы даведаецеся пра асновы эфектыўнай апрацоўкі інфармацыі, навучыцеся ставіць мэты і ствараць плаўны ход праграмы, выбіраць правільныя метады для сваіх мерапрыемстваў, разумець групавую дынаміку і вырашаць канфлікты.

🔸Мова семінара – англійская.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- харчаванне.

Ддл: 8 верасня.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #актывізм #грамадскія_праекты
🌿 Анлай-#семінар пра адукацыю і валанцёрства ў галіне экалогіі

▫️Для каго: #актывісты, #эколагі-пачаткоўцы, #медыя і ўсе зацікаўленыя.
▫️Калі: 10 верасня ў 18:00 (па Мінску).

Запрашаюць даведацца пра трэнінгі, магчымасці навучання і валанцёрства ў галіне экалогіі ў Беларусі і за яе межамі. Раскажуць, якія бываюць курсы, івэнты, праграмы і праекты, дзе іх шукаць, як звычайна яны праходзяць, як правільна запоўніць заяўку і што пісаць у матывацыйным лісце, каб вас узялі на трэнінг.

👉Эфір пройдзе ў «Зялёным чаце».

#адукацыя #майстар_клас #экалогія
«Што такое дэмакратыя? Навошта яна патрэбная?» - адукацыйна анлайн-#семінар пра правы чалавека і дэмакратыю

▫️Для каго: #актывісты, #кульдзеячы, прадстаўнікі #медыя і #НДА і ўсе зацікаўленыя.
▫️Калі: 15 верасня ў 15:00 (па Мінску).

Пачынаючы са старажытных грэкаў і аж да нашых дзён вакол дэмакратыі не спыняюцца палітычныя дэбаты. Адны яе падтрымліваюць, іншыя крытыкуюць. 15 верасня ў свеце адзначаецца Дзень дэмакратыі. У гэты дзень запрашаюць сустрэцца і паразмаўляць пра правы чалавека, асновы дэмакратыі і яе ўплыў на правы сацыяльна неабароненых груп.

🔸Лектар:ка мерапрыемства – Кацярына Кузняцова, экспертка Беларускага Хельсінскага камітэта

🔹Пасля рэгістрацыі адбываецца верыфікацыя. Спасылку дашлюць за 1-2 дні да імпрэзы.

🔗Мерапрыемства ладзіцца інтэрсекцыйнай фем-ЛГБТК+ ініцыятывай «Прызматыка». Праект займаецца пытаннямі гендара і сэксуальнасці, фемінізму, правоў чалавека, экалогіі і правоў жывёлаў.

👉Зарэгістравацца.

#актывізм #грамадскія_праекты #правы_чалавека
«Скразныя каштоўнасці ЧЭК» - адукацыйны #семінар у #Беласток, #Польшча

▫️Калі: 28-29 верасня ў 11.00 - 17.00.
▫️Дзе: Хаб «Новая Зямля».

Запрашаюць даведацца пра скразныя каштоўнасці, як і навошта іх прасоўваць у грамадскіх і культурных праектах.

Падчас двухдзённага інтэнсіву вы зможаце:
- даведацца, што такое скразныя каштоўнасці і што ўваходзіць у гэтае паняцце
- абмеркаваць спосабы іх інтэграцыі ў вашыя ініцыятывы і мерапрыемствы
- пракачаць нагледжанасць праз аналіз фрагментаў культавых фільмаў
- пазнаёміцца з іншымі актывістамі і актывісткамі для стварэння супольных праектаў
- стварыць разам з іншымі ўдзенікамі_цамі чэкліст па практыках, які можна выкарыстаць для стварэння бяспечнай прасторы на сваіх мерапрыемствах.

👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты
2 магчымасці для творцаў, якія маюць легалізацыю ў краінах ЕС

1️⃣ Aerowaves - #семінар па крытыцы танца ў #Славенія і #Італія

▫️Для каго: #аўтары, #літаратары, прадстаўнікі #медыя.
▫️Калі: 22 - 26 красавіка 2025.

Пад кіраўніцтвам куратараў удзельнікі палепшаць навыкі крытычнага пісьма і буць абмяркоўваць танец.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- суткавыя
- пропуск на #фестываль
- магчымасць публікацыі ў часопісе Springback.

Ддл: 1 лістапада.
👉Падрабязней.

2️⃣ Materahub / Ecoverticaleare - #рэзідэнцыя для мастакоў дызайнераў у #Італія

▫️Для каго: #дызайнеры і інш. #творцы.
▫️Калі: 11 лістапада - 1 снежня.

Magma Residency – гэта міждысцыплінарная праграма, яка запрашае даследаваць уяўленне аб горадзе. Творцы павінны быць знаёмымі з тэмамі гарадскога развіцця.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- бюджэт на пражыванне
- тэхнічную падтрымку.

Ддл: 27 верасня.
👉Падрабязней.

#міждысцыплінарныя_праекты #дызайн #публічныя_прасторы