sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🖼🎉AKNEYE - сімпозіум #мастацтва у #Ерэван, #Арменія

▫️Для каго:
#мастакі.
▫️Калі: 25 верасня - 6 кастрычніка.

Падчас свайго знаходжання ў Ерэване мастакі размалююць і ўпрыгожаць скульптуры AKNEYE, якія стануць адлюстраваннем іх унутранага свету. Таксама творцы могуць выйсці за рамкі стварэння фізічных формаў мастацтва, паколькі AKNEYE аблічбоўвае працы і стварае ідэнтычныя ім лічбавыя копіі. Падчас сімпозіума адбудуцца панэльныя дыскусіі і сустрэчы с мастацкай супольнасцю Арменіі.

Арганізатары прапануюць:
- пакрыццё выдаткаў на праезд
- пражыванне
- суткавыя 500 EUR.

Ддл: 1 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #media_art #публічныя_прасторы
🔵Pause/Play: Culture under Pressure - адукацыйная анлайн- і афлайн-#праграма пра лічбавае #мастацтва, #Ерэван #Арменія

▫️Для каго:
#творцы, #куратары і #культдзеячы ў #Германія, #Арменія і #Грузія.
▫️Калі: 6 - 12 лістапада.

Запрашаюць тых, хто цікавіцца лічбавымі тэхналогіямі і эміграваў у Германію, Арменію ці Грузію. Праграма праекта прапануе лекцыі, прэзентацыі і дыскусіі аб лічбавых тэхналогіях і трэндах, такіх як AI, #VR, Metaverse і Blockchain, іх выкарыстанні і ўплыве на мастацтва і культуру. Актывізм, самаарганізацыя і практыкі ўзаемадзеяння з лакальным кантэкстам і дэкаланіяльнасці займаюць важнае месца ў праграме. У верасні і кастрычніку адбудзецца анлайн-частка праграмы, а ў лістападзе ўдзельнікі сустрэнуцца ў Ерэване і прэзентуюць свае працы на выставе.

❗️Удзельнікі павінны валодаць ангельскай мовай на ўзроўне B2.

Арганізатары пакрыюць:
- праезд
- пражыванне
- харчаванне.

Ддл: 20 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#арт #актывізм #міждысцыплінарныя_праекты #media_art #new_media_art
2 магчымасці для творцаў, якія ў ЕС

1️⃣ICA: Earth and Song -
#рэзідэнцыя для керамістаў у #Ерэван, #Арменія

▫️Для каго:
#творцы керамікі.
▫️Калі: 6-7 тыдняў у 2024.

ICA – Інстытут сучаснага мастацтва ў Ерэване. Запрашаюць пазнаёміцца з армянскай арт-сцэнай і рэалізаваць калектыўны праект ў ў абшчыне Вардаблур і, магчыма, у памяшканні ICA.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- суткавыя 25 EUR / дзень
- пражыванне
- працоўную студыю.

🔥Ддл: 1 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

2️⃣Libitum - міждысцыплінарная #рэзідэнцыя ў #Бельгія

▫️Для каго:
#творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 9 - 30 чэрвеня 2024.

Запрашаюць з праектамі як творцаў, так і даследчыкаў. Тэма – ET (D) CENTERED. Чакаецца, што рэзідэнты будуць даследаваць дэцэнтралізацыю гарадоў і дамінантных дыскурсаў.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне ў сельскай мясцовасці
- працоўную прастору
- праезд.

🔥Ддл: 30 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты