sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
💥🤡СЁННЯ: Важная анлайн #нетворкінг-сустрэча дзеячаў тэатра для дзяцей і моладзі, а таксама асаблівых аўдыторый

▫️Калі: 8 траўня 17:00 СЕТ / 18:00 Мінск

Сустрэча будзе прысвечана глабальным сеткам супрацоўніцтва ў сферах #выканальніцкія_мастацтвы і #адукацыя, арыентаваных на суб'ектнасць і інклюзіўнасць. Падчас сустрэчы будуць прадстаўлены профілі арганізацый, іх характэрныя накірункі дзейнасці, праекты, якія робяцца для падтрымкі творцаў з Беларусі, а таксама магчымыя сферы далейшага супрацоўніцтва і ідэі патэнцыйнай далейшай дзейнасці.

На сустрэчы будуць прысутнічаць партнёры:

✌️Польскі цэнтр ASSITEJ International, які аб'ядноўвае тэатры, арганізацыі і прыватных асоб па ўсім свеце, якія ствараюць тэатры для дзяцей і моладзі, займаюцца мастацкімі, культурнымі і адукацыйнымі правамі дзяцей і моладзі ва ўсім свеце; аб'ядноўвае людзей для абмену ведамі і практыкай у галіне тэатра для дзяцей і моладзі з мэтай паглыблення разумення, развіцця практыкі, стварэння новых магчымасцей і ўмацавання глабальнага сектара.

🤞RED NOSES Clowndoctors - адна з найбуйнейшых груп доктараў-клоўнаў у свеце, якая мае мясцовыя арганізацыі ў 11 краінах. Група RED NOSES распрацавала шырокі спектр спецфарматаў у рамках сваіх праграм для ўсіх асноўных бенефіцыяраў, уключаючы хворых дзяцей, дзяцей з множнымі парушэннямі і пацыентаў рэабілітацыі, а таксама людзей, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

👌Small size network - асацыяцыя, якая прадстаўляе тэатр для самых маленькіх ва ўсім свеце. Сетка была створана і працуе для развіцця сцэнічнага мастацтва для самых маленькіх дзяцей. Таксама мэтамі працы сеці з’яўляюцца распрацоўка праектаў супрацоўніцтва і распаўсюджванне інфармацыі і даследаванняў.

🙌SPARSE - сетка, якая падтрымлівае доступ да выканальніцкага мастацтва ў сельскай мясцовасці. Засяроджваецца на падтрымцы мясцовых лідараў і артыстаў, якія хочуць прадставіць сваё мастацтва за межамі асноўных культурных цэнтраў, асабліва ў сельскай мясцовасці.

🔗👉Далучыцца.

#інклюзія #сацыяльная_праца #цырк #сцэнічныя_мастацтвы
🌸"Women in hardware: communities, startups, venture" #нетворкінг івэнт у #Вільнюс, #Літва

▫️Калі: 2 чэрвеня
▫️Дзе: Vilnius Tech Park

▫️Для каго: заснавальніцы тэхналагічных стартапаў
⁃ на пачатку шляху ў свет хардвера;
⁃ якім патрэбна дапамога ў прыцягненні інвестыцый ці вывядзенні прадукта на рынак.

📝Фармат:
⁃ афлайн у Вільні, але можна падключыцца і анлайн.
⁃ 5 хв пітч + 5 хв на адказы на пытанні ад журы
⁃ Працоўная мова: ENG.

🔗👉Зарэгістравацца.

#IT #пітчынг
🔥Еўрапейскі цэнтр свабоды прэсы і #медыя (ECPMF) i JX Fund прапануюць праграму "Фрыланс-журналістыка за мяжой"

▫️Для каго: фрыланс-#журналісты з Расіі і Беларусі, якія жывуць у #Германія (могуць быць і іншыя краіны).
▫️Мэта праекта - падтрымка 20 фрыланс-журналістаў праз #нетворкінг, абмен інфармацыяй і рэсурсамі для працягу іх значных праектаў за мяжой.
▫️Калі: з кастрычніка па снежань 2023 (3 месяцы).

▫️Прапануецца:
#стажыроўка ў мясцовых СМІ: удзельнікі будуць накіраваныя на працу ў #СМІ Германіі ці іншых краінах на 20 гадзін у тыдзень. Стажыроўка - гэта не гарантаваная магчымасць занятасці, але яна дае карысны досвед.
2 семінары і нетворкінг у Берліне. Тэмы семінараў уключаюць юрыдычныя і адміністратыўныя аспекты фрылансу ў Германіі, а таксама развіццё фарматаў і прэзентацыі праектаў.
#стыпендыя штомесяц.

Для заяўкі неабходныя:
⁃ анкета на ENG ці RUS,
⁃ копія дазволу на пражыванне,
⁃ CV,
⁃ ліст рэкамендацыі ад незалежнай арганізацыі,
⁃ прыклады вашай працы.

🔥Ддл: 31 жніўня.
🔗👉 Падаць заяўку.
Памятаеце, мы ладзілі паблік-ток з Ганнай Палей пра рэзідэнцыі і магчымасці ў #Славакія? На maramora.co акурат выйшаў адмысловы і вельмі падрабязны гайд ад Ганны з “наводкамі” на буйныя мастацкія і культурніцкія цэнтры ў гэтай краіне!

Апісаныя ўстановы прапануюць шырокі спектар магчымасцяў для супрацоўніцтва і артыстычнай дзейнасці, а таксама забеспячваюць пляцоўку для абмеркавання грамадсказначных пытанняў.

🙌Мы прыводзім хуткі агляд падборкі, а за падказкамі аб супрацы, прыкладамі папярэдніх буйных праектаў пляцовак і за кантактамі - спяшайцеся ў сам матэрыял!


🌟Malý Berlín, Trnava, незалежны культурны цэнтр, актыўна спрыяе міжнароднаму супрацоўніцтву. Падтрымлівае ўкраінскіх эмігрантаў, асабліва мастакоў, адкрыты для кантактаў з беларус(к)амі. 
Сферы: #сцэнічныя_мастацтвы, выяўленчае #мастацтва, музыка, сучасны #танец, тэатр.
Прапануе конкурсы і рэзідэнцыі. Мы паўтаралі іх оўпэнкол для архітэктараў, убраністаў, даследчыкаў.

🌟Stanica, Nova Synagogue, Žilina, - незалежная культурная прастора і лабараторыя вакол старой чыгуначнай станцыі.
Сферы: #перфарматыўныя_мастацтвы, музыка, фільмы, выяўленчае мастацтва, адукацыйныя праграмы. 
Прапануе ўдзел у арт-рэзідэнцыях, канцэртах, тэатральных пастаноўках.

🌟Nova Cvernovka, Bratislava, - творчы цэнтр з разнастайнай культурнай і адукацыйнаю праграмамі.
Сферы: #музыка, выяўленчае мастацтва, #літаратура, #кіно, #тэатр, #мультыдысцыплінарныя_праекты.
Прапануе конкурсы, рэзідэнцыі. Прымаюцца заяўкі на персанальныя выставы ў 2024 годзе.

🌟Julius Koller Society, Bratislava, - факусуецца на прасоўванні творчасці Юліуса Коллера і культурным дыялогу на мясцовым і міжнародным узроўні
Сфера: выяўленчае мастацтва.
Ім можна прапанаваць ідэі ў рамках сучаснага мастацтва, якія адпавядаюць іх місіі.

🌟Telocvicna, Bratislava, - танцавальны рэзідэнцыйны цэнтр. Падтрымлівае прафесійных танцораў, ладзіць міжнародныя праекты, даследаванні і адукацыйныя праграмы.
Сфера: танец.
Ладзяць наборы танцораў з Цэнтральнай, Усходняй Еўропы і Балкан.

🌟Tranzit, Bratislava, - эмансіпацыйныя практыкі ў мастацтве, салідарнасць, вызаванне канонам.
Сферы: сучасныя мастацкія практыкі, тэорыя мастацтва і сацыяльныя дыскурсы.
Супрацоўнічаць можна праз удзел у выставах, дыскусіях, майстар-класах.

🌟Šopa Gallery, Košice, - фокус на маладыя і сярэдняга пакалення мастакоў.
Сфера: сучаснае візуальнае мастацтва.
Ладзяць наборы і конкурсы для сольных выканаўцаў і куратараў, выставы, грамадскія мерапрыемствы.

🌟Východoslovenská Galéria, Košice, прасоўвае сучаснага мастацтва з акцэнтам на інклюзіўнасць і грамадскія праблемы.
Сферы: сучаснае візуальнае мастацтва, #міждысцыплінарныя_праекты.
Ім можна прапанаваць супольныя выставачныя і адукацыйныя праекты.

🌟Záhrada, Banská Bystrica, - пляцоўка для мастацтва, грамадзянскай актыўнасці, тэатральных і праваабарончых ініцыятываў.
Сферы: тэатр, танец, #перформанс, праваабарончыя мерапрыемствы, грамадзянская актыўнасць. 
Супрацоўнічаць можна праз прапановы супольных праектаў, удзел у рэзідэнцыях і інш.

***

💸Нагадаем, за гэты і кожны матэрыял на maramora.co можна падзякаваць данатам.
📺Глядзець паблік-ток на Youtube.

#мабільнасць #нетворкінг
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎉🤖CreateCulture Group разам з партнерамі запускае CreateCulture Lab — наватарскую лабараторыю па развiцці сувязяў памiж прафесiяналамi ў IТ, культурным i бiзнес-сектарах і нараджэнню новых прадуктаў i стартапаў

▫️Для каго: #мастакі, #дызайнеры, #IT_распрацоўшчыкі, прадстаўнікі культурных арганізацый, крэатыўнага класу, #даследчыкі і праграмныя менеджары ў галіне мастацтва, тэхналогій і дызайну, прадстаўнікі ІТ-кампаній і ўсе, хто цікавіцца мастацтвам, тэхналогіямі, інавацыямі і бізнесам.

🔥🗓Далучайцеся на вечар нэтворкінгу і святкавання нараджэння CreateCulture Lab!

▫️Калі: 19 снежня 2023, 19.00.
▫️Дзе: Прастора CreateCulture, Karmelitų gatvė 5, Vilnius

На івэнце сустрэнуцца прафесіяналы з розных сектароў, будуць прадстаўлены партнёры лабараторыі, асаблівасці ўдзелу ў Creative Product Development Sprint і абвешчаны эксклюзіўныя прызы!

👉 Зарэгістравацца ЗАРАЗ

#IT #лабараторыя #бізнэс #нетворкінг
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Раскрываючы тэму падтрымкі мабільнасці для беларускіх дзеячаў/-к культуры і творчых індустрый, з радасцю узгадаем серыю публікацый у сяброўскім медыя 34mag.net

Разам з партнёрамі з праграмы MOST+, што спансуе прафесійныя паездкі беларусаў і беларусак у краіны ЕС, 34MAG выбралі мерапрыемствы, на якія можна паехаць у бліжэйшыя месяцы па новыя веды і міжнародны #нетворкінг.

🔥Ужо зараз набрацца натхнення на канкрэтных прыкладах можна ў гайдах:

➡️“10 значных прафесійных івэнтаў з розных сфер у 2024 годзе”

➡️“11 курсаў і стажыровак 2024 года для прасоўвання тваёй кар'еры”.

***

Такім чынам, бягучыя конкурсы на прапановы па мабільнасці:
🔠MOST+, які прымае заяўкі да 3 чэрвеня 2024 (гл. таксама нашу адпаведную інфасесію на YouTube і рэзюмэ яе Q&A-часткі).
🔠У межах праграмы ArtPower - увага! 💥АКТУАЛЬНЫ ДДЛ - 30 сакавіка 2024.
🔠У межах EU4Culture з дэдлайнам 16 лютага.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🟣 Калі вы ў Варшаве: Анлайн-база мастакоў-мігрантаў migrart.waw.pl запрашае на #нетворкінг-сустрэчу

Музей горада #Варшава разам з фондам Strefa Wolnosłowa запрашаюць на новую нетворкінг-сустрэчу, якая, у ідэале, можа выліцца ў будучае супрацоўніцтва паміж Музеем і мастакамі, што пераехалі ў Варшаву.

▫️Дзе: Rynek Starego Miasta 28
❗️UPD!▫️Калі: чацвер, 25 красавіка 17.00.

У праграме сустрэчы:
⁃ Знаёмства з платформай Migrart, чым яна займаецца і як можна далучыцца да ініцыятывы.
⁃ Расповед пра магчымасці далучэння да дзейнасці Музея (напрыклад, шляхам стварэння/куратарства часовых выстаў або дэманстрацыі ўласных фільмаў у кінатэатры «Сірэна»).
⁃ Знаёмствы, абмен ідэямі і ўсім, што можа паспрыяць новым партнёрствам.

🧜‍♀️ + Экскурсія па пастаяннай выставе «Рэчы ў Варшаве».

Мовы: EN, PL
Удзел бясплатны.

🔗👉Зарэгістравацца.

#Польшча #творцы #мастакі #арт #мастацтва #выстава #культменеджмент #культменеджары
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👱‍♀️ «Як падрыхтавацца да кар'ерных выклікаў у 2025 годзе?» - афлайн-і анлайн-#форум Women in Tech у #Варшава, #Польшча

▫️Калі: 3 жніўня, 11:00-15:00 (па Варшаве).

Вы даведаецеся, як эфектыўна кіраваць кар'ерай у 2025-ым, шукаць новую працу, спраўляцца са звальненнем і знаходзіць апору ў сабе ў перыяд глабальных змен.

На форуме вас чакае:
▪️Выступы ў фармаце keynotes – трэнды і аналітыка IT-рынку ад HR і рэкруцёрак; юрыдычныя аспекты працаўладкавання на еўрапейскім рынку; дыскусіі аб тым, дзе і як знаходзіць падтрымку ў перыяд змен
▪️#нетворкінг-сесія
▪️Speed Mentoring – магчымасць атрымаць адказ на хвалюючы цябе кар'ерны запыт ад IT-экспертак
▪️CV Review – магчымасць атрымаць рэкамендацыі ад практыкуючых рэкруцёрак і HR у фармаце экспрэс-кансультацыі (для ўдзелу прадугледжаны дадатковыя анкеты – іх можна знайсці тут).

*Праект Women in Tech рэалізуецца Цэнтрам гендэрных даследаванняў ЕГУ пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
🔥 З 1 жніўня запускаецца новы конкурс Culture Moves Europe - праграмы мабільнасці для творцаў і культдзеячаў, легалізаваных у ЕС А на ўжо гэтым тыдні вы можаце задаць пытанні па трэвэл-грантах CME на інфасесіі праграмы! ▫️Для каго: #творцы і # культдзеячы.…
🖊 Расказваем асноўныя ўмовы трэцяга кола ад праграмы мабільнасці Culture Moves Europe

▫️Для каго: #творцы і #культдзеячы з легалізацыяй у краіне дзеяння праграмы Creative Europe.

▫️Тыпы праектаў мабільнасці:
1. Індывідуальная альбо групавая мабільнасць да 5 чалавек.
2. Віртуальная і гібрыдная мабільнасць для аплікантаў/_к з абмежаванымі магчымасцямі.

Праграма пасуе для рэалізацыі праекта з выбраным вамі партнёрам у любой краіне дзеяння Creative Europe, у якой вы не пражываеце. Партнёрам могуць быць, напрыклад, калега-творца, арганізацыя або пляцоўка ў краіне прызначэння. Спатрэбіцца прадаставіць доказы супрацоўніцтва ў працэсе падачы заяўкі.

⚡️Магчымыя мэты паездак:
Даследаваць: праводзіць творчыя і мастацкія даследаванні, працаваць у пэзных умовах над новай тэмай або канцэпцыяй
Ствараць: удзельнічаць у творчым працэсе, імкнучыся стварыць новы мастацкі/культурны твор
Вучыцца: павышаць кампетэнцыі і навыкі праз нефармальнае навучанне або супрацоўніцтва са спецыялістам
#нетворкінг: развіваць прафесійную сетку, умацоўваць прафесійнае развіццё, прыцягваць новую аўдыторыю.

Важна: грант на #мабільнасць Culture Moves Europe не можа быць выкарыстаны выключна для прэзентацыі створаных раней работ.

Працягласць паездкі (павінна быць бесперапыннай):
⁃ 7-40 дзён - для індывідуальных праектаў
⁃ 7-14 дзён - для групавых праектаў.

Перыяд рэалізацыі:
⁃ Пачатак паездкі - не раней за 2 месяцы ад моманту падачы заяўкі
⁃ Канец - не пазней за 30 красавіка 2025.

Грант пакрывае выдаткі на праезд, візы, суткавыя і індывідуальныя патрэбы. Разлікі апошніх робяцца спецыяльна для кожнага грантаатрымальніка, зыходзячы з яго праекта і асабістай сітуацыі.

Заахвочваюцца паездкі як мага больш экалагічным транспартам.
Можна паехаць з дзецьмі.

Ддл: 30 лістапада.
🔗Даведацца больш.

#грант #конкурс_грантаў
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️🍞 CHLEB: 21 лістапада ў Google Campus каманды Ū Hub, Cidr Design і GR:FIKA “выпякаюць” крутую канферэнцыю па дызайне!

🟧Для каго: #дызайнеры, фаўндары і ўсе крэатыўныя людзі.

Лідары і лідаркі індустрыі абмяркуюць #дызайн кар'еры, крэатыўныя праекты, #AI, #блогінг і многае іншае. Сярод іх:
⁃ Фёдар Шапяленка, UX Design Manager у Google
⁃ Жэня Камянец, CEO і кофаўндар Uxcel
⁃ Калет Кастанья, партнёр у Pocket Rocket Agency
⁃ Саша Астэрман, CEO Asterman
⁃ Аляксандра Стэльмашонак, летэрынг-мастачка
⁃ Канстанцін Гладкоў, Design Manager у EPAM
⁃ Лізавета Жарнавая, арт-дырэктарка CREAMLY.

Таксама ваш чакаюць варкшопы па каліграфіі, калажы і крэатыўным мысленні. І партфоліа-рэв’ю ад Фёдара Шапяленкі і Ані Працэнка, з канструктыўнай пражаркай вашых партфоліё. Рэгістрацыя на іх будзе даступная за тыдзень да івента (сярод тых, хто купіў білет). 🔆

🔥 Early 🦅🦜🦆 tickets дасяжныя да 7 лістапада!

🟧Калі: 21 лістапада, 16:30 - 22:30
🟧Дзе: Google Campus Warsaw, #Варшава #Польшча
🟧Мовы: выступленні — на ENG, #нетворкінг — на любой мове.

Партнёры канферэнцыі: Uxcel і Polski Na Tak.

🥖 CHLEB у Instagram | Telegram.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM