Суполка беларускіх пісьменнікаў
955 subscribers
4.16K photos
3 videos
1 file
1.42K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ Анлайн-прэзентацыя дзвюх кніг Віславы Шымборскай па-беларуску

29 лютага а 17-ай у межах літаратурнага цыклу «Санаторый пад клепсідрай» пройдзе прэзентацыя двух зборнікаў вершаў польскай паэткі, нобелеўскай лаўрэаткі Віславы Шымборскай у беларускіх перакладах - "Канец і пачатак» і «Партрэт з памяці».

Перакладчыкі Марына Казлоўская, Наталля Русецкая, мадэратар Андрэй Хадановіч.👍

👉 Далучыцца тут

#анонс
Taтaў poдны кyтoк

Пa мaлeнькiм,
зялёным, як caд,
гapaдкy
кpoчыць тaтa,
yзяўшы
мянe зa pyкy.
Я aмaль пacпявaю
зa iм –
кpoк y кpoк.
Taтa кaжa:
– Глядзi,
пpыглядaйcя,
cынoк.
Для мянe,
як для птyшкi,
быў ён
poдным гняздeчкaм –
гapaдoк,
штo дaўнeй
нaзывaўcя мяcтэчкaм.
Я aдcюль
пaляцeў
y нязвeдaны cвeт…
Mнe б
зa тaтaм пpaйcцi
шляx ягo –
cлeд y cлeд!..


Apтyp Boльcкi

#раптамверш
📙 "Ладдзя роспачы" новае выданне

Анансаваная новая кніга ад выдавецтва «Папуры». Любімы многімі твор Уладзіміра Караткевіча «Ладдзя роспачы» ў мастацкім аздабленні ад беларускай ілюстратаркі Юліі Давыдавай.

❗️Набыць кнігу да 14 сакавіка можна толькі ў кнігарні «Параграф 45» са зніжкай 20% па адрасе Мінск, вул. Леаніда Бяды, 45. Працуе кнігарня кожны дзень з 10.00 да 20.00

#палічка
📙 “Кар’ера Мікадзіма Дызмы” - па-беларуску

Выдавецтва “Логвінаў” выпусціла пераклад з польскай раману Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча “Кар’ера Мікадзіма Дызмы”, які выйшаў у 1932 годзе.
Пераклаў на беларускую Алесь Емяльянаў-Шыловіч.

Галоўны герой прайдзісвет Мікадзім Дызма робіць ашаламляльную кар'еру ад басяка да прэм'ер-міністра дзякуючы махлярству і прыроднаму авантурызму. 🔥

Тадэвуш Далэнга-Мастовіч (1898–1939) польскі пісьменнік беларускага паходжання. Аўтар славутага "Знахара", па якім быў зняты аднайменны фільм.👍

#палічка
🎧 “Мяжа” Андрэя Федарэнкі ў аўдыёфармаце

У праекце “Кнігі бяз літар” з’явіўся новы твор “Мяжа” А. Федарэнкі.

Аўтабіяграфічны раман Андрэя Федарэнкі лёг у аснову аўтарскага выданьня, у якім акрамя аднайменнага раману зьмешчаныя таксама і апавяданьні аўтара. Адкрытасць і непасрэднасьць – адзін з прыёмаў, які прымушае чытача дачытаць раман і апавяданьні да канца. Разважаньні – аснова аповеду Андрэя Федарэнкі. У простых, часам хаатычных словах, сказах, радках маем матэрыялізаваныя думкі аўтара, якому ўдалося думку перанесьці на паперу. У кароткай анатацыі кнігі зазначаецца, што раман “Мяжа” ужо пасьля публікацыі ў літаратурных часопісах крытыкі называлі новай зьявай у беларускай літаратуры. Але ўпершыню раман сабраны з апавяданьнямі пад адной вокладкай, што робіць вобраз аўтара больш поўным і дазваляе атрымаць незабыўную асалоду ад спазнаньня своеасаблівага ўспрыманьня сьвету. 👍

👉 слухаць тут

#аўдыё
⭐️ СЯМ’Я П. БРОЎКІ
віртуальная выстава


Успамінаючы свой радавод, Пятрусь Броўка жартаваў, што яго род найстаражытнейшы на Ушаччыне, бо продкаў па бацьку звалі Адам і Ева – Адам Іосіфавіч Броўка і Ева Іванаўна Тарасевіч...

Літаратурны музей П. Броўкі запрашае на віртуальную экспазіцыю “Звесткі пра сям’ю Петруся Броўкі з фондаў Літаратурнага музея Петруся Броўкі і Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Полацку”. 👍

👉 Паглядзець выставу

#анонс
⭐️ Pradmova прапануе супрацу

Каманда фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” плануе правесці стратэгічную сесію — сустрэчу, на якой арганізатары будуць аналізаваць досвед мінулых фестываляў, разбіраць поспехі і памылкі, выбудоўваць стратэгію наступных мерапрыемстваў і запрашае далучыцца ахвочых.

❗️Тэрмін падачы заявак - да 4 сакавіка 2024 г.

👉 усе дэталі тут

#навіны
* * *
Гучыць матыў, няведамы дагэтуль,
Адчайна ў хату просіцца вясна.
Ніколі я ня чуў сябе паэтам
У сьвеце, дзе паэзія — Яна.

Лічы, гадай, шукай імя сьвятое,
Якое спрэс запоўніла радкі
Гарачым шэптам-подыхам пра тое,
Адкуль санэт нязмушаны такі.

Натхненьня шал, узвышанасьць і вера,
Нясьцерпны боль, падзеньне з вышыні —
Адна Яна, куды ні зазірні.

Чаканы верш кладзецца на паперу,
Каханьня сьпеў лунае ў цішыні...
Але ў самоце патанаюць дні.


Сяргей Сокалаў-Воюш


#вершдня
🎧 Новы падкаст ад Litradio

“Адкуль бяруцца кнігі” - “Кацярына Оаро і выкладанне летуценнасці.”

Навошта слухаць літаратурнага коўча — прафесійную гандлярку словамі? Ды яшчэ і турынскую жыхарку (нібыта) несур’ёзнай творчай арыентацыі? Але менавіта тут хаваецца самае важкае: Кацярына Оаро выкладае не прафесію, а адбудову асобы. Драматургію існавання, уцямнасць пачуццяў, вербальны дызайн. Аўтарка адкажа за базар. Аўтарцы можна верыць. Бо ўсё тут найперш выпрабавана на сабе. 👍

👉 далей тут

#лонгрыд
ЮБІЛЕЙ

Сёння, 1 сакавіка, 95 гадоў з дня нараджэння беларускай паэтэсы ЕЎДАКІІ ЛОСЬ.

Еўдакія ЛОСЬ

***
Бараўляны, Бараўляны,
бор, зялёная трава,
дзьмухаўцовыя паляны,
залацістая жарства!..

Колькі міру, колькі цішы,
колькі сонечнага дня!
Хвоя родная калыша
у дупле ваверчаня.

Спеліць ягаду суніца,
конік скрыпачку бярэ...
Хтосьці крочыць да крыніцы,
хтосьці пашаньку арэ...

На травінцы пад вясёлкай
крошка-кропелька дрыжыць.
І спявае перапёлка
ў Бараўлянах:
«жыць» ды «жыць»!

1977 г.
* * *

Буду сніцца чужому жытлу,
Адубелым маснічынам
Крокамі цёплымі
Немаўляці.

У світальным тумане
Вострай касою - стрыножаным коням.

Вою - стралой у калчане
Выратавальнай.

Будзь жа ты мне
Суразмоўцам
У гэту хвіліну.


Віктар Слінка

#раптамверш
❗️Сябры, абавязкова знаходзьце час на кнігі!

#гумар
⭐️ “За сіняй гарой” і “Гражына”

Скарбонка сайта “Новыя беларускія кнігі” пачала папаўняцца водгукамі на пераклады. Прапануем вам два з іх: водгук на кнігу “За сіняй гарой” Мэір Шалеў (пераклад Павал Касцюкевіч) і “Гражына” Адам Міцкевіч (пераклад Марыя Мартысевіч).

“Я чытаў “За сіняй гарой” Мэіра Шалева з месяц. Па раздзелу, па тузіну старонак. Смакаваў, нібыта сустрэчу з даўнімі сябрамі. Пазнаваў у чужынскай магіі сваё – быццам калі сустрэў на тэльавіўскай вуліцы шыльду з амаль што сваім прозвішчам. Бачыў твары са сваёй мінуўшчыны. Чуў тую гаворку. Мацаў тую зямлю. Сядзеў у ценю пад алівай. Ганяў нахабнага шакала.”
далей

“Неаднойчы адзначаў, што найлепш перакладчыкам даюцца творы блізкія ім самім, калі гэта не проста работа, але магчымасць выказаць нешта сваё. І справа не ў перацягванні коўдры з Міцкевіча на Мартысевіч (чамусьці ўявіў сабе гэта літаральна)… а ў магчымасці працягнуць “сармацкую” тэму, якая так удала выйшла ў Марыі ў яе ўласнай паэме.” далей

#лонгрыд
📅 80 гадоў з дня смерці Францішка Аляхновіча

Франці́шак Аляхно́віч нарадзіўся 9 сакавіка 1883, Вільня — памёр 3 сакавіка 1944, Вільня.
Шырока вядомы як драматург, публіцыст, празаік. Сабралі колькі цікавых фактаў пра яго асобу:
📌 у 1910 г. быў рэжысёрам і акторам у першым беларускім спектаклі ў Вільні па творы Марка Крапіўніцкага «Па рэвізіі».
📌 яшчэ пры жыцці насіў пачэснае званне «бацькі найноўшай беларускай драматургіі».
📌 хаваўся ад рэпрэсій расійскага царскага ўраду ва Украіне ў Галічыне.
яго аповесць «У капцюрох ГПУ»адзін з першых твораў у сусветнай літаратуры, які апісваў жыццё ў ГУЛАГу.
📌 у 1933 года быў абмяняны СССР ля прыгранічнай станцыі Коласава на арыштаванага ў Польшчы беларускага палітыка і філолага Браніслава Тарашкевіча — лідара Беларускай сялянска-работніцкай грамады.
📌 забіты ў Вільні невядомымі - сярод магчымых выканаўцаў усе: ад Арміі Краёвай да савецкіх партызанаў.

👉Хочаце яшчэ цікавостак - праходзьце сюды!

#угэтыдзень
🎧 “Сцебуракаў лёс” - аудыёкніга

Кніга „Сцебуракаў лёс“ Усевалада і Анатоля Сцебуракаў – летапіс роду праз прызму ўспамінаў і гісторыі паўсядзённасці. Асноўная ўвага нададзеная падзеям другой паловы XIX – сярэдзіны XX стагоддзя. Выданне прадстаўляе сабой спалучэнне мастацкай літаратуры і гістарычнага даследавання. У кнізе асвятляюцца знакавыя падзеі гісторыі Беларусі гэтага перыяду, якія дапаўняюцца краязнаўчымі і этнаграфічнымі звесткамі.🔥🔥🔥

Агучыў Зміцер Бартосік.👍

👉 слухаць кнігу тут

#аўдыё