Лонгрыд ад “Дзеяслова” 📖
Марскія запісы (Капітан Барада тут жарэ селядзец і цэдзіць халодны шнапс)
“Шведская глыбінка. Амоль. Увечары на машыне пра¬е¬дзеш – уражанне, што трапіў у нашыя Лынтупы. Цішыня і спакой. Калі раз на пятнаццаць хвілінаў сустрэнецца машына – лічы, што пашанцавала. Ці, магчыма, шведы не любяць увечары перасоўвацца на машынах? Бо, пэўна, лепей сядзець недзе каля каміна, глядзець на языкі полымя і пацягваць віно з келіха? У кожным разе, ад нашых Лынтупаў, безумоўна, ёсць істотнае адрозненне. У цэнтры гарадка, як кажуць у народзе: кавярня на кавярні, рэстарацыя на рэстарацыі. Іншая справа, што прашпацыруеш тут у звычайны дзень – і аніводнага наведніка не заўважыш…”
Зміцер Вішнёў
👉 цалкам чытаць тут
#лонгрыд

***
Упаду,
Упаду
На лугу ці палетку
I вясной узыду
Самай простаю кветкай.
Будуць зоры цвісці,
Будуць пець за гарою,
Будуць людзi iсцi
Ля мяне,
Нада мною.
Пырснуць росаў дажджы
На чарнявых і русых,
Хтось ка мне падбяжыць,
Возьме ў цёплыя рукі.
I мяне, у расe,
Покуль плавіцца ранак,
Панясе,
Паднясе
Сарамлівай каханай.
Салавей прапяе
Урачыстыя гiмны.
У руках у яе
Я завяну,
Загіну...
Анатоль Сербантовіч
#вершдня
Упаду,
Упаду
На лугу ці палетку
I вясной узыду
Самай простаю кветкай.
Будуць зоры цвісці,
Будуць пець за гарою,
Будуць людзi iсцi
Ля мяне,
Нада мною.
Пырснуць росаў дажджы
На чарнявых і русых,
Хтось ка мне падбяжыць,
Возьме ў цёплыя рукі.
I мяне, у расe,
Покуль плавіцца ранак,
Панясе,
Паднясе
Сарамлівай каханай.
Салавей прапяе
Урачыстыя гiмны.
У руках у яе
Я завяну,
Загіну...
Анатоль Сербантовіч
#вершдня
Новая экранізацыя “Чорнага замка Гальшанскага” 🎬
Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» абвесціла аб пачатку здымкаў новай стужкі паводле легендарнага твора Уладзіміра Караткевіча. Сцэнарыстам выступіў Глеб Шпрыгаў. Рэжысёр – расіянін Кірыл Кузін.
Пачатак здымак запланаваны на красавік 2023 г. Плануецца, што здымкі будуць завершаны ў ліпені бягучага года, а ўбачыць новую экранізацыю гледачы змогуць увесну 2024 года.
#навіны

❗️Увага! Конкурс!
Конкурс да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання «Маладняк».
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі, што працуюць у жанрах паэзіі, прозы і крытыкі ў Беларусі і па-за яе межамі. Мова твораў — беларуская, тэматыка твораў не абмежаваная.
📌 Узроставы цэнз конкурсу — 35 гадоў.
Як узяць удзел:
📌 Дасылайце тэксты ў фармаце .docx(.doc) на адрас: konkurs.maladniak@gmail.com з пазнакай «Конкурс» і кароткай інфармацыяй пра сябе.
📌 Аб’ём тэкстаў не павінен перавышаць 15 старонак 14-м кеглем.
📌 ДЭДЛАЙН — 1 кастрычніка 2023 г.
Падвядзенне вынікаў і ўганараванне пераможцаў адбудуцца ў лістападзе 2023 года.
Поспехаў!
#анонс

Я сягоньня нецьвярозы
Ад цябе і ад вясны.
Спавядаюся бярозе
I журуся ля сасны.
I за гэты дзіўны звычай,
Што зь вякоў сівых жыве,
Дзіваком мяне ты лічыш
I язычнікам завеш.
Не спрачаюся: дзівацтва,
Што з вар’яцтвам на мяжы,
А куды, скажы, падацца,
Да каго пайсьці, скажы?
Мог бы я пайсьці да брата,
Ёсьць знаёмцы, ёсьць сябры...
Але хочацца спагады
Не ад брата, ад сястры.
Алесь Пісьмянкоў
#вершдня
Я сягоньня нецьвярозы
Ад цябе і ад вясны.
Спавядаюся бярозе
I журуся ля сасны.
I за гэты дзіўны звычай,
Што зь вякоў сівых жыве,
Дзіваком мяне ты лічыш
I язычнікам завеш.
Не спрачаюся: дзівацтва,
Што з вар’яцтвам на мяжы,
А куды, скажы, падацца,
Да каго пайсьці, скажы?
Мог бы я пайсьці да брата,
Ёсьць знаёмцы, ёсьць сябры...
Але хочацца спагады
Не ад брата, ад сястры.
Алесь Пісьмянкоў
#вершдня
Forwarded from Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
🔥 Слухаем кнігі і курсы «Лятучага ўніверсітэта» на любімых лічбавых пляцоўках!
Даражэнькія, дзелімся з вамі цудоўнай навіной: неўзабаве на audiobooks.by можна будзе знайсці і паслухаць не толькі мастацкія кнігі. Так, мы пачынаем супрацу з «Лятучым універсітэтам» @liatuchy: у хуткім часе на нашым сайце пачнуць з’яўляцца кнігі і курсы ад вядомых беларускіх інтэлектуалаў.
🤝 Сачыце за абнаўленнямі — будзем слухаць сваё і думаць Беларусь разам!

Стары здымак 📸
Мастак Георгі Паплаўскі (1931 – 2017 гг.) і пісьменнік Васіль Быкаў (1924 – 2003 гг.) у Заслаўлі (1982 г.).
фота Яўгена Коктыша
#здымак

Старое фота 📸
Наўздагон нашай сакавіцкай завеі - пісьменнік Іван Чыгрынаў на лецішчы (1990 г.). Снегу як багата, рыдлёўка салідная, адно не зразумела, чаму пісьменнік у строі ды пад гальштукам? Але, раней ўсё было больш салідна, нават на прыборку снегу хадзілі, як на свята. 😄
фота Уладзімір Крук
паводле @bellitmuseum

⭐️ 50 гадоў Севярыну Квяткоўскаму
Сёння адзначае юбілей літаратар і журналіст Севярын Квяткоўскі.
📌 Нарадзіўся ў Мінску, вучыўся ў БДУ. Працаваў журналістам на «Радыё 101,2», у айчынных СМІ , быў рэдактарам блогу «Будзьма беларусамі!».
📌 Дэбютаваў у 1993 годзе. Піша апавяданні, эсэ, імпрэсіі, мініяцюры, нарысы, фрашкі, аўтарскія тэксты.
📌 Аўтар кніг: «Фрашкі да пляшкі» (2007), «Падарунак для Адэлі» (2012), сатырычнага рамана-комікса «Каларадская пушча» (2019).
Віншуем, жадаем натхнення і новых кніг! 💐💐💐
#угэтыдзень

📖 Выйшаў новы выпуск альманаха Homo Historicus
Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023»
Навуковы часопіс пад рэдакцыяй гродзенскага гісторыка Алеся Смаленчука цалкам выкладзены ў інтэрнэт-бібліятэцы Kamunikat.
Новы нумар змяшче артыкулы гісторыкаў з Беларусі, Польшчы і Украіны, сярод якіх артыкул Алеся Смаленчука, прысвечаны знойдзеным тэкстам часоў паўстання Кастуся Каліноўскага.
👉 Чытаць нумар тут
#палічка

📄 Эпісталярыі мемуарыста і выдаўца Язэпа Гладкага (Адама Варлыгі)
У апошнім выпуску альманаха "Запісы БІНіМ" (№42, 2022) у матэрыяле "Эпісталярная спадчына айца Льва Гарошкі", падрыхтаваным Лявонам Юрэвічам з каментарамі Наталлі Гардзіенкі, сярод іншага, публікуюцца лісты мемуарыста, выдаўца і педагога Язэпа Гладкага (Адама Варлыгі), якія ён пісаў у 1948-1952 гг. з Ватэнштэта (Германія) і Нью-Ёрка (ЗША).
У лістах ідзецца пра выдавецкую справу ў паваеннай Германіі і выданне падручнікаў для беларускіх школак, працу настаўніка, асаблівасці жыцця і ўзаемадачыненняў унутры беларускай грамады, арганізацыю каталіцкай парафіі і інш.
👉 Чытаць болей тут
#цікавосткі

* * *
Пахавайце мяне ў гаі,
Дзе зялёна кругом, зялёна.
Няхай злучацца думы мае
З шумам лісьця ў дубовых кронах.
Калі восені пражу спрадуць,
Мо часамі па сьцежачцы вузкай
Да мяне мае ўнукі прыдуць
І акажуцца па-беларуску.
Я да сэрца прамерзла зімой
(Слаўны сьцюжай краі чужыя).
Няхай дрэвы апаўшай ліствой
Цёпла косьці мае накрыюць.
Не прыходзьце сюды са сьлязьмі,
Выпрастоўвайце горда плечы,
Боль і сьлёзы маёй зямлі
Забяру я з сабой у вечнасьць…
Разганеце пад крыжам цень,
Не любіла ў жыцьці я ценяў.
Раскажыце, як край цьвіце
З вашай працы, з маіх цярпеньняў.
Мы з харошай, сьвятой зямлі,
Што канала ад мук вякамі.
Будзьце ж, будзьце заўсёды людзьмі,
Будзьце вернымі Беларусамі!
Ларыса Геніюш
#вершдня
Пахавайце мяне ў гаі,
Дзе зялёна кругом, зялёна.
Няхай злучацца думы мае
З шумам лісьця ў дубовых кронах.
Калі восені пражу спрадуць,
Мо часамі па сьцежачцы вузкай
Да мяне мае ўнукі прыдуць
І акажуцца па-беларуску.
Я да сэрца прамерзла зімой
(Слаўны сьцюжай краі чужыя).
Няхай дрэвы апаўшай ліствой
Цёпла косьці мае накрыюць.
Не прыходзьце сюды са сьлязьмі,
Выпрастоўвайце горда плечы,
Боль і сьлёзы маёй зямлі
Забяру я з сабой у вечнасьць…
Разганеце пад крыжам цень,
Не любіла ў жыцьці я ценяў.
Раскажыце, як край цьвіце
З вашай працы, з маіх цярпеньняў.
Мы з харошай, сьвятой зямлі,
Што канала ад мук вякамі.
Будзьце ж, будзьце заўсёды людзьмі,
Будзьце вернымі Беларусамі!
Ларыса Геніюш
#вершдня
Слоўнічак 📙
Лікбез ад мовазнаўцы Вінцука Вячоркі.
Спраўдзіце, калі ласка, ці правільна вы ўжываеце гэтыя словы? 🧐
#гаворка

🖊 Дзень у дзённіку
31 сакавіка, нядзеля
“Вялічка сёння. Мяне ж усё-ткі ксціў ксёндз. Самы светлы дзень Вялічка ў маёй душы…
…Глядзеў па тэле прамую трансляцыю (Латвія падключаная, відаць, да інтэрбачання) з Ватыкана. Урачыста, свята, не савецкія сабачыя маніфестацыі і мітынгі. Папа Павел ІІ у прывітанні звярнуўся і да нас: “Дарагія беларусы! Хрыстос Уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс!”. Якая асалода чуць беларускае слова з Вечнага горада, святога месца.
А за вакном Балтыка махае сваім сіне-халодным падалом у карунках белапенных хваляў. Сёння раніцай карміў чаек і двух варон хлебам. І ў іх жа павінен быць Вялікдзень!”
Рыгор Барадулін
“Дзённікі і запісы”. Выпуск 5 (1989-1991 гг.)
#дзённікі

Пішу табе. А ты чытай
Не толькі, што сказалі словы,
А тых таемных гукаў мову,
Што льюцца цераз слова край.
Яны - як сонейка праменні,
Бліснуць - і слова просты гук
Пачуццяў цеплынёй асеняць,
Ты ў іх пачуеш сэрца стук.
Не ўсё магу сказаць я словам...
Ты ж так далёка ад мяне!
Хай цёплым подыхам вятровым
Цябе міжслоўе ахіне.
Канстанцыя Буйло
#раптамверш
Пішу табе. А ты чытай
Не толькі, што сказалі словы,
А тых таемных гукаў мову,
Што льюцца цераз слова край.
Яны - як сонейка праменні,
Бліснуць - і слова просты гук
Пачуццяў цеплынёй асеняць,
Ты ў іх пачуеш сэрца стук.
Не ўсё магу сказаць я словам...
Ты ж так далёка ад мяне!
Хай цёплым подыхам вятровым
Цябе міжслоўе ахіне.
Канстанцыя Буйло
#раптамверш
Лонгрыд ад "Дзеяслова" 📖
У рубрыцы "Літанкета" Людміла Паўлікава-Хейдарава:
"Нашай літаратуры не стае адзіна ўласнай мовы народа ў народзе. Ды і ўсім нам катастрафічна не хапае гэтага.. Мова народа – код годнасці, славы, бяспекі, багацця, росквіту краіны і жыцця кожнага ў ёй. Мова народа – стрыжань нашай еднасці, пераемнасці і непераможнасці. Вялікую сілу, вялікі дух, вялікую патэнцыю мае народ, які пад непамерным гнётам суседскіх амбіцый на адным глытку волі выжываў, адраджаўся і набіраўся моцы.
Дарагія наступнікі, што спрабуюць сябе ў літаратуры! Вы – ёсць. І вы ёсць часткай нашага народа. Верце ў сябе. Верце ў наш народ. Верце ў тое, чаго шчыра жадаеце. Будзьце непахіснымі ў веры вашай і нястомнымі ў вашай працы, каб вашыя жаданні спраўдзіліся. Прыйдзе час, і мы пакінем літаратуру на ваш зямны клопат. Набірайцеся моцы. Вы заспелі спрыяльныя ўмовы для развіцця сваіх талентаў. Але, як вы ўжо зразумелі, на гэтым свеце ўсё няўстойлівае, плыткае".
👉 Чытаць цалкам тут