Суполка беларускіх пісьменнікаў
937 subscribers
3.9K photos
3 videos
1 file
1.35K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ Прэмія Міхала Анемпадыства - ужо заўтра

7 траўня
ў Варшаве а 18:00 пачнецца цырымонія ўзнагароджання пераможцы прэміі Анемпадыстава, якой адзначаць найлепшую кніжную вокладку.👍

Будзе абвешчана імя аўтара найлепшай вокладкі для кнігі, выдадзенай у 2022 г. Спецыяльны госць – Лявон Вольскі, які заспявае песні на вершы М. Анемпадыстава.🔥🔥🔥

#анонс
📚 Новыя дзіцячыя кніжкі ад "Папуры"

У выдавецтве пабачылі свет тры кніжачкі ад вядомай пісьменніцы і псіхолага Сюзанны Ізерн:
🌸 "Лісяня кажа няпраўду",
🌸 "Яноцік хоча быць першым",
🌸 "Вавёрачка не ўмее казаць "не".

Кнігі скіраваныя на развіццё эмацыйнага інтэлекту, бо кожная гісторыя дае важныя жыццёвыя ўрокі. Сюзанна Ізерн апісвае сітуацыі, якія могуць здарыцца з кожным дзіцём і дапамагае зразумець, як лепей у такіх сітуацыях паводзіць сябе. 👍

👉 Шукайце навінкі ў кнігарні "Параграф 45" (Мінск, вул. Леаніда Бяды, 45), а таксама на Wildberries.

#палічка
⭐️ Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA запрашае да абмеркавання

З дапамогай меркаванняў неабыякавых наведвальнікаў каманда фэсту плануе даведацца, што і як можна дапрацаваць, каб мерапрыемствы сталі больш цікавымі.

Калі вы былі на імпрэзах фэсту афлайн альбо глядзелі іх анлайн і гатовыя выказаць сваё меркаванне, PRADMOVA запрашае вас паразмаўляць з сябрамі каманды. 🔥

❗️Для ўдзелу трэ запоўніць форму. (Дэдлайн да 15 траўня).

#навіны
⭐️ Прэмія Міхала Анемпадыства

Прэмію за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі атрымала дызайнерка Яна Галушкіна і лічбавы архіў VEHA за вокладку кнігі “Людзі лесу”.

З фармулёўкай журы: "За майстэрскую перадачу ідэі, зместу і вартасці выдання, што падымае цэлы пласт беларукай мінуўшчыны, праз гарманічнае спалучэнне мадэрнісцкага знака, шрыфту, геаметрычнай формы і фатаграфічнай выявы”. 👍

#навіны
Беларускія краявіды

Беларускія
краявіды...
Перазвоны
азёр і бароў.
Над палеткамі
бульбы і жыта -
Песня
велічных курганоў.
Гэта наша
зямля дарагая,
Гэта нашы
лугі і палі,
Над якімі
спрадвеку лунае
Бусел -
сімвал
бяссмерця
зямлі.


Анатоль Грачанікаў


#вершдня
📙 "Бяс край" - зборнік Ігара Кулікова

У выдавецтве hochroth Minsk выйшаў чарговы томік паэзіі - цяпер гэта "БЯС КРАЙ" Ігара Кулікова. 👍

У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя аўтарам за апошнія гады. 🔥🔥🔥

👉 Замовы на новую кнігу і іншыя кнігі выдавецтва можна дасылаць на адрас: minsk@hochroth.de

#палічка
⭐️ Літаратурная рэзідэнцыя

Варшаўскі Старамесцкі Дом Культуры (SDK) запрашае падаваць заяўкі на літаратурныя рэзідэнцыі ў Варшаве для пісьменнікаў з Беларусі. Мяркуецца выбраць як мінімум пяць рэзідэнтаў для пражывання ад 2 да 6 тыдняў. 👍

❗️Заяўку трэба падаць да 19 траўня

👉 Дэталі тут

#навіны
📙 «Лёгка сказаць» - кніга прыказак для дзяцей

Выдавецтва «Тэхналогія» выпусціла дзіцячую кнігу беларускіх прыказак з малюнкамі «Лёгка сказаць».👍

Кніга для ўсіх, хто хоча ўзбагаціць сваё маўленне трапным слоўцам і дасціпным выразам.🔥

👉 Перадзамова тут

#анонс
⭐️ Літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі да 35 гадоў, што працуюць у жанрах прозы, эсэістыкі і публіцыстыкі.

Мова твораў — беларуская, тэматыка твораў не абмежаваная. 👍

Дашліце рукапіс сваёй кнігі ў фармаце .docx(.doc) на адрас: bellit.info@gmail.com з пазнакай «Конкурс», а таксама далучыце анатацыю, сваё фота і кароткую аўтабіяграфію.

Аб’ём тэксту не абмяжоўваецца. 👍

❗️Дэдлайн — 1 чэрвеня 2024 г.
Вынікі і абвяшчэнне пераможцаў пройдзе 19 чэрвеня, у дзень народзінаў Васіля Быкава.

#анонс
📙 Паэзія Уладзіміра Арлова па-польску

"Na brzegu innego czasu” (“На беразе іншага часу”) — так называецца зборнік вершаў пісьменніка Уладзіміра Арлова, які мае выйсці ў чэрвені ў польскім выдавецтве Państwowy Instytut Wydawniczy. Вершы пераклаў па-польску паэт і перакладчык Богдан Задура. 👍

#анонс
⭐️ Аўтограф-сесія Лявона Вольскага ў "Кнігаўцы"

Сёння 10 траўня ў беларускай кнігарні "Кнігаўка" у Варшаве стартуюць продажы новага рамана Альгерда Бахарэвіча "Капітан Лятучая Рыба". 👍

З 16 да 18 гадзін гэтую кнігу можна будзе набыць з аўтографам Лявона Вольскага, які выступіў ілюстратарам выдання. 🔥🔥🔥

👉 Адрас: ul. Kłopotowskiego, 4.

#анонс
“Літаратурная Беларусь” 🗞

“Хата: жыхары, гаспадары ды іншыя насельнікі” (Замалёўкі на палях сямейнага альбома) Васіль Аўраменка

“Жыла-была адна хата. Чаму жыла? — спытаеце. І сапраўды! Хата толькі была, а жылі якраз у ёй — мышы ды каты, мухі ды павукі, макрыцы ды прусакі, іншыя насельнікі і кватаранты. І, вядома ж, не абышлося без самых прыкметных хатніх жыхароў — людзей. Людзі, увогуле, вельмі саманадзейныя істоты, бо лічаць сябе галоўнымі і бадай адзінымі насельнікамі хаты. Але нават калі ты нешта пабудаваў і лічыш тое толькі сваім, — будзь упэўнены: заўсёды знойдзецца нехта, хто будзе
карыстацца вынікамі твае працы і без твайго ведама. Асаблівым нахабствам, як мне здаецца, надзелены найбольш таямнічыя насельнікі хаты — шашалі…”


👉 чытаць цалкам

#лонгрыд
***
Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог,
Улажылі спаць мяне вы на зямлі.
Не курыцца светлы пыл усцяж дарог,
Ў небе месяца праглянуў бледны рог,
Ў небе ціха зоркі расцвілі.

Знічка коціцца агністаю слязой,
Прашумела мякка скрыдламі сава;
Бачу я, з прыродай зліўшыся душой,
Як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной,
Чую ў цішы, як расце трава.

(1910)

Максім Багдановіч

#раптамверш
📙 “Yesterday” - новая кніга Вінцэся Мудрова

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла кніга прозы пісьменніка Вінцэся Мудрова. Новую кнігу празаіка складаюць стракатыя — па форме і змесце — апавяданні, у якіх аўтар кідае рэтраспектыўны позірк у мінулае і спрабуе зазірнуць у будучыню.👍

👉 набыць тут

#палічка
⭐️ Назоўнае і вінавальнае. Артур Камароўскі пра трапяткую летуценнасць быцця

Падборка вершаў Артура Камароўскага ад пляцоўкі “Litradio” .

***
я кладу ў далоні табе
водар вуліц
пахі паслядажджавых праспектаў
вечнае лета
вусціш маўклівай цемры
і пошчак світання
трапяткі бергамот
vrai з rue boudreau
будзе сцежкаю да мяне
пакуль свет захлынаецца
ў роспачы і немаце
я ўдыхаю
цябе


👉 уся нізка тут

#лонгрыд
⭐️ Міколу Захаранку - 75 гадоў

Пісьменнік Мікола Андрэевіч Захаранка нарадзіўся 13 мая 1949, Васілевічы, Рэчыцкі р-н, Гомельская вобл.
🌺 Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Доўгі час настаўнічаў у вёсцы Швабы Лагойскага р-на. Вядомы як празаік, паэт і драматург.
🌺 Апавяданні друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Дзеяслоў», «Роднае слова», «Вясёлка», газеце «Звязда»; вершы і публіцістыка ― ў «ЛІМе».
🌺 Аўтар кніг: «І тады ўдарыў бом…» (2013), Такі вецер, такі вецер…» (2019)

Віншуем і зычым натхення і новых кніг!💐💐💐

#угэтыдзень
Прыказка на кожны дзень

З хаткі ў хатку, дык на рубель упадку.

(так гавораць пра пераезд, які нясе непазбежныя выдаткі).🧐

#прыказка
Радзімае

Гудзе бруя ў рацэ -
адвечная гаворка.
Радзімка на шчацэ.
Радзіма на пагорку.

Пры лёце зор да траў
устане час з нябыту.
Радзімка на вятрах.
Радзіма каля жыта.

І новы дзень шчасцеў,
хаця было і горка.
Радзімка на шчацэ.
Радзіма на пагорку.

Пад шолах траў і ніў
любоў да вас я зведаў,
я вас абараніў
на ўсё жыццё наперад.

нібыта спарышы
з сусветнае валокі -
радзімка на душы
Радзіма - пад аблокі.

Юрка Голуб

#раптамверш
💡У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай! 🔥

❗️Капеж
❗️

Так завецца край страхі, што выступае за сцяну хаты. 🧐

1. Часцей у вокны свеціць сонца, а ў дзень і капне з капяжа… Я. Колас.

2. Старая леснічоўка з саламяным капяжом, што наехаў на вокны, як вялікая шапка на вочы чалавеку, стаяла адразу за крынічкаю, пад высокімі дубамі. С.Александровіч.

3. З капяжоў звісалі густыя восці ледзяных, вытачаных, нібы верацёны, таўкачоў. В. Адамчык.

#гаворка
📙 "Нястрачаная спадчына"

У сераду 15 мая ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску будзе прэзентавана кніга Станіслава Янчарскага «Нястрачаная спадчына. Хрысціянскія святыні Беларусі».👍

Альбом, прысвечаны адметным помнікам сакральнай архітэктуры краіны. Кніга пабачыла свет сёлета ў сталічным выдавецтве «Альфа-кніга». 🔥🔥🔥

❗️Прэзентацыя адбудзецца па адрасе: г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19 (метро «Пралетарская»).
Пачатак а 18-ай

#анонс