Суполка беларускіх пісьменнікаў
958 subscribers
4.08K photos
3 videos
1 file
1.4K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📙 Паэтычны дэбют Святланы Бень

У вядомай музыкі Светы Бень выйшаў першы паэтычны зборнік “Из ямки земляной”. Кніга выйшла ў выдавецтве “Бабель” (Тэль-Авіў). Прэзентацыі і творчыя сустрэчы з чытачамі пройдуць у Берліне. Арганізатары абяцаюць шмат вершаў музыкі і сюрпрызаў.

❗️Першая адбудзецца 13 лютага ў прасторы PANDA platforma (Knaackstr. 97). Уваход: данэйшн ад 10 еўра.

Даведка: Святлана Бень нарадзілася ў 1975 г. у Віцебску - спявачка, тэатральны рэжысёр, акцёрка. З 2005 г. лідарка фрык-кабарэ-бэнда гурта «Серебряная свадьба».🔥

#анонс
⭐️ Віктару Шалкевічу - 65!

Сёння адзначае дзень нараджэння бард, актор і літаратар Віктар Шалкевіч.
🌺 Нарадзіўся 9 лютага 1959 г. у Поразаве Гродзенскай вобл. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, працаваў у Гарадзенскім абласным драматычным тэатры і тэатры лялек у Горадні.
🌺 Дэбютаваў як выканаўца ўласных песень на мяжы 1980-90 гг. Неаднаразовы ўдзельнік і пераможца фестывалю бардаўскай песні “Басовішча”.
🌺 Першы ж дыск - Правінцыя, што выйшаў у 1992 г. адразу стаў папулярным і прынес шырокую вядомасць аўтару.
🌺 Наступныя альбомы: Смутны беларускі блюз (1996), Балады і рамансы (1998), Добрай раніцы (2002) - сталі класікай беларускай аўтарскай песні.
🌺 Аўтар кніг: “Блюз вясна” (2009), “Рэквіем па непатрэбных рэчах” (2011).

Віншуем і зычым новых творчых вяршыняў! 💐💐💐

#угэтыдзень
📙 "Нічога нястрашнага" - новая кніга Сяргея Прылуцкага

У выдавецтве hochroth Minsk новае выданне - новы паэтычны зборнік паэта Сяргея Прылуцкага. Выдавецтва абяцае, што кніга будзе прэзентаваная на Стральцоўскім фэсце ў Вільні 16-18 лютага. У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя аўтарам за апошнія 2 гады. 🔥

Даведка:
Сяргей Прылуцкі - паэт, празаік, перакладчык. Нарадзіўся ў Берасці ў 1980 г. Дэбютаваў ў 2000-ых. Першая кніга "Дзевяностыя-forever" выйшла ў 2008 г. Жыве ва Ўкраіне.

#палічка
⭐️ “Гарачы парафін” Вінцэся Мудрова - водгук

У якасці чытва на выходны прапануем вам знаёмства з рэцэнзіям і водгукам на кнігі са свежастворанага аўтарскага сайта “Новыя беларускія кнігі”, пра які мы нядаўна распавядалі.👍

Сёння гэта невялікі тэкст Валера Гапеева пра нядаўна выдадзеную кнігу В. Мудрова “Гарачы парафін”:

“Па шчырасці, з асцярогай стаўлюся да Вінцэся Мудрова. Было – ён мяне часам шакаваў рознымі, выцягнутымі са старых слоўнікаў слоўцамі. Але ўслед за шакаваннем з’явіліся пазней разуменне і ўдзячнасць. Бо – нашае, сваё. Асцярога ж была выклікана ягонай сатырай. Не адзін раз сустракаў яўную гіпербалізацыю. І мне яна падавалася часта адарванай ад рэальнасці, надуманай, не эстэтычнай, не майстэрскай. Бо, як казалі некалі камсамольцы на сходах: “Крытыкаваць кожны можа, а ты справу прапануй!”.

👉 чытаць далей тут

#лонгрыд
💡У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай! 🔥

❗️Вочап❗️

Так завецца жэрдка ў канструкцыі пад’ёмнага механізму калодзежа да якой мацуецца вядро. 🧐

Цётка ўзялася за вочап і зачэрпвала вады, але вось жа паспрабуй уліць у карыта. М. Лужанін

Набраўшы вады, дзяўчына ўжо звыкла намерылася пацягнуць вочап і раптам адумалася, аслабіла рукі. І. Мележ

#гаворка
Лонгрыд 📖

Прапануем для чытання тэксты пераможцаў літаратурнага конкурса для маладых творцаў, што ў 2023 г. быў прысвечаны 100-годдзю літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.

У ім узялі ўдзел больш за 50 маладых літаратараў. Журы назвала пераможцаў у трох намінацыях: “Паэзія”, “Проза”, “Эсэ”. 🔥🔥🔥

Пераможцамі сталі -- апавяданне Кацярыны Дабкене "Аказія ЖЗМВ", паэма Яўгена Кунцэвіча "Самнасамасць" і эсэ Канстанціна Касяка "Working Class Hero".

👉 чытаць тут

#лонгрыд
У вырай

Надходзіў час зімы сцюдзёнай,
Плылі над краем цёмны хмары,
Змяніўся колер траў зялёных,
Замоўклі жабы у выгарах.
Халодны вецер дзьмуў з паўночы
І песню жальбы пеў у полі;
Чарней як сажа сталі ночы;
А ўдзень туманна, як ніколі.
І чуюць птушкі – холад, сцюжа
Краіну раптам агартаюць…
Са смуткам ў грудзях яны гужам
У край чужацкі адлятаюць.
Апошні погляд, поўны жалю,
На родны кідаюць палетак…
Назад іх вабяць руняў хвалі,
Чароўны пах асенніх кветак.
А вецер свішча… стогне… плача…
Снег беліць родныя загоны,
Мароз-траскун на полі скача,
Ён птушак не здагоніць.


Міхась Чарот

#раптамверш
📙 "Пераказкі" - новая кніга Адама Глобуса

У сталічным выдавецтве "Энцыклапедыкс" пабачыла свет кніга пісьменніка Адама Глобуса.

Пра гэта днямі паведаміў аўтар на сваёй старонцы ў сацсетках. 👍


#палічка
⭐️ Канцэрт Віктара Шалкевіча ў Варшаве

Легендарны беларускі бард, актор і паэт Віктар Шалкевіч дасць сольны канцэрт 22 лютага ў Варшаве.

❗️TR Warszawa, ul. Marszałkowska 8

👉 Квіткі тут

#анонс
⭐️ Літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі да 35 гадоў, што працуюць у жанрах прозы, эсэістыкі і публіцыстыкі.

Мова твораў — беларуская, тэматыка твораў не абмежаваная. 👍

Дашліце рукапіс сваёй кнігі ў фармаце .docx(.doc) на адрас: bellit.info@gmail.com з пазнакай «Конкурс», а таксама далучыце анатацыю, сваё фота і кароткую аўтабіяграфію.

Аб’ём тэксту не абмяжоўваецца. 👍

❗️Дэдлайн — 1 чэрвеня 2024 г.
Вынікі і абвяшчэнне пераможцаў пройдзе 19 чэрвеня, у дзень народзінаў Васіля Быкава.

#анонс
📅 100 гадоў таму ў гэты дзень выйшла газета “Голас беларуса”

«Го́лас белару́са» — газета дэмакратычнага кірунку. Выдавалася 14 лютага — 19 красавіка 1924 году ў Вільні на беларускай мове 2 разы на тыдзень.
📌 Рэдактар-выдавец Мікола Шыла. Выйшаў 21 нумар. Многія нумары былі канфіскаваныя польскімі ўладамі.
📌 Шмат увагі аддавала стану і мэтам беларускага вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі, вяла дыскусіі па пытаньнях стратэгіі і тактыкі беларускага руху.

❗️Цікавы факт: менавіта рэдакцыя “Голаса беларуса” выдала легендарную кніжку З. Верас «Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік».

#угэтыдзень
Прыказка на кожны дзень

Босым з лёду не спіхнеш.
(гэтак гавораць пра хітрых і дальнабачных людзей)

#прыказка
14 лютага – Стральцоўскі дзень

Узгадваючы пісьменніка піша Міхась Скобла:
"Вось убілася ўсім у вушы яго “сена на асфальце”, а паэзія Міхася Стральцова сілкавалася найперш не “сенам”, а сусветнай культурай...
Стральцоў добра ведаў заходнееўрапейскую літаратуру, мастацтва. Ва ўсёй ягонай творчай спадчыне не бачу я ніводнага фальстарту, кожны твор вынашаны, у кожным прысутнічае “ўдых тварца”, як у апошні дзень біблійнага тварэння: “Над словам і над гукам, / даўмеўшыся пары, / спярша на рукі хукай, / пасля ужо твары”.
“Хукаў на рукі” паэт і сядаючы за пераклады, да якіх яго заахвочвалі сябры – Карлас Шэрман і Аляксей Зарыцкі (на фота за спіной Стральцова). Зарыцкі прыцягнуў Міхася Лявонавіча да працы над анталогіяй італьянскай паэзіі “Ад вежаў Ферары”, а Шэрман падсунуў вершы кубінца Нікаласа Гільена (выйшлі ў серыі “Паэзія народаў свету”)..."


👉 Цалкам чытаць тут

#лонгрыд
Крэўнае

Родная старана,
Ты – незагойная рана,
Схаваная
Ад вока чужога
Старанна.
Душа без цябе
Лодкаю без стырка
Б’ецца ў халодныя
Берагі тугі.

Ты, як душа, адна,
Крэўная старана...


Рыгор Барадулін

#вершдня
📙 Анталогія сучаснай беларускай драматургіі

Выйшла з друку анталогія сучаснай беларускай драматургіі “Внутри слов”. Кніга запачаткоўвае серыю “Стрэлы цішыні”, прысвечаную памяці вядомага культурніцкага дзеяча і тэатрала Аляксея Стрэльнікава. Укладальніца - Настасся Васілевіч.

У зборнік увайшлі творы сучасных беларускіх драматургаў Алёны Іванюшанка, Канстанціна Сцешыка, Марыі Бяльковіч, Улады Хмель, Колі Музычэнкі.

Даведка:
Аляксей Стрэльнікаў нарадзіўся ў Новасібірску ў 1983 г. Скончыў журфак БДУ, тэатразнаўчую аспірантуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Кандыдат мастацтвазнаўства. Пісаў для часопісаў "Мастацтва", "Петербургский театральный журнал", газеты "Культура", быў вядучым праграмы "Рэмарка". Выступаў як арганізатар, рэжысёр, лектар. Працаваў у Цэнтры беларускай драматургіі, Цэнтры візуальных мастацтваў «Арт Карпарэйшн», Цэнтры эксперыментальнай рэжысуры. Неаднаразова быў сябрам журы фестываляў драматургіі. Выкладаў у Акадэміі мастацтваў.

#навіны