Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У Паўлінаве гаспадарчая пабудова з газасілікату, уцяпляльніку, пластыкавых акон і вішнёвай металадахоўкі горда трымае шыльду гісторыка-культурнай каштоўнасці.

#знішчэнне #дэградацыя #ахова
Дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка:
— Самі бачыце, як змяняецца на вачах Стары замак. Калі вы калі-небудзь бывалі ў Англіі ці Германіі і бачылі адноўленыя замкі, то яны трохі нагадваюць наш сваёй лёгкасцю і нават лялькавасцю. Замак надзвычай неабходны Беларусі для разумення свайго месца на гэтай зямлі. Важна ўсвядоміць, што наша культура не толькі сялянская. У часы Рэчы Паспалітай менавіта тут засядала вышэйшая дзяржаўная ўлада. На тэрыторыі сучаснай Беларусі толькі ў Гродне былі дзве каралеўскія рэзідэнцыі, да іх — вялікакняжацкія.

— Вокны абрамляюць каменнымі парталамі. Вельмі складана будзе ўсталяваць іх з боку Нёмана. На наступным тыдні павінны прыехаць мастакі, якія будуць заканчваць сграфіта. Яшчэ адзін важны крок — вызначыцца з інтэр'ерамі. Гэта сапраўды важны этап, таму што хацелася б выкарыстоўваць калі не цалкам паўтораныя арыгінальныя матэрыялы, то хоць бы штосьці набліжанае. Такія рэчы каштуюць нятанна. Яшчэ адзін немалаважны этап рэканструкцыі замка — гэта ўмацаванне схілу. Будаўнікам неабходна было насыпаць каля 600 кубаметраў зямлі. Затым укладваецца геарашотка. Пакуль яна выкладзена толькі пад сярэдняй вежай, аднак для таго, каб пазбегнуць прасадкі, яе павінны пакласці па ўсім перыметры схілу. На дадзеным этапе ўсё яшчэ існуе небяспека таго, што пры моцных дажджах можа адбыцца абвал грунта. Акрамя таго, археолагі заканчваюць раскопкі па першай чарзе. Застаўся невялікі кавалачак. Пасля чаго яны пяройдуць да раскопак, прадугледжаных другой чаргой.

— Наперадзе яшчэ два этапы работ. Самы важны з іх — другі. Ён закране непасрэдна палаца, дзе да нядаўняга часу працаваў музей.
Пакуль няма выразнага ўяўлення таго, якім ён будзе. Але праект рабіць неабходна ўжо цяпер, тым больш што грошы на яго выдзелены. Нямала сродкаў запатрабуецца на комплексна-навуковыя даследаванні, якія будуць улічаны пры наступным праектаванні другой чаргі рэканструкцыі. На рэканструкцыю ўжо выдаткавана каля 12 мільёнаў рублёў. У цяперашнім годзе мусіць быць асвоена больш за 6,5 мільёна.

А
можна было спачатку даследваць увесь замак, а потым сядаць за 1, 2, 3 і да бясконцасці чэргі?
#СтарыЗамак #Гродна #рэстаўрацыя
https://kultura.grodno.by/unikalnuju-jekspoziciju-nahodok-starogo-zamka-skoro-mozhno-budet-uvidet-v-novom/
Спадчына
Апошняя спроба дамагчыся справядлівасці для гістарычнай спадчыны Чэрвеня. Падтрымайце! #чэрвень #петыцыі https://petitions.by/petitions/3179
Усплыў яшчэ адзін гістарычны здым дома Кудзіна ў Чэрвені, знішчанага летась да дажынак (якія, верагодна, не адбудуцца)...

https://mpravda.by/2020/04/igumen-lipen-cherven/
Спадар Віктар Барысенкаў у сваім фэйсбуку выкладвае вельмі шмат фотапараўнанняў Віцебска 1980-х са здымкаў Эдуарда Трапачука і Віцебска сучаснага. 😮😍

#віцебск #гістарычнаязабудова
Надмагілле віцебскага шляхціча Сымона Шыдлоўскага на Лычакаўскіх могілках у Львове. На магіле надпіс «На нашым праху — паўстануць мсціўцы», а таксама дзве табліцы з імёнамі паўстанцаў. Помнік пастаўлены ў задняй частцы могілак, дзе зараз размешчана «Горка паўстанцаў 1863 г.», на асобным поле пазначаным арыгінальнымі стальнымі крыжамі.
Я сам яшчэ не бываў у мемарыяльным комплексе "Катынь" пад Смаленскам, дзе Саветы расстралялі польскіх афіцэраў. Але нядаўна ўбачыў у знаёмага ў фэйсбуку фота адтуль і здзівіўся.

Комплекс відавочна застаецца бяльмом на воку "патрыятычна настроенных патрыётаў" і яны думалі, думалі як падсласціць сабе гэту справу і ў 2017 годзе недалёка ад ўваходу на мемарыял паставілі 2 стэнды прысвечаныя лёсу савецкіх салдат у польскім палоне ў 1920 годзе.

Тэма гэта таксама несумненна важная, але ў дадзеным кантэксце выглядае паскудствам.

У Расіі гістарычная памяць каціцца невядома куды.

Знайшоў добры артыкул пра гэту сітуацыю.
⬇️