15 верасня пройдзе аўкцыён па продажы былога палаца Радзівілаў сярэдзіны XVIII ст. у Дзятлаве. Вы можаце стаць уладальнікамі гістарычнага будынка ўсяго за 145 беларускіх рублёў.
#аўкцыёны #палацы #Дзятлава
#аўкцыёны #палацы #Дзятлава
У Слоніме на продаж выстаўлена аўстэрыя — былы заезны двор пры палацы Агінскага, помнік барока XVIII ст.
#слонім #гістарычнаязабудова #аўкцыёны
#слонім #гістарычнаязабудова #аўкцыёны
Спадчына
У Слоніме на продаж выстаўлена аўстэрыя — былы заезны двор пры палацы Агінскага, помнік барока XVIII ст. #слонім #гістарычнаязабудова #аўкцыёны
А яшчэ ў Мураванай Бераставіцы Бераставіцкага раёна прадаецца сядзіба Солтанаў з гаспадарчымі пабудовамі. Сядзібны дом прадаецца пад назвай «вучэбна-вытворчы корпус» — гэта нейкае асаблівае майстэрства падаць цукерку пад выглядам гаўна і чакаць, што нехта на яе павядзецца.
А яшчэ гэты цудоўны комплекс не з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, але падпісчыкаў канала гэтым не здзівіш. 😒
фота
#Муравана #сядзібы #аўкцыёны #непомнік
А яшчэ гэты цудоўны комплекс не з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, але падпісчыкаў канала гэтым не здзівіш. 😒
фота
#Муравана #сядзібы #аўкцыёны #непомнік
На Фолюшы ў Гродне прадаюць старыя казармы, сярод іх і дарэвалюцыйны корпус па вул. Яснапольскай. Будынкі не маюць ахоўнага статуса, пры няўдалай спробе продажу іх можа чакаць знос, як ужо неаднойчы здаралася.
#Гродна #гістарычнаязабудова #аўкцыёны
#Гродна #гістарычнаязабудова #аўкцыёны
На продаж выстаўлена сядзіба Лапацінскіх у Лявонпалі Мёрскага раёна, пабудаваная ў 1769 годзе італьянскім архітэктарам Абрахамам Гену. З 1919 тут размяшчаўся касцёл, а пры саветах прафілакторый. Цяпер занядбаны комплекс на 1,3 га, да якога вядзе жудасная дарога, вырашылі прадаць за традыцыйна касмічныя 95 тысяч долараў.
Нядаўна быў там і заўважыў на сценах пад белай фарбай паліхромныя роспісы ў выглядзе чырвоных філёнгаў на жоўтым фоне, пра што апавясціў мясцовы выканкам. Цяпер гэтым пытаннем займаюцца спецыялісты з Мінкультуры, магчыма, размалёўкі будуць уключаны ў пашпарт як аб'ект аховы.
#Лявонпаль #сядзібы #аўкцыёны #ахова
https://m.realt.by/vitebsk-region/news/article/32032/

У Віцебскай вобласці задарма аддаюць інвестарам
* Сядзібу Мінейкаў у Відзах-Лаўчынскіх XVIII ст.
* Гістарычны будынак на Пакроўскай вуліцы ў Віцебску, побач з музеем Шагала.
* Кляштар кармелітаў у Глыбокім
* Сядзібу ў Расонах 1900 года.
Налятай-разбірай:
http://www.fondgosim.vitebsk.by/property/invest2021.pdf
#аўкцыёны #Глыбокае #Расоны #Віцебск #ВідзыЛаўчынскія #сядзібы #гістарычнаязабудова

У Раванічах Чэрвеньскага раёна выстаўлены на продаж гістарычныя будынкі бровара канца XIX ст. і спіртасховішча, якое, па некаторых звестак, было пабудавана ў 1790 годзе як уніяцкая царква. Нягледзячы на тое, што гэтыя будынкі, відавочна, звязаныя з сядзібай Слатвінскіх, якая з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, самі яны ахоўнага статусу не маюць (а чаму?).
#Раванічы #аўкцыёны #прамысловаяархітэктура #непомнік
#Раванічы #аўкцыёны #прамысловаяархітэктура #непомнік
17 снежня на аўкцыёне адным лотам прададзены пяць будынкаў у гістарычным цэнтры Брэста - вул.Савецкая, 100, вул.Дзяржынскага, 39, вул. Савецкая, 96, 98, 102/1 (першыя два аб'екты з'яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі), якія шмат гадоў стаяць схаваныя ад людзей за палотнішчамі з маляванымі фасадамі. Як паведамляе старшыня гарвыканкама, пераможцам таргоў прызнана брэсцкае ТАА "СтэфЛайн". Лічу абсалютна непрымальнымі загалоўкі некаторых СМІ, якія пішуць, што «два пад рэстаўрацыю, астатнія пад знос». Ведаю, што любімая брэсцкая практыка рэканструкцыі гэта знос і пачварны навабуд на гістарычным месцы, але трэба дамагацца статусу для ўсіх гістарычных дамоў у гэтым комплексе.
#брэст #гістарычнаязабудова #аўкцыёны
https://brestcity.com/blog/kto-kupil-5-zdanij-v-centre-bresta
#брэст #гістарычнаязабудова #аўкцыёны
https://brestcity.com/blog/kto-kupil-5-zdanij-v-centre-bresta
У Гомелі зноў прадаюць будынак канторы «Гомельдрэў» па вул. Севастопальскай, 61/1 (Навабеліца). Будынак пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX ст. у характэрным для таго часу «цагляным стылі», але, з'яўляючыся ўпрыгажэннем раёна, не быў удастоены ахоўнага статусу, так што новы ўласнік зможа яго зашыць любым вентфасадам (як гэта адбылося з іншым будынкам у горадзе). Калі нехта мае, або можа зрабіць здымкі будынка з усіх бакоў — пішыце, можам паспрабаваць падрыхтаваць прапанову на наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.
#Гомель #гістарычнаязабудова #непомнік #аўкцыёны
#Гомель #гістарычнаязабудова #непомнік #аўкцыёны
У Магілёве чарговы раз спрабуюць прадаваць даведзены да ручкі дом па вуліцы Лазарэнкі, 13, узведзены ў 1910 годзе як даходны дом. У 2013 годзе мясцовыя ўлады амаль дамагліся пазбаўлення статусу ўсіх чатырох гістарычных будынкаў на вуліцы, але пасля скаргі Беларускага таварыства аховы помнікаў Генеральная пракуратура заблакавала папярэдняе рашэнне.
#Магілёў #гістарычнаязабудова #аўкцыёны
#Магілёў #гістарычнаязабудова #аўкцыёны
Калі хто ў бранятанку - на расійскім аўцыёне прадаецца рэлікварый з машчамі Св. Феліцыяна, які, калі гэта не падробка, паходзіць з мінскай архікафедры, адкуль быў скамунізджаны (у прамым сэнсе слова) у 1920-я. Мошчы Св. Феліцыяна ў Мінск прывёз як дар ад новаабранага Папы Клімента XI менскі староста Крыштоф Станіслаў Завіша (дарэчы ў яго дыярыушы засталася цікавае апісанне рымскіх славутасцей), ён жа на сваёй пасадзе фактычна спрычыніўся да будаўніцтва самога касцёла. Мошчы захоўваліся ў сярэбранай труне ў капліцы справа ад апсіды (захавалася, даступная да агляду). У 1797 касцёл згарэў, мошчы перанеслі ў касцёл бенедыкцінак (цяпер тут кінатэатр "Перамога"). Аднаўляў касцёл біскуп Дадэрка. Першай была адноўлена для набажэнстваў капліца Св. Феліцыяна. Менавіта пячатка гэтага біскупа стаіць на адваротным баку невялікага рэлікварыя, выстаўленага цяпер на продаж. Культ Феліцыяна быў такім значным, што ён стаў святым заступнікам горада, яго дзень лічыўся гарадскім святам, а вуліцу за касцёлам назвалі Феліцыянаўскай (сёння Камсамольская).
Зварот у Мінкультуры на ўсялякі выпадак дасланы яшчэ ўчора. 🫡
https://www.litfund.ru/auction/497s1/4/
#мінск #касцёлы #аўкцыёны
Зварот у Мінкультуры на ўсялякі выпадак дасланы яшчэ ўчора. 🫡
https://www.litfund.ru/auction/497s1/4/
#мінск #касцёлы #аўкцыёны
Спадчына
Па нашым звароце Міністэрства культуры накіравала у Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі запыт па пытанні вывазу з Беларусі культурных каштоўнасцей, у тым ліку рэлікварыя Святога Феліцыяна Мучаніка (па ім ёсць экспертнае заключэнне аб яго каштоўнасці), а…
Канчатковая інфармацыя ад Міністэрства культуры наконт рэлікварыя і Берасцейскай Бібліі, якія выстаўляліся на расійскім аўкцыёне. Рэлікварый застаецца ў доме ўласніка ў Мінску. Уласнік апавешчаны аб парадку перамяшчэння рэлігійных прадметаў, якія адносяцца да культурных каштоўнасцей (не блытаць з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі), абмежаваных да перамяшчэння.
А вось з Бібліяй не ўсё так адназначна. У Міністэрства культуры адсутнічае інфармацыя аб вывазе гэтага асобніка, але нічога не пішуць і пра тое, што ён застаўся ва ўласніка. 🤔
#аўкцыёны #ахова #мінск #брэст

Чарговая знаходна на аўкцыёне - прапрапрадзедаў камод ручной працы. Прыгожы.
Але, багаты класічны архітэктурны дэкор (калонкі з пілястрамі, фрыз і карніз з сухарыкамі), далікатна вырабленыя філёнгі створак, складаны роспіс пад мармур і барочны каларыт, роўна як і наяўнасць унізе выступу, які, відавочна, быў часткай подыуму, наводзяць на думкі, што гэта не дзедаў камод, а частка царкоўнага начыння. Не выключана, што алтар якога-небудзь зруйнаванага касцёла ці пераробная з іканастаса шафа ў закрыстыі.
Просяць за яго 1200 рублёў. Міністэрству культуры варта абследаваць гэты прадмет і пры пацвярджэнні яго культавага прызначэння выкупіць у фонды музея.
#аўкцыёны #мінск #касцёлы #інтэр'еры #дэталі

У Лойках пад Сапоцкінам Гродзенскага раёна прадаюць прыгожы будынак сядзібы польскай гміны, узведзены ў 1932 годзе ў характэрным нацыянальным стылі. На Куфары за "панскую дом" просяць $68 500. Ахоўнага статусу не мае.
https://re.kufar.by/vi/grodnenskaya-oblast/kupit/dom/200266566
#Лойкі #гістарычнаязабудова #польскаяспадчына #аўкцыёны #непомнік
https://re.kufar.by/vi/grodnenskaya-oblast/kupit/dom/200266566
#Лойкі #гістарычнаязабудова #польскаяспадчына #аўкцыёны #непомнік
30 ліпеня пройдзе аўкцыён, на якім паспрабуюць прадаць будынак дома культуры абутковай фабрыкі «Луч» па вуліцы Няміга, 30/1−2 у Мінску. Калі прададуць, то, верагодна, хутка пабачым рэканструкцыю помніка архітэктуры, пабудаванага ў 1936 годзе.
Крыніца
#Мінск #савецкаяспадчына #аўкцыёны
Крыніца
#Мінск #савецкаяспадчына #аўкцыёны
У Гродне выставілі на аўкцыён камяніцу на вуліцы Леніна, 23, пабудаваную ў пачатку XX стагоддзя. Паведаміў Дзяржаўны камітэт па маёмасці.
Будынак па вуліцы Леніна, 23 — дом Аляксандра Мазалеўскага, які пабудавалі з жоўтай цэглы ў 1910 — 1912 гадах. Першапачаткова ён не быў пафарбаваны. Дэкаратыўная аздоба сканцэнтравана на парадным фасадзе. Пабудову лічаць яркім прыкладам «цаглянага» стылю.
У савецкія часы ў ім па чарзе размяшчаліся розныя дзяржаўныя ўстановы: абласное ўпраўленне Міністэрства сувязі БССР, абласны аддзел «Саюздрук», транспартная кантора Міністэрства сувязі, абласны склад Міністэрства сувязі. У 1959 годзе там адкрылі сельскагаспадарчую школу, а ў 1982 годзе — інтэрнат прафесійна-тэхнічнай вучэльні № 41.
#Гродна #аўкцыёны

У Гродне прадаюць частку сядзібы Панямунь апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, якая знаходзіцца па вуліцы Прагулачнай 15/1.
Прадаецца нежылая, часткова мураваная частка будынка, плошчай 271,2 кв. м. Там пасля 1945 года доўгі час знаходзіўся клуб мясцовай «Сельгастэхнікі» з кіназалай і бібліятэкай.
Сядзібу ў Панямуні пабудавалі ў 1771 годзе ў стылі позняга барока. Там размяшчалася загарадная рэзідэнцыя караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Палац быў цагляны, атынкаваны і не меў ніякіх дэкаратыўных элементаў на знешніх фасадах. Адзіным упрыгожаннем можна лічыць чатырохкалонны порцік на высокім цокалі. На аўкцыён выставілі частку будынка менавіта з ім.
Да часткі, якая прадаецца, прыбудаваны двухпавярховы драўляны аб’ём. Там жывуць некалькі сем’яў звычайных гродзенцаў.
Недалёка ад сядзібы знаходзіцца капліца сярэдзіны XIX стагоддзя ў стылі неаготыкі, якую перарабілі пад гараж.
#аўкцыёны #Гродна #палацы

У вёсцы Пагост 2 Салігорскага раёна прадаюць комплекс панскай вінакурні 1901 года пабудовы, які стаіць над ракой Случ. Маёнтак Пагост належаў Віктара фон Гельмерсену і быў прызнаны найлепшым у павеце. У 1912 годзе пазямельна-сялянскі банк хацеў купіць маёнтак за 600 тысяч рублёў, але пан падняў цану яшчэ на 50 тысяч — банк усё роўна пагадзіўся.
#Пагост2 #аўкцыёны #прамысловаяархітэктура
#Пагост2 #аўкцыёны #прамысловаяархітэктура